Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
У тэктанічных адносінах Г. ў. прымеркавана да Аршанскай упадзіны. У асадкавай тоўшчы вылучаны адклады верхняга пратэразою, перакрытыя пародамі дэвону. Антрапагенавая тоўшча (магутнасць 40—170 м) складзена з комплексаў ледавіковых утварэнняў, якія адпавядаюць ніжне-. сярэднеі верхнеплейстацэнавым эпохам зледзяненняў. Фарміраванне рэльефу звязана з нераўнамерным намнажэннем ледавіковых тоўшчаў, абумоўленых асаблівасцямі даледавіковага ложа.
Сучаспая паверхня яго — сістэма канцова-марэнпых град, падзеленых дэпрэсіямі і лагчынамі. Намнажэнне канцавой марэны звязана з асаблівасцямі адступання ледавіка. На Пн ад Гарадка вылучаецца ўнутр. клінападобны канцова-марэнны пояс (даўж. 20—22 км, шыр. 6—10 км), складзены з валунных суглінкаў. На ўскраінах Г. ў. знешні пояс канцовамарэнных град і ўзгоркаў дугападобнаіі формы, зах. і паўд.-зах. адгаліпаванні — валы і грады даўж. 8— 10 км, шыр. 2—3 км. У паўн. частцы знешняга пояса буйнаі сярэднеўзгорысты рэльеф з валунных суглінкаў, у тоўшчы якіх трапляюцца адорвені карэнных парод. Абс. выш. 240—250 м, адносныя перавышэнні 35—40 м. Паўд. частка Г. ў. ў час фарміравання капцавых марэн Пп і цэнтра была пахавана пад тоўшчай «мёртвага» лёду, пры раставанні якога ў позналедавіковы час узніклі буйныя дэпрэсіі, запятыя сучаснымі азёрнымі катлавінамі. Пашыраны ўчасткі камавага рэльефу. Трапляюцца камы выш. да 20 м са стромкімі (да 30°) схіламі. Зандры пераважна далінныя. На ПдУ і Пд невял. ўчасткі спадзістахвалістага рэльефу доннай марэны. Схілы ўзвышша расчляняюць нешырокія, але глыбокія тэрасаваныя рачныя даліны. Рэльеф Г. ў. слаба падвергнуты працэсам эрозіі, але значна парэзаны, што абумоўлена нераўпамернай акумуляцыяй ледавіковага і водна-ледавіковага матэрыялу. Карысныя выкаппі: гліны легкаплаўкія. пясчанажвіровы матэрыял, торф. Звесткі пра клімат і пайважнейшыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў арт. пра Віцебскую і Езярышчанскую метэаралагічныя станцыі.
Рачная сетка палежыць да бас. Зах. Дзвіны і Ловаці. Рэкі зах. схілу Г. ў.— левыя прытокі Обалі (Усыса, Чарняўка, Чарнуйка), на ўсх. схіле р. Ловаць; Аўсянка — правы прыток Усвячы, на паўд. схілах пачынаецца Лужасянка (прыток Зах. Дзвіны). Найб. азёры: Езярышча, Лосвіда, Кашо, Вымна, Заронава. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, радзей супясчаныя; дзярновападзолістыя забалочаныя, тарфянабалотныя і поймавыя (алювіяльныя). Глебы ўрадлівыя, моцна завалуненыя, на стромкіх схілах змытыя. Г. ў. размешчана ў межах ЗаходнеДзвінскай геабатанічнай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Пад лесам да 30 % тэр., захаваўся на вяршынях, узгорках, а таксама на пясчаных і забалочаных глебах. У далінах рэк і каля азёр пераважаюць хваёвыя лясы з дамешкам дубу; У паніжэннях, часам забалочаных, бярозава-асінавыя лясы, на нізінных балотах алешнікі. Балоты пераважна вярховыя і пераходныя. Лугі ў асноўным сухадольныя і нізінныя. Пад ворывам каля 25 % тэр. ІЛ. ГЛ. на ўкл. Л. У. Мар’іна.
