• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Г. В. Гладкі.
    ГАЛЕЧНІК, буйнаабло.мкавая горная парода, складзеная з галек з дамешкамі жвіру, пяску, дробных валуноў; часам пустоты паміж галькамі запоўпепы гліністым матэрыялам. Паводле петраграфічнага складу Г. бывае паліміктавы (галькі рознага складу), алігаміктавы (галькі 2—3
    парод) і манаміктавы (аднародныя галькі). На Беларусі Г. звязаны пераважна з адкладамі антрапагенаваіі сістэмы, зрэдку адзначаецца ва ўтварэннях болып стараж. ўзросту (познапратэразойскага, фанеразойскага). Слаі Г. часта звязаны з прыбярэжнамарскімі, водна-ледавіковымі, рачнымі адкладамі, Г. з антрапагенавых адкладаў шырока выкарыстоўваюць для дарожнага буд-ва, баластавання чыг. пуцей, фільтрацыйных збудаванняў і інш.
    ГАЛЕЧШКІ (у біятэхніі), расчышчаныя ў лесе пляцоўкі з падсыпаным буйназярністым пяском (дыям. да 5 мм). Роояць у месцах асенняга і зімовага знаходжання каштоўных
    Галенкініёпсіс:
    2 — адзінкавы.
    1 — доўгашчацінкавы,
    Галенкінія прамяністая.
    Да арт. Галінаставусыя ракападобныя: 1 — дафнія; 2 — лептадора.
    прамысл. птушак (глушцоў, рабчыкаў, цецерукоў). У перыяд 1980—81 у БССР членамі т-ва паляўнічых і рыбаловаў было зроблена каля 5 тыс. Г.
    Г. дапамагаюць птушкам лепш пераносіць зімовыя ўмовы, забяспечваюць іх дробнымі каменьчыкамі, неабходнымі для перацірання і лепшага засваення грубага зімовага расліннага корму. Ва ўмовах Беларусі найб. масу каменьчыкаў у страўніках глушцоў (да 40 г) і цецерукоў (да 15 г) адзначаюць у снеж.— студз., таму ў гэты перыяд асабліва неабходна сачыць, каб Г. не заносіла снегам. На Г. часам падсыпаюць вапну, пажыўную соль. Я. В. Малашэвіч. ГАЛІЙ (лац. Gallium), Ga, хім. элемент; належыць да рассеяных элементаў. Сярэдняя колькасць у зямной кары 1,9 • 10~3 % (19 мг/кг), трапляецца з алюмініем. Здабываюць з адходаў алюмініевай і цынкавай вытв-сці. Сярэдняя колькасць (мг/кг); у пародах крышт. фундамента Беларусі 3,8, у асадкавай тоўшчы 4 (у пясках 4,2, глінах 8,4, у карбанатах 1.9). Максімальная колькасць Г. прымеркавана да маскоўскага яруса кам.-вуг. сістэмы (мг/кг): у пясках 30, глінах 66, у карбанатах 12. Найб. багатыя на Г. глебаўтваральпыя пароды цяжкага мех. складу да 40 мг/кг. У акумуляцыйным гарызонце Г., магчыма, менш, чым у ілювіялыіым, што сведчыць аб яго рухомасці ў працэсе глебаўтварэння. Невял. колькасць Г. ў попеле раслін.
    М. К. Васілеўская. ГАЛШАСТАВУСЫЯ РАКАПАДОБНЫЯ (Cladocera), атрад лістаногіх ракападобпых. Жывуць пераважна ў прэсных вадаёмах, вельмі нешматлікія ў морах. У сусв. фауне каля 380 відаў з 65 родаў, у СССР 164 віды. ІІа Беларусі болып як 40 відаў, найб. вядомы 2. Дафнія звычайная (Daphnia pulex) даўж. да 3—4 мм, укрыта празрыстай круглаватай ракавінай. Жыве ў мелкіх вадаёмах або ў зарасніках сажалак і азёр. Утварае значную ч. планктону. Лептадора (Leptodora kindtii) — прадстаўнік драпежпых Г. р., даўж. да 10 мм, без ракавіны. Жыве ў адкрытай ч. вял.-вадаёмаў з чыстай вадой. Па тыпу жыўлення ў асн. фільтратары. Г. р. кормяцца многія рыбы і іх маляўкі. Некаторых Г. р. (напр., дафній) штучна гадуюць на корм рыбам для рыбных гаспадарак і акварыумаў. Г. р.— індыкатары забруджвання вады: большасць з іх жыве ў чыстых вадаёмах.
