• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ВЯРХЎЦІНСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Вярхуціна ў Старадарожскім р-не), тэктапічная структура ў Любанскім і Старадарожскім р-нах, у зах. ч. Рэчыцка-Шацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Па падсалявых і міжсалявых адкладах мае форму геміантыкліналі памерам
    10 X 4 км і амплітуду каля 300 м, прымыкае з Пд да скіду паўн.-зах. распасцірання амплітудай 400 м і размешчана на яго апушчаным крыле. Па верхнефаменскай саляноснай тоўшчы В. п. адпавядае Паўн.-Арэскі структурны нос. Сфарміравалася ў працэсе блокавых рухаў у позна< франскі і фаменскі час.
    В. С. Канішчаў. ВЯРЦЯЧКА, гельмінтоз капытных жывёл, а таксама чалавека; тое, што цэнуроз.
    ВЯРЭДАЎКА, Лоша-Аболька, рака, правы прыток Ушы (бас. Віліі), у Маладзечанскім р-не. Даўж. 24 км. Пачынаецца каля в. Новая. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о. На ўсім працягу каналізавана. Вадазбор (108 км2) нізінны, пад лесам 28 %.
    ВЯРЭЙСКАЕ, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Жлобінскага і Рагачоўскага р-наў, у міжрэччы Дняпра і яго прытока Ржаўкі, за 5 км на ПнУ ад Жлобіна. Устаноўлена ў 1981. Пл. 8,9 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 4,3 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і баз для кароткаі доўгатэрміновага адпачынку нас. Жлобіна і Рагачова.
    ВЯР9ЙЦАЎСКАЯ ЛЯСНАЯ ДАЧА, лясны масіў у Асіповіцкім р-не на ПнУ ад чыг. ст. Вярэйцы да р. Свіслач. Пл. каля 5 тыс. га.
    Рэльеф слабахвалісты. Пераважаюць хваёвыя верасова-імшыстыя лясы на ўзвышаных месцах з пясчанымі і супясчанымі слабазавалуненымі водна-ледавіковымі адкладамі. У паўн.-ўсх. ч. дачы некалькі вял. вярховых балот. Даліна р. Трубунка забалочана і ўкрыта крапіўна-вятроўнікавымі чорнаалешнікамі. Невял. ўчасткі каля алешнікаў з дзярнова-падзолістымі глеяватымі сугліністымі глебамі заняты ельнікамі і асіннікамі, пераважна кіслічнымі.
    ВЯР9ІІКА, рака, правы прыток Чапунькі (прыток Бярэзіны, бас. Нёмана), у Іўеўскім р-не. Даўж. 17 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. У ніжнім цячэнні каналізаваная. Ва-
    Вясёлка звычайная: 1 — спелае пладовае цела; 2 — стадыя яйца; 3 — яйцо ў разрэзе.
    дазбор (75 км2) нізінны, пад лесам 27 %.
    ВЯР9ЦКАЯ ПАЛЯЎНІЧА-РЫБАЛОЎНАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1976 на тэр. Гарадоцкага р-на. Пл. 35,7 тыс. га (1981).
    Рэльеф узгорыста-балоцісты. На тэр. гаспадаркі азёры Цёста і Мядзесна. Лясістасць каля 50 %, пераважаюць хвоя, бяроза, вольха. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны добрай і сярэдняй якасці (2-і і 3-і класы банітэту). Водзяцца лось (каля 85 асобін), дзік (80), ліс (20), бабёр (240), рысь (10), куніца, вавёрка, янотападобны сабака, зайцы бяляк і русак, гарнастай, норка і інш. У азёрах жывуць лешч, шчупак, гусцяра, мянтуз, галавень і іпш. Вядуцца работы па ахове і ўзнаўленню паляўнічай фауны.
    ВЯСЁЙКА, В я с е я, рака, левы прыток Случы (бас. Прыпяці), у Слуцкім р-не. Даўж. 30 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0. Асн. прыток Ніжняя Вясейка (злева); на ўсім працягу капалізаваная. Вадазбор (307 км2) раўнінны, пад лесам 51 %.
    ВЯСЁЛКА, р а д у г а, аптычная з’ява ў атмасферы ў выглядзе адпой, дзвюх або некалькіх рознакаляровых дуг на небасхіле. Назіраецца, калі сонечныя прамяні асвятляюць дажджавую заслону, якая знаходзіцца ў баку, процілеглым Сонцу. Паслядоўнасць колераў у В. такая ж, як у спектры Сонца: вонкавая ч. fly­ri (радыус 42°) чырвонага колеру, затым ідуць аранжавы. жоўты, зялёны. блакітны, сіні і фіялетавы. В. абумоўлена пераламленнем, адбіццём і дыфракцыяй святла ў кроплях вады.
