Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Даўж. цела 5—15 мм. Брушка з 3— 4 сегментаў. Самкі маюць яйцаклад. які ўцягваецца ўнутр. Афарбоўка яркая сіняя, фіялетавая, пурпурна-чырвоная, зялёная з металічным бляскам. Хіцінавае покрыва шчыльнае. Крылы са спрошчаным жылкаваннем. Ядавітых залоз, якія ёсць у большасці восаў, няма. Многія В.-б. пры небяспецы згортваюцца. Т. П. Панкевіч.
ВОЎК (Canis lupus), млекакормячая жывёла сям. сабачых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы. У СССР трапляецца амаль усюды. На Беларусі рэшткі касцей В. знойдзены на Бердыжскай стаянцы стараж. чалавека; у культурных слаях стаянак — косці прыручанага В., або воўкападобнага сабакі. Водзіцца (падвід В. звычайны, або шэры) па ўсёй тэр. рэспублікі (каля 2,5 тыс., пач. 1982). Жыве ў лясах. Актыўны ноччу, днём хаваецца ў хмызняках і ярах. За ноч пры ўдалым паляванні здольны з’есці да 10 кг мяса; у пошуках корму робіць пераходы да 50 км. Корміцца дзікімі і свойскімі жывёламі, птушкамі. Шкодзіць паляўнічай і сельскай гаспадарцы, асабліва, калі з ім не вядзецца барацьба (у 1924— 25, напр., В. знішчылі на Беларусі каля 10 тыс. коней і жарабят, 2,9 тыс.
кароў, 9,7 тыс. свіней, 22,1 тыс. авечак, 26,8 тыс. свойскіх птушак, 168 разоў нападалі на чалавека). Небяспечны як носьбіт узбуджальнікаў шаленства, гельмінтозаў.
Даўж. цела 1,1—1,4 м, маса 25—54 кг, рэдка больш. Самкі крыху меншыя за самцоў. Шыя кароткая. вушы востраканцовыя. Ногі доўгія, кіпцюры тупыя, не ўцягваюцца. Поўсць на спіне і баках буравата-карычневая або цёмна-шэрая з чарнаватым адценнем уздоўж спіны, бруха светла-шэрае. Жыве 101—12, зрэдку да 15 гадоў. Восенню і зімой трымаецца вывадкамі, у час размнажэння — парамі. Полавая спеласць у 2 гады. Гон у студз.— пач. сакавіка. Цяжарнасць 62—65 сут. Логава найчасцей у маладаступных глухіх участках лесу паблізу вады. У вывадку 4—6, часам да 12 ваўчанят. Палююць на В. ўвесь год. У 1925— 80 на Беларусі знішчана 80 тыс. В., з 1х больш 12 тыс. у 1976—80. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Драпежныя жывёлы.
Літ.: Сержаннн Н. Н. Волк н способы его нстреблення.— Мн., 1950.
П. Р. Козла.
ВОЎКАВА БАЛОТА, нізіннага тыпу, у Брагінскім і Лоеўскім р-нах, у вадазборы р. Песачанка. Пл. 1,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,7 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,6 м, ступень распаду 36 %, попельнасць 11,5 %. 3 першапачатковых запасаў (5,5 млн. т) на 1.1.1978 засталося 5 млн. т. Вядзецца здабыча торфу на ўгнаенне. Балота асушана дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
ВбЎПА, зона адпачынку мясц. значэння за 2—3 км на ПдЗ ад г. Масты, на тэр. Мастоўскага і Ваўкавыскага р-наў, на беразе р. Рось і яе прытока Ваўпянка і Воўпаўскага вадасховішча. Устаноўлена ў 1981. Пл. 2,9 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 10 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага нас-ва Мастоў і Ваўкавыска.
ВОЎПАЎСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА, у Ваўкавыскім р-не, каля в. Воўпа і Кавалі. Створана ў 1955 плацінай на р. Рось (за 250 м ніжэй ўпадзення р. Ваўпянка) для эпергет. мэт (Воўпаўская ГЭС) і арашэння. Пл. люстра 1,26 км2. Даўж. 5,6 км, найб. шыр. 0,85 км, найб, глыб. 5,4 м, сярэдняя 1,8 м. Аб’ём 2,3 млн. м3. Вадазбор (1170 км2) раўнінны, парэзаны далінамі прытокаў і ярамі, грунты пясчаныя і супясчаныя. Лясы (16 % пл.) пераважна мяшаныя, пад ворывам 55 % тэр.