ГАРАДОЦКА-ХАЦЁЦКАЯ СТУПЁНЬ. тэктанічная структура на ПнУ Гомельскай вобл. Выяўлена ў 1975. З’яўляецца паўн. бортам Прыііяцкага прагіну. На Пд абмежавана Паўн.-Прыпяцкім разломам, на 3 мяжуе з Бабруйскім, на У — з Грамяцкім пахаванымі выступамі, на Пн — з Жлобінскай седлавінаю. Ад Бярэзінскай ступені, якая належыць да Прыпяцкага грабена, аддзелена Паўн.-Прыпяцкім краявым разломам.
Даўж. Г.-Х. с. каля 100 км, шыр. 30— 50 км. Паверхня фундамента ў паўд. (найб. вывучанай) частцы ступені на глыб. ад -1400 да -2200 м. У разрэзе платформавага чахла верхнепратэразойскія (магутнасць 22 м) і дэвонскія (магутнасць 1378 м) адклады. характэрныя для Прыпяцкага прагіну (адсутнічае верхняя саляносная тоўшча). Паверхня фундамента, паводле геафіз. даных. паніжаецца на Пд і толькі ў непасрэднай блізасці (каля 10 км) ад Паўн.-Прыпяцкага разлому нязначна ўздымаецца да Пд. Па паверхні фундамента вылучаны шэраг разрыўных парушэнняў амплітудай да 500 м. Структура платформавых утварэнняў у межах Г.-Х. с. вывучана недастаткова. I. Д. Кудравец.
ГАРАДОЦКА-ЧАШНІЦКІ ТАРФЯНБІ РАЁН. вылучаецца на тэр. Гарадоцкага. Шумілінскага, Віцебскага, Чашніцкага, Бешанковіцкага, Сенненскага і Лёзненскага р-наў, пераважна ў межах Гарадоцкага і Віцебскага ўзв., Суражскай і Лучоскай ніз., Чашніцкай раўніны і ўсх. адгалінавання Полацкай нізіны. Агульная затарфаванасць 8 %. Запасы торфу болып за 280 млн. т. Нізінны торф складае 59,1 %, вярховы 36,7,
пераходны 4,2 % запасаў. Высакапопельных тарфоў 0,05 %. Усяго ў раёне болып за 900 тарфянікаў, 14 з іх пл. болып за 1000 га; пл. болып за 2 тыс. га маюць Дабееўскі Мох, Чырвоны Мох, Гурынскае балота, Гладынскі Мох. Торф здабываюць на ўгнаенне і паліва. Каля 70 % пл. балот асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
ГАРАДОЦКАЯ ПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1959 на тэр. Віцебскага і Гарадоцкага р-наў. Пл. 37,1 тыс. га (1981).
Рэльеф узгорысты, марэнны. На тэр. Г. п. г. азёры Вымна, Васлепна і інш.; рэкі Лужасянка, Кабішчанка, Храпаўлянка, Громаць. Пераважаюць хваёвыя і мяшаныя лясы. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны сярэдняй якасці (3—4-ы класы банітэту). Водзяцца лось (Kana 90 асобін), дзік (80), казуля (20), выдра (10), куніца (15), норка (30), вавёрка (250), заяц-бяляк (30), заяцрусак (110), глушэц (65), цецярук (90), рабчык, вадаплаўная дзічына і інш. У рэках і азёрах водзяцца галавень, язь, сазан, шчупак, судак, акунь і інш. Вядуцца работы па ўзнаўленню паляўнічай фауны.
Ю. В. Спірыдонаў. ГАРАДОЦКІ ЛЯСГАС, на тэр. Гарадоцкага і Шумілінскага р-наў. Арганізавапы ў 1936. 8 лясніцтваў. Пл. 84,8 тыс. га, у т. л. пад лесам 72,6 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (7,1 тыс. га) і 2-й (77,7 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 36,4 %, бярозавыя 24,5, яловыя 12,8, шэраальховыя 9,7, чорнаальховыя 9,4, асінавыя 6,9, іншыя 0,3 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 41,9 %, сярэднеўзроставых 43,7, прыспяваючых 12, спелых лясоў 2,4 %. Агульны запас дрэвастою 7,4 млн. м3, у т. л. спелага 0,25 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,25 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 30 гадоў, банітэт 11,1, паўната 0,67. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 150 тыс. м3, высечак догляду 30 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 370 га. На тэр. лясгаса Казьянскі паляўнічы заказнік, Езярышчанскі арніталагічны заказнік; трапляюцца папуляцыі вадзяпога арэху плывучага, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. в. м. Кіслякоў. ГАРАДОЦКІ РАЁН, на ПнУ Віцебскай вобл. Пл. 3,1 тыс. км2. Горад Гарадок — цэнтр раёна; г. п. Езярышча, 399 сельскіх нас. пунктаў, 19 сельсаветаў.
