Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ЛАНДШАФТЫ ГАРАДОЦКАГА РАЁНА
Глебы дзярнова-падзолістыя эабалочаныя суп ясчана-пясча ны я. Хваёвыя, бярозавыя лясы. 8. Хвалістая водна-ледавіковая раўніна з марэннымі і камавымі ўзгоркамі, катлавінамі з азёрамі, далінна-лагчынным расчл яненнем. Глебы дзярнова-падзолістыя сулясчана-сугл іністыя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя лясы, участкі ворных зямел ь.
9. Пласкахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя, бярозавыя лясы.
10. Плоская азёрна-ледавіковая нізіна з участкамі водна-ледавіковай раўніны, дзюнамі, азёрамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя сугліністыя, дзярновападзолістыя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя, бярозавыя яясьр, участкі ворных зямель, пазапоймавых лугоў.
11. Старажытная лагчына сцёку з лагчыннымі азёрамі, камамі, озамі, дзюнамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя. Хваёвыя лясы.
водле мех. складу (у %): сугліністыя 63,9, супясчаныя 22,5, пясчаныя 6,4, тарфяныя 7,2. Плоскасная эрозія на 24 % пл. ворных зямель, у т. л. на 15,5 % слабая; 22,5 % ворных зямель завалунена. Р а с л і нн ы і ж ы в ё л ь н ы с в е т. Прыродпая расліннасць Г. р. належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 31,4 тыс. га. Сухадолы займаюць 24,1 %, нізінныя 70,6, заліўныя 5,3 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, 44 % тэр. раёпа, растуць пераважна на ПнЗ і ПдУ раёна. Сярэдняя пл. лясных масіваў 700—1000 га. Найб. Лосвідская дача, Беразнянскі масіў, Горкаўская дача, Селішчанская дача, Паташненская дача. Склад лясоў (у %): хваёвыя 36,5, яловыя 12,8, бярозавыя 24,5, асінавыя 6,9. шэраальховыя 9,7, чорнаальховыя 9,4, ясянёвыя 0,2. 11,1 % лясоў — штучныя, ііераважна хваёвыя насаджэнні. 282 балоты (належаць да Гарадоцка-Чашніцкага тарфянога раёна) пл. 28,3 тыс. га, з іх 19,5 тыс. га нізінныя, 6,4 тыс. га вярховыя, 2,4 тыс. га пераходныя. Невял. па пл. балотныя масівы: Чырвоны Мох, Абрамнае, Лукашэўскі Мох, Вялікае, Сяльцо. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, ліс, воўк, рысь, янотападобпы сабака, заяц-бяляк і заяцрусак, куніца, вавёрка, тхор, гарнастай, норка, выдра, андатра, бабёр.
Прыродакарыстанне і а х о в а п р ы р о д ы. Пад с.-г. ўгоддзямі 33,5 % тэр. (23 % ворных зямель, 10,1 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 21 калгас (50,5 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 19 дзяржгасаў (48 тыс. га с.-г. угоддзяў). На канец 1981 асушана 12,2 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 29, найвыш. 37, найпіжэйшы 23. Спецыялізацыя калгасаў 1 дзяржгасаў — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля; пашыраны пасевы збожжавых культур і бульбы. У раёне Гарадоцкі лясгас, Суражскі лясгас (Ноўкінскае, часткова Астроўскае і Шчалбоўскае лясніцтвы), Гарадоцкая паляўнічая гаспадарка, зона адпачыпку Лосвіда, турбаза «Віцебская», прадпрыемствы буд. матэрыялаў, лёгкай, паліўнай і харч. прам-сці. На тэр. раёна Езярышчанскі арніталагічны заказнік. гідралаг. заказнік Карыценскі Мох, участкі рэліктавай расліннасці (вадзяны арэх) па р. Аўсянка, азёрах Цёста і Азярок. 3 ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР,
трапляюцца барсук, скапа, змеяед, сапсан, белая курапатка, пугач, чорнаваллёвая гагара, дзербнік, марадунка, малая чайка, даўгахвостая няясыць, трохпальцы дзяцел, вялікі бугай, звычайны гогаль, шэры саракуш, уюрок; з раслін — палушнік азёрны, вадзяны арэх, рагулькі высокія, гарычка крыжападобная. На 1.1.1982 у раёне 67 калект. і 11,7 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды.