Катлавіна выцягнутая ў рачной даліне. Берагавая лінія (даўж. 18 км) слабапарэзаная, ёсць 2 залівы. Берагі абрывістыя, зах. выш. да 4 м, паўд.— 1.5— 2 м (складзены з пяскоў, укрыты хваёвым лесам). у вярхоўі берагі забалочаныя, параслі вольхай і вярбой. 9 астра-
воў (агульная пл. 3,3 га). Дно выслана пяском і ілам (магутнасць 0,8—1,7 м). Мелкаводдзі (глыб. да 2 м) займаюць больш за 60 % пл. вадасховішча. Ваганні ўзроўню да 0,5 м (перад разводдзем). Моцнапраточнае. Зарастае аерам, маннікам, рагозам, гарлачыкамі. рдзестамі. Уваходзіць у зону адпачынку Воўпа.
А. П. Куляшоў.
ВОЎПАЎСКАЕ РАДбВІШЧА ГЛІН, за 2 км на Пд ад в. Воўпа Ваўкавыскага р-на. Паклад звязаны з азёрнаалювіяльнымі адкладамі муравінскага міжледавікоўя. Разведаныя запасы 855 тыс. т. Гліны жоўта-шэрыя, з тонкімі праслоямі пяску, тонкадысперсныя. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,7—8,4 м, ускрышы 0,1—2,7 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэменту і цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
ВОЎЧАБАЛОЦКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Карэліцкім р-не, пад слоем торфу Воўчага балота. Сапрапель крэменязёмістага тыпу, запасы 3,4 млн. м3. Сярэдняя магутнасць адкладаў 1,3 м, найб. 4,3 м. Попельнасць 81 %. У сухім стане мае (у %): азоту 0,6, карбанатаў кальцыю і магнію 5,5, вокісу калію 0,03, пяцівокісу фосфару 0,06. Вадародны паказчык (pH) 6,4. Сапрапель прыдатны для кальматацыі глеб.
ВОЎЧАЕ БАЛОТА, радовішча прэснаводных вапнавых адкладаў, за 2 км на ПнУ ад в. Уша Карэліцкага р-на, у пойме р. Уша. Паклад складзены з сучасных азёрна-балотных адкладаў, у паўд.-ўсх. частцы падсцілае масіў торфу Воўчае балота пл. 50—80 га. Перспектыўныя запасы каля 1 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,2—4,3 м, ускрышы (торф) 1,5—3 м. Вапнавыя адклады прыдатныя на вапнаванне кіслых глеб, з торфам — на ўгнаенне. Радовішча не распрацоўваецца.
ВбЎЧАЕ БАЛОТА, нізіннага тыпу, на У Карэліцкага р-на, у вадазборы р. Уша. Пл. 2,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,8 тыс. га. Глыб. торфу да 4,3 м, сярэдняя 1,8 м, сту-
Воўпаўскае вадасховішча.
пепь распаду 35 %, попельнасць 16 %. 3 першапачатковых запасаў (7,4 млн. т) на 1.1.1978 засталося 4,9 млн. т. На 233 га торф здабывае торфапрадпрыемства «Міранка»; на 322 га торф выпрацаваны. 1318 га асушаны і выкарыстоўваюцца пад сенажаць. Каля 0,5 тыс. га не асушана, з іх на 142 га лес пераважна з хвоі, астатняя тэр. занята травяной расліннасцю, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На балоце Воўчабалоцкае радовішча сапрапелю і радовішча прэснаводных вапнавых адкладаў Воўчае балота.
ВОЎЧАЕ ЛБІКА, расліна сям. ваўчаягадавых. Гл. ў арт. Ваўчаягада. ВОЎЧКАВІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, П ц і ч, у Мінскім р-не, за 16 км на ПдЗ ад Мінска, каля в. Воўчкавічы. Створана ў 1968 плацінай у вярхоўі р. Пціч у аднайменнай зоне адпачынку. Пл. 0,85 км2, даўж. 3,5 км, найб. шыр. 0,5 км, найб. глыб. 6,5 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём 2,8 млн. м3. Вадазбор (143 км2) узгорысты, пад лесам 35 %, пад ворывам каля 25 %.
