Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Літ.: Г а н з С. Н. Очнстка промышленных газов: Справочное пособне.— Днепропетровск, 1977; Подосенов a E. В. Техннческне средства заіцнты окружаюіцей среды.— М., 1980.
В. П. Несцярэнка.
ГАЗАВЫ БАЛАНС а т м а с ф е р ы, характарыстыка ўсіх форм прыходу і расходу газаў у паветры.
Суадносіны паміж асобнымі газамі ў атмасферы даволі пастаянныя, аднак пад уплывам прыродных фактараў і антрапагеннага ўздзеяння на прыроду яны могуць адметна парушацца. Змененым Г. б. характарызуюцца, напр., раёны натуральных выхадаў прыродных газаў, раёны інтэнсіўнай прамысл,вытв. дзейнасці чалавека, асяроддзе буйных гарадоў 1 іх наваколляў. Прыходную ч. Г. б. складаюць газы, якія паступаюць у асяроддзе ў працэсе функцыяніравання жывых арганізмаў, прамысл. здабычы і перапрацоўкі сыравіны. пры спальванні паліва, натуральным гніенні або гарэнні арган. рэчываў, пры вулканічных вывяржэннях, выхадзе на паверхню падземных водаў, распадзе рэчываў і мінералаў, з падземных радовішчаў газу і інш. Расходная ч. Г. б.— засваенне газаў жывымі арганізмамі, растварэнне газаў у водах акіяна. паглынанне іх неарган. рэчывамі. адбіранне асобных газаў прам-сцю (напр.. азоту пры вытв-сці азотных угнаенняў) і транспартам, пераход газаў (вадароду і гелію) з атмасферы ў космас. У арган. рэчыве найб. звязваюцца кісларод і вуглякіслы газ. Увесь кісларод атмасферы праходзіць праз жывое рэчыва прыкладна за 2000 гадоў, вуглякіслы газ — за 300 гадоў.
Прыродная дынаміка Г. б. абумоўлена сезоннымі і спарадычнымі зменамі ў прыродзе. гарызантальнымі і вертыкальнымі перамяшчэппямі па-
ветра і інш. фактарамі. У 20 ст. сувымернай па маштабах уплыву на Г. б. стала гасп. дзейнасць чалавека. Многія індустрыяльна развітыя краіны і прамысл. вобласці спажываюць кіслароду болып, чым аддае яго ў атмасферу расліннасць на іх тэр. (на Беларусі спажыванне не перавышае вылучэння расліннасцю). Значна павялічыліся выкіды ў атмасферу вуглякіслага газу (у сувязі з гэтым узнікла праблема парніковага эфекту), двухвокісу серы, выхлапных газаў аўтамабіляў і інш. забруджвальнікаў (гл. Забруджванне атмасферы). Парушаюць Г. б. тэрыторый забруджванне водных аб’ектаў (уключаючы Сусв. акіян) і глеб, высечка лясоў, развіццё эрозіі глеб (і адпаведна памяншэнпе плошчы пад расліннасцю). Антрапагенныя змены Г. б. могуць адмоўна ўплываць на будучае чалавецтва. Таму ўсё большае значэнне набывае ахова прыроды, у т. л. ахова паветра. У БССР, як і ў інш. раёнах, для папярэджання непажаданых рэгіянальных і лакальных змен Г. б. ўсё больш шырока выкарыстоўваецца ачыстка прамысл. і выхлапных газаў, будуюцца газаўлоўныя ўстаноўкі, ажыццяўляецца пастаянны кантроль за станам атмасферы з дапамогай аўтам. газааналізатараў, распрацоўваюцца аўтаматызаваныя сістэмы кантролю атмасферы. Гл. таксама Кругаварот рэчываў.
ГАЗАПРАВОДЫ, гл. ў арт. Трубаправоды.
ГАЗАЎСТбЙЛІВЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, здольныя процістаяць дзеянню газападобных эмісій і аэразоляў (злучэпні серы і азоту, аміяк. фтор, хлор і інш.).
Першыя даследаванні газаўстойлівасці раслін у нашай краіне адносяцца да пач. 20 ст. (Д. Н. Нялюбаў, В. Сабашнікаў). Характэрны ім эмпірычны падыход да вызначэння газаўстойлівых асартыментаў не ўлічваў асаблівасцей забруджвання і відавой спецыфікі раслін. Тэарэт. асновы пабудовы газаўстойлівых асартыментаў з выкарыстаннем фізіёлага-біяхім. асаблівасцей раслін распрацаваны М. П. Красіпскім (1937—50). Ім вывучаны 37 відаў раслін. 25 рэкамендаваны для азелянення прамысл. прадпрыемстваў: клён ясенялісты, ядловец казацкі і ядловец віргінскі, таполя канадская, ружа маршчакаватая, туя зах. і інш. Тэарэт. распрацоўкамі Красінскага карыстаюцца 1 за мяжой.
