• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    колькасці зорак розных тыпаў, будова ядра, размеркаванне газу па аб’ёму Г. і інш. пытанні) займаюцца радыёастраномія, інфрачырвоная астраномія.
    Літ.: Бакуллн П. II.. Кононон n ч Э. В., М о р о з В. II. Курс обіцей астрономші.— 4 пзд.— М., 1977; Е фр е м о в 10. Н. В глубнны Вселенной.— 2 пзд.— М., 1977.	Г. П. Макеева.
    ГАЛАКУЧНІК (Gymnocarpium), род папарацей сям. шчытоўнікавых. Вядомы 10 відаў, пашыраных у Паўн. паўшар’і. У СССР 7 відаў, з іх на Беларусі 2. Дубільныя і дэкар. расліны.
    Г. трохраздзельны, або папараць Лінея (G. dryopteris), расце групамі ў хвойяых лясах, лясных ярах. Спараносіць у ліп.— жніўні. Спарафіт — іпматгадовая травяністая расліна выш. 15—30 см. Карэнішча буравата-чорнае, бліскучае, укрытае плеўкавымі лускавінкамі, іншы раз разрастаецца на некалькі квадратных метраў. Лісце жаўтаватае, мяккае, голае, пласцінкі яго часткова тройчыперыстыя; пара ніжніх першасных долей на чаранках, астатнія — сядзячыя. Сорусы (кучкі спарангіяў) круглаватыя, у 2 рады, на ніжнім баку долек ліста. Гаметафіт (зарастак) маленькі, слаявінны, двухполы. У карэнішчы да 12 % дубільных рэчываў. Г. Р о б е рт a (G. robertianum> зрэдку трапляецца ў паўн. раёнах. Расце ў лясах на вапнавых агаленнях. Спараносіць у чэрв.— ліпені. Выш. 30—50 см. Карэнііпча тоўстае, матава-карычневае. Лісце цёмназялёнае. цвёрдае, густазалозістаапушанае, канцавая доля буйнейшая за бакавыя. Кучкі спарангіяў размешчаны каля краю долей трэцяга парадку і потым зліваюцца паміж сабой. Г. I. Зубкевіч. ГАЛАЛЁД, слой шчыльнага лёду, які намярзае ў выглядзе скарынкі на зямлі і на прадметах (галінах дрэў, правадах і інш.), з кропляўпераахалоджанага дажджу або імжы. На Беларусі бывае часцей у цэнтр. павышапай частцы (за год 20—27 дзён з галалёднымі з’явамі, ад 500 да 615 гадз); першы Г. звычайна ў кастр., апошні ў красавіку. Асабліва значны бывае на Навагрудскім узвышшы. На раўнінах першы Г. звычайна ў лістападзе, апошні — у сакавіку (за год 8—20 дзён, ад 215 да 500 гадз). Працягласць нарастання Г. ад 1 да 6 гадз у 66 % выпадкаў, ад 6 да 12 гадз — каля 19, болып за 12 гадз — каля 8 % (У т. л. 1 % болып за суткі). На правадах і прадметах часам ён можа трымацца 6—7 сут. На метэаралагічных станцыях вывучаюць адкладанні Г. на правадах дыям. 5 мм, якія знаходзяцца на выш. 2 м над узроўнем зямлі. У 95— 99 % выпадкаў таўшчыня адкладанняў не перавышае 6 мм. максімум 19,5 мм (Докшыцы, 1959/60). На ЛЭП і лініях сувязі Г. бывае часцей, таўшчыня адкладанняў у 2—3 разы болыпая, чым на выш. 2 м. 88 % выпадкаў Г. адбываецца пры т-ры паветра ад 0°С да —5, найчасцей пры вятрах паўд. чвэрці, пры скорасці
    ветру (90 % выпадкаў) не больш як 9 м/с (пераважна пры скорасці 3— 7 м/с і пры надвор'і цыкланальпага тыпу). Г.— адна з прычын транспартных аварый і траўматызму, шкодзіць лініям сувязі і электраперадач (асабліва пры моцным ветры), азімым культурам, садам, ляспой і паркавай гаспадарцы.
    ГАЛАЛЁДЗІЦА, лёд на паверхні зямлі, не пакрыты снегам. Назіраецца адначасова з галалёдам. Утвараецца ў выніку замярзання мокрага снегу, дажджу ці імжы пры сутыкненні з моцна пераахалоджанай паверхняй. Г. бывае таксама пасля дажджу ці імжы, калі наступае раптоўнае пахаладанне. Небяспечная з’ява для руху транспарту і пешаходаў. На палях утварае прыцёртую ледзяную скарынку.
    Галакучнік трохраздзельны: 1 — ліст; 2— карэнішча; 3— частка ліста з сорусамі.
    Галапедыя няправільная.
    ГАЛАНДСКАЯ ХВАРОБА, хвароба дрэў сям. вязавых. Гл. ў арт. Трахеямікозы.
