Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ГАРМАТЫЛА, гелеякокус (Ногmotila), род каланіяльных зялёных водарасцей сям. гарматылавых. Вядомы 3 віды. У СССР 2 віды, якія трапляюцца на вільготных скалах, у слізі інш. водарасцей, на падводных прадметах у стаячых вадаёмах. На Беларусі ў некаторых тыпах глеб адзначана Г. слізеўтвар а л ьн а я (Н. mucigena).
Калоніі шарападобныя, у выглядзе прымацаваных да субстрату разгалінаваных бесструктурных слізістых цяжоў з круглымі або авальнымі клеткамі, размешчанымі па 1—2 па ўсёй іх даўжыні. Клеткі дыям. 4—12 мкм, укрыты тонкай слізістай абалонкай. Храматафор перыферычпы з пірэноідам. Ядро цэнтральнае. Калонія расце за кошт папярочнага дзялення клетак на 2 або 4. Выдзяленне слізі даччынымі клеткамі прыводзіць да падаўжэння ці галінавання цяжоў. Размнажаецца зааспорамі, кожная клетка здольна даваць 8—64 двухжгуцікавыя зааспоры, якія ўтвараюць новыя калоніі. Т. М. Міхеева.
ГАРМІДЫУМ, хлоргармідыум (Hormidium), род ніткаватых зялёных водарасцей сям. улотрыксавых. Вядома некалькі прэснаводпых, паветраных, глебавых відаў. На Беларусі адзначаны ў глебе Н. .dissectum, Н. nitens, Н. pseudostichococcus, II. flaccidum, апошні таксама ў азёрах.
Ніткі кароткія. часам з кароткімі бакавымі вырастамі на месцы каленападобнага перагібу. Храматафор пасценны з пірэноідам. Размнажэнне бяспо-
Гарлннка паўзучая: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка; з — песцік.
Гарматыла слізеўтваралыіая.
Да арт. Гармідыум. Hormidium flaccidum.
Яблыневая гарпастаевая моль: 1 — матыль; 2 — вусень; 3— кукалка.
лае — акінетамі (распадзенпе нітак на асобныя клеткі) або зааспорамі, nonaBae — ізагамія.
ГАРНАСВЁЧЧА, Дыбалёўскае в о з е р а, у Бешанковіцкім р-пе, у бас. р. Ула. Пл. 0,63 км2. Даўж. 2.1 км, найб. шыр. 0,5 км, сярэдняя 0,3 км. Пл. вадазбору 13,7 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пп на Пд. Схілы выш. да 10 м, пераважна стромкія, укрытыя лесам, ла ПдУ разараныя. Берагавая лінія (даўж. 5,05 км) звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з воз. Плаціпша, выцякае ручаіі у р. Ула. На паўд. беразе в. Дыбалі.
ГАРНАСТАЕВІЦКАЕ РАДОВІШЧА НЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ I ЖВІРЫСТЫХ ГІЯСКОУ, за 0,8 км на У — ПнУ ад в. Гарнастаевічы Свіслацкага р-на. Паклад у выглядзе 2 раз’ядпаных лінз звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 2,9 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм у пяску 25—27 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—21,3 м, ускрышы (супескі, дробныя пяскі) да 1 м. Падсцілаюць паклад грубыя супескі і дробныя пяскі. Жвір і пясок прыдатныя для буд. работ, на вытв-сць бетону. Радовішча не распрацоўваецца.
ГАРНАСТАЕВЫЯ МОЛІ (Yponomeutidae), сямеііства насякомых атр. матылёў. У фауле СССР больш за 35 відаў, з іх у БССР выяўлены 14 (6 родаў). Многія віды — шкоднікі лясоў і садоў.
Дробныя матылі, размах крылаў 9— 31 мм. Пярэднія крылы светлыя з кропкавым або папярочна-паласатым малюнкам. Галава ўкрыта густымі, часцей белымі валаскамі. Вусікі ніткападобныя, крыху карацейшыя за пярэднія крылы. Афарбоўка некаторых матылёў — чорныя кропкі на снежна-белым фоне (адсюль пазва сямейства). Вусені развіваюцца на раслінах сям. ружавых. хваёвых, бярозавых, брызглінавых, крушынавых, таўсцянкавых, вярбовых, каменяломнікавых. 1 пакаленне за год.
