Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ГАГАРАПАДОБНЫЯ (Gaviiformes), атрад вадаплаўных птушак. Пашыраны ў тундравай і лясной зонах Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі. Пераважна марскія птушкі, на прэсных вадаёмах трапляюцца ў перыяд размнажэння і на пралётах. У сусв. фауне 4 віды, у СССР 3. На Беларусі — гагара чорнаваллёвая, гагара палярная, гагара чырвонаваллёвая. Старажытныя, даволі прымітыўныя, мяркуюць, што маюць роднасныя сувязі з выкапнёвымі зубастымі птушкамі.
Даўж. цела да 87 см, маса 1,4—4,5 кг. Тулава падоўжанае. Апярэнне густое, шчыльнае, не намакае ў вадзе. Афарбоўка самца і самкі зверху шэра-бурая, шэрая або чорная з белымі крапінкамі, знізу белая. Добра плаваюць і ныраюць з дапамогай ног і часткова крылаў. Палёт моцны, хуткі, прамалінейны. Каб узляцець, на сушы перасоўваюцца паўзком, адпіхваюцца нагамі. Гнёзды з раслінных рэшткаў каля вады. Кормяцца рыбай, ракападобнымі, малюскамі. Зімуюць на морах умеранай зоны. зрэдку на ўнутр. вадаёмах. Шкуркі Г. выка'рыстоўваюцца як «птушынае футра». На Беларусі гасп. значэння не маюць.
A. М. Дарафееў. ГАДАВАЛЬШК. месца для развядзення і вырошчвання раслін або жывёл (напр., Г. пладовых і дзікарослых дрэў для азелянення нас. месцаў, рыбагадавальнікі, пчолагадавальнікі).
ГАДАЛІНІТ [ад прозвішча фіпскага хіміка Ю. Гадаліна (Gadolin)], рэдкі мінерал з групы сілікатаў. Прымесі цэрыіо, лантану, скандыю і іпш. На
Беларусі трапляецца ў крышт. фундаменце.
Крышталізуецца ў манакліннай сістэме. Утварае невял. (2—5 мм) скопішчы зерняУ няправільнай формы, радзей невял. (0,2 мм) прызматычныя крышталі. Мінерал ізатропны або слабаізатропны. Колер ад светла-шаравата-зялёнага да чорнага, у тонкіх асколках прасвечвае бурым і зеленавата-бурым. Бляск шкляны. Цв. 6,5—7. Шчыльн. 4000—4700 кг/м3. Утварэнне звязана з зонамі шчолачнага метасаматозу, з шчолачнымі і субшчолачнымі гранітамі, абагачанымі рэдкімі землямі.
ГАДЗЁЯ, рака, левы прыток Ушы (бас. Віліі), у Маладзечанскім р-не. Даўж. 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 %0. У ніжнім цячэнні каналізавана. Вадазбор (77 км2) на паўн. схілах Ашмянскага ўзв., пад лесам 21 %.
ГАДЗІЧАЎСКАЕ РАДОВІПІЧА НЯСКОЎ, за 1 км на 3 ад в. Гадзічава Гомельскага р-на. Паклад неагенавага ўзросту. Перспектыўныя запасы 16 млн. т. Пяскі светла-шэрыя і белыя, дробназярністыя, кварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—10 м, ускрышы 2—9,5 м. Пяскі прыдатныя для выкарыстання ў ліцейнай вытв-сці. Радовішча не распрацоўваецца.
ГАДЗЮКА ЗВЫЧАЙНАЯ (Vipera berus), від паўзуноў сям. гадзюкавых падатр. змей, атр. лускаватых. Пашырана ў Паўн. і Сярэдняй Еўропе; у СССР —у паўн. і сярэдніх абласцях Еўрап. ч., у Сібіры і на Д. Усходзе. На Беларусі ўсюды, але нераўнамерна. Аселая. Найб. трапляецца на палянах і прасеках ва ўвільготнепых лясах. па берагах рэк, азёр, зрэдку ў барах, ельніках-зеленамопіпіках, на вярховых і парослых кустамі тарфяных балотах.
Даўж. да 85 см, самкі даўжэйшыя за самцоў. Галава пляскатая, трохвугольная. Ўдоўж спіны цёмная зігзагападобная палоса. Зверху тулава шэрае, чырвона-бурае. чорнае, бруха шэрае, бурае, чорнае. зрэдку плямістае. Ад кутка рота да вачэй і далей на шыю ідзе цёмная палоса. Кончык хваста жаўтаваты або чырванавата-аранжавы. Зімуе ў глебе (пустоты гнілых каранёў дрэў. норы грызуноў). пад стагамі. У спячцы (іншы раз па некалькі дзесяткаў асобін) з Kanna вер.— пал. кастр. да сак,— пач. красавіка. Жыве 11—15 гадоў. Полавая спеласць у самак у 5, у самцоў у 4 гады. Спароўванні ў канцы крас.— маі. Яйцажыванараджэнне (5—12, зрэдку да 20 дзіцянят) у канцы ліп.—■ 1-Й пал. жніўня. Корміцца мышамі, палёўкамі, жабамі, яшчаркамі. птушанятамі, моладзь — насякомымі. Палюе пераважна ўночы. Адзіная ядавітая змяя на Беларусі.