    ГАЛАПЁДЫЯ (Holopedia), род каланіяльных сіне-зялёных водарасцей сям. галапедыевых. Вядомы 1 марскі і 2 прэснаводныя (трапляюцца ў стаячых і павольных водах, радзей у азёрах) віды, На Беларусі ў Прыпяці адзначана Г. няправільная (Н. irregularis).
    Калоніі пласцініста-складкавыя няправільных контураў. Клеткі бледна-сіне-зялёныя, эліпсападобныя ці цыліндрычныя з закругленымі канцамі, 2— 3 мкм іпыр., размешчаны хаатычна, густа або рыхла, але доўгай воссю перпендыкулярна да плоскасці калоніі. Дзяленне клетак адбываецца паралельна іх доўгай восі.
    ГАЛАПЕЛІТЫ (ад гала...+ грэч. рё16s гліна), гліністыя і мергелістыя пароды, якія маюць у сабе да 30 % растваральных солей (саляная гліна, саляны мергель і інш.) і карбанаты, ангідрыт, палявыя шпаты, кварц, слюды, арган. рэчыва. Г.— пароды змешанага складу: глініста-галітавыя, глініста-ангідрыта-галітавыя і глініста-карбанатна-галітавыя. Характэрна адсутнасць пластычнасці. На тэр. Беларусі трапляюцца ў дэвонскіх адкладах Прыпяцкага прагіну.
    ГАЛАРКТЫЧНАЯ ВбБЛАСЦЬ. Г а ла р к т ы к а (грэч. holos увесь + + arktikos паўночны), фларыстычная і зоагеаграфічная вобласць сушы. Для раслін і жывёл межы Г. в. не супадаюць. Гл. Галарктычная зоагеаграфічная еобласць, Галарктычная фларыстычная вобласць, ГАЛАРКТЫЧНАЯ ЗОАГЕАГРАФІЧНАЯ ВОБЛАСЦЬ. Уключае Еўропу, Паўн. Афрыку, б. ч. Азіі, Паўн. Амерыку, палярныя астравы. Фауна на Крайняй Пн бедная і адпастайпая, да Пд багацейшая. Характэрныя віды для Еўразіі і Паўн. Амерыкі: воўк, лось, ліс і інш. Сярод эндэмікаў млекакормячыя (бабёр, тушканчыкавыя), птушкі (цецеруковыя, гагары, чысцікавыя), рыбы (ласасёвыя, асетрападобныя). У складзе Г. з. в. вылучаюць самаст. вобласці, або падцарствы,— Палеарктыку і Неарктыку. Тэр. Беларусі ўваходзіць у склад Еўрап.-Сібірскай вобласці Еўрап.-Обскай падвобласці Палеарктыкі. Паводле зоагеаграфічнага раянавання Беларусі ў яе межах вылучаюць паўн., пераходную і палескую правінцыі, або раёны. 3 відаў, характэрных для Г. з. в., у фауне Беларусі пашыраны зубр, баоёр, высакародны алень, глушэц, зялёны дзяцел і інш. Сярод эндэмікаў Г. з. в. і падвобласці ў фаупе Беларусі ха-
    хуля, бабёр, казуля, сіпуха, сарока і інш.
    Літ.: Дарлннгтон Ф. Зоогеографня.— М„ 1966; Л о патнн II. К. Основы зоогеографнн,— Мн., 1980.
    В. А. Радкевгч.
    ГАЛАРКТЫЧПАЯ ФЛАРЫСТЬ'ІЧНАЯ ВОБЛАСЦЬ, Г а л а р к т ы чнае фларыстычнае ц а р с тв а. Займае пазатрапічную ч. Паўн. паўшар’я (болып пал. ўсёй сушы) — Еўразію, паўн. ч. Лфрыкі, Наўн. Амерыку (акрамя Мексікі). Для Г. ф. в. характэрны сям, раслін умераных шырот: магноліевыя, лаўравыя, казяльцовыя, букавыя, арэхавыя, хваёвыя, кіпарысавыя і інш. У складзе гэтых сямействаў шмат эндэмічных родаў, якія вызначаюць падзел Г. ф. в. на падцарствы: Барэальнае, Старажытнаміжземнаморскае, Мадрэанскае. Тэр. Беларусі ў межах Г. ф. в. ўваходзіць у склад Цыркумбарэальнай вобл. ў Барэальным падцарстве. Вылучаюць Усх.Еўрапейскую (займае б. ч. тэр. БССР), Цэнтр.-Еўрапейскую (Белавежская пушча) і Паўн.-Еўрапейскую (на крайняй Пн БССР) фларыстычныя правінцыі. 3 сямействаў раслін, характэрных для Г. ф. в., у флоры Беларусі пашырапы складанакветныя, злакавыя, асаковыя, ружавыя, бабовыя, губакветныя і інш., з дрэвавых — бярозавыя, хваёвыя, вярбовыя і інш. Эндэмічныя для падцарства і вобласці ў флоры Беларусі роды: луннік, снітка, маркоўнік, астранцыя, медуніца, разак, ядрушка, гняздоўнік.
