• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ГАРКУІНА Івап Федасеевіч (29.4. 1896, с. Гарадзішча Чаркаскай вобл.— 6.8.1970), беларускі сав. глебазпавец. Акад. АН БССР (1961), Акадэміі с.-г. навук БССР (1959—61), д-р с.-г. н., праф. (1954). Засл. дз. нав. БССР (1956). Чл. КПСС з 1938. Скончыў Херсонскі с.-г. ін-т (1928). 3 1933 ва Усесаюзным ін-це ўгнаеппяў, агратэхнікі і аграглебазнаўства, адначасова заг. кафедры глебазнаўства і земляробства Леніпградскай вышэйшай камуніст. с.-г. школы. 3 1942 дырэктар глебава-агранамічпай лабараторыі Туркменскага філіяла AH СССР. 3 1944 прарэктар, у 1952—65 рэктар і адначасова заг. кафедры глебазнаўства БСГА. Навук. нрацы па эвалюцыі дзярнова-падзолістых і тарфяпа-балотных глеб пад уздзеяннем акультурвання. Прэміі імя Вільямса (1947, 1957) AH СССР за падручнік «Глебазпаўства» (1940, 6 выд. 1962) і манаграфію «Акультурванпе глеб як сучасны этап глебаўтварэння» (1956). Чл. ЦК КПБ у 1961—66. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1955—67.
    Тв.: Лзмененне деряово-подзолнстых почв под влнянііем окультурнванпя.— Почвоведенпе, 1955, № 4: Эволюцпя торфяно-болотных почв ннзннного Тііпа ПОД влняннем окультурнвання.— Доклады АН БССР, 1965, т. 9. № 12; Основные прпнцнпы класснфнкацнп окультуренных почв дерново-подзолпстого тнпа.— Там жа. 1966. т. 10, № 4.
    ГАРЛАЧЫК (Nymphaea), род водных шматгадовых травяністых рас-
    Гарлачык белы: і—карэнішча; 2 — кветка; 3 — ліст; 4 — плод.
    Гаркуха.
    лін сям. гарлачыкавых. Вядома болып за 40 відаў, пашыраных па ўсім зямпым шары. У СССР 5 відаў, з іх па Беларусі 2. Харч., дубілыіыя, лек. і дэкар. расліпы.
    Г. ч ы с т a б е л ы (N. candida), расце ў азёрах, рэках з павольнай плыншо на глыб. да 2 м, вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў маі — жніўні. Бессцябловая расліна з гарызантальным карэнішчам. Лісце круглаватаавальнае, дыям. да 25 см, плавае. зверху цёмна-зялёнае, знізу чырванаватафіялетавае, лопасці каля яго асновы амаль раўнабокія, вострыя. Кветкі буйныя, адзіночныя, дыям. да 11 см, белыя. Пялёсткі паступова пераходзяць у тычынкі, з якіх вонкавыя з лісцепадобнымі ніцямі, унутр. з ланцэтнымі. Плод шматнасенны, ягадападобны, зялёны, выспявае пад вадой. Добры корм для андатры. Г. б е л ы, або белая вадзяпая лілея (N. alba, нар. пазвы лілея вадзяная, латуцень белы. глячкі, белыя курачкі),— рэдкі атлантычна-міжземнаморска-еўрап. від, паўп. мяжа суцэльнага пашырэпня якога праходзіць праз Беларусь. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай GGP. Вядомы месцазнаходжанні, ў пойме Прыпяці і яе нізавых прытокаў, у старыцах Нарава ў Бславежскай пушчы (знаходзіцца пад аховай запаведнага рэжыму), у воз. Чарн^ва ў Гарадоцкім р-не. Расце на глыб. 1,5— 2,5 м у старыцах, затоках, утварае зараснікі. Цвіце ў чэрв.— верасні. Бессцябловая расліпа. Карэнішча з рэшткамі чарашюў адмерлага лісця. Лісце доўгачаранковае, буйное, сэрцападобна авальнае. плавае. Кветкі дыям. да 15 см. слабадухмяныя, з чатырохлісцікавай зялёнай чашачкай і шматлікімі белымі пялёсткамі. Плады шарападобпыя, шматгнездавыя. Заспакаяльны, снатворны, болепатольны, змякчальпы і жарапаніжальны сродак. Выкарыстоўваюць карэпішчы і карані (збіраюць восешпо), лісце і кветкі (у чэрв.— ліпені). Ядавіты. Насенне — корм для вадаплаўных птушак. Колькасць віду паменшылася з прычыны парушэнпя ўмоў росту ў выніку гасп. выкарыстання вадаёмаў. Для зберажэння віду неабходпа ўвядзенне запаведнага рэжыму ў сярэднім цячэнні Прыпяці ў месцах росту комплексаў рэдкіх відаў. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя расліны.
