Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Г. дрэвападобная (Н. arborescens) паходзіць з Паўн. Амерыкі. Працягласць цвіцення да 50 дзён. Лісце зпізу шызаватаапушанае. Суквецці акруглыя, шчыткападобныя, дыям. да 15 см. Штогод абмярзае. Прыдатная для культуры паўсюдна. Садовая форма Г. дрэвападобнап — Г. стэрылыі ая (Н. a. sterilis) вызначаецца пышным і працяглым цвіценнем. Г. мяцёлчатая (Н. paniculata) паходзіць з Д. Усхода. Інтрадукавана ў пач. 20 ст. ў бат. садах — Вялікалятчанскім і Віцебскага пед. ін-та, у гадавальніку «Ігнацічы» (каля Міпска). Працягласць цві-
Гартэнзія дрэвападобная.
ценпя каля 60 дзён. Парасткі чырвопа-бурыя, голыя або слабаапушаныя. Суквецці мяцёлчатыя, даўж. да 30 см. Прыдатпая для культуры паўсюдна. Г. Б р э т ш н е й д э р a (Н. bretschneideri) паходзіць з Кітая. Суквецці парасонавыя дыям. да 15 см. Утварае парасткі, якія могуць выкарыстоўвацца для размнажэпня. Зімаўстойлівая. Прыдатная для культуры на ўсёй тэр. БССР. У бат. садах і парках Беларусі трапляецца таксама Г. попелыіая (Н. cinerea). У пакаёвай культуры вырошчваецца Г. б у й н а л і с т а я, ці садовая (Н. macrophylla). Лісце вялікае, маршчакаватае, зубчастае па краі. Кветкі белыя. ружовыя, малінавыя. блакітныя. Суквецці шчыткападобпыя, у цэнтры іх дробныя двухполыя кветкі, па краях буйныя, бясполыя з разрослымі чашалісцікамі. Размнажаюць зялёнымі чаранкамі, укараняюць іх у скрынках пры т-ры 16— 18 °C, потым перасаджваюць у гаршкі. Добра расце на кіслай глебе (pH 4—5) у сумесі з дзярновай, тарфяпой, лісцевай зямлі з дабаўленнем пяску. Пасля цвіцення расліны абразаюць, пакідаюць толькі маладыя парасткі, якія зацвітаюць на паступны год. Зімою трымаюць у сухіх халаднаватых месцах, паліваюць умерана. в. Р. Анціпаў.
ГАРУЖАНКА, Г р а ў ж а н к а, рака, правы прыток Ашмянкі (бас. Віліі), у Ашмянскім р-не. Даўж. 13 км. Сярэдні пахіл воднай паверхні 1,5 %о. У верхнім і сярэднім цячэнні капалізавана. Вадазбор (74 км2) на паўд. схілах Ашмяпскага ўзв., пад лесам 13 %.
ГАРУС Івап Іосіфавіч (н. 1.8.1903, станіца Каняўская Краснадарскага краю), бел. сав. вучоны ў галіне аграноміі. Д-р с.-г. н., праф. (1947). Чл. КПСС з 1948. Скончыў Кубанскі с.-г. ін-т (1925). У 1955—70 заг., у 1971— 78 праф. кафедры аграноміі Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі. Працы па асваеншо повых алейных культур, павышэншо ўраджайнасці і прадукцыйпасці азімых збожжавых.
Тв.: Перезнмовка н продуктнвность ознмых хлебов.— М., 1970 (разам з П. А. Забазным, I. I. Коўтунам). ГАРУЧЫЯ СЛАНЦЫ, карысныя выкапні групы каўстабіялітаў, тонкаслаістыя горныя пароды асадкавага паходжання, складзеныя з арган. рэчыва (да 70 %) і мінер. кампанентаў — гліністых, крамяністых, вапняковістых і інш. Пашыраны на Пд Беларусі, дзе ўтвараюць вял. сланцаносны басейн, які займае зах. ч. Гомельскай, Пд Мінскай і У Брэсцкай абласцей. Пл. яго болын за 20 тыс. км2.
