• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    У Галоўчыцкім парку.
    тава, унікальны экземпляр ліпы еўрап. залацістай. Перспектыўны для аднаўлення.
    ГАЛУАЗІТ [ад прозвішча бельгійскага геолага Ж. Б. Амаліуса д’Алуа (J. В. Omalius d’Halloy)], гліністы мінерал групы слаістых сілікатаў. Адрозніваецца ад каалініту вял. колькасцю вады. Пры нагрэве да т-ры 150 °C лішак вады выпараецца і Г. па складу падобны да каалініту. На тэр. Беларусі трапляецца ў каалінітавых, латэрытных і інш. корах выветрывання крышт. фундамента. Утвараецца ў кам.-вуг. адкладах Прыпяцкага прагіну і ў глінах радовішчаў бурага вугалю. Разнавіднасці: хром-, фэрыі купрагалуазіт.
    Крышталізуецца ў манакліннай сістэме; агрэгаты глінападобныя скрытакрышталічныя. Колер белы, часам жаўтаваты да бурага (ад вокіслаў жалеза), бляск матавы. Цв. 1—2, шчыльн. 2000— 2200 кг/м’. Г.— прадукт выветрывання алюмасілікатаў вывергнутых горных парод, асабліва палявых шпатаў.
    ГАЛУБА, рака, левы прыток Сажа (бас. Дняпра), у Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах. Даўж. 23 км. Пачынаецца на Пн ад в. Асінаўка (Краснапольскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0. Вадазбор (84 км2) раўнінны, пад лесам 73 % • ГАЛУБЁЙКА, адпа з назваў р. Галбіца.
    ГАЛУБІНА. рака, левы прыток Басі (бас. Проні), у Горацкім і Шклоўскім р-нах. Даўж. 19 км. Пачынаецца каля в. Гулідаўка (Горацкі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %0. У верхнім і сярэднім цячэнні каналізавана. Вадазбор (92 км2) на паўн. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 18 %.
    ГАЛУБІНАЕ ВОЗЕРА, тое, што Галодна.
    ГАЛУБбК, грыб сям. радоўкавых. Гл. ў арт. Ляпіста.
    ГАЛУБОК МАРСКІ, птушка сям. чайкавых; тое, што чайка танкадзюбая.
    ГАЛУББІ с в о й с к і я, птушкі атр. голубападобпых. Паходзяць ад скалістага голуба (Columbae rupestris). Вядома больш за 200 парод свойскіх Р. Іх падзяляюць па 4 асн. групы: спартыўна-гонныя галубы, высакалётныя галубы, дэкаратыўныя галубы, мясныя галубы. Вылучаюць пароды Г., выведзеныя ў Расіі (рускія галубы), і пароды, якія маюць добрыя высакалётныя і дэкар. якасці (лётна-дэкаратыўныя галубы). Іл. гл. на ўклейцы.
    ГАЛЫ (ад лац. galla чарнільны арэшак), ц э ц ы д ы і, паталагічныя разрастанні тканак раслін, якія ўзнікаюць у выніку мех. раздраж-
    нення клетак або выдзялення таксінаў некаторымі грыбамі, бактэрыямі, кляшчамі, насякомымі, нематодамі. Вядома каля 15 тыс. розных Г. Па форме, колеру і памерах Г. можна вызначыць від галаўтваральніка. Асабліва многа іх трапляецца на дубах, ружах, некаторых складапакветных.
    Паводле будовы Г. бываюць валаскападобныя, мешкападобныя, сэрцападобныя. Паводле хім. саставу адрозніваюцца назапашваннем вял. колькасці вады, пажыўных, асабліва дубільных рэчываў. Адны Г. карысныя сельскай гаспадарцы (Г. на каранях бабовых культур, утвораныя клубеньчыкавымі бактэрыямі, якія абагачаюць глебу азотам), другія вельмі шкодныя — Г., утвораныя паразітычнымі грыбамі (на каранях капусты), дубовай арэхатворкай (на лісці дубу), гесенскай мухай (у сцяблах злакаў), пшанічнай, бураковай і галавай нематодамі і інш. Развіццё паразіта парушае абмен рэчываў, замаруджвае рост. часта выклікае гібель расліны. Меры барацьбы: пратраўліванне пасадачнага матэрыялу фунгіцыдамі і інсектыцыдамі, знішчэнне пашкоджаных частак раслін, пратраўліванне глебы хімікатамі, культываванне ўстойлівых сартоў, правільныя севазвароты.	М. I. Фёдараў.
    ГАЛЫНСКАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, на Пн Мастоўскага р-на, у вадазборах рэк Ельпя і Скідалька. Пл. 1,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,7 тыс. га. Глыб. торфу да 5,1 м, сяродняя 1,7 м, ступень распаду 37 %, попельнасць 14 %. На 1.1.1978 запасы торфу 2,8 млн. т. Балота не асушана, занята рэдкім лесам з хвоі, месцамі травяное покрыва з асок, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ГАЛЫША. рака, правы прыток Проні (бас. Сажа), у Горацкім р-пе. Даўж. 37 км. Пачынаецца на Пп ад в. Чапялінка. Сярэдпі нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Асн. прыток — Дабранка (справа).
    Вадазбор (225 км2) на паўн. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэльеф дробнаўзгорысты, ёсць яры. Лясы (40 % тэр.) мяшаныя. Даліна скрынкападобная. глыбокаўрэзаная, шыр. 0,5—I км. Схілы стромкія, абрывістыя, перасечаныя далінамі прытокаў і ярамі; складзепы з еуглінкаў і пяскоў. адкрытыя, пад ворывам. Пойма двухбаковая. месцамі забалочаная, шыр. 0,2—0,7 км. Рэчышча свабодна меандруе, звілістае. шыр. ракі ў ніжнім цячэнні ў межань 8—10 м. Берагі стромкія і абрывістыя, параслі хмызняком. Сярэднегадавы расход вады Ў вусці 1,4 м3/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае да 60 % гадавога сцёку.
    ГАЛЬ, балота пераходнага (55 %) і нізіннага тыпаў у Ганцавіцкім і Ляхавіцкім р-нах, у вадазборы рэк Цпа і Бобрык. Пл. каля 6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2,8 тыс. га. Глыб. торфу да 3,2 м. сярэдняя 1.3 м, ступень распаду 25 % (пераходпы), 40 % (пізінны), погіелыіасць адпаведпа 5 і 8 %. На балоце ёсць пад-
    сцілачны торф, На 1.1.1978 запасы торфу 5,8 млн. т. Здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ГАЛЬКА, абкатаныя абломкі горных парод памерам ад 1 да 10 см. Трапляецца ў рыхлых горных пародах, разам са жвірам, часцей звязана прыродным цэментам і ўтварае галечнік. Паводле складу Г. бывае асадкавага, метамарфічпага і магматычнага паходжання. Вельмі разнастайныя Г. ў антрапагенавых адкладах Беларусі. 50—75 % яе ўтварылася з ваппяку і даламіту, 20—30 з граніту, 2—10 з гнейсу, 1—7 з пясчаніку, 1—3 з дыярыту і габры, 0,5—4 з крышт. сланцу, 0,3—3 з кварцыту, 0,2—1 з парфіру і парфірыту, 0,1 — 3 % з кварцу і палявога шпату. Па сферычнасці вылучаюцца некалькі груп Г. (ад ізаметрычпых і падобных на шар да падоўжаных, пласціністых, ігольчатых). На паверхні Г. часам утвараецца другасная скарынка («кашуля») з гліпістага, карбапатнага і інш. матэрыялу.
    На Беларусі Г. трапляецца ў слаях грубаабломкавага (псефітавага) матэрыялу рыфею і венду, у адкладах дэвонскай, кам.-вуг., пермскай. трыясавай, юрскай. мелавой, палеагенавай 1 неагенавай сістэм. Звесткі пра колькасць, склад і арыенціроўку Г. скарыстоўваюць пры рэканструкцыі палеагеагр. умоў мінулых геал. эпох. Галька антрапагенавых адкладаў, найчасцей разам са жвірам, выкарыстоўваецца ў дарожным буд-ве. пры пабудове фільтрацыйных установак і інш.	Э. А. Ляўкоў.
    ГАЛЬКАЎШЧЫНСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН. за 2 км на ПдУ ад г. п. Асвея Верхнядзвіпскага р-на. Пластавы паклад лімнагляцыяльных стужачных глін часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 487 тыс. м3. Гліны цёмпа-бурыя,
    Гальтонія белаватая.
    Гальян азёрны.
    у ніжняй ч. шакаладныя, шчыльныя, легкаплаўкія, вязкія, слаістыя, з нязначнымі ўключэннямі галькі; гліпістых часцінак драбней за 0,002 мм у іх 22—42 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—12 м, ускрышы (пяскі) да 4 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным з-дам Верхнядзвінскага камбіната буд. матэрыялаў (Асвея). ГАЛЬТОНІЯ (Galtonia), род шматгадовых травяністых раслін сям. лілейных. Вядомы 4 віды, пашыраныя ў Паўд. Афрыцы. У СССР як дэкар. расліпа вырошчваецца Г. б е л а в ат а я, або капскі гіяцынт (G. candi­cans) ; на Беларусі інтрадукавана ў 1950-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР. Выкарыстоўваецца ў групавых пасадках, масівах, прыгожая ў букетах.
