• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ГАРОХ (Pisum), род аднаі шматгадовых травяпістых расліп сям. бабовых. Вядомы 6—7 відаў, пашыраііых у Еўразіі і Афрыцы. У СССР 6 відаў, з іх у БССР вырошчваюць Г. пасяўны (Р. sativum) і яго падвід — пялюшку.
    Г. п а с я ў н ы — аднагадовая расліпа, вырошчваецца пераважна як зерпявая культура, мае агародніппыя сарты. Сцябло лазячае выш. 0.2—2 м. Лісце парнаперыстае. Кветкі рознага колеру — ад белага да пурпурова-фіялетавага. у гронках. Плод — струк. Зерне круглае. белае. жоўтае або зялёнае, мае 26—27 % бялку, 0,16—1,5 тлуіпчу, каля 50 % крухмалу, карацін, вітаміны В,. В2, С. Холадаўстойлівая (усходы пераносяць замаразкі да —6°C), вільгацялюбная расліна. Вырошчваецца
    на дзярнова-падзолістых сугліністых і супясчаных глебах з пейтральнай рэакцыяй, У севазвароце размяшчаецца пасля прапашных і ўгноеных азімых культур. Азотфіксавальная расліпа. Вегет. перыяд 60—100 сут. Ураджай зерня да 2.4 т/га, зялёпай масы да 40 т/га, Раянаваныя сарты: на зерне — Рамопскі 77, Уладаўскі 303, агароднінныя — Рэкорд 158, Барэц 2040, Агародніпны 76, Свабода 10 і інш. Высокабялковая харч. (крупа, мука, зялёпы гарошак) і кармавая (зялёная маса, сена, зерне, салома) расліна. Асн. шкоднікі Г.: гарохавая тля, гарохавы зерняед, гарохавая пладажэрка; хваробы: аскахітоз, фузарыёз, мучністая раса, іржа, бактэрыёзы, каранёвыя гнілі.
    Літ.: Макашева Р. X. Горох.— Л., 1973.	I. П. Каваленка.
    ГАРОХАВІЦКІ ДУБ-ВЕЛІКАН, помнік прыроды рэсп. значэпня (з 1963) у Гарохавіцкім лясніцтве Светлагорскага р-на. Дуб звычайньг. Узрост дрэва каля 400 гадоў, выш. 35 м, дыям. 1,4 м (на выш. 1,3 м).
    ГАРОХАЎСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Гарохава ў Каліпкавіцкім р-не), тэктанічная структура ў Каліпкавіцкім р-не, у цэнтр. ч. Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Па паверхпі верхнефаменскай саляноснай тоўшчы пад назвай Суховіцкага выяўлена ў 1959 па даных электраразведкі, па падсалявых адкладах — у 1959 сейсмічнымі даследаваннямі.
    Па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах Г. п,— пакатая паўантыкліналь, абмежаваная па Пд рэгіянальным Гарохаўска-Хобненскім разломам амплітудай 1800 м, на 3 Бабровіцкім разломам амплітудай 500 м. Крыло складкі ўснладнена малаамплітудным парушэннем. Мінім. адзнакі паверхні фундамента ў скляпенпі падняцця —300 м, падсалявых адкладаў —2500. Па
    паверхні міжсалявых адкладаў выдзяляецца невял. брахіантыкліналь памерам 3,5x1,5 км з мінім. адзнакай у скляпенні -1900 м і амплітудай менш за 100 м. Скляпенне яе ссунута на 5 км на У адносна падсалявога. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы выдзяляецца купал памерам 7,5X6,5 км з мінім. адзнакай у скляпенні -800 м і амплітудай 300 м. Скляпенне яго ссунута адносна скляпення па падсалявых адкладах на 1,5 км на ПнУ. Т. А. Старчык. ГАРОХАЎСКАЯ ЗОНА ПАДНЯЦЦЯЎ, у Каліпкавіцкім р-не, у паўд, ч. Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну, звязана з Капаткевіцкім разломам, Выяўлена ў 1972.
    Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах. Распасціранне субшыротнае. Даўж. каля 45 км, шыр. 5—-10 км. Паверхня фундамента на абс. адзнаках ад —2600 да -3800 м. апускаецца на ПнУ. Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах, якія дыслацыраваны практычна аднолькава. з 3 на У выдзяляюцца Бабровіцкі, Гарохаўскі і Азерацкі блок. Па міжсалявых адкладах у значнай ступені праявіліся плікатыўныя дыслакацыі. Па гэтай паверхні выдзелены Бабровіпкае і Гарохаўскае падняцці, якія маюць форму паўскляпенняў. У найб. прыўзнятай Г. з. п„ паблізу разлому, міжсалявыя адклады размыты. Па паверхні верхнесаляносных адкладаў вылучаны 3 саляносныя падняцці: Бабровіцкае, Гарохаўскае, Азерацкае. У разрэзе платформавага чахла Г. з. п. устаноўлены верхнепратэразойскія (зах. частка), сярэднеі верхнедэвонскія. кам.-вуг.. пермскія і меза-кайназойскія адклады. Фарміравалася пераважна ў познім дэвоне, карбоне і пярмі.	I. Д. Кудравец.