Ф. Ф. Бурак, Г. П. Рудава, Н. I. Рудніцкі, М. Ф. Янюк. ГАРАДБІ, вялікія населеныя пункты, жыхары якіх заняты гал. чынам у прам-сці, гандлі, сферах абслугоўваішя, кіравання, павукі, культуры. У Г. пражывае 59 % насельніцтва БССР (1982). Аб прыродных асаблівасцях Г. і іх уздзеяпні на навакольпае асяроддзе гл. ў арт. Населеныя пункты.
ГАРАЖАНКА, назва р. Усыса ў верхнім цячэнні.
ГАРАЖАНСКАЯ, рака, упадае ў воз. Княжно (бас. ПІэвінкі), у Віцебскім р-не. Даўж. 16 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0. Вадазбор (56 км2) раўнінны, 20 % пад лесам.
ГАРАІНАВА Зіпаіда Сяргееўна (15.10.1914, с. Двурэчкі Ліпецкага р-на Ліпецкай вобл.— 14.2.1969), беларускі сав. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1966), праф. (1967). Чл. КПСС з 1960. Скончыла Новачаркаскі зоавет. ін-т (1938). 3 1956 у Віцебскім вет. ін-це (з 1961 дацэнт, праф. кафедры ўнутр. незаразных хвароб с.-г. жывёл). Працы па вывучэнню страўнікава-кішачпых хвароб буйн. par. жывёлы.
ГАРАЧЫ БОР, балота нізіннага (93%) і вярховага тыпаў на Пн ІПчучынскага р-на, у вадазборы р. Котра. Пл. 6,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 3,5 тыс. га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдняя 1,3 м, ступеяь распаду 34 % (нізінны тып) і 42 % (вярховы), попельпасць адпаведпа 19 і 4 %. На 1.1.1978 запасы торфу 10,1 млн. т. Амаль на ўсёй пл. ёсць падсцілачны торф і сапрапель. Вядзецца здабыча торфу. Балота часткова асушана. На неасушанай ч. пераважае разнатраўная асакова-сфагнавая расліннасць, на 2,3 тыс. га хваёвы лес.
ГАРБАВІЦКІЯ ЕЛЬНІКІ, помпік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Гарбавіцкім і Клінскім лясніцтвах Калінкавіцкага р-на. Унікальныя астраўныя (6 участкаў) месцы росту елкі еўрап. за межамі арэала. Ельнікі чарнічна-зеленамошна-кіслічныя,
пераважае ў іх карпацкая раса елкі, якая вызначаецца хуткім ростам. Пл. ельнікаў 270.4 га (1981), узрост дрэў 60—110 гадоў, выш. 20—40 м, дыям. 0,3—0,45 м.
ГАРБАТКІ, б а д у ш к i (Membracidae), сямейства насякомых падатр. цыкадавых. Пашыраны пераважна ў тропіках, Еўропе, Паўн. Амерыцы. У сусв. фауне каля 2500 відаў, у Еўрап. ч. СССР 3 віды. На Беларусі спецыяльпа не вывучаліся, на дрэвах і кустах трапляецца пераважна бадушка рагатая (Centrotus cornutus). Дарослыя Г. і іх лічыпкі — паліфагі, шкодзяць пладовым дрэвам. На Беларусі шкода ад Г. невялікая.
Насякомыя даўж. 7—8 мм. Характэрная асаблівасць — значнае развіццё пярэдняспінкі з рознымі вырастамі. Маюць 2 пары перапончатых празрыстых крылаў. Яйцы адкладваюць на пупышкі, ліс-
Гарбавіцкія ельяікі.
Гарбаткі: бадушка рагатая.
Гарбуз звычайны: 1 —верхняя частка расліны; 2— кветка; 3— плод.
це, карані, пад кару дрэў і кустоў, дзс яны і зімуюць. Лічынкі выходзяць вясной, часта трымаюцца групамі. Імага жывуць, як і лічынкі. 1 генерацыя за год. ГАРБАШОЎСКАЯ СВІТА (ад назвы в. Гарбашы ў Ровенскай вобл.), мясцовае стратыграфічнае падраздзяленне верхняга пратэразою (у складзе валынскай серыі венду). Пашырана пераважна на ПдЗ, часткова на Пд Беларусі. Вылучана ў 1956 на Валыні (Ўкраіна), амаль адначасова на Беларусі пад назвамі світы рэзка розназярпістых парод, або Г. с., але ў значна болыпым, чым на Валыні, стратыграфічным аб’ёме.