Упершыню Г. с. адкрыты ў 1963 у адкладах верхняга дэвону (фаменскі ярус) у Прыпяцкім прагіне пры геолагаразведачных работах на калійныя солі і інш. карысныя выкапні ніжняга палеазою. У разрэзе сланцаноснай тоўшчы выдзяляюцца 4 сланцаносныя гарызонты з 9 пластоў Г. с. Глыб. іх залягання ад 64 да 517 м, магутнасць да 3,7 м. Попельнасць Г. с. ад 58 да 87 %, выхад смол ад 4,6 да 16,4 %, цеплыня згарання ад 4,2 да 9,5 МДж/кг (1000 да 2280 ккал/кг). Прагнозныя запасы да глыб. 600 м 11 млрд. т. У межах сланцаноснага басейна выдзелены 2 найб. буйныя радовішчы — Тураўскае і Любанскае (гл. адпаведныя артыкулы). Сланцы Тураўскага радовішча залягаюць 2 пластамі, найб. значэнне мае ніжні, магутнасцю ад 0,1 да 3,7 м, глыб. залягання ад 64 да 476 м з запасамі 2,7 млрд. т. Любанскае радовішча сланцаў складзена з 9 пластоў. Найб. ніжні магутнасцю ад 0,2 да 1,6 м, глыб. залягання ад 260 да 472 м, з запасамі 0,9 млрд. т. Сланцы Беларусі — высакаіюпельнае нізкакаларыйнае цвёрдае паліва, непасрэднае спальванне якога на эл. станцыях не эфектыўна. Мяркуецца тэрмічным раскладаннем Г. с. атрымліваць сланцавае масла і газ, газавы бензін, бензол, талуол, ксілол. этылен, прапілен і інш. Попелыіую ч. тэрмічнага раскладання можна скарыстаць на выраб лёгкіх бетонаў, ячэістых уцяпляльпікаў, аглапарыту, вяжучых матэрыялаў, плітак для абліцоўкі і падлогі, э таксама на вапнаванпе кіслых глеб і ў дарожным буд-ве. Г. с.— патэнцыяльная сыравінная база для развіцця энергетыкі, хіміі і вытв-сці разнастайных буд. матэрыялаў. Ю. 1. Горкг.
ГАРЎШКА, возера ў Міёрскім р-не, у бас. р. Вята. Пл. возера 0,17 км2, вадазбору 2,75 км2. Злучана ручаём з воз. Абстэрпа. Каля возера в. Ніўнікі.
ГАРЧАК (Rhodens sericeus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. ІІашыраны ў прэсных вадаёмах Еўропы і Азіі. На Беларусі ў невял. колькасці водзіцца амаль ва ўсіх рэках, пераважна ў Прыпяці, Сажы, Заходняй Дзвіне, Нёмане, Бузе, найб. у вадаёмах з паволыіым цячэпнем або стаячай вадой, пясчаным і камяпістым дном, дзе многа буйных двухстворкавых малюскаў. Аселая, прыдонная рыба. Трымаецца чародкамі. Нар. назвы гаркушка, гарчыца і інш. Корміцца Г. пераважна фітапланктопам. Мяса яго бывае горкім (адсюль назва). Прамьтсл. значэнпя пе мае.
Даўж. 4—8, часам 9,5 см. Па форме нагадвае маленькага карасіка. Цела высокае, сціснутае з бакоў, з няпоўнай бакавой лініяй, буйной луской; бакі серабрыстыя з вузкай зялёна-сіняй палосай. Галава невял., рот паўніжні. Самкі драбнейшыя за самцоў. У час нерасту самцы стракатыя з чырвонымі спінным і анальным плаўнікамі, у самкі вырастае доўгі яйцаклад. Полавая спеласць у 2— 3 гады. Нераст вясной і летам. Ікру адкладвае ў мантыйную поласць перлавіц і бяззубак, таму пашырэнне Г. залежыць ад пашырэння гэтых малюскаў. Плоднасць 100—200 ікрынак.
Лгт.: Пеняз ь В. С., Шевцова Т. М., Н е х a е в a Т. Н. Бнологпя рыб водоёмов Белорусского Полесья.— Мн., 1973. Т. М. Шаўцова.
ГАРЧАК ЖОЎТЫ, род раслін сям. складанакветных; тое, што гарлюха. ГАРЧЫЦА (Sinapis), род аднагадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядомы 10 відаў, пашы-
Гарчыца палявая: 1—агульны выгляд расліны; 2— кветка; з — плод у разрэзе.
Гаршнсп.
раных у Міжземнамор’і, Еўропе, Зах. Азіі. У СССР 3 віды, з іх на Беларусі 2. Растуць як пустазелле на палях, агародах, каля дарог. Г. белая культывуецца як вострапрыпраўная расліна. Кармавыя расліны і доОрыя меданосы. Г. таксама наз. некат. віды роду капуста.
Г. палявая (S. arvensis) выш. 20— 70 см. цвіце ў маі — жніуні. Сцябло граністае, галінастае, разам з лісцем укрытае цвёрдымі валаскамі. Лісце суцэльнае, ніжняе — чаранковае, падоўжанае, няроўназубчастае, каля асновы з вушкамі, верхняе — сядзячае, падоужанае, з завостранай верхавінкай. Нветкі жоўтыя, у доўгіх гронках, пялёсткі з кароткім ногцікам. стручкі цыліндрычныя, на кароткіх ножках, насенне чорнакарычневае. Г. б е л а я, або англінская (S. alba), выш. 30—60 см. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Лісце лірападобна перыста-рассечанае на няроўныя оуйназуочастыя долі, з якіх верхняя самая буйная. Стручкі цвёрдаваласістыя, на доўгіх ножках, насенне бледна-жоўтае. Часам вырошчваецца ў пажніўных пасевах _на корм жывеле. Ураджай зяленай масы 25— 30 т/га; выкарыстоўваецца на сілас, травяную муку, зялёную падкормку.
