Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Вадазбор (27,7 тыс. км!, у межах БССР наля 1,2 тыс. км’) у верхняй ч. дробнаўзгорысты, парэзаны далінамі рэк і ярамі, у сярэдняй і ніжняй ч. у межах Палескай нізіны. Пераважаюць пясчаныя і супясчаныя грунты. Пад лесам (мяшаны) 18 %. Даліна трапецападобная. у ніжнім цячэнні невыразная, ійыр. ў верхнім і сярэднім цячэнні 1— 2 км. Схілы спадзістыя. Пойма двухбаковая, лугавая, у нізоўі перасечаная старыцамі. забалбчаная. Шыр. ў верхнім цячэнні 0,1—0,7 км, сярэднім 1—1,5 км, у ніжнім да 2,5 км. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—3 м тэрмінам на 1—2 тыдні. Рэчышча звілістае, месцамі разгалінаванае. шыр. ракі 40—50 м у верхнім і сярэднім цячэнні, 150—200 м у ніжнім. Берагі стромкія, абрывістыя. Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы наз. Вятліца). Рэжым вывучаецца з 1922, назіранні вяліся на 13 гідралаг. пастах, з іх Рэчыца (БССР) дзейны. Г. вызначаецца інтэнсіўным разводдзем, на якое прыпадае 44 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў сярэдзіне сак., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 3,5 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снеж., крыгалом у канцы
сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 3 сут, Сярэднегадавы расход вады ў вусці 110 м3/с. На Беларусі суднаходная на ўсім працягу. У БССР на рацэ г. Столін і Давыд-Гарадок. Г. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Я. У. Паўляцоў.
ГАРЫНЬ, радовішча, гл. Жураўлёўскае радовішча глін.
ГАРЬ'ІНЬ, зона адпачынку мясц. зпачэння на тэр. Столінскага р-на, за 50 км на ПдУ ад Пінска і 3 км ад Століна, на маляўнічым беразе р. Гарынь. Устаноўлена ў 1981. Пл. 5,4 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 8 тыс. чал. Прадугледжапа размяшчэнне ўстаноў і баз для адпачынку дзяцей і доўгатэрміновага адпачынку дарослага насельніцтва Пінска і Століна.
ГАРЫХВОСТКА ЗВЫЧАЙНАЯ (Phoenicurus phoenicurus), птушка сям. драздовых атр. вераб'інападобных. Пашырапа ў Зах. Еўропе, Азіі, Паўн.-Зах, Афрыцы, у СССР — ад
Гарыхвостка звычаііная.
Гарыхвостка-чарнушка.
Рака Гарынь каля Давыд-Гарадка Столінскага раёна.
зах. граніцы да Байкала, у Крыме, на Каўказе, у гарах Сярэдняй Азіі, на Пн да рэк Куя і Таз. На Беларусі гняздоўная, трапляецца па ўсёй тэрыторыі ў мяшаных, хваёвых і лісцевых лясах, парках, садах. Корміцца насякомымі. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы.
Даўж. цела 13,5—16 см, маса 13—15 г. Апярэнне яркае: у самца лоб, пярэдняя ч. цемя белыя, верх галавы, шыі, спіна попельна-бурыя, гарляк чорны, грудзі і хвост ярка-рыжыя, нават чырванаватыя, крылы бурыя. Самкі шаравата-бурыя з ярка-рыжым хвастом. Прылятае ў красавіку. Гнёзды будуе з імху, лісця, кары ў маі ў дуплах асін, бяроз, хвой, штучных дуплянках, шчылінах, нішах будынкаў на выш. 0,4—5 м. Голас — паўторнае «фюіць — цік — цік», песня — кароткая трэль. У 2-й пал. мая нясе 4—6 нябесна-блакітных яец. Вылупліванне птушанят у канцы чэрв., вылет у канцы чэрв.— пач. ліпеня. Адлятае ў верасні. У. М. Дучыц.
ГАРЫХВОСТКА-ЧАРНУШКА (Phoenicurus ochruros), птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Азіі; у СССР — ад зах. граніцы на У да Рыгі, Мінска, Кіева, у Крыме, на Каўказе, Алтаі, Зах. Саянах. На Беларусі рэдкая пералётная птушка. Жыве ў нас. месцах, па гнездаванні вядома з 1956, інтэнсіўна рассяляецца з ПдЗ на ПнУ. Корміцца пераважна насякомымі. Карысная.
