• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ВЯЛІКІ КАМЕНЬ, адзін з найбуйнейшых на тэр. Беларусі валуноў, помнік прыроды рэсп. значэння (1963); за 400 м на ПнЗ ад в. Горкі Шумілінскага р-на. Памеры: даўж. 11 м, шыр. 5,6, выш. 2,8 м. Mae прасападобную форму, цёмна-карычневага колеру. Складзены з буйназярністага граніту рапаківі, У папярочпым напрамку трэшчына, зарослая мхом і лішайнікам. 3 паўд. боку ад валупа адколата 0,5 м3. Памер ахоўнай зоны 3 м вакол каменя. Іл. гл. на ўкл. да арт. Геалагічныя помнікі прыроды. ВЯЛІКІ ЛЕС, нізіннае балота на Пд Кобрынскага (24,4 тыс. га) і Драгічынскага (15,7 тыс. га) р-наў, у вадазборы Дняпроўска-Бугскага канала і р. Мухавец. Пл. 40,1 тыс. га, у межах прамысл. пакладаў 24,8 тыс. га. Глыб. торфу да 5,6 м, сярэдняя 1 м, ступень распаду 41 %, попельнасць 17 %. Вял. плошчу займаюць забалочаныя мінер. глебы і мелказалежныя тарфянікі. На 1.1.1978 запасы торфу 47,2 млн. т. Месцамі ёсць сапрапель і мергель магутнасцю да 3 м.
    У Кобрынскім р-не невял. здабыча торфу на ўгнаенне, 1,3 тыс. га асушана адкрытай сеткай і выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. У Драгічынскім р-не вядуцца асушальныя работы (часткова з мех. падыманнем вады) на пл. 11,1 тыс. га, у Кобрынскім — на 7,7 тыс. га. На неасушаных землях пераважае хмызняк і драбналессе з вярбы, вольхі, бярозы; травяное покрыва пераважна з асок. Мікрарэльеф куп’істы. Балота падзелена пясчанымі градамі агульнай пл. 1,2 тыс. га на некалькі масіваў. Асобныя грады пад лесам з вольхі 1 бярозы. хмызняком з ляшчыны і вярбы, месцамі ворыва.
    ВЯЛІКІ ЛЕС, лясны масіў у Горацкім р-не ў міжрэччы Басі і Проні на Пд ад в. Жавань. Пл. каля 800 га.
    Рэльеф узгорысты. Пераважаюць яловыя лясы (кіслічныя. радзей імшыстыя 1 чарнічныя) 1 вытворныя асіннікі і бя-
    Вялікая соня.
    рэзнікі на дзярнова-падзолістых пылавата-сугліністых глебах. Паніжэнні пад асакова-сфагнавымі бярэзнікамі. Сярод ельнікаў невял. ўчасткі кіслічна-сніткавых дуброў.
    ВЯЛІКІ ЛЕС, радовішча глін за 3 км на Пд — ПдЗ ад в. Гарадная Столінскага р-на. Паклад мерыдыянальнай працягласці палтаўскай серыі палеагену і пеагену. Перспектыўныя запасы 1,45 млн. м3. Гліны шэрыя і жоўта-шэрыя паўкіслыя вогнетрывалыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,6—3 м, ускрышы (супескі і пяскі) 2,5—6 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць вогнетрывалых вырабаў, гліністых раствораў, у ліцейнай вытв-сці. Радовішча часткова абводненае. Радовішча не распрацоўваецца.
    ВЯЛІКІ ЛУГ — ОКНІШЧА, балота, лічыцца паўн.-ўсх. ч. Жураўлёўскага балота.
    ВЯЛІКІ мох, нізіннае балота на ПнУ Калінкавіцкага р-на, у вадазборы р. Закованка, Пл. 1,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,8 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м, ступень распаду 39 %, попельнасць 12 %. На 1.1.1978 запасы торфу 2,5 млн. т. Асушаны 919 га, у т. л. 836 га дрэнажом, выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. На 135 га лес з хвоі і бярозы.
    ВЯЛІКІ МОХ, вярховае балота ў Бабруйскім і Светлагорскім р-нах, у вадазборы р. Брожа. Mae значныя запасы бітумінознага торфу, уваходзіць у склад Бабруйскай базы бітумнай сыравіны. Пл. балота 0,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,4 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,7 м. На 1.1.1978 запасы торфу 0,9 млн. т. Балота ў натуральпым стане пад рэдкім хваёвым лесам.