ГАРШНЁП (Lymnocryptes minima), птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пашырана ў тунДры, лесатундры, на травяністых і сфагнавых балотах паўн. ч. Еўропы і Азіі. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца на балотах у час веспавога (крас.) і асабліва асенняга (2-я пал. вер.— пач. кастр.) пралётаў. Корміцца на змярканні і ноччу беспазваночнымі жывёламі і расліпнай ежай. Аб’ект снарт. паляваішя, але здабываецца рэдка.
Птушка памерамі з палявога жаваранка. Даўж. каля 20 см, маса да 70 г. Апярэнне ў самца і самкі аднолькавае: верх галавы чорны з дробнымі ржавабурымі стракацінамі, спіна амаль чорная, з бакоў 2 вохрыста-рыжыя палосы. Брушка белае з рыжаватымі плямкамі, над вачыма белыя палосы. Дзюба доугая (да 4 см), тонкая, прамая. Ногі кароткія. Голас у час TaKaBaHHa падобны да тупату каня «ток —ток — ток» (з націскам на апошнім складзе), у час узлёту крык «чы — вік». Палёт няспешны. Вельмі скрытная, маларухомая птушка. Гняздуецца на сумежных з БССР тэр. I1HP i Смаленскай вобл., магчыма і ў паўн. раёнах рэспублікі. Гнёзды робіць на купінах. Нясе 3—4 палевыя аоо аліўкава-бурыя з рыжаватымі стракацінкамі яйцы з пач. чэрв. да сярэдзіны ліп., наседжвае самка.
У. М. Дучыц. ГАРШЭВА ГАРА, найвышэйшы пункт Віцебскага ўзвышша. За 15 км па Пн ад г. п. Лёзна, паблізу в. Гаршэва. Выш. 296 м.
Складзена з чырвона-бурай валуннай марэны, перакрытай лёсападобнымі суглінкамі. Mae спадзістапукатую форму, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Паўн. і ўсх. схілы спадзістыя (да 5 ), зах. і паўд. стромкія (да 20°). Перавышэнні над бліжэйшымі пастаяннымі вадасцёкамі да 40 м. Паўд.-зах. схілы эрадзіраваныя, глыб. ўрэзу лагчын часовых вадасцёкаў 10—15 м. Глебы дзярнова-падзолістыя на
лёсападобных суглінках. Большая ч. Г, г. пад ворывам, на зах. схіле і ўздоўж лагчын на найб. стромкіх участках вузкая палоса лесу. Г. П. Рудава.
ГАРЫЗОНТ [грэч. horizon (horizontos) ад horizo абмяжоўваю]. 1) крывая, якая абмяжоўвае частку зямной паверхні, якую бачыць вока назіральпіка на адкрытай мясцовасці (т. зв. бачны Г.). Бачпы Г. павялічваецца з выш. месца назірапня і звычайна размешчапы ніжэй сапраўднага (матэматычпага) Г.— вял. круга пябеснай сферы, плоскасць якога перпендыкулярпая адвеснай ліпіі ў месцы назірання. 2) У геалогіі — мясц. стратыграфічнае падраздзялешіе, адпавядае ч. яруса горных парод. Характарызуецца пэўным узростам і адзіпствам палеагеагр. развіцця, наяўнасцю пэўнай выкапнёвай фауны і флоры або аднародпым літалагічным тыпам адкладаў. Гл. таксама маркіровачны гарызонт. 3) У глебазнаўстве — слаі, якія сфар.міраваліся пры пэўпым глебаўтваральным працэсе і складаюць глебавы профіль. У найб. пашырамых па Беларусі дзярпова-падзолістых глебах звычайна вылучаюць (зверху ўвіз па профілю) гумусавы (па ворных землях ворны), падзолісты, ілювіялыіы Г.
ГАРЬ'ІНЬ, рака, на 3 УССР і ў БССР, правы прыток Прыпяці. Даўж. 659 км (у БССР 82 км). Пачынаецца з Крэменецкага ўзв„ цячэ ў Цярнопальскай, Хмяльніцкай і Ровенскай абл. УССР і ў Столінскім р-не БССР. Сярэдні нахіл воднай паверхпі 0,9 %о. Асн. прытокі на тэр. УССР: Случ (справа), Стубла, Вілія (злева). Агульная даўж. рачной сеткі каля 13 тыс. км, густата рачной сеткі 0,46 км/км2.