Даўж. цела 15—16 см, маса 16—17 г. У самца лоб, бакі галавы і гарляк чорныя, спіна попельна-шэрая, хвост рыжавата-чырвоны. Самкі цёмна-бурыя. У прыродных умовах Г.-ч. здаецца цёмна-шэрай, спераду нават чарнаватай (адсюль назва). Прылятае ў 1-й пал. красавіка. Гнёзды ў нішах будынкаў з імху, карэньчыкаў раслін, поўсці буйн. par. жывёлы, конскіх валасоў, дробных пёраў свойскіх птушак. Крык — звонкае «ф’юіць — цік.— цік», песня ціхая, аднатонная, нагадвае скрып. Нясе 4—6, зрэдку 7 белых яец. Наседжванне 13 сут. Вылет птушанят у канцы мая — пач. чэрвеня. Адлятае ў верасні. Зімуе на ІІд Еўропы і Азіі.
ГАРБІЧКА (Gentiana), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. гарычкавых. Вядома каля 250 відаў, пашыраных у нетрапічных краіпах зямнога шара. за выключэннем Афрыкі, У СССР 54
віды, з іх па Беларусі 3 дзікарослыя і 2 інтрадукаваныя віды. Лек., дэкар. і меданосныя расліны.
Голыя расліны з суцэльнакрайнім супраціўным лісцем. Кветкі адзіночныя, пераважна 4—5-членныя. Вяночак трубчасты або трубчаста-лейкападобны. Плод —■ каробачка, насенне часта з крылцамі. Размнажаюцца насеннем.
Г. з в ы ч а й н а я (G. pneumonanthe, нар. назвы цюльпан лясны, буцікі) расце на лугах, узлесках. Цвіце ў ліп.— жніўні. Выш. 25—50 см. Сцяблы нешматлікія, густааблісцелыя. Лісце лінейнае, з завернутым краем. Кветкі цёмна-сіпія, у пазухах лісця. Лек. (слабільны, жаўцягонны, мачагонны, проціглісны, антысептьічпы і ранагаючы сродак) і фарбавальная расліпа. Выкарыстоўваюць карэнішчы і карані (нарыхтоўваюць восенню). Г. веспавая (G. verna) — вельмі рэдкі цэнтр.еўрап. від, па Беларусі — за ўсх. мяжой суцэльнага пашырэнпя. Занесена ў Чырвоную кпігу Беларускай ССР. Вядома ізаляванае месцазнаходжанне ў Пухавіцкім р-не паблізу Мар’інай Горкі (выяўлена ў 1968). Ёсць звесткі наконт росту віду ў Капыльскім р-не. Расце неісалькі экземпляраў на парослым хмызняком нізінным лузе з часовым лішкавым увільгатненнем. Цвіце ў маі. Расліна выш. 1—3 см. Сцяблы 4-гранныя, голыя. Прыкарапёвае лісце ў разетцы, па краі гладкае, сцябловае зраслося парамі ў кароткую похву, самая верхняя пара непасрэдна пад кветкай. Колькасць від.у паменпіылася ў выніку касьбы, высечак хмызняку, які акружае Meena росту. Для зберажэння Г. веснавой неабходна поўнае выключэпне з гасп. выкарыетаняя месцазна-
Гарычкавачка гаркаватая: 1 — агульпы выгляд расліны; 2— вяночак; 3 — ча шачка.
Гарычка: 1— крыжападобная; 2— звычайная; 3— веснавая (а— агульны выгляд рас ліны, б — вяночак, в — чашачка).
ходжання віду, які расце ў комплексе рэдкіх раслін. Г. к р ы ж anafl о б п а я, або сакаліны пералёт
(G. cruciata)рэдкі еўрасібірскі від, па Беларусі трапляецца паблізу паўд. мяжы суцэльнага пашырэння. Занесепа ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Вядомы 4 месцазнаходжанпі ў Полацкім, Верхнядзвінскім і Гарадоцкім р-нах, 3 — паблізу Магілёва, Рэчыцы і Навагрудка. Расце асобнымі экземплярамі і невял. групамі на адкрытых схілах узгоркаў каля выхаду грунтавых водаў. 3 1974 вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР як дэкар. расліна. Цвіце ў ліп.— жніўні. Расліна выш. да 70 см. Сцяблы прамастойпыя або злёгку прыўзнятыя, грубыя, густааблісцелыя, каля асновы з валакністымі похвамі старога лісця. Лісце прыкаранёвай разеткі эліпсоіднае, сцябловае — шматлікае, яйцападобна-ланцэтнае, па краі шурпатае, зраслося парамі ў доўгія похвы. Кветкі са .званочкападобным вяночкам, сінім усярэдзіне і белавата-сінім звонку. Размяшчэнне месцаў росту ўдалечыні ад нас. пунктаў садзейпічала захаванню папуляцый без змен. Аднак высокая дэкаратыўнасць віду можа выклікаць скарачэнне яго колькасці. Для зберажэння віду неабходна ўвядзенне запаведпага рэжыму па востране на Асвейскім воз. ў Верхнядзвінскім р-не.
