• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ВЯЛІКАЕ ВОЗЕРА, у межах г. Глыбокае, у бас. р. Бярозаўка. Пл. 0,89 км2. Даўж. 2,15 км, найб. шыр. 0,73 км, найб. глыб. 5,7 м, сярэдняя 3,4 м. Аб’ём вады 3,04 млн. м3. Вадазбор (40,1 км2) пласкахвалісты і сярэднеўзгорысты, пераважна разараны, 17 % пл. пад лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы на 3, ПдЗ, ПнЗ 1 Пн выш. 3—10 м, на ПнУ і У 10—16 м, пясчаныя, пераважна разараныя, на ПнЗ ііад лесам. Берагавая лінія (даўж.
    Вялікае Белае возера.
    Вялікае возера ў Смалявіцкім раёне.
    5,4 км) утварае некалькі невял. заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ, ПнУ і ПдУ забалочаныя. Пойма (шыр. 2—40 м) забалочаная і ўкрытая хмызняком. Дно складаецца з паўн. (вялікага) і паўд. (малога) плёсаў, злучаных пралівам глыб. да 1,7 м. У паўн. плёсе востраў пл. 0,7 га. Глыб. да 2 м займаюць 23 % пл. вады. Літараль выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей крэменязёмістыя сапрапелі з вял. колькасцю карбанатаў. На гідрахім. рэжым возера значна ўплывае яго размяшчэнне ў межах горада. Мінералізацыя вады да 365 мг/л. Вада добра праграецца і насычана кіслародам. Эўтрофнае. Праточнае: на ПдЗ 1 3 упадаюць 2 ручаі і пратока з воз. Кагальнае, сцёк па пратоцы ў воз. Падлужнае. Расліннасцю ўкрыта 16 % пл. возера, шыр. палосы 10—100 м да глыб. 1,9 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, уклейка.
    В. Р. Міронаў. ВЯЛІКАЕ ВОЗЕРА, у Рэчыцкім р-не, у бас. Дняпра. Пл. 0,4 км2. Старычпае. Каля возера в. Гранаўка. ВЯЛІКАЕ ВОЗЕРА, у Мазырскім р-не, у бас. р. Прыпяць. Пл. 0,24 км2. Поймавае. На ПдЗ ад возера г. Мазыр.
    ВЯЛІКАЕ ГАРОДНА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Чарнец. Пл. 0.24 км2. Даўж. 0,88 км, найб. шыр. 0,38 км. Пл. вадазбору 1,25 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з 3 па У. Схілы выш. 18 м, стромкія, пад лесам, на Пд спадзістыя, выш. 2 м. Берагавая лінія (даўж. 2,12 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд нізкія. Дно выслана крэменязёмістым сапрапелем (гл. Вялікагараднянскае радовішча сапрапелю). Слабапраточнае, злучана пратокап з воз. М. Гародна.
    ВЯЛІКАЕ ЗАБЁЛЛЕ, гл. Забельскае возера.
    ВЯЛІКАЕ ЗАСАМШНАЕ ВОЗЕРА, у Столінскім р-не, у бас. р. Маства. Пл. 0,98 км2. Даўж. 1,2 км, найб. шыр. 1 км. Вадазбор нізінны. Катлавіна акруглая. Схілы спадзістыя, забалочаныя. 3 возера выцякае р. Мышанка.
    ВЯЛІКАЕ ІСНА, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 0,3 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,44 км, найб. глыб. 11 м, сярэдняя 5,1 м. Аб’ём вады 1,54 млн. м3. Вадазбор (186 км2) дробнаўзгорысты, 47 % пад лесам.
    Катлавіна выцягнута з ПнУ на ПдЗ.