У БССР найб. вядомы 5 відаў. Г. м. ч а р о м х а в а я (Yponomeuta evonymellus) трапляецца ў лясах, хмызняках, лёт у ліп.— жн., вусені ў маі — чэрв. на чаромсе. Г. м. свіпцовая (Y. plumbellus) водзіцца зрэдку ў вільготпых лісцевых лясах, лёт у жн., вусені на брызгліне. Г. м. п л а д о в а я (Y. padellus) трапляецца часта ў садах і лісцевых лясах, лёт у ліп.— жн., вусені ў крас.— чэрв. на яблыні, сліве, цёрпе і інш. расліпах сям. ружавых. Г. м. я б л ы н е в а я (Y. malinellus) пашырана ў садах і лісцевых лясах, лёт у ліп.— жн., вусені ў крас.— чэрв. на яблыні. Г. м. 20-к р а п і нк а в а я (У. vigintipunctata) водзіц-
ца ў садах і лісцевых лясах, лёт у ліп.— жн., вусені ў крас.— чэрв. на расходніку едкім. у. і. Піскуноў. ГАРПАСТАЙ (Mustela erminea), млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных звяроў. Пашырапы ў паўн, і сярэдняй Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы; у СССР — па ўсёй тэр., за выключэннем некаторых а-воў Паўн. Ледавітага акіяна, Крыма, Закаўказзя, пустынь Сярэдняй Азіі. Па Беларусі нешматлікі, трапляецца ўсюды (падвід Г. сярэднерускі). Селіцца па драбналессі, у алешніках, зарасніках кустоў каля рэк, канаў, азёр, зімой каля жылля чалавека. Корміцца мышападобнымі грызунамі, зрэдку палюе на зайцоў, птушак, амфібій, яшчарак, насякомых. Зімой можа ныраць у снег у пошуках цецерукоў, рабчыкаў. Можа рабіць запасы корму. Дае каштоўнае прыгожае футра. У мінулым Г.— аб’ект гандлю. Колькасць на Беларусі паступова скарачаецца: у '1925—39 у сярэднім нарыхтоўвалі каля 4 тыс. шкурак за год, у 1945— 69 — каля 660, у 1970—74 каля 230, у 1975—79 — каля 180, у 1980—145.
Даўж. цела да 30 см. хвастаі—да 11 см, маса 130—200 г. Поўсць летам пераважна буравата-карычняватая, на горле, грудзях і бруху белая з лімоннажоўтым адценпем, зімой белая, кончык хваста чорны. Актыўны на змярканні і ноччу, здольны плаваць, лазіць па дрэвах. Гнёзды ў норах, дуплах, ламаччы, пад сціртамі саломы. Ліняе 2 разы за год — вясной (сак.— крас.) 1 ўвосепь (кастр.— ліст.). Полавая спеласць у 1тадовым узросце. Гон вясной або ў пач. лета. Цяжарнасць каля 11 мес. Прыллод — 3—18 дзіцянят у маі — ліпені.
Лгт.: К ор ы тп н С. А. Поведенне п обонянпе хпіцных зверей.— М.. 1979.
В. Е. Гайдук, ГАРОДНА. возера ў Расопскім р-не, у бас. р. Ніпіча. Пл. 0.9 км2. Даўж. 2,41 км, найб. іпыр. 0.58 км, найб. глыб. 4,5 м, сярэдпяя 3,2 м. Аб’ём вады 2,9 млн. м3. Вадазбор (10,8 км2) спадзістахвалісты, сярэднеі дробнаўзгорысты, пераважна складзены з суглінкаў і супескаў, 69,6 % пл. пад лесам і хмызпяком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягяута з 3 на У. Схілы выш. 12—15 м (на ТІнУ да 25 м, на Пд да 7 м), пераважна стромкія, пясчаныя. укрыты лесам. Берагавая лінія (даўж. 8,24 км) звілістая. Берагі нізкія, пясчапыя, пад хмызняком, яа Пн і ПнЗ зліваюцца са схіламі. Пойма шыр. да 100 м, на У і 3 забалочаная. Падводная ч. катлавіны карытападобнай формы. Літараль вузкая і стромкая, прафундаль плоская. 1 востраў (0,1 га). Глыб. да 2 м займаюць 22 % пл. возера. Дно да глыб. 4 м высцілаюць пяскі і апясчаненыя ілы, глыбей крэменязёмісчыя сапрапелі з вял. колькасцю карбанатаў магутнасцю да 4.9 м. Мінералізаыя вады да 250 мг/л, празрыстасць 1,5 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 7 ручаёў. на 3 выцякае ручай у воз. Шэвіна. Уздоўж берагоў палоса раелін-
пасці шыр. да 25 м, падводпыя макрафіты пашыраны да глыб. 3 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, верхаводка, лінь, карась, мянтуз,
I. А. Мыелгвец. ГАРОДНА, возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Лучоса. Пл. 0,87 км2. Даўж. 1,35 км, пайб. шыр. 0,92 км, найб. глыб, 8 м, сярэдняя 4,1 м. Вадазбор (16 км2) пласкахвалісты, пераважна разараны, 25 % пл. пад лясамі.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, акруглай формы. Схілы выш. 5—7 м, на У да 10 м. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 4,05 км) слабазвілістая, Берагі нізкія, пясчаныя. Літараль шырокая і спадзістая, глыб. да 2 м заіімаюць 20 % пл. возера, да 4—6 м — 55 %. Макс. глыб. ў лейкападобным паглыбленні каля паўн. берага, на Пд водмель (глыб. да 0,5 м). Нясчаныя адклады высцілаюць дно да глыб. 2—4 м, глыбей — гліністыя ілы. Мінералізацыя вады да 350 мг/л, празрыстасць 1.2 м. Эўтрофнае. Слабапраточяае. Уздоўж берагоў да глыб. 1 м расце трыснёг, чарот, падводная расліннасць да 3 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, лінь. карась, язь, мянтуз, верхаводка. На беразе в. Гарадзяны, Сасноўка. Падцаркоўшчына.