    Расліна выш. 90—130 см. Цыбуліна копусападобная, дыям. да 6 см, укрытая плеўкавай лускавінкай. Лісце лінейнае, жалабатае, даўж. 50—70 см, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі трубчаста-лейкападобныя, белыя, паніклыя, у рыхлай гронцы. Цвіце ў жн.— верасні (да 30 дзён, адначасова распускаецца 10—12 кветак). Плод — каробачка. Размнажаецца насенпем і цыбулінамі (высаджваюць увесну на сонечным участку на глыб. не болып за 12 см). Сеянцы зацвітаюць на 3—4-ы год. На зіму ўкрываюць лісцем (слой 15—20 см).
    ГАЛЬШАНКА, назва р. Альшанка ў верхнім цячэнні.
    ГАЛЫПТУЧНІК, птушка сям. сяўцовых; тое, што зуёк вялікі.
    ГАЛЬЯН АЗЁРНЫ, мундушка (Phoxinus percnurus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў азёрах бас. рэк Паўн. Ледавітага акіяна ад Паўн. Дзвіны на 3 да Калымы на У, у бас. Амура, у Каме, Вятцы, Дняпры. На Беларусі трапляецца толькі ў поймавых вадаёмах і невял. закрытых азёрах у бас. Дняпра і Прыпяці, пераважна ў заіленых вадаёмах або вадаёмах, якія зарастаюць; прыдонная рыба. Корміцца водарасцямі, лічынкамі насякомых, дробнымі жукамі. Прамысл. значэнпя ў БССР не мае. Нар. назва аўдотка, сняток.
    Даўж. 6—8, часам да 10 см, маса 4,5 г. Цела тоўстае, высокае. Рот канцавы. Луска буйная, шчыльная. Плаўнікі кароткія, закругленыя, хваставы слабавыемчаты. Агульная афарбоўка залацістая. спіна зеленавата-шэрая. бакі зеленаватыя з дробнымі цёмнымі плямкамі. Спінны і хваставы плаўнікі зеленаваташэрыя, грудныя, брушныя і анальны жоўтыя або чырванаватыя. Афарбоўка Г. а. залежыць ад празрыстасці і колеру вады ў вадаёмах. Полавая спеласць у 2 гады. Нераст парцыённы (май — чэрвень). Ікру адкладвае на водныя расліны. Плоднасць 1,6—18,7 тыс. ікрынак.
    Т. М. Шаўцова.
    ГАЛЬЯН ЗВЫЧАЙНЫ (Phoxinus phoxinus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў Еўропе і Паўн. Азіі. На Беларусі водзіцца ў рэках бас. Дняпра, Зах. Дзвіны, Нёмана, Буга; найб. у вярхоўях рэк з
    чыстай вадой і пясчаным, камяністым дном, заходзіць у затокі, старыцы. поймавыя азёры з халоднай крынічпай вадой. Чародная рыба, летам трапляецца на камяністых перакатах, зімой зарываецца ў глей, залазіць пад карані раслін. Нар. назвы красаўка, гаркуша, маляўка, скамарох, залатаўка, крумела, фарэлька і інш. Корміцца водарасцямі, дробнымі планктоннымі арганізмамі, насякомымі і іх лічынкамі. У БССР прамысл. значэння не мае. Прынада для лоўлі драпежных рыб.
    Даўж. 6—8, часам да 10 см. Цела падоўжанае, верацёнападобнае. Рот канцавы. Усе плаўнікі, за выключэннем хваставога, закругленыя. Афарбоўка зеленаватая, бакі залацістыя, брушка серабрыстае. Удоўж спіны цёмная палоса і мноства папярочных цёмных палосак на баках. Плаўнікі жаўтаватыя, зрэдку чырванаватыя (у час нерасту самцы стракатыя). Афарбоўка Г. з. залежыць ад умоў існавання. Полавая спеласць у 2 гады. Нераст парцыённы. пачынаецца пры т-ры вады 7—10 °C (у канцы крас.— чэрвені). Ікру адкладвае на камяністых перакатах пад камяні. Плоднасць 0,7— 1 тыс. ікрынак.	Т. М. Шаўцова.
    ГАЛЯ-1, нізіішае балота на Пд Кобрынскага р-на, у вадазборы р. Асіпоўка і Арэхаўскага канала. Часткова балота ў межах Валынскай вобл. УССР, на Беларусі пл. 2,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,2 тыс. га. Глыб. торфу да 2,4 м, сярэдняя 1,3 м, ступень распаду 40 %, попельнасць 25 %, На 1.1.1978 запасы торфу 0,4 млп. т. Балота часткова асушана адкрытай асушальнай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. ІІа неасушанай ч. хмызнякі, чарот, трыснёг, асокі.