• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    шматгадовым травам і іпш. раслінам.
    Пры замярзанні глеба павялічваецца ў аб’ёме, а пасля адтайвання асядае, што прыводзіць да разрыву каранёў і агалення вузлоў кушчэння. В. р. можа выклікацца ледзякой скарынкай, у якую ўмярзаюць расліны і пры нарошчванні знізу слоя лёду выціскаюцца з глебы. сяўбой у недастаткова аселую пасля апрацоўкі глебу. В. р. найб. характэрна раслінам позніх тэрмінаў сяўбы, якія не паспяваюць да халодных дзён сфарміраваць моцную каранёвую сістэму, a таксама раслінам з мелкім заляганнем вузла кушчэння. Меры барацьбы: своечасовая сяўба ў добра апрацаваную і аселую глебу, прыкачванне яе да сяўбы. а на пясчаных глебах і пасля сяўбы. Пасевы азімых культур, пашкоджаныя выпіраннем, вясной пасля прасыхання глебы прыкачваюць. A. К. Шыпоўскг. ВЫПРАВАННЕ РАСЛІН, частковая або поўная гібель азімых збожжавых культур і іпш. раслін, якія зімуюць, ад знясілення ў вынікудоўгага знаходжання пад глыбокім спегавым покрывам. У БССР назіраецца паўсюдна зімою пры слабай загартоўцы азімых, калі шмат спегу выпадае на расталую глебу. Найб. пашкоджваюцца перарослыя і загусцелыя пасевы азімых (жыта меііш устойлівае, чым пшаніца).
    Пад снегам пры недахопе святла. паступлення вады і пажыўных рэчываў з глебы, пры вял. вільготнасці паветра і павышанай т-ры расліны трацяць назапашаныя пажыўныя рэчывы на дыханне, не ўтвараючы новых. У выніку раскладаюцца бялкі і назапашваюцца амінакіслоты. Аслабелыя расліны вясною пашкоджваюцца хваробамі (снежнай плесняй, фузарыёзам) і гінуць ад невялікіх маразоў. Каб папярэдзіць В. р., трэба прытрымлівацца аптымалыіых тэрмінаў сяўбы, пазбягаць загушчаных пасеваў. пры выпадзенні снегу на расталую глебу ўшчыльняць яе каткамі.
    A. К. Шыпоўскі. ВЫПРАТА, Малінаўка, рака, левы прыток Іліі (бас. Віліі), у Лагойскім і Вілейскім р-пах. Даўж. 19 км. Пачынаецца на паўд.-зах.
    Да арт. Вырай. Чарада жураўлёў на адлёце.
    ускраіне в. Навінкі (Лагопскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %0. Вадазбор (79 км2) на зах. схілах Мінскага ўзв., азёрнасць 1 %, пад лесам 42 %.
    ВЫРАЗЎБ (Rutilus frisii), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў бас. Чорнага і Азоўскага
    Выразуб.
    Вырачка звычайная: і— верхняя частка расліны; 2— вяночак; 3— чашачка; 4— арэшак.
    мораў. Прахадная рыба. Калі не было плаціп ГЭС па Дняпры, заходзіў з Чорнага м на нераст у Дняпро, Прыпяць, Іпуць, Стыр, Гарынь, Ясельду, Бярэзіну, Проню і іііш. pa­id Беларусі. 3 30-х г. не трапляецца. Зімуе В. на ямах перад вусцямі рэк.
    Даўж. цела да 75 см, маса да 6 кг. Падобны да плоткі, адрозніваецца большымі памерамі цела і хваставога плаўніка, больш дробнай луской. Спіна цёмная з зялёным адценнем, бакі светласерабрыстыя, бруха белае. Полавая спеласць у 4—5 гадоў. Плоднасць 39— 270 тыс. ікрынак. Пасля нерасту В. адразу вяртаецца ў мора. Маляўкі астаюцца ў рацэ да восені, потым ідуць у ліманы, дзе жывуць да полавай спеласці. Моладзь В. жывіцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, дарослыя-—пераважна малюскамі.