    ВЯЛІКІ МОХ, вярховае балота на У Клічаўскага р-на, на водападзеле рэк Сушанка і Ганчанка. Mae значныя запасы бітумінознага торфу, уваходзіць у склад Клічаўскай базы бітумнай сыравіны. Пл. балота 129 га, у межах прамысл. паклада 96 га. Глыб. торфу да 3,6 м, сярэдняя 1,8 м, ступень распаду 28 %, попельнасць 4 %. На 1.1.1978 запасы торфу 175 тыс. т. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
    ВЯЛІКІ МОХ —ЯМНАЕ, балота пераходнага (53 %), вярховага (32 %) і нізіннага (15 %) тыпаў у Любанскім і Слуцкім р-нах, у вадазборах рэк Бярозаўка і Няжараўка (прытокі р. Таліца). Пл. 1,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,5 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,5 м, ступень распаду 30—37 %, попельнасць 4— 22 % (пераходны), 3,7—9,3 % (вярховы), 5,4—7,3 % (нізінны). На 1.1. 1978 запасы торфу 0,8 млн. т. Асушана дрэнажом 0,8 тыс. га. Усе зем-
    лі балота выкарыстоўваюцца пад сенажаць.
    ВЯЛІКІ МУЧНЬ'І ХРУШЧАК, насякомае сям. чарнацелак; шкоднік збожжа і збожжапрадуктаў.
    ВЯЛІКІ ПЕРАКОП, М а л і н а ў к а, рака, упадае ў воз. Свір, у Мядзельскім р-не. Даўж. 35 км. Пачынаецца каля в. Швакшты. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0. Асн. прытокі Сермеж (злева) і ручай Першы (справа).
    Вадазбор (241 вм2) на Пн НарачанаВілейскай нізіны. Рэльеф слабахвалісты. Пад лясамі 53 % (мяшаныя, з перавагай хвойных парод лясы, пашыраны па ўсім вадазборы). Даліна звілістая, добра распрацаваная, пераважна трапецападобная, у верхнім цячэнні вузкая, у ніжнім шыр. 0,3—1 км. Схілы спадзістыя, на вял. працягу пад лесам, ніжэй в. Сяляткі абрывістыя, выш. 6—8 м. Пойма двухбаковая, шыр. 0,2—0,4 км, месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, у сярэднім цячэнні на працягу 6 км выпрастана, шыр. ад 0,5 м у вярхоўі да 3—4 м у ніжнім цячэнні. Берагі абрывістыя, выш. 0,5—1,5 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 1,8 м3/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 35 % гадавога сцёку. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
    Ф. I. Сяцко. ВЯЛІКІ ПЁС (лац. Canis Major), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка — Сірыус (a В. П.,— 1,4 бачнай зорнай велічыні), самая яркая зорка ўсяго неба. 80 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. БССР В. П. відаць зімой.
    ВЯЛІКІ СУПОНЕЦ, возера на мяжы Глыбоцкага і Ушацкага р-наў, у бас. р. Альзініца. Пл. 0,42 км2. Даўж. 0,96 км, найб. шыр. 0,55 км, найб. глыб. 23,8 м, сярэдняя 8,4 м. Аб’ём вады 3,52 млн. м3. Вадазбор (6,13 км2) дробнаўзгорысты і пласкахвалісты, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважна пад лесам (71 %).
    Катлавіна эварзійнага твшу, авальная. выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 15—18 м, стромкія (на Пн 5—10 м, спадзістыя). пераважна пясчаныя. укрытыя лесам, на ПнЗ разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,62 км) слабазвілістая. Берагі выш. 0,1—0,2 м, на 3 і Пн месцамі да 0,7 м, пясчаныя, пад лесам і хмвізняком. Дно складанай будовы, чаргуюцца ўпадзіны і мелі. Зона мелкаводдзя вузкая, выслана пяскамі 1 апясчанены-
    Возера Вялікія Сурвілішкі.
    мі іламі, глыбей пашыраны крэменязёмістыя сапрапелі. Глыб. да 2 м займаюць 14 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 255 мг/л, празрыстасць 4,5 м. Мезатрофнае. Слабапраточнае: злучана пратокай з воз. М. Супонец, на Пд упадаюць 2 ручаі. Расліннасць утварае палосу шыр. 8—50 м да глвіб. 5 м, укрывае 19 % пл. возера. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка. лінь, мянтуз, верхаводка; жывуць бабры. На беразе возера в. Скрабатуны.	Л. Я. Ляшковгч.
    ВЯЛІКІЯ АРЛБІ, вадасховішча ў Столінскім р-не, каля в. Вял. Арлы на меліярацыйнай сістэме «Магільна». Наліўное. Створана ў 1977 для рыбагадоўлі, увільгатнення і арашэння. Пл. 0,99 км2, даўж. 1,3 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. глыб. 4,8 м, сярэдняя 3,6 м. Аб’ём 3,5 млн. м3.
    Даўж. загараджальнай дамбы 4,4 км. Вадасховішча напаўняецца вадой за кошт вясенняй паводкі Бор-Дубянецкага канала 1 сцёкавых водаў меліярацыйных сістэм. Ваганні ўзроўню на працягу ro­fla 3,8 м.