    Схілы выш, да 20 м, стромкія, пясчаныя, укрыты лесам. Бераі’авая лінія (даўж. 2,52 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, на ПдУ затарфаваныя, пад хмызняком. Дно выслана гліністым ілам, пясчаныя адклады толькі на Пн і У у літаралвнай зоне. Глыб. да 2 м займаюць 17 % пл. возера, да 5 м — 43 %. Мінералізацыя вады болып за 250 мг/л, празрыстасць 2 м. Эўтрофнае. Праточнае: праз возера цячэ р. Ушача, упадаюць 3 ручаі, у т. л. з воз. Звонь. Зарастае да глыб. 3,5 м (хвошч, трыснёг, чарот, гарлачык, рдзесты). Водзяцца лешч, шчупак, акунь, сом, язь, лінь, карась; ёсць ракі, адзначаны паселішчы баброў. На паўн. беразе в. Гарадзец.	С. А. Смірноў.
    ВЯЛІКАЕ КАМАЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не, у бас. р. Камайка. Пл. 0,25 кма. Даўж. 1,05 км, найб. шыр. 0,36 км, найб. глыб. 22 м, сярэдняя 6,7 м. Аб’ём вады 1,67 млн. м3. Вадазбор (9,8 км2) сярэднеўзгорысты, пераважна разараны, пад лесам 18 % тэр., пераважна на Пн і ПдУ.
    Катлавіна эварзійнага тыпу, выцягнута з 3 на У. Схілы на Пн выш. 13—14 м, на Пд 9—10 м, стромкія, месцамі абразійны ўступ выш. 7—8 м, на 3 і У схілы выш. 5—6 м, спадзістыя. На Пд невял. ўчасткі надпоймавай забалочанай тэрасы выш. 2,7—2,9 м. Берагавая лінія (даўж. 2,59 км) слабазвілістая, у паўн. ч. паўвостраў. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі хмызняком, паўн.-ўсх. павышаныя і завалуненыя. На 3 і Пн пойма шыр. 20—40 м, занятая лугам. У падводнай ч. катлавіны вылучаюцца 4 замкнёныя катлавіны з глыб. 8 м. 14,9 18,5 і 22 м. Літараль шыр. 10—25 м рэзка пераходзіць у стромкую сублітараль да глыб. 5—6 м. Глыб. да 2 м займаюць 12 % пл. возера, да 6 м— 48 %. Да глыб. 2 м дно выслана пяском, да глыб. 4— 5 м апясчаненым ілам. астатняя ч. ложа — высакапопельнымі гліністымі іламі. у раёне макс. глыбінь з вял. ьо.іькасцю жалеза. 26 % паверхні возера ўкрыта расліннасцю. шыр. палосы 5— 30 м да глыб. 2 м. Мінералізацыя вады да 250 мг/л, празрыстасць да 1,4 м. Эўтрофнае. Выцякае р. Камайка, упадае ручай і пратока з воз. М. Камайскае. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, язь, карась.
    ВЯЛІКАЕ КАМАРЫНА, К а м ар ы н, возера ў Рагачоўскім р-не, у бас. Дняпра. Пл. 0,28 км2. Поймавае. На 3 ад возера г. Рагачоў.
    «ВЯЛІКАЕ МАЖЭЙКАВА», спецыялізавапы саўгас па вырошчванню лек. раслін у Шчучынскім р-не. Арганізаваны ў 1944. Цэнтр в. Вял.
    Возера Вялікае Язна.
    Мажэйкава. Пл. ворнай зямлі каля 2,5 тыс. га, у т. л. пад лек. раслінамі 864 га. Вырошчваюцца валяр’ян, рамонак аптэчны, наготкі лекавыя, сінюха блакітная, спарыння. У 1980 рэалізавана 215 т лек. сыравіны.