Г. с. на Беларусі — пачак магутнасцю ад некалькіх метраў да 20—30 м пераважна чырванаколерных рыжавата-бурых рознаі буйназярністых аркозавых, часам са жвірам з рэдкімі праслоямі цёмна-карычневых слюдзістых алеўралітаў. Звычайна залягае з вял. перарывам на пінскай свіце сярэдняга рыфею, радзей — на вільчанскай серыі венду, перакрываецца вулканічнымі 1 вулканагенна-асадкавымі пародамі ратайчыцкай світы валынскай серыі. Уяўляе сабою кантынентальныя алювіяльна-пралювіяльныя адклады пасляледавіковай акумуляцыйна-дэнудацыйнай раўніны.
М. В. Вераценпгнаў. ГАРБУЗ (Cucurbita), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. 13 культурных відаў, вырошчваюцца па ўсіх кантыпентах. У СССР культывуюцца пераважна 3 віды, з іх у БССР вырошчваюць Г. звычаііны, ці цвердакоры (С. pepo), і яго разнавіднасці — кабачкі і патысоны. На агародах трапляецца Г. буйнаплодны, або гіганцкі (С. maxima). Харч., кармавыя, алейныя, лек. і дэкар. расліны.
Г. з в ы ч а й н ы — аднагадовая расліпа. Сцябло граністае з вусікамі і калючым апушэннем, сцслецца, пры кантакце з вільготнай глебай дае прыдаткавыя карані. Лісце 5-лопасцевае. Кветкі раздзелыіаполыя. адзіночныя, жоўтыя. ІІлод — несапраўдііая ягада, жоўта-аранжавая, іншы раз з жоўта-зялёным малюнкам. Мякаць аранжавая. мае цукры (да 8%), крухмал, бялкі, мінер. рэчывы, вітаміны. У насенні да 40 % алею, да 28 % бялку. Вырошчваецца насеннем або расадай. Вільгацялюбны. Добра расце на ўгноеных дзярнова-падзолістых глебах. Раянаваны сарты. Мазалееўскі 49 і Міндальны 35. Т. С. Якубгцкая. ГАРБЫЛЁВА Ганна Іванаўна (н. 18. 12.1928, в. Старая Гараша Краснаслабодскага р-на Мардоўскай АССР), беларускі сав. аграхімік. Д-р с.-г. н. (1979), праф. (1981). Чл. КПСС з 1952. Скончыла Маск. акадэмію (1951). 3 1955 працуе ў БСГА (з 1981 заг. кафедры глебазнаўства). Асн. працы па вывучэнню найб. рацыянальпых спосабаў унясенпя ўгнаенпяў, дастасавапых да агратэхн. умоў вырошчвання с.-г. культур. Распрацавала некаторыя прыёмы аптымізацыі мінер. жыўлення с.-г. раслін, даследавала піляхі фарміравапня якасці ўраджаю, баланс фосфару і калію ў сістэме глеба-расліна-ўгна-
епне залежна ад аграхім. уласцівасцей глебы і сістэмы ўгнаення ў севазвароце.
Тв.: Севооборот, качество урожая н способ внесення удобреннй.— У кн.: Способы внесешія удобреннй. М.. 1976 (разам з А. Ф. Касьяненка, Т. П. Міронавай); Баланс фосфора в спстеме почварастення-удобрення в севообороте прн разных нормах н способах внесення туков.— У кн.: Почвы БССР н путп повышеішя нх плодородня. Мн., 1977. ГАРВЕЖКА. другая назва р. Гервятка.
ГАРКУХА, кароўка (Lactarius rufus), шапкавы базідыяльны грыб роду млечнік сям. сыраежкавых. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; у СССР — у Еўрап. ч., на Каўказе, Д. Усходзе, на Беларусі — усюды. Расце групамі ў вільготных хваёвых лясах, на ўскраінах балот. Пладаносіць у чэрв.— кастрычніку. Ядомая.
Шапка дыям. 5—8 см, плоска-пукатая або шырокалсйкападобная, у цэнтры з вострым бугарком, чырванавата-карычневая, гладкая, сухая. Пласцінкі прырослыя або слабазыходзячыя, частыя, разгалінаваныя, рыжаватыя, з белым налётам спораў. Мякаць палевая, шчыльная, з белым, пякуча-вострым млечным сокам, пепрыемна пахне. Ножка цыліндрычная. шчылыіая, потым пустая, аднаго колеру з шапкай, каля асновы лямцавая. Споры шырокаэліпсоідныя, бародаўчатыя, бясколерныя. Спажываецца соленая (перад засолкай вымочваецца, каб не было гаркаты).