• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Шкілет складаецца з разрозненых вапняковых цельцаў (склерытаў), рассеяных у падскурпаіі злучальнай тканцы. Цела падоўжанае з мяккімі сценкамі. Рот акружаны венчыкам шчупальцаў. У выкапнёвым стане захоўваюцца пераважна склерыты.
    В. I. Пушкін. ГАЛАУНЁВЫЯ ГРЫБЬ'І (Ustilaginales), парадак базідыяльных грыбоў. Вядомы 2 сям.— устылягавыя і тылецыевыя, болып за 70 родаў, каля 1200 відаў, пашыраных па ўсім зямпым шары, акрамя Аптарктыды. У СССР болып за 10 родаў, каля 300 відаў, з іх ii а Беларусі 7 родаў (сараспорый, тэкафора, устыляга, тылецыя, урацысціс, энтарыза, энтылома), каля 100 відаў. Звычайна спецыялізавапыя паразіты вышэйшых травяністых раслін: пашкоджваюць толькі пэўныя віды і нават асобныя сарты. У выніку эвалюцыі паразітызм Г. г. дасягнуў вышэйшай стадыі даснакаласці. Пашкоджаныя імі раеліны не гінуць, а доўгі час развіваюцца, і таму толькі ў канцы іх жыццёвага цыкла выяўляецца хвароба —• галаўня. Многія Г. г.— аб’екты генетычных даследаваппяў.
    У цыкле развіцця Г. г. назіраецца чаргаванне 3 стадый, або фаз: гаплоіднай (кароткачасовая, базідыяспоры і першасны міцэлій). дыкарыятычнай (працяглая, другасны, паразітны міцэлій) і дыплоіднай (вельмі кароткая, спелыя хламідаспоры). Міцэлій шматклетачны, бясколерны, развіваецца паміж клетак расліны, радзей унутры клетак, мае гаўсторыі, з дапамогай якіх грыбы жывяцца. У залежнасці ад асаблівасцей розных відаў міцэлій можа пранізваць карані, сцяблы, лісце, суквецці, дзе ўтвараюцца шчыльныя спляценні з масай круглаватых двух’ядравых спораў — хламідаспораў памерам 4—30 мкм, якімі грыбы размнажаюцца. Абалонка іх гладкая, сеткаватая, шчаціністая або бародаўчатая. У масе (напр., цвёрдая галаўня ў зярняўцы пшаніцы дае 8— 10 млн. штук) хламідаспоры — чорны, фіялетавы або чырвоны пылаваты парашок унутры пашкоджаных тканак расліны. У некаторых відаў утвараюцца спаракучкі з 40—50 і больш спораў. Хламідаспоры пераносяць працяглае высушванне і зберагаюць жыццядзейнасць на працягу 20 і больш гадоў. Прарастаючы, утвараюць 4-клетачныя базідыі з гаплоіднымі базідыяспорамі (меншых памераў, з гладкай тонкай, неафарбаванай абалонкай). Ёсць віды, якія не ўтвараюць базідыяспораў (пылыіая галаўня пшаніцы і ячменю) або базідыя з адной клеткі з 4—8 базідыяспорамі. Базідыяспоры некаторых відаў (пузыраватая галаўня кукурузы) здольныя пачкавацца з утварэннем канідый. Гэтым значна павялічваецца выхад споравай масы, Г. г. гетэраталічныя: для ўтварэння новага пакалення спораў і для заражэння расліны неабходна зліццё дзвюх знешне аднолькавых, але фізіял. розных базідыяспораў або процілеглых міцэліяльных клетак. Пасля папарнага зліцпя базідыяспораў утвараюцца дыплоідныя клеткі, якія прарастаюць у дыкарыятычны міцэлій. Ім адбываецца заражэнне раслін.
    Літ.: Слепян Э. II.. Каратыг н н II. В. Порядок Головнёвые (Ustilaginales).— У кн.: Жнзнь растенпй. Т. 2.
    Грнбы. М., 1976; Каратыгнн II. В. Головнёвые грнбы: Онтогенез н фялогенез.— Л., 1981. Н. I. Чакалінская. ГАЛАУНЯ, возера ў Чашніцкім р-не, у бас. р. Лукомка. Пл. 0.29 км2. Даўж. 1,16 км, найб. піыр. 0,31 км, найб. глыб. 9,2 м, сярэдняя 4,4 м. Аб’ём вады 1,28 млн. м3. Вадазбор (5,53 км2) сярэднеўзгорысты, складзеііы з марэнных суглінкаў, пераважна разараны.