    ВБІРАЙ, 1) цёплыя краіны, куды адлятаюць на зімоўку пералётныя птушкі. У В. адлятаюць птушкі, якія кормяцца насеннем, дробнымі воднымі і беспазвапочнымі жывёламі, зрэдку драпежныя і раслінаедпыя. Ріожны від і нават папуляцыя зімуюць толькі ў пэўным месцы. Для шэрагу гняздоўных у Еўрап. ч. CGCP (у т. л. і на Беларусі) птушак В.— Афрыка, краіны Міжземнамор’я, Крым, Закаўказзе. У Афрыцы зімуюць: івалга, ластаўка вясковая, салавей звычайны, пеначка-вяснічка, пеначка-жаўтабрыўка, пеначка зялёная, пеначка-цянькоўка, чарацяпка балотная, чарацянка-барсучок, чарацянка вяртлявая, чарацянка дроздападобная, валасянкавыя, мухалоўкавыя, сітаўка жоўтая, бусел белы, пекат. драпежныя — мышалоў балотны, сокал-каршачок і інш. У В. у Азію адлятаюць белабровік, чарацянка садовая, сачыўка, у Крым і Закаўказзе — заранка, аўсянка трысняговая, у краіны Зах. Еўропы — грак, жаваранкавыя, крыжанка, чырок-свістунок, нырэц чырвонагаловы, кнігаўка, шпак, шыраканоска і інш. 2) Чарада пералётных птушак, гл. ў арт. Адлёт птушак.
    Л. П. Шкляроў.
    ВЫРАЧКА (Clinopodium), род шматгадовых травяністых раслін сям. ясноткавых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўн. Амерыцы. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі 1 від — В. з в ы ч а й н а я (С. vul­gare). Трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў хмызняках, гаях, светлых, пераважна лісцевых лясах. Цвіце ў чэрв.— верасні. Нар. назвы богава крэсалка, свентаяннік, тымянкі. Лек. (процізапаленчы сродак). вострапрыпраўная, медапосная, фарбавальпая расліна. Mae ў сабе духмяны эфірны алей. Выкарыстоў-
    ваюць сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у чэрв.— жніўні).
    Расліна апушаная, выш. 30—60 см. Сцяблы прамастойныя чатырохгранныя. Лісце супраціўнае, дробнае, падоўжанаяйцападобнае, па краі пілаватае або гародчатае, на кароткіх чаранках. Кветкі пурпуровыя, двухгубыя, духмяныя, у густых кальчаках, акружаных лінейнымі валасістымі прыкветкамі. Плод — чатырохарэшак.
    ВЫРВША, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Сосніца. Пл. 1,63 км2. Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 1,6 км, найб. глыб. 22 м. Вадазбор (5,5 км2) на У Полацкай нізіны. Берагі стромкія, месцамі спадзістыя.
    ВЫСАКАЛЁТНЫЯ ГАЛУБЫ, група парод свойскіх галубоў, якім уласцівы высокі, працяглы і хуткі лёт. Мяркуюць, што ў Расіі выведзены ў 18—19 ст. міжпародпым скрыжаваннем мясц. парод з італьянскімі, іспанскімі. 3 В. г. у БССР аматары найб. разводзяць мікалаеўскіх галубоў, курскіх галубоў.
    Буйныя і сярэдніх памераў птушкі, моцнага складу, белыя, чорныя, шызыя, чырвоныя, чырвона-пярэстыя, шыза-пярэстыя 1 інш. Цела падоўжанае, хвост шырокі, доўгі, крылы доўгія, моцныя, у некаторых злёгку звіслыя. Адзіночна 1 чародамі падымаюцца ў вышышо кругамі і вертыкальна. могуць лунаць на вышыні, як жаваранкі і матылі. Трымаюцца ў паветры 4—10 гадз. Большасць турманаў страцілі высакалётныя якасці, іх _ на Беларусі разводзяць як дэкаратыўных галубоў. Непатрабавальныя да ўмоў утрымання. Добра наседжваюць яйцы і гадуюць птушанят. Мікалаеўскіх галубоў выкарыстоўваюць для наседжвання яец і гадоўлі птушанят караткадзіобых галубоў. Трымаюць у галубятнях. Няспыпна трэніруюць.
    В. М. Панамароў. ВЫСАКАПОЛЬСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОУ, за 0,4 км па ПдУ ад в. Высакаполле Добрушскага р-на. Паклад неагенавага ўзросту. Перспектыўныя запасы 14,7 млн. т. Пяскі белыя, рознаі дробназярністыя, кварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,3— 13,5 м, ускрышы 0,4—9 м. Пяскі прыдатныя для выкарыстання ў ліцейнай вытв-сці. Радовішча не эксплуатуецца.
    ВЫСАКАРОДНЫ АЛЕІІЬ, гл. Алень высакародны.
    ВБІСЕКІ, радовішча глін за 4,5 км па Пд ад г. п. Езярышча Гарадоцкага р-на. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянеппя. Разведаныя запасы 132 тыс. м3. Гліны карычневыя, шакаладныя і шэрыя шчыльныя, легкаплаўкія, пластычныя, карбанатныя. Гліністых часцінак драбней за 0,005 мм у карычневых глінах 31—59 %, у шакаладных — 47—62 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (сярэдняя) 2,1 м, ускрышы (торф, пясок) 0,8 м. Гліны прыдатныя на
    вытв-сць цэглы і чарапіцы. Сыравінная база цагельнага з-да (пас. Зарніца).
