Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Расліна выш. 2—20 см. Сцябло прамастойнае ці ўзыходнае, бязлістае. Лісце падоўжана-эліпсоіднае ці ланцэтнае, апушанае, сядзячае або звужанае ў чаранок. Кветкі дробныя, у кароткіх малакветных гронках; пялёсткі белыя, падоўжана-яйцападобныя. Плод — голы эліпсоідны стручочак.
ВЯСНЯНКА, зона адпачынку мясц. значэння, за 20 км на Пн ад Мінска, на беразе р. Усяжа і Астрашыцка-Гарадоцкага вадасх. Устаноўлена ў 1978. Пл. 1300 га. Разлічана на адначасовы адпачынак 4,5 тыс. чал. Каля 75 % тэр. займаюць лясы: хваёвыя (89 %), бярозавыя (1 %) і мяшаныя (10%). Дом адпачынку «Тэатральны». Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага і месцаў для кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Мінска.
ВЯСНЯНКІ (Plecoptera), атрад пасякомых. Пашыраны ва ўсіх ч. свету, пераважна ва ўмераных шыротах Паўп. паўшар’я. У сусв. фауне да 2000, у СССР каля 170 відаў. Відавы склад на Беларусі вывучаны педастаткова. У Віцебскай вобл. зарэгістраваны 6 відаў, найб. трапляецца вяснянка шэрая (Nemoura cinerea). Стараж. група насякомых.
Цела падоўжанае, мяккае, даўж. да 30 мм, на заднім канцы 2 хваставыя ніткі. Галава з доўгімі шматчленікавымі вусікамі, ротавыя органы грызучыя, часта рэдукаваныя. Крылы празрыстыя, пярэднія вузкія, заднія шырокія, у спакоі складваюцца веерападобна. Трымаюцца наля вады. Ператварэнне няпоўнае. Лічынкі развіваюцца ў вадзе (да 20—30 лінек) каля 1 года, у некаторых відаў 3—4 гады, кормяцца лічынкамі камароў, мошак, аўсянікаў. Выхад з вады спелых лічынак і вылет дарослых насякомых пачынаецца ранпяй вясной (адсюль назва). Дарослыя В. і іх лічынкі — пажыва для рыб.
Т. П. Панкевіч. ВЯСНЙНСКАЕ 1-Е РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1 км на Пн ад в. Ліцвінкава Лагойскага р-на. Паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 22,1 млн. м3. Жвіру буйней за 5 м 30—63 %. Пясок-адсеў буйназярпісты і сярэднезярністы, палевашпатава-кварцавы; гліпістых часцінак у ім 0,3—8 %, у жвіры 0,2—4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—7 м, ускрышы 0,3—3 м. Жвір і пясок прыдатныя для буд. работ. Радовішча распрацоўваецца вытв. аб’яднаннем Мінскнярудпрам.
ВЯСНЯНСКАЕ 2-Е РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 0,3 км на 3 ад в. Мятлічына Лагойскага р-на. Паклад звязаны з капцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 13 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм 21—60 %. Пяскі-адсевы буйнаі сярэднезярністыя, палевашпатавакварцавыя; гліністых часціпак у іх 0,2—5 %, у жвіры 0,2—3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—25 м, ускрышы 0,2—12 м. Пяскі і жвір прыдатныя для буд. работ. Радовішча не распрацоўваецца.
ВЯТА, рака, левы прыток Зах. Дзвіпы, у Міёрскім р-не. У верхпім цячэнні наз. Хараброўка. Даўж. 31 км. Пачынаецца з воз. Набіста, цячэ праз воз. Шчолна. Сярэдпі нахіл воднай паверхні 1,3 %о.
Вадазбор (424 км!) у межах Полацкаіі ніз., паўд. ч,— плоская забалочаная раўніна, паўн.— хвалістая раўніна, у значнай ступені пад ворывам. Азёрнасць 8 % (па вадазборы 36 азёр агульнай пл. 32 км2. найб. Абстэрна, Укля), пад лесам 23 %. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім — трапе-
цападобяая, у ніжнім — скрынкападобная. Схілы стромкія, у вусцевай ч. абрывіетыя. Рэчышча ў верхнім і часткова ў сярэднім цячэнні каналізаванае. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м3/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 50 % гадавога сцёку. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
ВЯТОХІН Іван Андрэевіч (4.9.1884, г. Жырнаўск Валгаградскай вобл.— 27.3.1959), беларускі сав. фізіёлаг. Чл.-кар. AH ВССР (1947), д-р біял. н. (1940), праф. (1926). Скончыў Казанскі ун-т (1911). 3 1927 у Пермскім ун-це. з 1936 заг. кафедры нармальнай фізіялогіі Мінскага мед. ін-та, адначасова ў 1936—48 выкладчык
Вятроўнік вязалісты: 1 — верхняя частка расліны з суквеццем; 2 — кветка; 3 — плады; 4 — плодзік.