    Даўж. Г. р. 0,2—10 мм. Самцы меншыя за самак. Цела падзелена на галаву. грудзі і брушка. У большасці Г. р. тулава ўкрыта двухстворкавай ракавінай. На галаве шчыток. Асн. органы перамяшчэння — 4—7 пар ног і другая пара галінастых вусікаў (антэн). Вочы фасетачныя. Дыхаюць з дапамогай жаберных прыдаткаў грудных ног. Раздзельнаполыя. Для Г. р. характэрна змена палавога і аднаполага (партэнагенез)
    размнажэння. Без апладнення (звычайна летам) адкладваюць да 100 яец, увосень — 1—2 аплодненыя. Палавая спеласць настае праз 4—5 лінек ва ўзросце 2—10 сут. Зімуюць аплодненыя яйцы, з якіх вясной развіваюцца самкі.
    Лгт.: Фауна СССР. Ракообразные. Т. 1. В. 3.— Л., 1976; Определнтель пресноводных беспозвоночных Европейской частн CCGP.— Л., 1977; Бмологня, морфологня іі снстематнка водных Оеспозвоночных.— Л., 1980.	Н. М. Хмялёва.
    ГАЛІНЗОГА (Galinsoga), род аднагадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядома болып за 30 амер. відаў, якія пашырыліся па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, 2 заносныя віды. Шкоднае пустазелле.
    Г. драбнакветная (G. parviflora) трапляецца па ўсёй рэспубліцы, асабліва на 3. Расце ў садах, пасевах, на агародах. Цвіце ў чэрв.— кастрычніку. Расліна выш. 20—80 см. Сцябло ад асновы моцнагалінастае, круглае ці злёгку граністае, амаль голае. Лісце супраціўнае, чаранковае, падоўжана-яйцападобнае, зубчастае. Кветкавыя кошыкі дробныя, паўшарападобныя, у верхавінкавых або пазушных паўпарасоніках. Лісцікі абгорткі з ледзь прыкметным кілем. Краявыя кветкі язычковыя, сярэдзінныя — трубчастыя, жоўтыя. Сямянкі адваротнапірамідальныя, апушаныя, з чубком. Г. шчаціністая (G. ciliata) расце ў садах, уздоўж дарог. на агародах, пустках. Цвіце ў ліп.— кастрычніну. Выш. 20—100 см. Сцябло моцнагалінастае. укрытае доўгімі белымі валаскамі. Лісце шырокаяйцападобнае або трохвугольна-яйцападобнае. Кветкавыя кошыкі на густазалозістаапушаных ножках, сабраны ў паўпарасонікі. Лісцікі абгорткі з выразным кілем.
    Т \Г ТТ ГАЛІНКАВЫ КОРМ, драўняпы к о р м, грубы корм з тонкіх парасткаў (таўшчыня да 8 мм) бярозы, асіпы, клёну, ліпы, ясеню, вярбы, вязу, таполі, ляшчыны, хвойных і інш. дрэў. Нарыхтоўваюць з лесасечных адходаў, пры расчыстцы с.-г. угоддзяў ад хмызняку і драбналесся.
    Г. к. выкарыстоўваюць пераважна для прыгатавання кармоў з зялёнай масы і драўніны (хвойная мука. хларафілавітамінная паста і інш.). Здробнены Г. к. пры недахопе грубвіх кармоў вясной іншы раз скормліваюць буйн. par. жывёле, авечкам, трусам. Для прыгатавання Г. к. непрыдатныя дуб, крушына, чаромха, вольха чорная, якія маюць горкія дубільныя і паслабляльныя рэчывы. Парушэнне тэхналогіі нарыхтоўкі Г. к. шкодзіць лесу і лясной гаспадарцы. ГАЛІТ (ад грэч. hals соль), к а м е нная соль, спажыўная соль, мінерал з групы хларыдаў, NaCl. Хім. састаў: Na 39,4 %, Cl 60,6 %. Дамешкі: газава-вадкія ўключэнні, гліністае і арган. рэчыва, гіпс, KC1, MgCl2 і інш.
    Крышталізуецца ў кубічнай сістэме. Празрысты, бясколерны або белага колеру. Дамешкі афарбоўваюць Г. у шэры (гліністыя часцінкі), жоўты (гідравокіслы жалеза), буры і чорны (арган. рэчыва) колеры. У радовішчах Беларусі трапляюцца буйныя крышталі сіняга колеру. Бляск шкляны, часам тлусты. Цв. 2. Крохкі. Здольны да пластычных дэфармацый. Шчыльн. 2100—2200 кг/м3. Лёгка раствараецца ў вадзе. Салёны на смак.