    ВЯЛІКІЯ СУРВІЛІШКІ, Сурвілішскае возера, у Пастаўскім р-не, у бас. р. Камайка. Пл. 1,03 км2. Даўж. 2,36 км, найб. шыр. 0,53 км,
    Сузор’е Вялікі Пёс.
    найб. глыб. 9,1 м, сярэдняя 3,1 м. Аб’ём вады 3,25 млн. м3. Вадазбор (132 км2) сярэднеі дробнаўзгорысты, пераважна разараны, пад лесам і хмызняком 13 % тэрыторыі.
    Катлавіна падпруднага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы спадзістыя, укрыты хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 5,7 км) слабазвілістая, берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя. Дно роўнае, найб. глыбіні на ПдУ. Літаральная so­na да глыб. 2 м і шыр. 40—50 м (на ПдЗ і ПнЗ да 150 м) складзена з заіленага пяску, займае 34 % плошчы. Глыбей дно выслана высакапопельным гліністым ілам, на ПдЗ крэменязёмістым сапрапелем. Мінерапізацыя вады каля 250 мг/л, празрыстасць да 1 м. Эўтрофнае. Зарастае 27 % пл. возера, шыр. палосы надводнай расліннасці 10—80 м. Праз возера цячэ р. Камайка, упадае р. Яновіца, злучана пратокай з воз. М. Сурвілішкі. Водзяцца лешч, шчупак, лінь, карась, акунь, плотка. На паўн. беразе возера в. Сурвілішкі, на ўсх.— х. Пуцяцішкі, на паўд.-зах.—в. Мягуны.
    В. Р. Міронаў.
    ВЯЛІЧКАВІЦКАЕ БАЛОТА. нізіннага тыпу, на ПдЗ Салігорскага р-на, у вадазборы р. Морач. Пл. 1,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,1 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м. На 1.1.1978 запасы торфу 3,6 млн. т. Балота асушана.
    ВЯЛІЧКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Лідскім р-не, у бас. р. Лідзея. Пл. 0,15 км2. Даўж. 0,6 км, найб. шыр. 0.3 км. Бяссцёкавае. Каля возера в. Вялічкі.
    ВЯЛЯЦІЦКАЯ ЛЯСНАЯ ДАЧА, лясны масіў у Барысаўскім і Крупскім р-нах, на У ад в. Вяляцічы ў міжрэччы Начы і Бабра. Пл. каля 5 тыс. га.
    Рэльеф слабахвалісты. Пераважаюць хваёвыя верасова-імшыстыя лясы на дзярнова-падзолістых пясчаных глебах, якія развіваюцца на водна-ледавіковых адкладах. На тэр. дачы знаходзілася (да 1915) Вяляціцкая ніжэйшая лясная школа. Ў 1924—41 В. л. д. была эксперым. базай н.-д. устаноў.
    ВЯНУЖКА, рака, левы прыток Зах. Дзвіны, у Міёрскім р-не. Даўж. 13 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %0. Вадазбор (73 км2) у межах Полацкай ніз., пад лесам 15 %.
    ВЯПРОУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ, за 1,5 км на 3 ад в. Вяпры Нараўлянскага р-на. Пластавы паклад звязаны з неагенавымі адкладамі. Разведаныя запасы 414 тыс. м3. Гліны шэрыя, цёмна-шэрыя. жоўтыя. тугаплаўкія; буйназярністых уключэнняў 0,2—10 % (у т. л. карбанатных да 0,9 %); гліністых часцінак драбней за 0,002 мм у іх 33.3—74 %. Магутнасць карыснай тоўшчы да 10 м, ускрышы 0,2—2,5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным з-дам саўгаса «Прыпяць».
    ВЯРБА (Salix), род лістападных дрэў і кустоў сям. вярбовых. Вядома ка-
    ля 300 відаў, пашырапых ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. У СССР 148 відаў, з іх па Беларусі 18 дзікарослых і каля 20 іптрадукаваных. Найб. вядомыя В.: белая, або белалоз, казіная, або брэднік, пяцітычынкавая, або вербалоз, пурпуровая, або жауталоз, вастралістая, або ракіта, ломкая, трохтычынкавая, попелыіая, вушастая, размарыналістая, прутападобная. Растуць па берагах рэк, сажалак, у мяшаных лясах, на забалочаных лугах. Цвітуць у крас.— маі да распускапня лісця. Плады выспяваюць у маі —• верасні. Лек., дубільныя і медапосныя расліны. Многія віды выкарыстоўваюць для замацавання пяскоў, берагоў, яроў, вырошчваюць як дэкар. (маюць шмат форм і сартоў) у адзіночных і групавых пасадках, для абсадкі дарог, вадаёмаў. Маладыя парасткі ідуць на пляценне кошыкаў, агароджы, мэблі, драўніна — на розныя вырабы, лісце — на корм козам. Ka­pa — каштоўны дубільнік, выкарыстоўваецца на выраб саліцыну.