У БССР даследаванні па падбору Г. р. для азелянення тэр. прамысл. прадпрыемстваў пачаты ў 1970-я г. ў Цэнтр. бат садзе АН БССР пад кіраўніцтвам М. У. Смольскага. Павышаную газаўстойлівасць маюць інтрадукаваныя віды дрэў і кустоў, расліны з апушаным лісцем (лох сераб-
рысты, абляпіха крушынавая, клён серабрысты і інш.), чырваналістыя і стракаталістыя формы, расліны з добра развітымі покрыўнымі тканкамі лісця (бэз звычайны, елка калючая блакітная, магонія падубалістая, дуб звычайны і інш.). Для азелянення нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў на Пн рэспублікі рэкамендавана (Н. У. Гетко, A. А. Чахоўскі, Э. А. Бурава) болып за 50 відаў дрэвава-куставых і болып за 100 відаў і сартоў кветкава-дэкар. раслін, устойлівых супраць SO2 і комплексу вуглевадародаў: розныя віды таполі, бэзу, лістоўніца сібірская, туя зах., елка калючая блакітная, дзявочы вінаград пяцілісточкавы, лох, абляпіха і інш., з шматгадовых кветкавых раслін — бадан таўсталісты, бузульнік зубчасты, вяргіня зменлівая, касач (віды і сарты), сарты нарцысаў і цюльпанаў і інш. Да комплексу серазмяшчальных газападобных забруджвальных рэчываў H2S, SO2, CS2 з прадпрыемстваў па вытв-сці штучнага валакна ўстойлівыя каля 80 відаў дрэў і кустоў і 34 віды шматгадовых кветкавых раслін. Сярод іх аморфа куставая, айва яп., барбарыс звычайны і Тунберга, глог (віды), магонія падубалістая, арэх маньчжурскі, хвоі веймутава і чорная, туя зах. і яе формы, піхта Віча і інш., са шматгадовых кветкавых раслін — армерыя, астра, гваздзік перысты і травянка, нівянік, хрызантэма, чарамша і інш.
Літ.: К у л а г н н Ю. 3. Древесные растення н промышленная среда.— М., 1974; А н т н п о в В. Г. Устойчнвость древесных растеннй к промышленным газам.— Мн., 1979; Спдоровнч E. А., Гетко Н. В. Устойчнвость ннтродуцнрованных растеннй к газообразным соедпненням серы в условпях Белоруссші.—Мн.. 1979. Н. У. Гетко.
ГАЗОНЫ (ад франц. gazon), участкі зямлі з аднародным прыродным або штучным травяным покрывам.
Штучныя Г. вядомы са стараж. Персіі. Ствараюцца як фон для кветкава-дэкар. насаджэнняў і вадаёмаў у парках, скверах, на бульварах, стадыёнах. У БССР (1981) Г. (разам з кветнікамі) займалі болып як 400 га. Вылучаюць Г. спец. прызначэння (спартыўныя газоны, на аэрадромах, для рэгулявання руху транспарту і пешаходаў, замацавання адкосаў і інш.) і дэкаратыўныя газоны (паркавыя, або садовыя, парчэрныя, лугавыя, маўрытанскія). Г. ствараюць высяваннем насення шматгадовых траў у добра апрацаваную і выраўнаваную глебу. Ва ўмовах Беларусі для Г. найб. прыдатныя травы: райграс пашавы, аў-
сяніца лугавая (норма пасеву 12— 15 г на 1 м2) і чырвоная (10—12 г), метлюжок лугавы (4—6 г), мятліца звычайная (8—10 г) і белая (2—4 г), канюшына чырвоная (4—5 г) і белая (2—3 г). Для стварэння маўрытанскіх Г. выкарыстоўваюць сумесь траў і прыгожа квітучых аднаі двухгадовых раслін (календула, васілёк, незабудка, іберыс, мак і інш.). Догляд за Г.: рамонт (падсеў траў або дзернаванне), падстрыганне або касьба, паліўка, падкормка ўгнаеннямі, барацьба з пустазеллем.
Літ.: Газоны,—М., 1977; К п р н л ьч п к Л. А. Декоратпвные растення н компознцнн.— Мн., 1981; Маргайлнк Г. II. Справочшік озеленнтеля.— Мн.. 1979. I. Я. Бацяноўскі.