    В. П. Мартыпенка. ГАРЛАЧЫК ЖОУТЫ (Nuphar), род водных шматгадовых травяпістых раслін сям. гарлачыкавых. Вядома каля 10 відаў, пашырапых у Паўн. паўшар’і. У СССР 5 відаў, з іх па Беларусі 2. Вядомы міжвідавыя гібрыды. Лек. і дэкар. расліньт.
    Г. ж. ж оўт ы, або жоўтая вадзяная лілея (N. lutea, нар. назвы лілея жоўтая, булдоўка, збанкі, плывунцы жоўтыя). расце ў азёрах, рэках на глыб. да 2 м, утварае зараснікі. Цвіце ў маі — верасні. Бессцябловая расліна з тоўстым карэнішчам і плывучым лісцем. Лісце вял., доўгачаранковае. скурыстае, сэрцападобна авальнае. Кветкі буйныя з моцным пахам, жоўтыя, адзіпочныя, з 5 жоўтымі. знізу зялёнымі чашалісцікамі і шматлікімі пялёсткамі. Рыльца амаль лейкападобнае, з 10—20 прамянямі. Плод ягадападобны, гладкі, накшталт гарлачыка. Змякчальны. процізапаленчы, вяжучы, мачагонны. жаўцягонны сродак. Выкарыстоўваюць карэнішчы з каранямі, плады (збіраюць восенпю). лісце і кветкі (у чэрв.— жніўні). Ядавіты. Корм для
    андатры. Г. ж. ма л ы (N. pumila, нар. назвы брылеўнік) — рэдкі еўразійскі барэальны від, па тэр. Беларусі праходзіць паўд. мяжа яго суцэльнага пашырэння. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Вядомы месцазнаходжанні ў Браслаўскім р-не — старыцы і затокі Друйкі. Расц,е на глыб. 1,5—2 м у невял. поймавых азёрах і рэках з павольнай плынню, утварае зараснікі. Цвіце ў чэрв.— верасні. Размнажаецца насеннем. Расліна меншых памераў, чым Г. ж. жоўты, з больш тонкім карэнішчам, дробнымі лісцем і аранжавымі кветкамі, выпуклым рыльцам з 8—10 прамянямі. Колькасць віду паменшылася ў выніку гасп. асваення тэрыторыі. Для зберажэння Г. ж. малога неабходна выяўленне новых месцаў росту віду і ўвядзенне запаведнага рэжыму на вядомых. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Водныя раслгны.	В. П. Мартыненка.
    ГАРЛАЧЫКАКВЁТНЫЯ (Nymphaeales), парадак двухдольных раслін. Старажытныя расліны, паходжанне якіх адносяць да пачатку эвалюцыі пакрытанасенных. Найб. вядомы 2 сям.— гарлачыкавыя і рагаліснікавыя, 5 родаў, каля 70 відаў, пашыраных у Еўропе, Паўд і Усх. Азіі, Афрыцы. У СССР 4 роды, 18 відаў, з іх на Беларусі 3 роды (гарлачык, гарлачык жоўты, рагаліснік), 6 відаў. Сярод Г. харч., дэкар., лек., дубільныя расліны; ёсць ядавітыя.
    Шматгадовыя водныя травяністыя карэнішчавыя расліны. У парэнхімных тканках членістыя млечнікі. Лісце чаргаванае або ў кальчаках, суцэльнае, зрэдку рассечанае, з прылісткамі або без іх. Кветкі адзіночныя, у асноўным двухполыя, правільныя, з двайным калякветнікам. зрэдку кветкі беспялёсткавыя. Гінецэй з некалькіх глыбаказрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя або ніжняя. шматгнёздавая, з многімі семязародкамі. Плод — шматлістоўка, арэшак ці ягадападобны, выспявае пад вадой. Насенне з эндаспермам або без яго, ГАРЛІЦА (Berteroa), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядомы 8 відаў, пашыраных у Еўразіі і Міжземнамор’і. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі 1 від — Г. ш э р а я (В. in­cana). Расце на палях, лугах, пустках, узгорках, каля дарог. Цвіце ў маі — верасні. Нар. назва грымотнік. Лек. (мачагонны, патагонны, вяжучы, заспакаяльны, ранагаючы сродак) і меданосная расліна. Выкарыстоўваюць сцяблы. лісце, кветкі, плады (збіраюць у маі — вер.) і ласенне (у жп.— верасні).
    Двухгадовая, шаравата-зялёная ад зорчатых валаскоў расліна. Сцябло прамастойнае, галінастае, выш. 20—60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-ланцэтнае, вострае, прыкаранёвае — чаранковае, сцябловае — сядзячае. Кветкі дробныя, з 4глыбокадвухраздзельнымі белымі пялёсткамі. у галоўчатых гронках. Плод — авальны стручочак; насенне пляскатае, акаймаванае.