У 1970-я гады Цэнтр. бат. садам АН БССР як дэкар. расліны інтрадукаваны 2 віды. Г. трохкветная (G. triflora, радзіма — Усх. Сібір, Д. Усход) выш. да 70 см. Сцяблы прамастойныя. Лісце ланцэтна-лінейнае, ніжняе зраслося ў похву, верхняе — свабоднае. Кветкі цёмнасінія, скучаныя па 1—3 на верхавінцы сцябла і ў пазухах верхняга лісця. Цвіце ў жн.— пач. верасня. Г. т ы б е цкая (G. tibetica, радзіма — Тыбет. Гімалаі) выш. да 50 см, з авальна-ланцэтпым лісцем. жаўтаватымі кветкамі. Цвіце ў ліпені. Зімаўстойлівыя расліны. Размнажаюцца дзяленнем куста і насеннем. Выкарыстоўваюцца на камяністых участках. газонах, у бардзюрах. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя расліны. М. Г. Кудрашова, Г. В. Пашына. ГАРЫЧКАВАЧКА (Gentianella). род аднаі двухгадовых травяністых раслін сям. гарычкавых. Вядома больш за 120 відаў, пашырапых у нетрапічных абласцях зямпога шара, за выключэннем Афрыкі. У СССР 25 відаў, з іх на Беларусі 3. Рэдкія віды ў флоры БССР.
Г. гаркаватая, або старадубка (G. amarella), знойдзена ў наваколлі Мінска. Расце ў мяшаных лясах. Цвіце ў ліп.— верасні. Двухгадовая расліна выш. 15—40 см. Сцябло прамаетойнае, галінастае. з 6—12 міжвузеллямі. Лісце супраціўнае, прыкаранёвае — лапацістае, знізу адцягнутае амаль у чаранок. у разетцы, сцябловае — ланцэтнае. Кветкі светла-сінія, у мяцёлкападобных суквеццях. Вяночак трубчасты, з 5 ва-
страватымі шырокаланцэтнымі лопасцямі. Плод — вузкаэліпсоідная сядзячая каробачка. Г. язычковая, або летняя (G. lingulata), трапляецца ў асноўным на У. Расце па травяных схілах яроў і прыбярэжных лугавін. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Выш. 8—20 см. Сцяблы тонкія, прамыя, з 5—6 міжвузеллямі. Разеткавае лісце адваротнаяйцападобнае. тупое, сцябловае — яйцападобнае, карацейшае за міжвузеллі, Кветкі брудна-фіялетавыя. Лопасці (4—5) вяночка ланцэтна-яйцападобныя. Г. б а гнавая (G. uliginosa) выяўлена ў Мінскай вобл. і на Дзісне. Расце на забалочаных мясцінах, у поймах і па берагах рэк. Цвіце ў жн.— верасні. Расліна выш. 3—15 см. Сцяблы простыя або слабагалінастыя, з 2—3 міжвузеллямі, звычайна без разеткі прыкаранёвага лісця. Сцябловае лісце яйцападобнае ці ланцэтнае. Кветкі брудна-фіялетавыя або белаватыя, у зрэджаным суквецці. Вяночак з 4—5 яйцападобна-ланцэтных лопасцей.
М. Г. Кудрашова. ГАРЫ ЧКАКВЁТНЫЯ (Gentianales), парадак двухдольных раслін. Найб. вядомы 5 сям.— кутравыя, ластаўнёвыя, гарычкавыя. бабковыя, марэнавыя, больш за 1000 родаў, каля 12 тыс. відаў, пашыраных пераважна ва ўмерана цёплых і субтрапічных зонах зямнога шара. У СССР 44 роды, 455 відаў, з іх на Беларусі 12 родаў. (гарычка, гарычкавачка, сверцыя, цвінтарэй, бабок, балатнакветнік, барвенак, маруна, круцыата, жэрардыя, вінцэтоксікум, птушанец), 35 відаў. Сярод Г. лек., валакністыя, алейныя, каўчуканосныя расліны.
Травы, кусты, дрэвы. Лісце звычайна супраціўнае ці кальчаковае, суцэльнае. без прылісткаў. Кветкі двухполыя, правільныя, 4—5-членныя, са зрослапялёсткавым вяночнам. адзіночныя ці ў суквеццях. Гінецэй з 2 неглыбоказрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя, з некалькімі семязародкамі. Плады рознага тыпу (каробачка. ягада, двухлістоўка). Насенне з эндаспермам.