    ВЯЛІКАЕ ПбЛЕ, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Брэсцкага р-на, за 10 км на Пн ад Брэста, у маляўнічых мясцінах на беразе р. Лясная. Устаноўлена ў 1981. Пл. 5,6 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 12 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і баз для кароткатэрміновага адпачынку. ВЯЛІКАЕ СВІІІО, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Свіна. Пл. 3,44 км2. Даўж. 4,12 км, найб. шыр. 1,47 км, найб. глыб. 9,8 м, сярэдняя 3,6 м. Аб’ём вады 12,28 млн. м3. Вадазбор (180 км2) дробнаўзгорысты і пласкахвалісты, складзены з пяскоў, 79 % пл. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 2—4 м (на 3 і ПдЗ да 15 м). пераважна спадзістыя, пясчаныя, укрыты лесам. Берагавая лінія (даўж. 13,36 км) звілістая. Берагі нізкія (0,1—0,3 м). пясчаныя, параслі водна-балотнай расліннасцю. Пойма шыр. да 50 м. Літараль спадзістая і шырокая (50—300 м), прафундаль плоская. Глыб. да 2 м займаюць 30 % пл. возера. Дно да глыб. 1,5—3 м высцілаюць пяскі, да 3—4,5 м — апясчаненыя ілы, глыбей крэменязёмістыя сапрапелі. Мінералізацыя вады каля 180 мг/л, празрыстасць 1,1 м. Эўтрофнае. Праточнае: упадае р. Чарнец 1 4 ручаі, выцякае р. Асмоціца; злучана пратокай з воз. М. Свіно. Уздоўж берагоў палоса расліннасці шыр. да 220 м да глыб. 2,2 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, верхаводка, гусцяра, краснапёрка.
    I. I. Богдзель.
    ВЯЛІКАЕ СВЯТОЕ, возера ў Сенненскім р-не, у бас. р. Свячанка. Пл. 0,77 км 2. Даўж. 1,53 км, найб. шыр. 0,73 км, найб. глыб. 2,5 м, сярэдняя 0,6 м. Аб’ём вады 0,48 млн. м3. Вадазбор (17,1 км2) спадзістахвалісты, 36 % пад лесам.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 2—5 м, спадзістыя, укрыты лесам 1 хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 4.3 км) слабазвілістая. Берагі сплавінныя. пойма (шыр. да 200 м) забалочаная. Дно плоскае, выслана дэтрытавымі сапрапелямі сярэдняй магутнасцю 7.6 м. Мінералізацыя да 140 мг/л, празрыстасць 1,2 м.
    Дыстрофнага тыпу. Слабапраточнае: выцякае р. Свяча. Зарасло поўнасцю. Водзяцца карась, лінь. шчупак, акунь. Паблізу возера в. Ульянавічы.
    Б. П. Уласаў.
    ВЯЛІКАЕ ЎКЛЁЙНА, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Альзініца. Пл. 0,39 км2. Даўж. 1,2 км, найб. шыр. 0,47 км, найб. глыб. 17,5 м, сярэдняя 7,3 м. Аб’ём вады 2,83 млн. м3. Вадазбор (25,9 км2) сярэднеўзгорысты, складзены з суглінкаў і супескаў, 50 % тэр. пад лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 15—25 м, стромкія, месцамі абрывістыя, сугліністыя. параслі лесам, на 3 выш. 3—5 м, спадзістыя, укрытыя разнатраўна-злакавай расліннасцю. Берагавая лінія (даўж. 2,91 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі зліваюцца са схіламі. Падводная ч. катлавіны карытападобнай формы. Зона мелкаводдзя вузкая, займае 13 % пл. возера. глыбакаводная спадзістая. Пясчапыя адклады высцілаюць ложа возера да глыб. 5—6 м, глыбей пашыраны крэменязёмістыя сапрапелі з вял. колькасцю карбанатаў. Мінералізацыя вады да 320 мг/л, празрыстасць 1,1 м. Эўтрофнае. Праточнае: на ПдЗ упадае ручай з воз. М. Уклейна, на ПнУ выцякае ручай у возера без назвы. Зарастае 20 % пл. дна возера, расліннасць пашырана да глыб. 3 м. Водзяцца лешч. шчупак, плотка, акунь, лінь, карась. Паблізу в. Скачыхі.	В. Р. Мгронаў.