    ГАРЛЮХА, гарчак ж о ў т ы (Picris), род адна-, двух-, радзей шматгадовых травяністых расліп
    сям. складанакветных. Вядома каля 40 відаў, пашыраных у Міжземпамор’і, Еўразіі і Паўн. Афрыцы. У СССР 11 відаў, з іх на Беларусі 2. Лек. расліны.
    Г. цвёрдая (Р. rigida)—рэдкая расліна, выяўленая ў наваколлі Мінска. Расце на пясках, камяністых схілах, засмечаных мясцінах. Цвіце ў ліп.— верасні. Двухлетнік выш. 30—80 см, укрыты цвёрдымі белымі якарападобнымі валаскамі. Сцябло ўверсе галінастае. Прыкаранёвае лісце ланцэтнае, на крылатых чаранках, сцябловае — сядзячае, паўсцеблаабдымнае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных у канцавыя парасонападобныя мяцёлкі. Лісцікі аб~ горткі чарапіцападобныя, з шараватым пушком і светлымі валаскамі. Сямянкі дробныя, злёгку звілістыя. з двухрадковым чубком. Г. ястрабковая (Р. hieracioides) зрэдку трапляецца ў лясах, хмызняках. на лугах, як пустазелле на палях, з 1974 вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Апушаная двухабо шматгадовая расліна выш. 50—100 см. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, з млечным сокам, у верхняй ч. з характэрнымі якарападобна-нручкаватымі валаскамі. Прыкаранёвае лісце падоўжана-ланцэтнае, буйнавыемчата-зубчастае, сцябловае — эліпсоідна-ланцэтнае, зубчастае. Яркажоўтыя кветкавыя кошыкі ў шчыткападобных або шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Лісцікі абгорткі ланцэтныя, тупаватыя, уздоўж спінкі цвёрдаваласістыя. Сямянкі серпападобна-звілістыя. Лек. расліна (мачагонны, жаўцягонны, лёгкі слабільны, болепатольны сродак).
    1.	М. Ляховіч.
    ГАРЛЯНКА (Ajuga), род адна-, двухі шматгадовых травяністых расліп сям. ясноткавых. Вядома каля 50 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 16 відаў, з іх на Беларусі 3. Лек. (вяжучы, мачагонны.
    Гарлачык жоўты: 1 — жоўты (а — агульны выгляд расліны, б— кветка); 2— малы (ліст 1 кветкі).
    Гарлюха ястрабковая: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — плод.
    Гарліца шэрая: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — плод.
    ранагаючы сродак), меданосныя і дэкар. расліны. Мнагалетнікі. Цвітуць у маі — чэрвені.
    Г. паўзучая (A. reptans, нар. назвы казакі, гандзель, разрыў, гарлавінка) расце ў лясах. на лугах, травяністых схілах, у зарасніку хмызняку, вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Выш. 15—35 см, з апушаным сцяблом і паўзучымі парасткамі. Прыкаранёвае лісце лапацістае, выемчата-зубчастае, на доўгіх чаранках, сцябловае — сядзячае, прыкветнае — яйцападобнае, суцэльнае. Кветкі блакітныя, сінія, зрэдку белыя або ружовыя, у пазушных несапраўдных кальчаках. Плод — шматарэшак. Як дэкар. выкарыстоўваецца ў групавых пасадках, бардзюрах, на камяністых участках. Ёсць разнавіднасці з цёмна-пурпуровым і са стракатым лісцем (з крэмава-жоўтымі плямамі на пласцінках і па краі). Г. жэнеўская (A. genevensis) часцей трапляецца на Пд. Расце на лугах, лясных палянах, сярод хмызняку, на схілах, каля дарог, вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Выш. 10—40 см, з касматым 4грапістым сцяблом. Прыкаранёвае лісце падоўжана-лапацістае. буйнагародчатае, звужваецца ў чаранок, прыкветнае, часцей трохлопасцевае. Кветкі аднагубыя, ярка-сінія, радзей ружовыя або белыя, сабраны нальчакамі ў коласападобныя суквецці. Арэшкі цёмна-бурыя. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у маі— чэрвені). Г. пірамідальная (A. pyramidalis) зрэдку трапляецца на 3. Расце ў хваёвых, ялова-хваёвых, бярозава-хваёвых лясах чарнічнага тыпу. Выш. 10—30 см. Прыкаранёвае лісце шматлікае. буйное, адваротнаяйцападобнае, прыкветнае яйцападобнае, часта фіялетавае. Кветкі невял., бледна-блакітныя, з касматым вяночкам, у несапраўдных кальчаках. Арэшкі круглаватыя, сеткавата-маршчакаватыя.	М. Г. Кудрашова.