    ВЫСЕЧКІ ГАЛОУНАГА КАРЫСТАІІНЯ, высечкі спелага дрэвастою з мэтаю атрымання драўніны для патрэб нар. гаспадаркі, аднаўлення і павышэнпя прадукцыйнасці лесу. Бываюць суцэльныя (поўная высечка дрэвастою за 1 прыём, за выключэннем жыццяздольнага маладпяку і насеннікаў), паступовыя (высечка дрэвастою ў некалькі прыёмаў ыа працягу некалькіх гадоў), выбарачныя (высечка асобных спелых дрэў на працягу неабмежаванага часу). Пры В. г. к. захоўваюць правілы, якія забяспечваюць аднаўленне лесу на высечаных участках. Планаванне і правядзенне іх ажыццяўляецца з улікам неабходнасці задавальнення патрэб нар. гаспадаркі ў драўніне ў межах разліковай лесасекі. У БССР гадавая разліковая лесасека па гал. карыстанню (у лясах 2-й групы) і лесааднаўленчых высечках (у лясах 1-й групы) на 1981—90 устапоўлена ў памеры 6,2 млп. м3. Штогод В. г. к. праводзяцца на пл. 30 тыс. га.
    Літ.: Правнла рубок главного пользовання п лесовосстановптельных рубок в лесах Белорусской ССР.— Мн., 1979.
    В. М. Кгслякоў. ВБІСЕЧКІ ДОГЛЯДУ, перыядычпыя высечкі ў лясах часткі дрэў у мэтах вырошчвання гасп.-каштоўных высокапрадукцыйных насаджэнняў, павышэнпя водаахоўных, водарэгулявальных, полеахоўных, аздараўлепчых і іпш. карысных функцый лесу. Высякаіоць горшыя дрэвы і дрэвы непатрэбных парод. У залежнасці ад узросту насаджэнняў адрозніваюць віды В. д.: асвятлення і прачысткі (праводзяць праз 2—3 гады), прарэджвання (праз 5—10 гадоў) і прахадныя (праз 10—15 гадоў). Пачынаюць праводзіць у фазе маладняку і канчаюць за 5—10 гадоў да правядзення высечак галоўнага карыстання. У БССР В. д. (разам з санітарнымі высечкамі лесу) штогод ажыццяўляюць на пл. 320 тыс. га, пры гэтым нарыхтоў-
    Высокае возера.
    ваюць 4 млн. м3 драўніны. У мэтах павышэння эстэт. каштоўнасці ландшафтаў у зялёных зонах, курортных лясах, лесапарках праводзяць высечкі фарміравання ландшафтаў.
    Літ.: Наставленне по рубкам ухода в лесах Белорусской ССР.— Мн., 1971.
    В. М. Кіслякоў. ВЫСОКАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не, у бас. р. Дрысвята. Пл. 1,42 км2. Даўж. 3,52 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 8,9 м, сярэдняя 3,7 м. Аб’ём вады 5,18 млн. м3. Вадазбор (845 км2) дробнаі буйнаўзгорысты, складзены з суглінкаў, супескаў і пяскоў, пераважна разараны, 14 % тэр. пад лесам.
    Катлавіна складанага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 9—15 м, спадзістыя, пясчаныя і сугліністыя. разараныя, у піжняй ч. ўкрытыя хмызняном. Берагавая лінія (даўж. 9,45 км) звілістая, утварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія (0,1 м), пясчаныя, пад хмызняком, на У зліваюцца са схіламі. Пойма шыр. 20—30 м, укрыта хмызняком. Дно складанай будовы, па ўсёй даўж. возера ўпадзіны чаргуюцца з мелямі. 3 астравы (0,03 км2). Глыб. да 2 м займаюць каля 25 % пл. возера. Дно выслана пяскамі, апясчаненым ілам і гумусаванай глінай. Мінералізацыя вады да 180 мг/л, празрыстасць 2 м. Эўтрофнае. Праточнае: упадаюць 2 ручаі, працякае р. Дрысвята. Уздоўж берагоў расце трыснёг, чарот, аер. гарлачык, рдзест плывучы (шыр. палосы 5—30 м), да глыб. 3 м пашыраны рдзесты, эладэя, рагаліснік. шышняк (шыр. палосы 20—210 м). Водзяцца лешч, шчупак, акунь, лінь, плотка, краснапёрка, верхаводка; ёсць вугор. ІІа паўд. беразе в. Богіна, на паўп.— база адпачынку энергетынаў.