    ВЯЛІКАЕ ЯЗНА, возера ў бас. Авуты, правага прытока Дзісны, у Міёрскі.м р-не. Пл. люстра 1,5 км2. Даўж. 3,2 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 6,5 м, сярэдняя 3,7 м. Аб’ём вады 5,5 млн. м3. Вадазбор (60.7 км2) дробнаўзгорысты, пераважна разараны.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пд на Пн. Схілы спадзістыя, разараныя. месцамі ўкрыты хмызняком, на У і ПдУ высокія і стромкія. Берагавая лінія (даўж. 9,6 км) слабазвілістая, берагі пясчаныя або камяністыя. Дно да глыб. 3—4 м выслана пяском, глыбей гліністым ілам магутнасцю да 6 м. Глыб. да 2 м займаюць 20 %, да 5 м — 78 % плошчы. У паўд.-зах. ч. востраў пл. 0,5 га. Расліннасць да глыб. 3 м. іпыр. палосы 10—20 м на 3 і да 60 м на ПнУ. Мінералізацыя вады да 275 мг л. празрыстасць да 1,5 м. Эўтрофнае. Злучана пратокамі з воз. М. Язна і р. Авута. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка.
    A. А. Серафімовіч.
    ВЯЛІКАКАНЮШАНСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 0,5 км на ІІнУ ад в. Вял. Канюшаны Лідскага р-на. Паклад у выглядзе 2 блокаў-адорвеняў прымеркаваны да тоўшчы ледавіковай марэны сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 332 тыс. т. Мел белы, шаравата-белы, шчыльны, з плямамі ажалязнення; СаО у ім 53—56 %. Магутнасць карыснайтоўшчы 0,5—9 м, ускрышы 0,4—5 м. Мел прыдатны на вапнаванне глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
    ВЯЛІКАЛЕПЯСОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ 1 СУГЛІНКАУ, на зах.
    ускраіне в. Вял. Лепясы Кобрынскага р-на. Паклад звязаны з азёрнаалювіяльнымі адкладамі часу адступапня паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 170 тыс. м3. Гліны і суглінкі чырвона-бурыя і карычневыя легкаплаўкія, пластычныя, з праслоямі пяску і супескаў; гліністых часцінак у іх 12—51 %. Магутпасць карыснай тоўшчы 0,6—3,7 м, ускрышы (пяскі) 0,3—3,5 м. Радовішча абводненае. Гліны і суглінкі прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
    ВЯЛІКАЛЯТЧАНСКІ БАТАНІЧНЫ САД. Існаваў з пач. 20 ст. да 1924. Закладзены ў маёнтку Вял. Лётцы (за 15 км ад Віцебска) У. У. Адамавым ■— даследчыкам флоры Палесся. У стварэнні саду ўдзельнічалі роэныя бат. арг-цыі і ўстановы, батанікі Я. К. Кесельрынг, К. Н. Вагнер, Р. Ф. Німан, X. Я. Гобі і інш. Расліны і насенне прыслалі Бат. ін-т Пецярбургскага ун-та, бат. сад Расійскай АН, садовыя ўстановы Варшавы, Парыжа, Жэнеўскі альпійскі сад і інш. Да 1910 у садзе былі 344 дрэвавыя (з іх 23 хвойныя, 13 ліян), 664 травяністыя і паўкуставыя віды раслін, 13 відаў папарацей. Большасць калекцый створана ў 1912. Былі сабраны расліны з розных месцаў Паўн. паўшар’я і акліматызаваныя прадстаўнікі азіяцкай, зах.-еўрап. і іііш. флор, якія добра пераносілі клімат паўн. Беларусі. У садзе былі калекцыі раслін-альбіносаў (дрэвавых і травяністых), стракаталістых форм дрэў (клён вастралісты, вольха шэрая, бяроза нізкая, асіна і інш.), шмат раслін з сям. араліевых (аралія маньчжурская, калапанакс сямілопасцевы, акантапанакс сядзячакветны). У канцы 1924 сад меў каля 400 відаў рэдкіх дрэвавых парод, калекцыю шматгадовых травяністых раслін, цяпліцу з 300 відамі экзотаў, гербарый, «жывы зельнік» (больш за 2 тыс. відаў лек., тэхн., вострапрыпраўных, ягадных і іпш. раслін), бат. музей. Пасля 1924 частку калекцый (да 200 відаў) перанесЛІ ў ВІцёбсК.	В. Р. Анціпаў.