Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ГАБРА-НАРЙТ, горная парода, пераходная разнавіднасць ад нарыту да габра, у якой разам з манаклінным прысутнічае рамбічны піраксен (бранзіт ці гіперстэн). Колер цёмнашэры да чорнага. На Беларусі з Г.п. звязана Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд.
ГАБРАНЕМАТОЗ, гельмінтозная хвароба аднакапытных жывёл, якая выклікаецца нематодамі з роду Habronema. Пашырана ва ўсіх краінах, у СССР асабліва ў паўд. раёнах. На Беларусі адзначаецца ў коней. Жывёла заражаецца на Г. пераважна ў стойлавы перыяд. Узбуджальнікі — дробныя (даўж. 8—22 мм) нематоды, якія развіваюцца з удзелам прамежкавых гаспадароў (муха пакаёвая, жыгалка асенняя і інш.). Дарослыя чэрві паразітуюць у страўніку, пашкоджваючы яго слізістую абалонку і залозы, лічыпкі — у скуры і лёгкіх.
Г. скуры суправаджаецца ўтварэннем язваў («летнія язвы»). У лёгкіх лічынкі габранем фарміруюць паразітарныя вузельчыкі, якія потым распадаюцца. У хворых жывёл адзначаюцца катаральныя гастраэнтэрыты, прагрэсіруючае знясіленне. Лячэнне: пры Г. страўніка— чатыроххлорысты вуглярод. ёд і ёдзісты калій, пры Г. скуры — раствор трыпавай сіні. Прафілактыва — барацьба з мухамі.
ГАБСКАЕ РАДОВІІПЧА ПРЭСНАВОДІІЫХ ВАПНАВЫХ АДКЛАДАУ, каля вёсак Замошша, Адрубак, Стапіслаўцы Докшыцкага р-на, каля Станіслаўскага возера. Паклад складзены з сучасных азёрна-балотных адкладаў, у паўн.-ўсх. ч. падсцілае масіў торфу пл. каля 200 га. Перспектыўныя запасы 2—3 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,4— 4,4 м, ускрышы (торф) 0,2—4 м. Вапнавыя адклады прыдатныя на вапнаванне кіслых глеб, з торфам — на ўгнаенне. Радовішча не распрацоўваецца.
ГАБЫ, балота нізіннага (45 %), вярховага (40 %) і пераходнага (15 %) тыпаў на У Мядзельскага р-на, у вадазборах Сэрвачы і Вузлянкі. Пл. 13,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 9,2 тыс. га. Глыб. торфу да 7,3 м, сярэдняя 2,6 м, ступень распаду 32 % (вярховы), 39 % (пераходны і нізінны), попельнасць адпаведна 4,5 і 10,2 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (40,7 млн. т) на 1.1. 1978 заставалася 40 млн. т. У балоце значныя запасы бітумінознага торфу, уваходзіць у склад Мядзельскай базы бітумнай сыравіны. Ёсць падсцілачны торф і мергель (магутнасць да 4 м).
3 1952 асушаны 7,8 тыс. га, у т. л. 4,3 тыс. га адкрытай асушальнай сеткай, 3,5 тыс. га дрэнажом. На асушаных землях вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і прапашныя культуры. Здабыча тарфакрошкі на ўгнаенне. На неасушаных землях расце лес з хвоі, елкі, бярозы.
ГАВАРУШКА (Clitocybe), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. радоўкавых. Вядомы 250 відаў, пашыраных амаль па ўсім зямным шары. У СССР 60 відаў, з іх на Беларусі 50. Сапратрофы. Растуць часта групамі ў лясах на апалым лісці, глебе сярод травы, на пашы, лугах. Пладаносяць у ліп.— кастрычніку. Ёсць ядомыя (спажываюцца свежымі, марынаванымі, соленымі) і ядавітыя (маюць мускарын, адрозніваюцца белым колерам шапак, пласцінак і ножак).
Пладовыя целы розных памераў. Шапка формы ад плоска-пукатай да глыбокалейкападобнай, часта моцна ўціснутая пасярэдзіне, сухая. Мякаць шчылькая, пераважна белая. Пласцінкі тонкія, зыходзячыя ці прырослыя да ножкі. Ножка цыліндрычная, валакністая, мя-
сістая, храсткаватая, суцэльная. Споры эліпсоідныя, гладкія, у масе белыя або светла-крэмавыя.
