Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ВЯЛІКАМАЖ9ЙКАЎСКІ ПАРК, у Вял. Мажэйкава ІПчучынскага р-на. Закладзены ў 1787. Пл. (разам з садам) каля 10 га. Парк рэгулярны. Уваходзіў у комплекс сядзібы. Размяшчаўся перад зах. фасадам сядзібнага дома. быў акружаны з трох бакоў палосай саду шыр. 40 м і мураванай агароджай. Складаецца з параднага партэра і сістэмы баскетаў, падзеленых рэгулярнай сеткай алей з грабовых, ліпавых і кляновых
шпалер. Зберагліся экзоты: лістоўніца еўрап., акацыя белая, ліпа амер. буіінакветная і інш. В. п.— помнік садова-паркавага мастацтва рэсп. значэння.
ВЯЛІКАРБІЦКІ ПАРК, у в. Вялікарыта Маларыцкага р-на. Закладзены ў 19 ст. Пл. 5 га. Пейзажны. Размешчаны на прыўзнятым рэльефе ўздоўж р. Рыта. Дрэвастой высокай якасці (дуб, клён, ліпа, ясень). Расце 25 відаў дрэў і кустоў, у т. л. найлепшыя на Беларусі 2 векавыя пладапосныя дрэвы бука ляснога (выш. 28—30 м, дыям. ствала 148 см). Перспектыўны для фарміравання ландшафтнага парку. Аднаўляецца. ВЯЛІКАЯ БАРОНІЦА, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 0,17 км2. Даўж. 0,63 км, найб. шыр. 0,4 км, найб. глыб. 12,2 м, сярэдняя 4,4 м. Аб’ём вады 0,74 млн. м3. Вадазбор (65,9 км2) сярэднеўзгорысты, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважна разараны. 32 % тэр. пад лесам.
Катлавіна эварзійнага тыпу, авальная, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. да 10—15 м, на У 1 ПдУ невыразныя, спадзістыя, супясчаныя, параслі лесам 1 хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 1,67 км) слабазвілістая. Берагі
Вялікамажэйкаўскі парк.
Схема планіроўкі.
У ВялікамажэГікаўскім парку.
нізкія. пясчаныя, пад хмызняком. Падводная ч. катлавіны ў выглядзе 2 упадзін: зах. (12,2 м) і ўсх. (9 м). Мелкаводдзе займае 23 % пл. возера. Да глыб. 5 м ложа выслана пяскамі 1 апясчаненымі адкладамі, глыбей — іламі. Мінералізацыя вады 320—360 мг/л, празрыстасць 1,6 м. Эўтрофнае. Праточнае: праз возера цячэ р. Ідута, на Пн упадае ручай з воз. Малая Бароніца. Зарастае 30 % пл. дна возера, расліннасць пашырана да глыб. 3 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, верхаводка. Паблізу в. Судзілавічы. В. Р. Мгронаў. ВЯЛІКАЯ ВОСМАТА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Свіна. Пл. ліостра 1,12 км2. Даўж. 2,56 км, пайб. шыр. 0,67 км, найб. глыб. 8,8 м, сярэдняя 4,6 м. Аб’ём вады 5,21 млн. м3. Вадазбор (203 км2) дробнаўзгорысты і пласкахвалісты, складзены з пяскоў, 78 % пл. пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу. выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 2—3 м (на Пн і Пд участкамі да 5—10 м), спадзістыя, пясчаныя, укрыты лесам. Берагавая лінія (даўж. 7,26 км) звілістая, утварае невял. залівы і паўастравы. Separi нізкія (да 0,3 м), на ПдЗ высокія, пясчаныя, параслі лесам і хмызняком. Пойма шыр. да 30 м. Дно карытападобнай формы, да глыб. 5 м выслана пяскамі (30 %), да 7 м апясчаненымі іламі (40 %), глыбей крэменязёмістымі сапрапелямі. Вузкая літараль (5—10 м, на У да 50 м) праз стромкі сублітаральны схіл пераходзіць у плоскую прафундаль.
2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Глыб. да 2 м займаюць 22 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 190 мг/л. празрыстасць да 2 м. Эўтрофнае. Праточнае: на 3 упадае р. Асмоціца, на Пд выцякае р. Копань, злучана пратокай з воз. Малая Восмата. Шыр. палосы надводнай расліннасці 4—90 м, падводнай 20—150 м. Водзяцца лешч. шчупак. плотка. акунь, гусцяра, краснапёрка, верхаводка.
I. I. Богдзель.
ВЯЛІКАЯ ВЯЗАНКА, рака, левы прыток Алы (прыток Бярэзіны, бас. Дняпра), у Жлобінскім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Ямнае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о* На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (70 км2) пізінны, пад лесам 67 %.