П а в е р х н я ўзгорыста-марэнная. Болыпая ч. тэр. (88 %) у межах Гарадоцказа ўзвышша. На крайнім У Суражская нізіна, па 3 ускраіна Полацкай нізіны. 58 % ТЭРраёна на выш. 170—180 м, 32 % на выш. 200 м
і больш. Найвышэйшы пункт 259 м (каля в. Загараны Бычыхінскага с/с), найб. нізкая адзпака 140 м (урэз р. Обаль на 3).
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я выкапні. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўн,зах. схілаў Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага. радзей сожскага і дняпроўскага зледзяненняў магутнасцю 40— 120 м, ніжэй дэвонскія да 450 м і верхнепратэразойскія 450—800 м адкладьг. Агульная магутнасць платформавага чахла 950—1500 м. Пад ім на глыб. 800— 1300 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядомы 282 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 83 млн. т (найб. Чырвоны Мох); 5 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 72.9 млн. м3 (Загузскае. Прывадзіна, Вышадскае, Слабадское. Каменскае); 3 радовішчы глін з запасамі 1,8 млн. м3 (Бязносенскае, Новае жыццё, Высекі); Лахскае радовгшча пяску. Пра ўсе радовішчы гл. адпаведныя артыкулы.
Клімат. Г. р. адносіцца да Гарадоцка-Віцебскага агракліматычнага раёна і Суражска-Лучоскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —7,9, ліп. 17,6 °C. Ападкаў 625 мм за год. Вегет, педыяд 183 сут. Іпшыя метэаралагічныя паказчыкі
1. Дробнаі сярэднеўзгорыстае камавае ўзвышша з лагчынамі, азёрамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзіраваныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя суглімістыя. Пазапоймавыя лугі, участкі ворных зямель.
2. Сярэднеі буйнаўзгорыста градавае марэннае ўзвышша з камамі, лагчынамі расчлянення. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзіраваныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі шэрааль-
ховых лясоў.
3. Дробнаўзгорыстаўвалістае марэннае ўзвышша з камамі, озамі, азёрамі, далінным і лагчын-
ным расчл яненнем.
Глебы забалочаныя дзярнова-падзолістыя і дзярновыя сугліністыя. Ворныя землі, участкі пазапоймавых лугоў.
4. Дробнаўзгорыстае марэннае ўзвышша з камамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзі раваныя сугліністыя, тарфянабалотныя. Ворныя землі, участкі шэраальховых, бярозавых лясоў.
5. Пласкахвалістая марэнная раўніна з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, озамі, далінналагчынным расчляненнем. Глебы забалочаныя дзярнова-падзолістыя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя сугліністыя. Пазапоймавыя лугі, ворныя землі, участкі нізінных балот.
6. Узгорыста-хвалістая марэнная раўніна з камамі, западзінамі, азёрамі, далінна-лагчынным расчляненнем. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзіраваныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі бярозавых лясоў, пазапоймавых лугоў.
7. Плоскаўзгорыстая водна-ледавіковая раўніна з озамі, камамі, лагчынамі з азёрамі.
гл. ў арт. пра Езярышчанскую і Віцебскую метэаралагічныя станцыі. Г і д р а г р а ф і я. Рэкі належаць да Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна (падраён А.). Найб. Обаль з прытокамі Чарнуйка, Чарняўка і Усыса; Аўсянка, Лужасянка (бас. Зах. Дзвіны), Ловаць (бас. Нявы). Густата натуральпай рачной сеткі 0,45 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 6,4 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 34 км, магістральных і падвадных каналаў 391 км, рэгуляцыйных каналаў 307 км. 56 азёр маюць рыбапрамысл. значэнне, найб. Езярышча, Лосвіда, Вымна, Цёста, Кашо, Сясіта, Вялікае Свіно, Чарнова, Бярпова, Чарняста. Г л е б ы. Тэр. раёна ў межах Сенненска-Расонска-Гарадоцкага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 53, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 28, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 9,5, поймавыя (алювіяльныя) забалочаныя 2,3, тарфяна-балотныя 7,2; па-