У БССР найб. вядомы 10 відаў. Г. лісталюбная (С. phyllophila) іншы раз утварае ведзьміны кругі. Шапка яе дыям. 5—10 см, горбападобна-пукатая, з апушчаным краем, белая, потым слаба-жоўтая. Пласцінкі прыросльія, слаба-крэмавыя. Ножка белаватая. Неядомая. У Г. ш э р а й (С. nebularis) шапка дыям. 7 —15 см, пукатая, з завернутым краем, бураватая, са светлым налётам. Пласцінкі слабазыходзячыя, жаўтаватыя. Ножка да асновы расшыраная, шаравата-бураватая. Ядомая. Mae ў сабе антыбіётык небулярын. Шапка Г. булаваногай (С. clavipes) дыям. 4—7 см, пукатая, потым плоская, буравата-шэрая, гладкая. Пласцінкі зыходзячыя, жаўтаватыя. Ножка адваротнабулавападобная, шаравата-бураватая. Ядомая. Г. х в а ё в а я (С. pithyophyla) мае паўшарападобна-пукатую, потым пляскатую шапку дыям. 5—8 см, з завернутым краем. Колер яе бледна-бураваты, амаль белы. Пласцінкі слабазыходзячыя, белаватыя. Ножка з шурпатым налётам, белаватая. Неядомая. У Г. п а д а г н у т а й (С. geotropa) шапка дыям. 10—15 см,
Гавортыя жамчужная.
Гаварушкі: I — шэрая; 2 — булаваногая; 3— лейкавая; 4— падагнутая; 5 — духмяная.
шыроказваночкавая, потым распасцёртая, з бугром, з завернутым уніз краем, вохрыста-бураватая. Пласцінкі зыходзячыя, белаватыя. Ножка светла-бураватая, унізе белаапушаная. Ядомая. Шапка Г. бураватаж а ў т а в а т а й (С. gilva) дыям. 5— 10 см, пукатая, потым шырокаўціснутая, са звіліста-сагнутым тонкім краем, жаўтаватая, гладкая. Пласцінкі зыходзячыя, бледна-жаўтаватыя. Ножка светла-чырванавата-жоўтая, каля асновы белаапушаная. Неядомая. У Г. лейкавай (С. gibba) — шапка дыям. 3—7 см, горбападобна-пукатая, потым глыбокалейкападобная, дробналускаватая, жаўтавата-бураватая. Пласцінкі серпападобна-зыходзячыя, вузкія, белаватыя. Ножка губчатая, аднаго колеру з шапкай. Ядомая. Г. духмяная (С. fragrans) мае inanity дыям. 3—6 см, плоскаўвагнутую, з хваліста-звілістым краем, гладкую, жаўтавата-шараватую. Мякаць з моцпым пахам анісу. Пласцінкі зыходзячыя, вузкія, светла-бураваташараватыя. Ножка аднаго колеру з шапкай, уверсе з мучністым налётам, унізе валасіста-апушаная. Ядомая. УГ. пабеленай (С, cerrussata) — шапка дыям. 5—8 см, плоскараспасцёртая, з шырокім бугром і хвалістым, загнутым уніз краем. Ядавітая. Шапка ў Г. б е л а в а т а й (С. candicans) —дыям. 2—3 см, пукатая, потым злёгку ўвагнута-распасцёртая, пляскатая, часам бліскучая. Ядавітая. в. С. Гапіенка.
ГАВОРТЫЯ Haworthia), род шматгадовых сукулентных раслін сям. лілейных. Радзіма — Паўд. Афрыка. Вядома болып за 100 відаў і разнавіднасцей. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях часцей вырошчваюцца Г. паласатая (Н. fasciata), Г. гладкая (Н. glabrata), Г. жамчужная (Н. margaritifera), Г. шахматная (Н. tesselata), Г. Рэйнвардта (Н. reinwardtii).
Расліны з укарочаным сцяблом, на якім невялікія разеткі светлаабо цёмна-зялёнага з бародаўкамі лісця. Кветанос выходзіць з сярэдзіны разеткі. Кветкі маленькія, белавата-зялёныя, са-
браныя ў рэдкую мяцёлку. Цвіце некалькі разоў за год. Пладаносіць у пакаёвай культуры рэдка, толькі пры штучным апыленні. Размнажаецца парасткамі, зрэдку насеннем. Летам лепш расце ў зацененым месцы, не выносіць прамых сонечных прамянёў. Зімою патрабуе святла і т-ры каля 10—12 °C. Перасаджваюць вясною ў сумесь лісцевай і дзярновай зямлі (1:1) з дабаўленнем пяску.
ГАВЯЗНЯНКА, рака, левы прыток Нёмана, у Стаўбцоўскім р-не. Даўж. 24 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %0. На ўсім працягу каналізавана. Вадазбор (163 км2) нізінны, пад лесам 26 %.