ГАРОДНА, возера ў Бешанковіцкім р-не, у бас. р. Астроўніца. ГІл. 0.85 км2. Даўж. 2,04 км, найб. шыр. 0,69 км. пайб. глыб. 6,5 м, сярэдняя 4 м. Аб’ём вады 3,42 млн. №.
Вадазбор (3,3 км2) сярэднеўзгорысты, складзены з суглінкаў, пераважна разараны, 19 % пл. пад лесам і Хімызняком. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцяі’нута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 12—22 м, пераважпа стромкія, сугліністыя, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 6,25 км) слабазвілістая. Берагі высокія (0.7—1 м), на ПнУ і ПдЗ нізкія (0,1—0,2 м), пад хмызняком. Дно карытападобнай формы. Літараль вузкая (10—20 м), сублітаральны схіл стромкі, прафундаль плоская. Глыб. да 2 м займаюць 16 % пл. возера. 2 астравы агульнай пл. 0,4 га. Дно высцілаюць пяскі, апясчаненын і высакапопельныя гліністыя ілы. Мінераліза-
Гарох пасяўны.
Гарнастай:
1— зімой; 2— летам.
цыя вады каля 165 мг/л, празрыстасць 0.7—0,9 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае 1 ручай, на ПдЗ выцякае р. Астроўніца. Палоса надводпай расліннасці шыр. да 30 м, падводныя макрафіты пашыраны да глыб. 2,5 м. Водзяцца лешч. шчупак, карась, акунь, лінь, плотка. краснапёрка, верхаводка. На паўн.-зах. беразе в. Гародна. 1. I. Богдзель.
ГАРОДНА, возера ў Шумілінскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Пл. 0.28 км2. Даўж. 0,9 км, найб. шыр. 0,51 км, найб. глыб. 4 м. Пл. вадазбору 87 км2. Катлавіна выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы спадзістыя, разараныя, на У узвышаныя, пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,4 км) слабазвілістая. Злучана ручаямі з азёрамі Сосна і Лезвінка. На зах. беразе в. Гародна.
ГАРОДНА, возера ва Ушацкім р-пе, у бас. р. Альзіпіца. Пл. 0,17 км2. Даўж. 0,98 км, найб. іпыр. 0,2 км, найб. глыб. 22,9 м, сярэдпяя 8,6 м. Аб’ём вады 1,46 млн. м3. Вадазбор (28,8 км2) сярэдпеўзгорысты. складзены з суглінкаў і супескаў, 50 % тэр. пад лесам.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягпута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. да 30— 40 м, стромкія, супясчаныя, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,79 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі. Падводпая ч. катлавіны карытападобнай формы. Мелкаводная зона вузкая і стромкая, займае 6 % пл. возера. Ложа да глыб 6—7 м выслана пясчанымі адкладамі, глыбей — гліністымі іламі. Мінералізацыя вады да 305 мг/л, празрыстасць 2 м. Эўтрофнае. Праточнае: упадаюць 3 ручаі, на ПнУ выцякае ручай у воз. Вітава. Зарастае каля 18 % пл. дна возера. Надводная расліннасць утварае палосу шыр. да 5 м (месцамі адсутнічае). падводная пашырана да глыб. 3,5 м. Водзяцца лешч. шчупак. акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра. язь; ёсць бабры. Каля возера в. Белюкоўшчына. В. Р. Міропаў.