    Катлавіна лагчышіага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 5—8 м (на 3 да 10—14 м), стромкія, сугліністыя, у верхняй ч. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,79 км) слабазвілістая. Берагі нізкія. Пойма шыр. ад 10 да 200 м, забалочаная, месцамі пад хмызняком. Дно карытападобнай формы, вузкая літараль праз круты сублітаральны схіл пераходзіць у спадзістую прафундаль. Глыб. да 2 м займаюць 14 % пл. возера. Дно выслана гліністым ілам, у літаральнай зоне адзначаюцца пяскі. Мінералізацыя вады больш за 280 мг/л, празрыстасць 1,8 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае ручай з возера без назвы, на Пд пратока ў воз. Чарэйскае. Расліннасцю ўкрыта 20 % пл. возера, шыр. палосы 10—50 м, да глыб. 3 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, верхаводка.
    В. Р. Мг-ронаў. ГАЛАУНЯ, хвароба раслін, якая выклікаецца галаўнёвымі грыбамі. Найб. шкоду прыносіць збожжавым культурам. Разбурае асобныя завязі або цалкам каласы, мяцёлкі, катахі, радзеп сцяблы, лісце, ператвараючы іх у пылаватую або шчыльную чорную споравую масу. Адрозніваюць пыльную, цвёрдую, пухіраватую, сцябловую, карлікавую Г. На Беларусі найб. пашыраны цвёрдая Г. пшаніцы і пыльная Г. ячменю, астат-
    Да арт. Галаўтваральныя кляшчы. Парэчкавы пупышкавы клешч: 1 — дарослы; 2— яйцы; 3 — кляшчы ў бутоне;
    4 — пашкоджаны бутон; S — ііашкоджаная галінка.
    нія віды істотпых страт не прычыпяюць. Усе віды ўзбуджальнікаў хваробы вузкаспецыялізаваныя — пашкоджваюць толькі пэўную культуру.
    Цвёрдая Г. пшаніцы (узбуджальнік Tilletia tritici) выяўляецца ў час налівання каласоў. Покрыўныя лускавінкі пашкоджаных каласоў адтапыраныя; абалонкі зярнят запоўнены спорамі грыба — утвараюцца «галаўнёвыя мяшочкі», якія маюць рэзкі пах (адсюль другая назва хваробы— смярдзючая Г.). Хворыя каласы доўга астаюцца зялёнымі, не нікнуць. У час малацьбы мяшочкі разбураюцца, споры трапляюць на здаровае насенне, прарастаюць разам з насеннем у глебе. Узбуджальнік развіваецца ўнутры расліны, пранікае ў колас, разбурае зярняты. П ы л ь н а я Г. я ч м е н ю (узбуджальнік Ustilago nu­da) і п ш а н і ц ы (узбуджальнік U. tritici) выяўляецца ў перыяд каласавання раслін. Усе часткі коласа разбураюцца, ператвараюцца ў чорную пылаватуіо масу спораў. У час цвіцення споры разносяцца ветрам, пападаюць на кветкі здаровых раслін і заражаюць завязь. Хворае зерне развіваецца нармальна, але ў сярэдзіне яго астаецца ўзбуджальнік хваробы. У наступным годзе з такога насення развіваюцца хворыя расліны. Каменная Г. ячменю (узбуджальнік Ustilago hordei) у многім падобная да цвёрдай Г. пшаніцы, але разбурае не толькі само зерне, а таксама яго абалонку і лускавінкі. Зберагаецца толькі тонкая плёнка. праз якую прасвечваюць споры, склееныя ў цвёрдыя камячкі. У час малацьбы споры забруджваюць здаровае насенне. з ім і перадаецца ўзбуджальнік хваробы. С ц я бловая Г. жыта (узбуджальнік Urocystis occulta) на сцяблах, радзей на лісці і ніжняй ч. коласа ўтварае падоўжныя палосы, якія ў далейшым растрэскваюцца. У трэшчынах чорная пылаватая маса спораў грыба. Колас развіваецца дрэнна, не дае насення, заўчасна жаўцее і нікне. Сцябло скрыўляецца. утварае петлі. Узбуджальнік хваробы перадаецца пераважна з насеннем, на паверхню якога споры пападаюць пры ўборцы. Пыльная Г. аўса (узбуджальнік Ustilago avenae) і ц в ё р д а я Г. аўса (узбуджальнік U. levis)адрозніваюцца ступенню разбурэння мяцёлкі, больш моцнай пры пыльнай Г. Інфекцыя перадаецца з насеннем. Г. пашкрджвае таксама цыбулю, злакавыя травы (каласоўнік, пырнік, райграс, маннік і інш.).
    Меры барацьбы з Г.: выкарыстанпе ўстойлівых сартоў, выбракоўка насенных пасеваў, пашкоджаных Г.; хім. абеззаражванне насення фунгіцыдамі (супраць цвёрдай Г. пшаніцы, каменнай Г. ячменю, сцябловай Г. жыта, пыльнай і цвёрдай Г. аўса), тэрмічнае абеззаражванне пасення, апрацоўка насення спецыяльнымі сістэмнымі пратрутамі (супраць пыльнай Г. ячменю і пшаніцы). Іл. гл. на ўклейцы.