ГАВЯЗНЯНКА. нізіннае балота на Пд Стаўбцоўскага (1,2 тыс. га) і Пн Нясвіжскага (0,4 тыс. га) р-наў, у пойме р. Гавязнянка. Пл. 1,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,1 тыс. га. Глыб. торфу да 3 м, сярэдняя 1,3 м, ступень распаду 44 %, попельнасць 23 %. Першапачатковыя запасы торфу 4 млн. т, на 1.1.1978 заставалася 3,2 млн. т. Невял. здабыча торфу на ўгнаенне. У Стаўбцоўскім р-не асушана адкрытай сеткай 0,6 тыс. га, дрэнажом 0,4 тыс. га; у Нясвіжскім р-не асушана дрэнажом 0,4 тыс. га, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай плошчы хмызняк з вольхі і бярозы.
ГАГАРА ПАЛЙРНАЯ (Gavia immer), вадаплаўная птушка сям. гагаравых атр. гагарападобных. Пашырана на палярных а-вах у Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы; у СССР — у тундры і лесатундры, ад паўв-ва Канін на 3 да паўв-ва Анадыр на У. На тэр. БССР вельмі рэдкі залётны від.
Самая буйная з гагар, даўж. да 98 см, маса каля 4 кг. Ад гагары чорнаваллёеай адрозніваецца чорнымі галавой і шыяй, больш гучным і грубым голасам. ГАГАРА ЧОРНАВАЛЛЁВАЯ, г а г ара паласатая (Gavia arctica), вадаплаўная птушка сям. гагаравых атр. гагарападобных. Пашырана ў арктычнай і барэальнай зонах Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі; у СССР — у Еўрап. ч. на Пд да 55° паўн. шыраты, па ўсёй Сібіры. У БССР рэдкі гнездавальны від. У гнездавы перыяд знойдзена на Пн ад шыраты Прыпяці: у 1924 на воз. Вячэра ў Любанскім, у 1926, 1950 і 1960 на воз. Чырвонае ў Жыткавіцкім р-пах, у 1926 на Прыпяці каля Мазыра, у 1939 на Прыпяці ў Пінскім р-не, у 1961 на Нёмане ў Гродзенскім р-не, у 1926 і 1966 на воз. Пастрэжжа ў Бярэзінскім запаведніку, у 1964—66 на воз. Струнава ў Гарадоцкім р-не, у 1976 на азёрах у Верхнядзвінскім р-не. На кожным вадаёме рэгістравалася не болып як адна гнездавальная пара гагар. Корміцца дробнай рыбай. Пры гнездаванні на бязрыбным вадаёме за кормам лётае на суседнія. Занесена ў Чырвоную кнігу
Беларускай ССР. Каб захаваць від, неабходна ў гнездавы перыяд (крас.— жн.) выключыць вадаёмы, на якіх ёсць Г. ч., з рэкрэацыйнай сферы, забараніць на іх паляванне.
Даўж. цела да 70 см, маса 2—2,5 кг. Крылы кароткія і вузкія, хвост жорсткі, дзюба роўная, вострая, доўгая. Пер’е не намакае ад вады. Добра плавае і нырае, амаль не можа хадзіць. Лётае цяжка, выцягвае шыю, з вады падымаецца з разгону і толькі супраць ветру. Апярэнне знізу белае, галавы і шыі (зверху) попельна-шэрае, спіны — чорнае з яркімі белымі палосамі. На гарляку вял. чорная пляма. Самцы буйнейшыя за самак. Прылятае ў канцы сак.— красавіку.
Гагара чорнаваллёвая.
Гагара чырвонаваллёвая.
Голас (у адрозненпе ад гагары чырвонаваллёвай) больш гучны і разнастайны. Гнёзды будуе на беразе зарослых вадаёмаў. Нясе 2 аліўкава-бурыя з піэрымі і чорнымі плямамі яйцы ў маі. Наседжванне 28—29 сут. Нялётны маладняк трапляецца з 2-й пал. ліпеня. На зімоўку адлятае паасобку або невял. групамі. Зімуе ў прыбярэжных зонах Зах. і Паўд. Еўропы, на Чорным і Каспійскім морах, у Паўн. Амерыцы.
A. М. Дарафееў.
ГАГАРА чырвонаваллёвая (Gavia stellata), вадаплаўная птушка сям. гагаравых атр. гагарападобных. Пашырана ў арктычнай, субарктычнай, тундравай, паўн. лясной зонах Еўропы, Азіі, Паўп. Амерыкі; у СССР — на Кольскім п-ве, у паўн.-еўрап. частцы, на Урале, у Зах., Цэнтр. і Усх. Сібіры. Пералётная птушка. Жыве на азёрах тундры, лесатундры і лясной зоны. У БССР рэдкі пралётны від.
Буйная птушка: даўж. цела да 68 см, маса да 2,5 кг. Галава і бакі шыі шэрыя, на заднім баку шыі белыя палосы, спіна шаравата-бурая з белымі круглаватымі стракацінамі, на гарляку вял. каштанавая пляма. Дзюба злёгку загнутая ўверх. Голас — пранізлівы стагнальны крык і гучанне «га — га — га».