ВЯЛІКАЯ ЁЛЫІЯ, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 0,46 км2. Даўж. 1,35 км, найб. шыр. 0.57 км, найб. глыб. 13,2 м, сярэдпяя 4,6 м. Аб’ём вады 2,11 млн. м3. Вадазбор (2,22 км2) спадзістахвалісты, складзены з суглінкаў і супескаў, разараны.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, акруглая, крыху выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 3—8 м (на Пн 1 Пд да 3 м), сугліністыя, на 3 стромкія, укрытыя хмызняком, на У спадзістыя, пад лугам. Берагавая лінія (даўж. 3,2 км) слабазвілістая, на Пн і Пд утварае вузкія залівы. Берагі выш. да 0,5 м, пясчаныя, на 3 зліваюцца са схіламі. Падводная ч. катлавіны лейкападобнай формы. Глыб. да 2 м займаюць 22 % пл. возера. Літаральная зона спадзістая, на 3 стромкая, выслана пяскамі і апясчаненымі іламі.
Сузор’е Вялікая Мядзведзіца.
МАЛ. МЯДЗВЕДЗІЦА
ЖЫРАФА
ДРАКОН
ВАЛАПАС
Ноўш
РЫСЬ
МАЛЫ ЛЕЎ
ВАЛАСЫ. ВЕРАНІНІ
ЛЕЎ
ЛЕЎ
/ 13г 12г X ЖЬ/РАФА Г
гончыя псы
РАН
Уздоўж берага пясчаныя адклады пашыраны'да глыб. 6 м. Глыбакаводную зону ложа высцілаюць гліністыя ілы. Мінералізацыя вады крыху больш за 200 мг/л, празрыстасць 4 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на Пн упадае ручай з воз. М. Ельня, на У выцякае ручай у воз. Абаб’е. Зарастае амаль напалавіну
Вялікая лжэконская п’яўка (а — выгляд знізу; б— выгляд зверху).
Возера Вялікая Восмата.
(44 %). Надводная расліннасць утварае палосу шыр. 7—50 м да глыб. 1,5—2 м. Надводныя макрафіты пашыраны да глыб. 4 м. Водзяцца лешч шчупак акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка’ лінь, верхаводка, мянтуз. На паўн беразе в. Быстрамаўцы. М. М. Курловіч. ВЯЛІКАЯ ЛЖЭКОНСКАЯ ІГЯЎКА (Haemopis sanguisuga), жывёла сям. сківічных п’явак. Транспалеарктычны эндэмічны від, пашыраны ў Еўропел Азіяцкай ч. СССР (акрамя р-наў Крайняй Поўначы і Камчаткі), у М. Азіі, Паўн. Афрыцы. Асабліва шматлікая ў вадаёмах паўд. Еўропы, у СССР — на ІІд Украіны. На Беларусі трапляецца ўсюды, часам у значнай колькасці, у невял. вадаёмах, радзей у прыбярэжнай зоне буйных азёр і рэк. Корміцца чарвямі, дробнай рыбай, апалонікамі, малюскамі, мед. п’яўкамі, лічынкамі водных насякомых, у прыбярэжнай зоне ловіць дажджавых чарвей, наземных малюскаў.
Буйная п’яўка даўж. да 10, часам да 15—16 см. Цела чорнае (знізу светлашэрае), мяккае, слабасплясканае, спераду звужваецца. У саміце 5 кольцаў. Тры сківіцы з 2 радамі зубчыкаў (да 18 у кожным). Размнажаецца на працягу ўсяго цёплага перыяду года. Коканы з яйцамі адкладвае ў прыбярэжнай зоне. Працягласць я;ыцця некалькі гадоў. Здольна пераносіць да 7 мес. галаданне хіерасыхаіше вадаёмаў (пры ўмове, што іх дно захоўвае дастатковую ступень вільготнасці), працяглы час можа знаходзіцца ў прыбярэжнай палосе паблізу вады. Малаадчувальная да ваганняў колькасці кіслароду ў вадзе, таму трапляецца 1 ў чыстых, 1 ў забруджаных водах.
ВЯЛІКАЯ ЛІПА, пізіннае балота на ПдЗ Жыткавіцкага р-на, у пойме Прыпяці. Пл. 1,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 6 га. Глыб. да 1 м, сярэдняя 0,8 м, ступеыь распаду 32 %, попельнасць 19 %. На 1.1.1978 запасы торфу 10 тыс. т. Балота ўнатуральным стане, занята хмызняком з бярозы, вольхі, вярбы, месцамі травяное покрыва пераважна з асок, 320 га пад сенажаццю.
ВЯЛІКАЯ ЛЯБЁДКА, рака, левы прыток Лебяды (бас. Нёмана), у ІПчучынскім р-не. Даўж. 20 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Вадазбор (76 км2) раўнінны, пад лесам 11 %.
ВЯЛІКАЯ МЯДЗВЁДЗІЦА
Ursa Major), незаходнае
(лац. сузор’е
Паўн. паўшар’я неба.