    Літ.: К о з л ов с к а я Н. В. Флора Белоруссші, закономерностн её формнровання, научные основы нспользовання н охраны.— Мн., 1978; Тахтаджян А. Л. Флорнстнческне областн Землн,— Л.. 1978.	Н. В. Казлоўская.
    ГАЛАСУМЧАТЫЯ (Hemiascomycetidae), падклас сумчатых грыбоў. Вядомы 4 парадкі, каля 500 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 2 парадкі — тафрынальныя і эндаміцэтальныя, каля 400 відаў, з іх на Беларусі каля 20 відаў. ІІрымітыўныя грыбы, у якіх няма пладовых цел і сумкі са спорамі ўтвараюцца адзіночна ці слоем непасрэдна на міцэліі; для многіх відаў характэрна вегетатыўнае размнажэнне пачкаваннем. Болыпасць Г.— сапратрофы. Жывуць на раслінных субстратах. Есць паразіты вышэйшых раслін, чалавека і жывёл, узбуджальнікі шкодпых хвароб — кучаравасці лісця, кішэнек, ведзьміных мётлаў, бластамікозаў, кандыдамікозаў. Практ. значэнне маюць дражджавыя грыбы, якія выклікаюць спіртавое браджэнне. Да Г. фармаль-
    на адносіцца парадак аскасферальныя.	A. С. Шуканаў.
    ГАЛАСЫ ЖЫВЁЛ, сукупнасць гукаў, якія выкарыстоўваюцца жывёламі як сродак унутрывідавых (радзей міжвідавых) зносін або ў мэтах эхалакацыі. Служаць для ўзаемасувязі (сігналы небяспекі, занятасці тэр., шлюбныя крыкі, крыкі пры знаходжанні корму і інш.), арыентацыі ў прасторы. Найб. развіты абмен гукамі сярод жывёл, якія вядуць групавы (чародны, статкавы і інш.) спосаб жыцця. Галасавыя сігналы жывёл асобных сістэм. груп відаспецыфічныя, аднак сігналы небяспекі і трывогі ўспрымаюць многія віды, якія жывуць у агульных экасістэмах. Птушкі падаюць гукі з дапамогай галасовага апарату, дзюбы (буслы, дзятлы), пёраў (бакас). Акрамя спявання, у птушак адрозніваюць яшчэ каля 20 гукавых рэакцый. Дасканалыя і спецыфічныя Г. ж. у млекакормячых, папр., гамадрылы абзываюцца не менш чым 40 тыпамі гукаў, лісы — 36, дэльфіны — 32. 3 дапамогай голаса абменьваюцца інфармацыяй чародныя жывёлы (напр., ваўкі ў час па-
    Галаўнёвыя грыбы: 1 — разнастайныя хламідаспоры; 2 — прарастанне хламідаспораў з родаў устыляга (a) 1 тылецыя (б); 3—цыкл развіцця галаўні пшаніцы: A — пыльнай (а, б— прарастанне хламідаспоры на рыльцы песціка кветкі, в, г, 0 — заражаная зярняўка 1 развіццё другаснага паразітнага міцэлію ў ёй, е — распыленне хламідаспораў хворай раслінай); Б — цвёрдай (а, б, e — хламідаспора, яе прарастанне з утварэннем першаснага міцэлію і базідыяспораў, г, д, е, ж, з, і:—развіццё другаснага паразітнага міцэлію з утварэннем хламідаспораў).
    лявання, дзікі ў час кармлення); зайцы абменьсаюцца гукавой інфармацыяй ударамі лап па зямлі. Галасы ўласцівы таксама многім амфібіям (напр., шлюбпыя крыкі самцоў жаб і рапух) і насякомым (шлюбны строкат самцоў конікаў, цвыркуноў, гудзенне крылаў пчол і інш.), рыбам (сігналы могуць вылучацца плавальным пузыром, плаўнікамі). Некаторыя жывёлы карыстаюцца ультрагукавымі сігналамі (напр., рыбы, лятучыя мышы). Вывучэнне Г. ж. мае тэарэт. і практычнае (гл. арт. Біёніка) значэнне. Імітацыя Г. ж., напр., выкарыстоўваецца для адпуджвання птушак з аэрадромаў, як прыманка ў час палявання і інш. Гл. таксама Мова жывёл.
    Лгт.: II л ь н ч ё в В. Д., Ннкольскнй Н. Д. Голоса жнвотных.— М., 1977; Панов E. Н. Эволюцііонные н популяцііонные аспекты поведення жпвотных. В. 1—2.— М„ 1970; Шарнков К. Е. Необыкновенные явлення в растнтельном н жнвотном мпре.—Мн., 1978; Тннберген Н. Поведенне жнвотных: Пер. с англ.— М., 1978. A. М. Курскоў. ГАЛАТУРЫІ, м а р с к і я с к а рбонкі, марскія агуркі (Ноlothurioidea), клас марскіх беспазваночных тыпу ігласкурых. Каля 1100 сучасных відаў. Выкапнёвыя рэшткі Г. вядомы з дэвону, на Беларусі зрэдку трапляюцца ў верхнедэвонскіх адкладах Прыпяцкай упадзіны.