    Літ.\ Калашннков К. Я. Головня зерновых культур.— Л., 1971; Справочніік по зерновым культурам.— Мн., 1976.	В. В. Нгкалаева.
    ГАЛАЎТВАРАЛЬНЫЯ КЛЯШЧЬ'І, галавыя кляшчы, чатырохн о г і я к л я ш ч ы (Tetrapodili), падатрад кляшчоў групы акары-
    формных. У сусв. фауне некалькі соцень відаў сям. эрыяфіід (Eriophyidae), у СССР каля 150 відаў. На Беларусі спецыяльна не вывучаліся, болып вядомы грушавы галавы клешч (Eriophyes ругі), парэчкавы пупышкавы клешч (Cecidyophyes ribis), клешч Шлехтэндаля (Vasates schlechtendali), клешч Фоке, або слівавы плямісты (Aculus fockeui), малінавы клешч (Eriophyes gracilis). Паразіты раслін. Многія Г. к. ўтвараюць на раслінах галы, у якіх жывуць і развіваюцца. Шкодзяць пладовым дрэвам, палявым і агароднінным культурам, лесу. Некаторыя віды — пераносчыкі ўзбуджальнікаў вірусных хвароб раслін.
    Цела Г. к. (даўж. 0,1—0,6 мм) чэрвепадобнае, малочна-белае, залаціста-жоўтае, белаватае, саламяна-жоўтае. Галавагрудзі кароткія, дзве пары пяцічленікавых ног. Ротавыя органы сысучыя. Органаў дыхання і вачэй няма. Г. к. кладуць яйцы, з якіх развіваюцца лічынлі. Знішчаюць Г. к. акарыцыдамі.
    Літ.: Определнтель обіітаюіцнх в почве клешей Acariformes.— М., 1975; Б о ндаренко Н. В., Поляков II. Я., Стрелков A. А. Вредные нематоды, клеіцн, грызуны,—2 нзд.— Л.. 1977.
    В. I. Сідлярэвгч. ГАЛАЎЧАТКА, цэфалярыя (Сеphalaria), род адна-, двухабо шматгадовых травяністых, зрэдку кусцікавых раслін сям. варсянкавых. У родзе каля 60 відаў, пашыраных у Паўд. Еўропе, Зах. і Сярэдняй Азіі, Паўн. і Паўд. Амерыцы. У СССР 23 віды. На Беларусі ў 1960—70-я г. Цэнтр. бат, садам АН БССР як дэкар. расліны інтрадукаваны 2 віды. Выкарыстоўваюцца для адзіночных пасадак на газонах. Цвітуць у чэрв.— ліп. на 2-і год жыцця, пладаносяць у жніўні.
    Выш. да 2 м. Сцябло прамастойнае. Лісце супраціўнае, суцэльнае, лірападобна перыста-надрэзанае або перыстарассечанае. Кветкі няправільныя, белыя, жоўтыя або блакітныя ў галоўчатых шарападобных або яйцападобных суквеццях. Размнажаюць насеннем або дзяленнем карэнішчаў. Г. альпійская (С. аіріпа) паходзіць з Паўд. Еўропы. ІІветкі лімонна-жоўтыя. Радзіма Г. г іганцкай (С. gigantea) — Каўказ. Выш. да 150 см. Сцябло аблісцелае, баразнаватае. Кветкі серна-жоўтыя.
    Г. В. Пашына.
    ГАЛАФІЛЫ (ад гала...+ грэч. phiІёо люблю), віды жывёл і раслін, якія аддаюць перавагу мясцінам з павышанай колькасцю солей (у флоры Беларусі, напр., салянка руская, некат. віды палыну і інш.).
    ГАЛАФОБЫ (ад гала...+ грэч. phobos страх), віды жывёл і раслін, якія не вытрымліваюць павялічанай салёнасці асяроддзя. Параўн. Галафілы.
    ГАЛАЦЁЛКІ, сямейства насякомых, тое. што безвалоскі.
    ГАЛАЦЭН (грэч. holos увесь + каіnos новы), пасляледавіковая э п о х а, сучасная геал. эпоха, якая складае апошні, яшчэ не завершаны адрэзак антрапагенавага перыяду геал. гісторыі Зямлі. Пачаўся прыкладна 10 тыс. г. назад, калі растаў ледавік на Пд Фінляндыі. У Г. вылучаюць 3 буйныя этапы развіцця клімату, расліннасці і жывёльнага свету: ранні (10—7,8 тыс. г. назад), сярэдні (7,8—3,3 тыс. г. назад) і позні (3,3 тыс. г. назад і па сённяшні дзень).