БДУ. У 1937—41 дырэктар Іп-та тэарэт. і клінічнай медыцыны АН БССР. Прасачыў кальцавы ход узбуджэння ў жывой тканцы. Даследаваў нерв. механізмы рэгуляцыі функцый сардэчна-сасудзістай сістэмы, фізіялогію працы. Старшыня Бел. т-ва фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў (1936—59).
Тв.: Новая модель нскусственного круга кровообраіцешія на жнвом сердце холоднокровных.— Труды ІІн-та фнЗПОЛОГНй АН БССР, 1958, т. 2. ВЯТРАНКА, вострая інфекц., пераважна дзіцячая, хвароба; тое, што воспа ветраная.
ВЯТРОУНІК (Filipendula), род шматгадовых травяністых раслін сям. ружавых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных ва ўмераным і субарктычным паясах Паўн. паўшар’я. У СССР 12 відаў, з іх на Беларусі 3 дзікарослыя і 2 інтрадукавапыя. Лек. і меданосныя расліны.
Буйныя карэнішчавыя травы. Лісце перыстае, пальчатае або суцэльнае. Прылісткі зрослыя з чаранкамі. Кветкі двухполыя, белыя, іншы раз з жаўтаватым адценнем, духмяныя, у густых шчыткападобна-мяцёлчатых сукведцях з няроўнымі галінкамі. Чашачка з 5—6 лісцікаў. Плод — шматарэшак ці шматлістоўка.
В. в я з а л і с т ы (F. ulmaria) расце на вільготных лугах, травяных балотах, у алешніках па берагах рэк, ручаёў, капаў, вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў маі — чэрвені. Выш. 60— 150 см. Лісце перарывіста-перыстае, з 2—3 парамі бакавых лісцікаў. Кветкі белыя з жаўтаватым адценнем. Чашалісцікаў і пялёсткаў па 5. Плодзікі (5—9) закручаныя па спіралі. Лек. расліна (мачагонны, антысептычны, кроваспыняльны і проціглісны сродак). Выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у чэрв.— жніўні). В. з в ы ч а й н ы, або земляныя арэшкі (F. vulgaris), трапляецца ў асноўным у зах. і паўд. раёнах. Расце на заліўпых лугах і ў поймах рэк, на лясных палянах, сярод хмызняку, утварае вял. зараснікі, вырошчваецца ў Цэптр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрв,— ліпені. Выш. 30—60 см. Карані з верацёнападобнымі або амаль шарападобнымі клубнямі. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, двойчыперыстанадрэзанае, з вузкімі долямі. Кветкі дробныя, са шматлікімі тычынкамі, у мяцёлчатых суквеццях, моцна пахнуць. Чашалісцікаў і пялёсткаў па 6. Плодзікаў да 12, прамых і прыціснутых, злёгку апушаных. Вяжучы, мачагонпы, патагонпы сродак. Выкарыстоўваюць карэнішчы з каранёвымі патаўшчэннямі (збіраюць восенню). Каранёвыя клубянькі ядомыя. В. a г а л я л ь н ы (F. denudata) расце на сырых і забалочаных лугах, па
берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, на ўзлесках. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Падобны да В. вязалістага. Адрозніваецца лісцем (з двух бакоў зялёным, зпізу голым або валасістым толькі па жылках).