    На Беларусі В. можа назірацца ў любы месяц года, за выключэннем снеж., студз. і лютага. Аднак у сак. і ліст. паўтаральнасць В. прыкладна ў 10 % гадоў (Мінск); у 3-й дэкадзе сак., напр., В. назіралася ў 1912, 1913. 1914. 1946; у 1-й пал. лістапада — у 1927, 1930, 1948. Паўтаральнасць гадоў з В. у крас. 46 %, маі 92. чэрв., ліп., вер. 60—70, кастрычніку 80 %. У жніўні В. назіраецца амаль штогод. Сярэдняя колькасць дзён з В. у крас. 0,8, маі 2,3, жн. 2,5. чэрв.. ліп.,. вер. 1 кастр. 1—1.5 (Мінск, 1946—58). Найб. колькасць дзён з В. у маі (7 у 1948) 1 жніўні (па 6 у 1947 і 1953).
    A. I. Болсун, М. П. Хаміцкі. ВЯСЁЛКА (Phallus), род базідыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў сям. вясёлкавых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных у лясных зонах зямнога шара, асабліва ў тропіках. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі 1 від — В. з в ы ч а й н а я (Ph. impudicus). Сапратроф, але можа ўтвараць мікарызу з дубам, букам, некат. кустамі. Расце на глебе ў лісцевых лясах, сярод хмызняку. Пладаносіць у ліп.— кастрычніку. Выкарыстоўваецца ў
    нар. медыцыне («земляное масла») як процірэўматычны і проціпухлінны сродак (ужываецца ўнутр. слізістая абалонка маладых грыбоў). Неядавітая. Па звестках л-ры можа спажывацца ў ежу (у стадыі яйца).
    Пладовае цела замкнёнае да поўнага выспявання спораў, дыям. 5—7 см, спачатку паўпадземнае, яйцападобнае, белаватае, з тоўстьш коранепадобным міцэліяльным цяжом каля асновы, укрытае трохслаёвай студзяніста-слізістай усярэдзіне абалонкай (перыдыем). 3 узростам абалонка разрываецца, пладовае цела выцягваецца ў шчыльную белую губчатую пустую ножку (рэцэптакул), зверху якой ячэйкавая шапачка выш. 3—4 см, укрытая слоем бура-зеленаватай слізі (спараносная частка —глеба) з рэзкім пахам падлы. Споры выцягнутаэліпсоідныя, гладкія, бясколерныя, у масе слаба-жаўтаватыя. Г. I. Сяржангна. ВЯСЁЛКАВАЯ РЫБКА (Melanotaenia macculloclii), рыба сям. атэрынід атр. кефалепадобных. Трапляецца ў водах Усх. Аўстраліі. У СССР завезена ў 1950-я г.; аб’ект акварыумнага рыбаводства.
    Даўж. 6—8 см. Цела выцягнутае, сціснутае з бакоў, залежна ад умоў асвятлення ад чырванаватага да сіне-зялёнага колеру, з радамі чырванаватых ці чырванавата-карычневых кропак. Плаўнікі аранжава-чырвоныя пі карычняватыя, спінны падзелены на дзве часткі. Афарбоўка самак менш яркая, чым самцоў. Трымаюць В. р. у прасторных, падоўжанай формы акварыумах з багатай кіслародам вадой. Іл. гл. на ўкл. да арт. Акварыумныя рыбы.
    ВЯСНА, 1) у астраноміі — перыяд года ў Паўн. паўшар’і паміж 21 сак. (вясенняе раўнадзенства) і 22 чэрв. (летняе сонцастаянне), у Паўд. паўшар’і — паміж 23 вер. і 22 снежня; умоўны пераходны сезон паміж зімой і летам. Уключае сакавік, красавік, май (Паўн. паўшар’е). 2) У с і н а п т ы ч н а й м е т э а р ал о г і — сезон, які характарызуецца рэжымам атм. працэсаў, узмацненнем цыкланічнай дзейнасці над мацерыкамі сярэдніх шырот, ліквідацыяй перавагі высокага ціску; у розныя гады пачынаецца і заканчваецца ў розныя тэрміны. 3) У к л і м аталогіі — пераходны сезон. які характарызуецца хуткім павышэннем т-ры ў сярэднім гадавым ходзе. 4) У феналогіі — сезон, які вызначаецца феналагічпымі адзнакамі, для кожнага раёна паступае ў розныя тэрміны.
