• Газеты, часопісы і т.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    нейтралізуе гамеастатычныя магчымасці прыродных сістэм і парушае іх натуральную раўнавагу скарачэннем разііастайнасці біяцэнозаў, парушэннем балансу экалагічных кампанентаў, у т. л. кругавароту рэчываў (напр., у выніку назапашвання адходаў і рассейвання многіх мінералаў і металаў), энергет. абмену і інш. Адначасова могуць назірацца праявы біял. дэзадаптацыі чалавека да змененага ім асяроддзя пражывання (пашырэнне алергічных, канцэрагенных, сардэчна-сасудзістых і інш. захворванняў). Вырашэнне праблем забеспячэння сац.-біял. будучыні чалавецтва залежыць ад рэальнай ацэнкі дапушчальнага ўмяшальніцтва ў існуючую сістэму дынамічнай раўнавагі паміж грамадствам і прыродай. Агульныя прынцыпы падтрымання Г. сістэм грамадства — прырода і біясфера у цэлым уключаюць: аптымізацыю адносін паміж грамадствам і прыродным асяроддзем, экалагічную абгрунтаванасць і чысціню чалавечай дзейнасці, агульнанар. ўласнасць на сродкі вытв-сці і прыярытэт грамадскіх інтарэсаў над уласнымі і інш. Ва ўмовах сацыялізма на гэтых прынцыпах будуюцца адносіны грамадства да прыроды, што садзейнічае захаванніо Г. прыродных сістэм на ўсіх узроўнях. Яны ж складаюць тэарэт. аснову праграмавання і рэалізацыі
    Гамфанема: 1 — сцягнутая; 2 — завостраная.
    ГАМФ 551 задач аховы прыроды ў маштабах усёй Зямлі або асобных яе рэгіёнаў.
    Літ.: Дннамнческое равновесне человека н прнроды,— Мн.. 1977; Л о г н н о в A. А. Гомеостаз: Фнлософскне н обіцебнологлческпе аспекты.— Мн., 1979.
    A. I. Ляўко, В. К. Мазоўка. ГАМЕбТРЫКС (Homoeothrix), род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей сям. гамеотрыксавых. Вядомы 12 відаў, пашыраных у прэсных стаячых і цякучых водах, на розных цвёрдых субстратах, у слізі інш. водарасцей, некаторыя ў гарачых крыніцах. У СССР 9 відаў. На Беларусі на камянях і водных раслінах у р. Прыпяць адзначаны Г. ліпеньскі (Н. juliana).
    Ніткі больш-менш прамастойныя, 10—15 мкм шыр. 1 да 2 мм даўж., негалінастыя, адзіночныя або злучаныя ў дзярнінкі аліўкавага колеру. Похвьі бясколерныя, тонкія, неслаістыя. Трыхомы заканчваюцца доўгім ломкім валаском. Клеткі дыскападобныя, даўж. у 3 разы меншая за шырыню. Т. М. Міхеева. ГАМЕТАФІТ (грэч. gametes муж, gamete жонка + phyton расліна), полавае пакаленне, этап жыццёвага цыкла раслін ад споры да развіцця зіготы (дыплоіднай клеткі, якая ўтвараецца ў выніку зліцця мужч. і жан. полавых клетак). У цыкле развіцця Г. чаргуецца са спарафітам. Існуе самастойна, незалежна ад спарафіта, і не адрозніваецца (напр. у многіх водарасцей) або рэзка адрозніваецца (напр. зарасткі папарацей, хвашчоў, дзярэз) ад яго па знешпяму выгляду. У пакрытанасенных Г.— пылінка (мужчынскі Г.) і зародкавы мяшок (жаночы Г.). Клеткі Г. маюць палавінпы (гаплоідны) набор храмасом у параўнанні з клетачнымі ядрамі ў спарафіта.
    Ліг.: Гваладзе Г. Е. Гаметы, оплодотворенне п половое размноженне у растеннй,—М., 1981.
    ГАМФАНЁМА (Gomphonema), род аднаклетачных і каланіяльных дыятомавых водарасцей сям. гамфацымбелавых. Вядома больш за 100, пераважна прэснаводных, відаў, якія трапляюцца па дне і сярод абрастанняў у вадаёмах рознага тыпу. Частка відаў — выкапнёвыя. На Беларусі 53 віды, разнавіднасці і формы, найб. пашыраны Г. с ц я г н у тая (G. constrictum), Г. ланцэтная (G. lanceolatum), Г. завостраная (G. acuminatum), Г. звуж а н а я (G. angustatum, адзначапа таксама ў глебе), Г. зблытаная (G. intricatum), Г. аліўкава-зял ё н а я (G. olivaceum), Г. пузатая (G. ventricosum), Г. зграбная (G. gracile) і іх разнавіднасці. У адкладах неагену знойдзены 4 выкапнёвыя вымерлыя віды, сярод іх Г. міяцэн авая (G. miocenica) і іпш.