    Г., звычайна з дамешкамі сульфатнага, карбанатнага, гліністага і абломкавага алеўрытавага матэрыялу, часам бітумінознага рэчыва, утварае пласты, тоўшчы і інш. целы каменнай солі, якія трапляюцца ў адкладах рознага геал. ўзросту, Нярэдка ўтварае магутныя слаі практычна чыстай каменпай солі. Адклады каменнай солі ўтвараюцца ў выніку выпарэння марской вады ў ізаляваных кантынентальных і марскіх саляродных вадаёмах, размешчаных у зонах сухога гарачага (арыднага) клімату. Трапляецца таксама ў раёнах вулканічнай дзейнасці, як прадукт узгонкі. На Беларусі магутныя адклады каменнай солі дэвонскага ўзросту адкрыты ў Прыпяцкім прагіне на пл. каля 26 тыс. км2. Агульная маса каменнай солі ў Прыпяцкім саляным басейне складае Ka­nn 22 тыс. кма. Тут дэталёва разведаны Старобінскае радовішча калійных і каменнай солей, Мазырскае радовішча каменнай солі і Давыдаўскае радовішча каменнай солі, дзе соль залягае ў выглядзе пластападобных цел на глыб. 350—900 м.; агульныя запасы каменнай солі болып за 21 млрд. т. У Мазыры працуе сользавод.
    Літ.; Мннералы: Справочннк. Т. 1—2.— М„ 1960—63; Геологня н петрогра-
    Галінзога драбнакветная: галінка квітучай расліны.
    Галіца малінавая сцябловая (справа— лічынка).
    фня калнйных солей Белорусснн.— Мн., 1969; Томашевнч A. В. Экономпческая оценка мпнеральных ресурсов Белорусснп.— Мн., 1978. В. 3. Кіслік. ГАЛІЦА малінавая сцябловая, камарык малінавы (Lasioptera rubi), насякомае сям. галіц. Пашыраны ў Еўропе; на Беларусі пераважна на Палессі. Шкодзіць маліне і ажыне.
    Даўж. 1,5—3 мм. Зграбнае, чорнае з карычневай спінкай і светла-жоўтымі валаскамі насякомае. Ногі доўгія карычнева-жоўтыя, крылы празрыстыя. Лёт у маі — ліпені. Дае 1 пакаленне за год. Лічынкі ярка-чырвоныя, кормяцца сокамі раслін, утвараюць галы, у якіх і зімуюць. Імага не кормяцца. Акукліваюцца вясной унутры галаў. Меры барацьбы: пашкоджаныя Г. м. С. парасткі зразаюць 1 спальваюць.
    ГАЛІЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОУ, за 1,2 км на Пн ад в. Старыя Цярушкі Салігорскага р-на. Паклад у выглядзе 3 лінз звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 8,4 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм да 26,4 %, гліністых і пылаватых часцінак 0,2—6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (пяскі розназярністыя) 1,6—7 м, ускрышы (пяскі тонкія, гліністыя) 0,2—3,7 м. Падсцілаюць паклад тонкія пяскі. Пяскі прыдатныя для буд. работ і на вытв-сць цяжкага бетону. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГАЛІЦЫ (Cecidomyiidae), сямейства насякомых падатр. даўгавусых двухкрылых. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. У сусв. фауне болып за 4 тыс., у СССР болып за 700 відаў. На Беларусі найб, вядомыя галіцы парэчкавыя, галіца малінавая сцябловая, гесенская My­xa, пшанічны камарык (Gontorinia tritici) і інш. Міцэтафагі, фітафагі, заафагі (драпежнікі і паразіты). Шкодзяць сельскай і лясной гаспадарцы.
    Даўж. Г. 1—5 мм. Падобныя да камароў. Галава вузейшая за грудзі, брушка цыліндрычнае або канічнае. у самак з іголкападобным, зрэдку вельмі доўгім яйцакладам. Вочы фасетачныя, вялікія, у многіх відаў злучаныя паміж сабой. Ногі доўгія, тонкія, лапкі 2—5-членікавыя. Жылкаванне крылаў спрошчанае. Дарослыя жывуць да 20 сут, не кормяцца або жывяцца цукрыстымі выдзяленнямі раслін. Даюць 1—5 пакаленняў за год. Лічынкі верацёнападобныя, чырвоныя, жоўтыя, белыя, аранжавыя. Лічынкі ніжэйшых Г. развіваюцца ў рэштках раслін, якія гніюць, вышэйшых 1— у тканках раслін, дзе выклікаюць утварэнне галаў (адсюль назва). Расліны-гаспадары і форма галаў пастаянныя для кожнага віду. Зімуюць лічынкі ў глебе. У барацьбе з Г. выкарыстоўваюць інсектыцыды 1 агратэхн. мерапрыемствы.
    Э. I. Хацько. ГАЛІЦЫ ПАРЭЧКАВЫЯ, 3 віды насякомых сям. галіц, якія шкодзяць