    ГАРОШАК (Vicia), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. бабовых. Вядома болып за 150 відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. У СССР 89 відаў, з іх на Беларусі 15 дзікарослых і 4 інтрадукаваныя віды. Культурныя віды (Г. касматы і Г. пасяўны) вырошчваюцца пад назвай віка. Кашт. кармавыя, зернефу-
    Гарошак: 1 — чатырохнасенны (a — частка расліны з кветкамі і пладамі, б — кветка,	в —
    плод, г — семя); 2— плотавы (а — частка расліны з кветкамі, б — кветка, в — плады).
    ражныя, медапосныя, дэкар. расліны.
    Сцябло слабае, узыходнае ці ляжачае, іншы раз прамастойнае, добра аблісцелае. Лісце парнаперыста-складанае, з прылісткамі, вось ліста звычайна заканчваецца галінастым вусікам, радзей шчацінкай. Кветкі адзіночныя або 2—3 у пазухах лісця ці ў гронкападобных суквеццях. Вяночак рознага колеру. Плод — струк на ножцы, часцей лінейны ці падоўжаны, іншы раз рамбічны, шматнасенны, радзей двухнасенны.
    У БССР найб. вядомы 8 відаў. Г. л я с п ы (V. sylvatica) расце ў мяшаных лясах, хмызняках. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Шматлетнік выш. да 1,5 м. Лісце з 8—10 пар лісцікаў, прылісткі маленькія, махрыста-надрэзаныя. Суквецці з 8—25 дробных белых з ліловымі або фіялетавымі жылкамі кветак. Струкі ланцэтныя. Г. к а ш у б с к i (V. cassubica) расце ў хваёвых, бярозавых і мяшаных лясах. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Шматлетнік з тонкім паўзучым карэнішчам і слабаразгалінаваным прамастойным сцяблом выш. да 70 см. Лісце з 8—15 пар лісцікаў, прылісткі паўстрэлападобныя ці зубчастыя. Кветкі фіялетава-пурпуровыя, у адпабокіх гронках. Струкі рамбічныя або лінейна-рамбічпыя. Г. п л о т а в ы (V. sepium) расце ў хмызняках, на ўскрайках дарог, у пасевах. Цвіце ў маі — ліпені. Шматлетнік выш. 30— 100 см. Лісце з 5—7 пар лісцікаў, прылісткі травяністыя. Суквецці пазушпыя, з чырванавата-фіялетавых або фіялетава-ліловых паніклых кветак. Струкі лінейныя, голыя, бліскучыя. Г. в а л а с і с т ы (V. hirsuta) — пустазелле палёў і агародаў. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Адналетнік з распасцёртым 4-гранным сцяблом. Ліспв з 4—8 пар вузкалінейных лісцікаў, прылісткі верхняга лісця ланцэтныя, ніжпяга — паўстрэлападобныя. Кветкі белаватыя або блакітнаватыя, у малакветных гронках. Струкі дробныя, падоўжана-рамбічпыя. Г. м ыш ы н ы (V. cracca) расце на лугах, уздоўж дарог, на травяністых схілах, у зрэджаных лясах, хмызняках, як пустазеллр ў пасевах. Цвіце ўсё лета. Шматлетнік выш. да 1,5 м. Сцябло рабрыстае, чапляецца. Лісце з 6—10 пар лісцікаў, прылісткі даўж. да 10 мм. Кветкі фіялетава-сінія, у густых гронках. Струкі голыя, падоўжаныя. Г. чатырохнасенн ы (V. tetrasperma) расце на палях. уздоўж дарог, на аблогах. Цвіце ў маі — ліпені. Адналетнік з тонкім. добра аблісцелым сцяблом. Лісце з 3—5 пар лісцікаў, прылісткі маленькія. Кветкі з белаватым вяночкам з ліловым флагам і блакітнымі
    крылцамі, па 1—2 у гронках. Струкі чатырохнасенпыя. Г. т а н к а л і с т ы (V. tenuifolia) зрэдку трапляецца ў хмызняках, дакладпа вядомы з ваколіц Плешчаніц і Бярэзінскага запаведніка. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Мнагалетнік. Сцябло даўж. 100— 150 см, рабрыстае, слабаапушанае. Лісце доўгае, з 10—12 пар лісцікаў, прылісткі паўстрэлападобныя. Кветкі ліловыя або лілова-сінія, у рыхлых пазушных гронках. Струкі лінейна-падоўжаныя. Г. в у з к а л і ст ы (V. angustifolia) — пустазелле зернавых і прапашных культур. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Сцябло выш. 15—60 см, тонкае, каля асновы ўзыходнае, добра аблісцелае. Лісце з 4—6 пар лісцікаў, прылісткі зубчастыя. Кветкі пурпурова-фіялетавыя, адзіночныя або па 2 у пазухах лісця. Струкі лінейныя.