ГАЗОЎКА, рака, левы прыток Віліі, у Астравецкім р-не. Даўж. 17 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %0. Вадазбор (88 км2) раўнінны, пад лесам 15 %.
ГАІЧКА БУРАГАЛбВАЯ, п у х л я к (Parus montanus), пеўчая птушка сям. сініцавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў лясной зоне Еўразіі, Паўн. Амерыкі; у СССР — ад зах. граніц да Ціхаакіяпскага ўзбярэжжа, на Пн да палярнага круга, на
Гаічка чорнагаловая.
Партэрны газон у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР.
Пд да мяжы лясной расліннасці. На Беларусі сустракаецца ўсюды. Аселая і вандроўная птушка. Жыве ў хваёвых і мяшаных лясах. Корміцца насякомымі, насеннем раслін. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы птушка.
Невялікая сініца, падобная да гаічкі чорнагаловай. Даўж. цела 12—14 см, маса каля 10 г. Апярэнне рыхлае, пушыстае, спіна шэрая з бураватым адценнем, брушка брудна-белае. На галаве чорна-бурая «шапачка», якая заходзіць далёка на спіну. На гарляку невял. чорная плямка. Голас — звонкае «ціээ — ціэй», або «дзее — дзее». Песня — звонкі мінорны свіст «ціа — ціа — ціа». Трымаецца парамі. Гняздуецца ў дуплах (выдзёўбвае самка) прагнілых пнёў, ствалах дрэў нізка над зямлёй. Гнёзды будуе з кавалачкаў драўнянага лубу, імху, поўсці. Нясе 7—9 белых з чырванавата-карычневымі стракацінамі яец у канцы крас,-— маі. Наседжванне 13—15 сут. Птушаняты знаходзяцца ў гняздзе 17—19 сут, вылятаюць у чэрвені. 3 ліп. Г. б. вандруе вывадкамі, затым у чародах разам з інш. сініцамі.
A. М. Дарафееў. ГАІЧКА ЧОРНАГАЛОВАЯ (Parus palustris), пеўчая птушка сям. сініцавых. Пашырана ў лясной зоне Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі; у СССР— на У да паўд. Сібіры, на Д. Усходзе. На Беларусі звычайная на ўсёй тэрыторыі. Аселая і вандроўная. Жыве ў лісцевых і мяшаных лясах, поймах рэк, парках і садах.
Даўж. цела каля 7 см, маса 10—13 г. Апярэнне спіны, хваста і крылаў буравата-шэрае, верх галавы і плямы пад дзюбай чорныя, шчокі 1 брушка брудна-белыя. Шапачка на галаве чорная з сінім бляскам, больш кароткая і рэзка адмежаваная ад спіны (у адрозненне ад гаічкі бурагаловай). Абрэз хваста амаль прамы. Голас — звонкае «ці — ці — чжжэ — чжжэ» або смутны свіст «пююй — пююй —пююй». Манагамная птушка. У гнездавы перыяд (з 1-й пал. сак.) адзначаюцца бойкі 1 песні самцоў (спяваюць, калі сядзяць на верхавінах дрэў). Дупло выдзёўбваюць самец і самка ў гнілых пнях і ствалах лісцевых дрэў на выш. 0,5—2,5 м. Гняздо з імху, поўсці, павуціння 1 пер’я будуе самка. Нясе 6—10 белых з чырванавата-карычневым крапам (болып на тупым канцы) яец у канцы крас.— маі. Наседжванне 13—15 сут. Птушаняты знаходзяцца ў гняздзе 17—19 сут, вылятаюць у канцы мая — чэрвені. Трымаюцца чародкамі, вандруюць разам з інш. сініцамі або асобна. Корміцца Г. ч. насякомымі, насеннем раслін. Карысная лясной 1 сельскай гаспадарцы птушка.
A. М. Дарафееў.
ГАЙ, невялікі, звычайна адасоблены ад асн. масіву ўчастак лесу з лісцевых дрэў (Г. бярозавы, дубовы і ішп.).
ГАЙДУКбЎ Мікалай Міхайлавіч (2.12.1874, г. Гусь-Хрустальны Уладзімірскай вобл.— 29.11.1928), савецкі батанін, пачынальнік альгалагічных даследаванняў у БССР. Д-р батанікі (1912). Скончыў Маск. ун-т (1898). У 1924—28 заг. кафедры батанікі БДУ. Асн. працы па фізіялогіі і экалогіі прэснаводных водарасцей, а таксама па насеннязнаўству. Адзін з першых паказаў значэнне канвергенцыі пры філагенезе. Упершыню скарыстаў ультрамікраскоп пры вывучэнні будовы раслінных абалонак і пратаплазмы.