    Пачаткам В. лічаць дату ўстойлівага пераходу т-ры паветра праз 0 °C у бок павышэння (на ПдЗ Беларусі ў 1-й дэкадзе сак., на ПнУ — у канцы сак.), канцом — праз 10'G у бок павышэння (на ПдЗ у апошнюю пяцідзёнку крас., на ПнУ у 1-ю пяцідзёнку мая). Працягласць В. скарачаецца з ПдЗ на ПнУ, што звязана з павелічэннем у гэтым напрамку кантынентальнасці клімату. Пад уплывам цёплага паветра на працягу сак. на Пд і ПдЗ снег павольна сыходзіць, расталыя воды выклікаюць паводкг, назіраецца крыгалом на ўсіх вял. рэках рэспублікі. Надвор’е В. няўстойлівае. з частай зменай халодных і цёплых паветраных мас. У пач. В. пры пра-
    нікненні арктычнага паветра магчыма паніжэнне т-ры да —20 °C. Звычайна замаразкі спыняюцца ў пач. мая, але магчымы нават і летам. Колькасць атм. ападкаў узрастае з-за прытоку вільготпага паветра з боку Атлантычнага акіяна, павялічваецца выпарэнне, што прыводзіць да павышэння пругкасці вадзяной пары паветра, але адносная вільготнасць паветра ў гэты час паніжаецца. Як феналагічны сезон В. падзяляецца на падсезоны: 1-ы падсезон — ранняя вясна, ці снегараставанне,— пачынаецца з руху соку ў бярозы бародаўчатай; павялічваецца дзень, канчаткова растае снег; прылятаюць гракі, чайкі, шпакі, жаваранкі. Зацвітае вольха, ляшчына, на палях зелянеюць азімыя, паяўляюцца першыя вясеннія матылі. Канец падсезона супадае з набуханнем пупышак каліны. Агульная працягласць гіерыяду ад 28 сак. да 14 крас. (у наваколлі Мінска); 2-і падсезон — ажыўленне вясны — працягваецца да 1 мая, канец прыкладна супадае з пач. цвіцення бярозы бародаўчатай і з пераходам сярэдняй сутачнай т-ры паветра праз 5 °C. Пачынаецца сяўба ранніх яравых культур; распускаюцца пупышкі ў бярозы, вішні, яблыні, клёну вастралістага. зацвітае таполя серабрыстая, вяз гладкі; паяўляюцца многія насякомыя, вяртаюцца птушкі, пачынаецца нераст акунёў, шчупакоў, яршоў і інш. рыб; 3-і падсезон — разгар вясны — цягнецца ўвесь май, Уключаючы першыя дні чэрвеня.
    Вяснянка веснавая: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка; 3 — плод у разрэзе.
    У зоне адпачынку Вясняпка.
    Пачатак яго супадае са спыненнем замаразкаў у паветры, а феналагічны канец перыяду — з зацвітаннем каліны звычайнай і аблісценнем бярозы. Прыток сонечнай радыяцыі спрыяе інтэнсіўнаму развіццю прыроды: каласяцца азімыя, ідзе пасадка бульбы, цвітуць дрэвы і кусты, ягадныя расліны і лугавыя травы.
    Літ.: Шкляр A. X. Календарь прнроды Белоруссші.— 2 пзд.— Мн., 1979; Хромов С. П., Мамонтова Л. Л. Метеорологнческнй словарь.— 3 нзд.— Л., 1974; Д а н н л о ва Н. А., Кеммернх А. 0. Времена года.— 2 йзд.— М„ 1973.	М. П. Хаміцкі.
    ВЯСНОВЫ КАТАР, назва двух розных хвароб чалавека. 1) Кан’юнкт ы в і т — хранічнае запаленне злучальнатканкавай абалонкі вачэй, якое абвастраецца вясной і летам. Узнікненне звязваюць з эндакрыннымі парушэннямі, дзеяннем ультрафіялетавых прамянёў, разглядаюць як алергічную хваробу. Характарызуецца свербам, пачырваненнем павек, святлабояззю, слёзацячэннем. 2) Сенная ліхаманка (паліноз) — алергічная хвароба, якая ўзнікае пры павышанай адчувальнасці да розных відаў пылку раслін. Прадаўжаецца ўвесь перыяд цвіцення. Характарызуецца каныонктывітам, насмаркам, прыступамі бранхіяльнай астмы. Лячэнне: супрацьалергічныя і гарманальныя прэпараты. Прафілактыка: прадухіленне пападання пылку раслін у арганізм. ВЯСНЯНКА, назва р. Усяжа ў верхнім цячэнні.
    ВЯСНЯНКА (Eropliila), род аднагадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядомы 10 відаў, пашыраных у Еўропе, Паўн. Амерыцы, Зах. і Сярэдняй Азіі. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі 1 від — В. в е снавая (E. verna). Расце на пясчанай глебе, каля дарог, як пустазелле ў пасевах, на засмечаных мясцінах. Цвіце ў крас.— маі. Нар. назва крупка. Эфемер.