    У 1960-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР як перспект. кармавыя расліны інтрадукаваны 4 віды. Г. б у й н а к в е т н ы (V. grandiflora, радзіма — Каўказ)— адна-, двухлетнік выш. 20—80 см. Лісце з 3—8 пар шырокаэліпсоідных лісцікаў, заканчваецца галінастым вусікам. Кветкі жоўтыя, флаг іншы раз з дамешкам фіялетавай афарбоўкі, адзіночныя або парныя. Струкі светла-бурыя. Цвіце ў ліпені. Г. нарбонскі (V. narbonensis, радзіма — Еўропа, Каўказ, Сярэдняя Азія) — адна-, двухлетнік выш. 40—60 см. Ніжняе лісце з 1 пары. сярэдняе і верхняе з 2—3 пар лісцікаў. Кветкі брудна-ліловыя або персіка-рўжовыя, адзіночныя ці па 2—3 у пазухах лісця. Струкі падоўжаныя, сціснутыя з бакоў. Г. панонскі (V. раппопіса, радзіма — Еўропа, Каўказ) — мяккаваласісты адналетнік выш. 40—60(100) см, з узыходнымі сцябламі. Лісце з 6—9 пар лісцікаў, кветкі жаўтаватыя, па 2—4 у пучках. Струкі падоўжаныя, звужаныя да канцоў. Цвіце ў ліп.— жпіўні. Ураджай сена да 0,3 т/га. Змест бялку ў сене — 21,4 %, у зерні — 26,7 %. Г. п ацеркападобны. або французская сачавіца (V. ervilia, радзіма — Каўказ),— адналетнік выш. 20—50 см. Лісце з 8—12 пар лісцікаў. Кветкі бледнаружовыя, у гронках. Струкі пацеркаперацягнутыя паміж насеннем. Цвіце ў чэрв.— ліпені. У сене 16,6 % пратэіну.
    Т. А. Сауткіна, Л. В. Нухарава. ГАРОШЫНКІ (Pisidium), род прэснаводных двухстворкавых малюскаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Амерыцы, Афрыцы. У СССР некалькі дзесяткаў відаў, на Беларусі 15. Найб. пашыраны Г. рачная (Р. amnicus), Г. бліскучая (Р. nitidum) і Г. балотная (Р. casertanum). Водзяцца ў рэках і азёрах (на пясчаным грунце з рэдкай доннай расліннасцю), у сажалках і балотах. Служаць кормам для бентасаедных рыб. Удзельпічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. Кормяцца мікрапланктонам, рэшткамі раслін і жывёл, якія адфільтроўваюць ад вады праз мантыйную поласць.
    Цела ўкрыта клінападобпай або авальнай (даўж. 2—10 мм) ракавінай з ссу-
    нутай назад верхавінкай. Рухаюцца з дапамогай ланцэтападобнай нагі. Дыханне жабернае. Гермафрадыты. Моладзь Г. выношваюць у спец. вывадковых камерах (марсупіях). За год даюць 2 патомствы (вясновае 1 раннявосеньскае). Працягласць жыцця да 1 года.
    Літ.: Фауна СССР. Моллюскіг. Т. 3. В. 5.—Л.. 1980.	I. I. Дзесяцгк.
    ГАРТЭНЗІЯ, г і д р а н г і я (Hydran­gea), род раслін сям. гартэнзіевых. У родзе 35 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі, Гімалаях, Амерыцы. У СССР 2 дзікарослыя віды. На Беларусі для культуры ў адкрытым грунце рэкамендаваны 3 віды i 1 форма. Цвітуць у чэрв,— жніўні. Дэкар. расліны, могуць выкарыстоўвацца для адзіночных і групавых пасадак на газонах, пры афармленні ўзлескаў, у стварэнні кампазіцый.
    Кусты выш. 1—3 м. Лісце яйцападобнае або эліпсоіднае даўж. 5—20 см. Кветкі белыя ў буйных шчыткападобных або мяцёлчатых суквеццях. двухполыя. Вільгацялюбныя расліны. Абмярзаюць, асабліва ў паўн. раёне інтрадукцыі. Размнажаюць насеннем. садовыя формы — адводкамі, зялёнымі чаранкамі, атожылкамі, дзяленнем куста.