У 1960-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР як лек. і дэкар. расліны інтпадукаваны наступныя віды. В. с т э п"а в’ы (F. stepposa, радзіма — Сярэдняя Азія) выш. да 60 см. Сцябло злёгку лямцава-апушанае. Лісцікі болып' тоўстыя, амаль скурыстыя, з больш глыбоканадрэзанымі лопасцямі і зубчыкамі, па краі кучаравыя, знізу белалямцавыя. Кветкі буйныя. Цвіце ў чэрв.— ліпені. В. д алонепадобны (F. palmata, радзіма — Каўказ, Зах. Сібір) выш. да 70 см, з магутным карэнішчам і тоўстымі сцябламі. Прыкаранёвае лісце далонепадобнае, з 1—2 бакавымі сегментамі і 3—5 вострымі двойчызубчастымі лопасцямі. Цвіце ў ліп.— жніўні. Размнажаюцца гэтыя віды насеннем 1 дзяленнем куста. Выкарыстоўваюцца ў адзіночных і групавых пасадках на газонах, паблізу вадаёмаў, на камяністых участках, рабатках, у міксбордэрах.
Б. М. Прусакова. ВЯТХШСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Вятхінь у Рэчыцкім р-не), тэктанічная структура ў Рэчыцкім р-не, ва ўсх. ч. Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмічнымі даследаваннямі ў 1962. Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах дэвону В. п. мае форму блока, абмежаванага з усіх бакоў разрыўнымі парушэннямі амплітудай у некалькі соцень метраў.
Мінім. адзнакі паверхні фундамента (—4200 м) і падсалявых адкладаў ( — 3600 м) у паўд. ч. блока. Па паверхні міжсалявых адкладаў выдзяляецца структурны нос, які адкрываецца на Пд, у бок Вышамірскага падняцця. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы В. п.— брахіантыкліналь памерамі 7X2 км з мінім. адзнакай у скляпенні —1200 м. Усх. перыкліналь гэтай брахіантыкліналі вывучана слаба. У геал. разрэзе В. п. магутныя тоўшчы эфузіўных утварэнняў. У падсалявых карбанатных адкладах адкрыта гірамысл. радовішча нафты. I. Д. Кудравец. ВЯТЧЫНСКАЕ МЕСЦАЗНАХОДЖАННЕ РАДАДЭНДРАНУ ЖОУТАГА, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Жыткавіцкім р-не. Зараснікі рэлікту неагенавай флоры рададэндрапу жоўтага (Rhododendron luteum). Займаюць пл. 0,3 га (1981). Рэдкае расліннае згуртаванпе.
ВЯТЧЫНСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад пазвы в. Вятчын у Жыткавіцкім р-не), тэктанічная структура ў Жыткавіцкім, Любанскім і Акцябрскім р-нах, у зах. ч. Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіпу. Выяўлена сейсмічнымі даследаванпямі ў 1972. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах В. п.— монакліналь, абмежаваная на ПнЗ, Пд і ПдЗ Вятчынскім і Мікашэвіцкім разломамі. Малаамплітуд-
пым папярочным разрывам падзелена на 2 блокі. ІІамеры В. п. 15x2,5 км. Амплітуда 200—300 м. Структурны план міжсалявых адкладаў у агульных рысах адпавядае плану падсалявых адкладаў, але В. п. прадстаўлена толькі ўсх. блбкам, таму што малаамплітудны Вятчынскі разлом, які абмяжоўвае зах. ч. падсалявой структуры, па міжсалявых адкладах не фіксуецца. Памеры В. п. па міжсалявых адкладах 5x5 км. Амплітуда 100—150 м. Развілося В. п. ў асноўным у лебядзянска-каменнавуг. час.
Т. А. Старчык, ВЯХАВА, возера ў Бабруйскім р-не, у бас. р. Вір. Пл. 0,42 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,75 км. Мелкаводнае. Вадазбор (85,3 км2) пераважна ўкрыты лесам. Катлавіна авальнай формы, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы спадзістыя. Берагі забалочаныя, пад хмызняком. Дно выслана крэменязёмістым сапрапелем (гл. Вяхаўскае радовішча сапрапелю). Праточнае: працякае р. Вір, якая злучае В. з воз. Плывун. Паблізу в. Ступені.
ВЯХАЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Бабруйскім р-не, у воз. Вяхава. Сапрапель крэменязёмістага
Вятчынскае месцазнаходжанпе рададэндрану жоўтага.
Вяхір.
тыпу, запасы 0,1 млн. м3. Высцілае 70 % пл. азёрпай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,5 м, найб. 11,5 м. Натуральная вільготпасць 89 %. Попельнасць 40—81 %. У сухім стане мае (у %): азоту 1,8, вокіслаў жалеза 10,9, алюмінію 2,9, магнію 0,6, кальцыю 3,7, калію 0,3, фосфару 0,3. Вадародны паказчык (pH) 7,5. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для кальматацыі глеб.