7 галоўных,
лайб. яркіх зорак размяшчэпнем нагадваюць коўш з ручкай (гл. рыс.). Усе яны 2-й зорнай велічыні, акрамя левай верхняй зоркі «каўша» (3-й велічыні). Па «каўшы» В. М. знаходзяць Палярную зорку: праз дзве крайнія зоркі (ад р да а) мысленна праводзяць крыху выгнутую лінію і прадаўжаюць яе на пяцікратную
адлегласць паміж гэтымі зоркамі. Каля сярэдняй зоркі «ручкі каўша» (Міцара) простым вокам відаць зорка Алькор. 125 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і ёсць яркія галактыкі. На тэр. БССР В. М. відаць круглы год.
ВЯЛІКАЯ Р9ЧКА, рака, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра), у Лепельскім і Барысаўскім р-нах; у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Даўж. 18 км. Пачынаецца за 2 км ад в. Цярэшкі (Лепельскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о. Асн. прытокі Гурба (злева) і Пясчанка (справа). Каналізаваная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Вадазбор (242 км2) у межах Верхнебярэзінскай ніз., лясістасць высокая (93 %). На рацэ бабровыя паселішчы.
ВЯЛІКАЯ СОНЯ (Glis glis), млекакормячая жывёла сям. соневых атр. грызуноў. Пашырана ў Зах. Еўропе, М. і Пярэдняй Азіі; у СССР — на У да Уральскага хрыбта, на Пд да Пярэдняй і Сярэдняй Азіі і Зах. Алтая. На тэр. Беларусі рэдкая. Трапляецца ў лісцевых і мяшаных лясах, часам у садах. Корміцца пладамі, арэхамі, жалудамі, насеннем лісцевых парод, зрэдку насякомымі, яйцамі птушак. У БССР гасп. значэння не мае.
Даўж. цела да 20, хваста да 19 см, маса да 170 г. Падобная да мышэй і маленькіх вавёрачак. Поўсць шаўкавістая, густая 1 мяккая, зверху 1 з бакоў попельна-шэрая, знізу белая або шараватая. Кіпцюры вострыя, загнутыя. Спосаб жыцця начны. Добра скача (да 10 м) 1 лазіць па дрэвах. Жыве ў дуплах або ў гнёздах, зробленых з галінак 1 лісця. Гон у ліпені. Цяжарнасць 20—25 сут. За год 1 прыплод з 3—10 дзіцянят. 31мой у спячцы. Працягласць жыцця да 3 гадоў. Э. Р. Самусенка.
ВЯЛІКАЯ ПІВАКШТА, В я л і к і я Ш в а к ш т ы, возера ў Пастаўскім р-не, у бас. р. Страча. Пл, 9,56 км2. Даўж. 4,2 км, найб. шыр. 3,4 км, найб. глыб. 5,3 м, сярэдняя 2,3 м. Аб’ём вады 22,3 млн. м3. Вадазбор (з пл. возера 94,2 км2) нізінны і спадзістахвалісты, пераважна разараны, 24 % пл. пад лесам і хмызняком, 19 % — пад балотамі і забалочанымі землямі.
Катлавіна рэшткавага тыпу, акруглая. Схілы выш. да 6 м, спадзістыя, супясчаныя, параслі хмызняком, на ПнУ укрыты лесам. Берагавая лінія (даўж. 13,05 км) слабазвілістая. Берагі нізкія (0,2—0,3 м), пясчана-галечныя, на 3 тарфяністыя 1 сплавінныя. Дно плоскае, выслана тонкадэтрытавымі 1 карбанатнымі сапрапелямі. магутнасцю да 4 м. Уздоўж усх. берагоў да глыб. 2 м пашыраны пясчаныя адклады. У летні час вада добра насычана кіслародам, зімой у прыдонных слаях узнікае яго дэфіцыт, Мінералізацыя вады да 235 мг/л, празрыстасць 2,5 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 5 ручаёў, сцёк
праз пратоку ў воз. М. Швакшта. Шыр. палосы надводнай расліннасці (чарот, трыснёг, хвошч) да 150 м. Харавыя водарасці ўкрываюць дно да глыб. 3,5 м. Пачатковымі даследаваннямі ў складзе фітапланктону выяўлены 81 від арганізмаў (біямаса 9,4 г/м3), зоапланктону — 34 віды (1 г/м3), заабентасу—28 відаў (20 г/м2). Водзяцца акунь, плотка, шчупак, гусцяра, лінь, краснапёрка. На паўд.-зах. беразе паляўніча-рыбалоўная база. Іл. гл. на ўклейцы. В. П. Раманаў. ВЯЛІКІ БЕЛЯНОК, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Быстрыца, Пл. 0,20 км2, Даўж. 0,9 км, найб. шыр. 0,3 км. Пл. вадазбору 2 км2. Злучана пратокай з воз. Нявіда. На беразе возера в. Двор Саланевічы.