Л. П. Шкляроў.
ГАДЗЮЧАЯ ЦЫБЎЛЯ. мышыны г і я ц ы н т, м у с к а р ы (Muscari), род цыбульных шматгадовых раслін сям. лілейных. У родзе каля 60 відаў, пашыраных на субальпійскіх і альпійскіх лугах Еўропы, Азіі і
Паўн. Афрыкі. У СССР каля 20 відаў. На Беларусі з 1960-х г. інтрадукаваны 5 відаў. Дэкар. расліны, выкарыстоўваюцца ў пасадках на газонах, рабатках, бардзюрах, альпінарыях, на зразанне і для выганкі. Цвітуць на 3-і год у маі.
Выш. Г. ц. 10—20 см. Лісце нешматлікае (2—6), прыкаранёвае, лінейнае. паяўляецца вясной, у некаторых відаў восепню (зімуе). Кветкі дробныя ў верхавінкавых шчыльных гронкападобных суквеццях даўж. 2—8 см. афарбоўка ад белага да цёмна-сіняга колеру. Калякветнік бочачкападобны, цыліпдрычны аоо
Гадзюка звычайная.
Гадзючая цыбуля
гронкападобная: 1—
агульны выгляд; 2— кветка ў разгорнутым выглядзе; 3— плод.
Гадэцыя буйнакветная.
трубчасты. Плод — каробачка. Цыбуліны яйцападобныя, дыям. 0,8—2,5 см. Размнажаюцца вегетатыўна (утвараюць да 30 цыбулінак-дзетак) і насеннем. Непатрабавальныя да глебы і святла. Г. ц. гронкападобная (М. botryoides), цвіце 15—20 дзён. Кветанос даўж. да 15 см. У суквецці да 40 паніклых кветак. Г. ц. гронкавая (М. racemosum) мае больш буйныя непаніклыя кветкі. Г. ц. к а л х і д с к а я, або а р м я нская (М. colchicum. М. armenicum), цвіце 20—25 дзён. Кветанос даўж. да 20 см. Суквецці амаль шарападобныя. Г. ц. шыракал істая (М. latifolium) цвіце 20—25 дзён. Кветанос даўж. 20—25 см. Суквецце цыліндрычнае, у ім да 100 кветак. Г. ц. Совіча (М. szovitsianum) цвіце да 15 дзён, мае буйныя цёмныя кветкі. Л. Ф. Грышчык.
ГАДУЦІШСКАЯ ЛЯСНАЯ ДАЧА. лясны масіў за 10 км на ПнЗ ад г. Паставы. Пл. каля 3,5 тыс. га.
Рэльеф пераважна раўнінны з невысокімі ўзгорыста-градавымі формамі. Прыродна-ландшафтныя комплексы асабліва разнастайныя на Пн дачы. '/3 тэр. забалочана. Глебы дзярнова-падзолістыя на сярэдніх і лёгкіх азёрна-ледавіковых суглінках і водна-ледавіковых супесках. У складзе лясоў ельнікі (12%), хвойнікі (16%), асіннікі (24 %), бярэзнікі (39 %) і чорнаалешнікі (9 %). Найб. пашыраныя тыпы лесу — кіслічныя. чарнічныя. папарацевыя. Сярод хвойнікаў пераважаюць сфагнавыя, асакова-сфагнавыя і багуновыя, сярод бярэзнікаў — пушыстабярозавыя асаковыя лясы.
ГАДЫЛЁВА БАЛОТА, нізіпнага (92 %), вярховага (5 %) і мяшанага (3 % тыпаў на У Быхаўскага р-на. у вадазборы р. Ухлясць і яе прытока р. Варонінка. Уключае торфамасівы Гадылёва (пл. 2,8 тыс. га), УхлясцьЦэнтральнае (3,3 тыс. га), Вараніно (2,1 тыс. га). Агульная пл. 8,3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 6,5 тыс. га. Глыб. торфу да 7,3 м. сярэдняя 2,4 м, ступень распаду 37 % (нізінны), 32% (мяшаны), 31 % (вярховы), попелыіасць адпаведпа 11 %, 7 %, 5 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (34,3 млн. т) на 1.1.1978 заставалася 22,9 млн. т. На пл. 210 га ёсць сапрапель. Каля 6,4 тыс. га асушана пераважна адкрытай асушальнай сеткай у 1950—53. Здабычу торфу вядзе торфабрыкетны з-д «Дняпроўскі». На неасушанай ч. расце рэдкі лес з хвоі і бярозы.
ГАДБІНЬ. возера ў Рэчыцкім р-не, у бас. Дняпра. Пл. 0,48 км2. Даўж. 3,62 км, найб. шыр. 0,18 км. Катлавіна старычнага тыпу, выцягнута з Пн на Пд, Схілы выш. да 2 м, спадзістыя, пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 7,35 км) слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. 2 астравы. На Пн злучана ручаём з воз. Крывы Гіраў. па Пд выцякае ручай у Дняпро. Каля возера в. Капань.