    Некаторыя віды •— індыкатары мезасапробных водаў.
    Клеткі адзіночныя, радзей утвараюць невял. галінастыя калоніі, прымацаваныя да субстрату студзяністымі ножкамі. Панцыр з паяска клінападобны. Створкі асіметрычныя, булавападобныя, ланцэтныя, часта перашнураваныя; канцы закрутленыя, галоўчатыя або завостраныя. Шво ніткападобнае ці шырокае. Восевае поле часта з 1 або некалькімі ізаляванымі кропкамі.	Т. М. Міхеева,
    Г. Н. Хурсевіч. ГАМФАСФЁРЫЯ (Gomphosphaeria), род каланіяльных сіне-зялёных водарасцей сям. гамфасферыевых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных у планктоне, радзей на вільготных скалах і глебе. У СССР 2 віды і 5 форм. На Беларусі 2 віды і 2 формы: Г. апонская (G. аропіпа) адзначана ў азёрах і глебе, форма G. аропіпа f. cordiformis — у азёрах (Кашо, Дрысвяты, Езярышча), Г. а з ё р н а я (G. lacustris) — у азёрах, сажалках, рэках, вадасховішчах, часам выклікае цвіценне вады, форма G. lacust­ris f. compacta — у Прыпяці.
    Калоніі шарападобныя, блакітна-зеленаватыя. Ад цэнтра калоніі радыяльна адыходзяць слізістыя ножкі на канцах з эліпсападобнымі, яйцападобнымі, закруглена-конусападобнымі кветкамі, размешчанымі на перыферыі ў адзін слой. Размнажаюцца дзяленнем клетак у 2 узаемна перпендыкулярных напрамках. ГАМФАЦЫМБЁЛА (Gomphocymbel1а), род аднаклетачных дыятомавых водарасцей сям. гамфацымбелавых. Вядомы 2 прэснаводныя віды. Г. в ы г н у т а я (G. апсуіі) — рэліктавы від, пашыраны ў адным з горных азёр Югаславіі, у вадаёмах Цэнтр. Альпаў, ФРГ. Даніі, Ірландыі. На Беларусі трапляецца ў воз. Нарач, знойдзена ў дыятомавых адкладах муравінскага ўзросту (агаленні на Нёмане і каля Гродна), галацэнавых асадках (воз. Мястра Мядзельскага р-на) і позналедавіковых адкладах (азёры Глубелька і Нарач Мінскай вобласці). Г. м і я ц э п а в а я (G. miocenica) — вымерлы від, адзначаны ў азёрна-старычных пародах верхняга міяцэну (в. Бурносы Лідскага р-на).
    Клеткі даўж. 30—45 мкм, шыр. 7— 8 мкм, прымацаваны да субстрату студзяністымі ножкамі. Створкі лінейналанцэтныя, слабаасіметрычныя. серпападобна выгнутыя і злёгку клінападобныя. Базальны канец больш звужаны. Восевае поле вузкае, сярэдняе — маленькае з ізаляванай кропкай.
    Т. М. Міхеева. ГАМФРЭНА (Gomphrena), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. амарантавых. У родзе каля 70 відаў, пашыраных у Амерыцы, Азіі. Афрыцы, Аўстраліі. У СССР і на Беларусі ў дэкар. садоўніцтве культывуецца Г. шарападобная (G.
    globosa). Выкарыстоўваецца як аднагадовая расліна для клумбаў, бардзюраў, пасадак у гаршкі і зімніх букетаў. Цвіце з ліп. да замаразкаў.
    Разгалінаваны кусцік выш. да 30 см. Лісце супраціўнае, падоўжана-эліпсоіднае суцэльнакрайняе, шэрае. Кветкі дробныя, гваздзікападобныя з плеўкавымі калякветнікамі белага. ружовага, пурпуровага колеру ў падоўжана-авальных галоўчатых суквеццях дыям. 3— 4 см. Святлаі цеплалюбная расліна. Размнажаюць насеннем. I. А. Карэўка. ГАНАБОБЕЛЬ, расліна сям. верасовых; тое, што буякі.
    ГАНАДЗРМА (Ganoderma), род губавых базідыяльных грыбоў сям. ганадэрмавых. Вядомы 10 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 6 відаў, з іх на Беларусі 2.
    Гамфасферыя азёрная.
    Гамфацымбела выгнутая.
    a — асоб-
    Гапатазігон аднастужачны: ныя клеткі; б — зігота.
    Гамфрэна шарападобная.
    Сапратрофы. Лек. (маюць у сабе танізоўныя рэчывы).
    Г. п л о с к а я, або плоская губа (G. applanatum), трапляецца часта, асабліва ў сырых цёмных лясах. Расце на павале. пнях, іншы раз на жывых ствалах лісцевых (асаблва бярозы, асіны, вярбы. дубу), зрэдку хвойных парод. Выклікае белую гніль. Пладовае цела шыр. 5—15 см, шматгадовае, сядзячае, з зачаткавай ножкай, палавінчатае, плоскае, з закругленым краем, хвалістай ванцэнтрычна-баразнаватай, бураваташэрай паверхняй. Корка тонкая, карычневая, ломкая. Тканка бураватая, дравяністая. Гіменафор трубчасты. белаваты, пры дакрананні пакрываецца бурымі плямамі. Трубачкі даўж. 0,5—1 см, слаістыя. Поры круглаватыя, 4—6 на 1 мм, запоўненыя белай тканкай. Споры яйцападобныя, бураватыя. Г. л а к i р а в ан а я, або лакіраваная губа (G. lucidum), выяўлена ў Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Расце на адмерлай драўніне вольхі, дубу, ясеню, клёну, буку, елкі. Выклікае цэнтр. белую або жоўтую каразійную гніль ствалоў, каранёў. Пладовае цела круглаватае, веераці ныркападобнае, плоскае з вострым хвалістым краем, маршчакаватай паверхняй. Корка бліскучая, рыясаватая, потым крывава-чырвоная. Тканка губчатакоркавая. Трубачкі даўж. да 1,5 см, аднаслаёвыя, з тонкімі перагародкамі. Поры правільныя. круглаватыя, 4—5 на 1 мм. Споры авальныя. жоўта-бурыя. Іл. гл. на ўкл. да арт. Губавыя грыбы.
    A. I. Галаўко. ГАНАЛЁС, адна з назваў (да 1960) Заслаўскага вадасховішча. Узнікла ад пазвы аднайменных вёскі і балота ў Мінскім р-не.
    ГАНАТАЗІГОН (Gonatozygon), род ніткаватых зялёных водарасцей сям. ганатазігавых. Вядомы 12 відаў і каля 10 разнавіднасцей. некаторыя пашыраны па ўсім зямным шары. Трапляюцца ў планктопе тарфяных вадаёмаў і абрастанпях, рэках, лужынах, сфагнавых балотах, часам у горпых азёрах і гарачых крыніцах. У СССР 7 відаў і 6 разпавіднасцей. На Беларусі адзначаны ў сажалках, азёрах Свіцязь, Нарач і інш. Г. а днастужачны (G. monotaenium), у воз. Свіцязь — Г. Брэбісопа (G. brebissonii) з разнавіднасцю G. brebissonii v. minutum.
    Ніткі крохкія, рознай даўж., лёгка распадаюцца на асобныя клеткі з бясколернай, укрытай дробнымі зернямі або шыпікамі абалонкай (радзей гладкая). Клеткі цыліндрычныя або цыліндрычнаверацёнападобныя, на канцах расшыраныя ці звужаныя, усечаныя ці галоўчатыя, даўж. ў 10—20 (радзей 40) разоў перавышае шырыню. Ядро цэнтральнае. Храматафораў 1—2, звілістыя, радзей прамыя, з 4—16 пірэноідамі, размешчанымі ўдоўж восі клеткі. Размнажэнне вегетатыўнае (папярочнае дзяленне клеткі), кан’югацыя 2 адзіночных клетак пасля распаду ніткі (клеткі могуць прымаць каленчатую форму). Зіготы шарападобныя з гладкай абалонкай.
    Т. М. Міхеева.
    ГАНГРАЗІРА (Gongrosira). род ніткаватых зялёных водарасцей трэнтэполіевых. Вядома каля 20 пераважна водных відаў. У СССР 5 відаў, у т. л. на Беларусі Г. н а з е м н а я (G. terricola) і Г. Д э Б а р ы (G. de-
    baryana), адзначаны ў глебах Віцебскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей.
    Талом утварае маленькія падушачкі, корачкі або дзярнінкі. складзеныя з падэшвы і свабодных нітак. Падэшва — паўзучыя па субстраце зялёныя ніткі, якія пераплятаюцца і часам зрастаюцца ў псеўдапарэнхіму. Свабодныя ніткі на канцах з зоаспарангіямі. Храматафор пасценны з 1—3 пірэноідамі.
    ГАНДВАНСКАЯ ФЛОРА, тое, што гласаптэрыевая флора.
    ГАНЗЕНЎЛА (Hansenula), род сумчатых грыбоў (дражджэй) сям. цукраміцэтавых. Вядомы 30 відаў і 6 разнавіднасцей, пашыраных па ўсім зямпым шары. У СССР 7 відаў, з іх на Беларусі Г. пахучая (Н. sua­veolens). Сапратроф. Жыве ў глебе, на цукарзмяшчальных і зброджаных субстратах. Выклікае браджэнне, памутненне він. Утварае фосфаманан, спірт-арабіт. Прысутнічае ў папуляцыях кармавых дражджэй. Выкарыстоўваецца як прадуцэнт трыптафану.