ГАДЭЦЫЯ (Godetia). род травяністых аднагадовых раслін сям. кіпрэйных. Вядома каля 20 відаў, пашыраных у Паўн. і Паўд. Амерыцы. У БССР культывуюць Г. б у й н а-
к в е т н у ю (G. grandiflora) і Г. прывабную (G. amoena). Выкарыстоўваюцца для рабатак, бардзюраў, пасадак групамі на газонах, на зразанне. Цвітуць з ліп. да восені.
Расліны з галінастымі апушанымі сцябламі выш. 20—40 см. Кветкі простыя або махрыстыя, лейкападобныя, дыям. 3—5 см, разнастайнай афарбоўкі (акрамя жоўтай і сіняй). Размнажаюць насеннем. Святлалюбныя, холадаўстойлівыя расліны. Пашыраны сарты: Вайсер Шван, Сібіл Шэрвуд, Метэор.
I. А. Карэўка. Г АЖА, гіпс зямлісты, м е л азёрны, вапняк л у г а в ы, в а п н я к п р э с н а в о д н ы, л і мнакальцыт, рыхлая, парашкападобная светлая горная парода. Утвараецца ў азёрна-балотных вадаёмах у выніку выпадзення СаСО3 з раствору. Пашырана ў антрапагенавых адкладах Беларусі. Выкарыстоўваецца як мясц. ўгнаенне.
ГАЖАНКА, адна з назваў р. Гожка. ГАЗААЧЫСТКА, працэс улоўлівання цвёрдых, вадкіх або газападобных дамешкаў з выкідаў у атмасферу. Вылучаюць Г. прамысловую (для утылізацыі і вяртання ў вытворчасць прадуктаў, выдзеленых з газаў або абясшкоджаных) і санітарную (для забеспячэння гранічна дапушчальных выкідаў). Для ўлоўлівання цвёрдых і вадкіх дамешкаў выкарыстоўваюць мех. і электрычныя, газападобных — фіз.-хім. спосабы. Г. ажыццяўляецца на газаачышчальных збудаваннях. Нягледзячы на складанасць тэхналогіі Г., выдаткі на яе акупляюцца за кошт атрыманых дамешкаў нават без уліку экалагічнага эфекту. Напр., у каляровай металургіі ўлоўліванне сярністых злучэнпяў дало магчымасць арганізаваць танную (на 30 % У параўнанні са звычайнай) вытв-сць амаль 30 % агульнага аб’ёму выпрацоўкі сернай кіслаты ў СССР, Закон БССР аб ахове атмасфернага паветра прадугледжвае буд-ва сістэм Г. на ўсіх прамысл. прадпрыемствах. У БССР такія сістэмы створаны і пастаянна ўдаскаііальваюцца на прадпрыемствах нафтаперапр., хім., будматэрыялаў, металаапр. і лашынабуд. прам-сці (Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна, Наваполацк і інш. прамысл. цэнтры).
Літ.: Очнстка технологяческнх газов.— 2 нзд.— М., 1977.
В. П. Несцярэнка.
ГАЗААЧЫШЧАЛЬНЫЯ ЗБУДАВАНШ, спецыяльныя інж. канструкцыі па ачыстцы ад шкодных рэчываў (цвёрдых, вадкіх і газападобных) прамысл. выкідаў у атмасферу. Асн. прызначэнне — ахова атмасферы ад забруджвання, давядзенне колькасці забруджвальных рэчываў у адпрацаваных газах да сан. норм. У залежласці ад забруджанасці і па-
трэбнай ступені газаачысткі ў комплекс Г. з. уключаюцца апараты мех. (гл. Пылаўлоўныя збудаванні), фіз,хім. (у абсорберах газы паглынаюцца вадой або адпаведнымі растворамі, у адсорберах — актываваным вугалем, селікагенам і інш.; выкарыстоўваюцца таксама канструкцыі для каталітычпага або тэрмічнага абясшкоджвання газаў, кандэнсатары) і электрастатычнай (электрафільтры) ачысткі. Выкарыстанне Г. з. папярэднічае пераходу вытв-сці да безадходных тэхналогій. У БССР дзейнічае болып за 5 тыс. пылагазаачыіпчальных установак. Буйныя комплексы Г. з. створаны на вытв. аб’яднаннях «Хімвалакно» (Магілёў), «Азот» (Гродна), «Ваўкавыскцэментнашыфер», «Крычаўцэментнашыфер», з-дах: трактарным, аўтамаб. і ацяпляльнага абсталявапня (Мінск, на аўтазаводзе створана 1-я ў краіне сістэма тонкай ачысткі выкідаў ад блока вагранак і электрапечаў), ліцейна-мех. (Пухавічы, Мазыр), хім. (Гомель) і інш. Прадугледжваецца буд-ва Г. з. на ўсіх прамысл. прадпрыемствах і электрастанцыях рэспублікі. Дзейнічае (з 1975) Бел. рэгіянальная дзярж. інспекцыя па кантролю за работай газаачышчальпых і пылаўлоўных установак.