Катлавіна выцягнулася ў рачной даліне. Даўж. берагавой лініі 4,7 км. Схілы левага берага стромкія, абвальнаасыпныя, выш. да 15 м, укрытыя хмызняком і пасадкамі з хвоі, правага — больш спадзістыя, выш. да 10—12 м, укрытыя мяшаным лесам. складзены з пяскоў, Ваганні ўзроўню 0,1—0,2 м. Сярэдні шматгадовы аб’ём сцёку ў створы плаціны 27,6 млн. м3. В. в. моцнапраточнае. У вярхоўі зараснікі чароту, асакі, рагозу. Водзяцца плотка. карась. Месца правядзення спаборніцтваў па веславаншо і водных лыжах. Паблізу вадасховішча матэль-кемпінг «Мінскі».
В. Я. Ляўкееіч. ВОЎЧЫ ГРЫБ, тое, што жоўцевы грыб.
ВОЎЧЫН, возера ў Мядзельскім р-не, у бас. р. Мядзелка. Пл. 0,53 км2. Даўж. 1,8 км, найб. шыр. 0,45 км, найб. глыб. 32,9 м, сярэдняя 14,8 м. Аб’ём вады 7,87 млн. м3. Вадазбор (3,68 км2) сярэднеўзгорысты, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважна разараны, 12 % пл. пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 10—15 м (на Пн 4—5 м), пераважна стромкія, на Пн спадзістыя, укрытыя лесам і хмызняком, участкамі разараныя. Берагавая лінія (даўж. 4,29 км) звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, участкамі на 3 і У выш. 0,3—0,5 м, у паўн. заліве нізкія, забалочаныя. На 3 і Пн пойма шыр. 10— 30 м. Падводная ч. катлавіны конусападобнай формы, літараль вузкая 1 спадзістая, сублітараль і прафундаль стромкія. Глыб. да 2 м займаюць 13 % пл. возера. Дно да глыб. 4—7 м высцілаюць пяскі, да 10 м — апясчаненыя ілы. У паўн. заліве пашыраны крэменязёмістыя сапрапелі з вял. колькасцю карбанатаў. Мінералізацыя вады каля 250 мг/л, празрыстасць 4,8 м. Мезатрофнае. Слабапраточнае: упадае 1 ручай, на ПнУ выцякае ручай у р. Мядзелка. Надводная расліннасць амаль адсутнічае. Падводныя макрафіты ўкрываюць дно да глыб. 4 м. Водзяцца шчупак, акунь, гусцяра, верхаводка, плотка, мянтуз, лінь, карась, краснапёрка; ёсць ракі.
ВОЎЧЫЯ ВОЧКІ, расліна сям. гваздзіковых. Гл. ў арт. Пухірнік.
ВОХРА (ад грэч. ochros бледна-жоўты), прыродны мінер. пігмент. Складаецца з вокісаў і гідратаў вокісаў жалеза ЕегОз-пНгО (12—75 %) і марганцу МпО2 з глінай (тлустыя В.) або з прымесямі вуглякіслага кальцыю ці магнію (бедныя В.). На Беларусі да прыродных мінер. пігментаў належаць руды мяккіх вохрыстых разнавіднасцей (гл. ў арт. Балотныя жалезныя руды), В. і вохрыстыя гліны, Паклады В. і вохрыстых глін выяўлены ў Лоеўскім р-не (Ляхава Гара}.
В. і вохрыстыя гліны прымеркаваны да неагенавых адкладаў, залягаюць у выглядзе лінз і праслояў магутнасцю 0,1—0,7 м сярод розназярністых кварцавых пяскоў ці непасрэдна пад стракатаколернымі глінамі. Колер жоўты з залацістым адценнем. Fe2O3 у В. 6—21 %. В. ўстойлівая супраць светлавых і атм. уздзеянняў, прыдатная на выраб алейных і клеявых фарбаў і эмалей. шляхам адмучвання з В. атрымліваюць высакаякасныя мастацкія фарбы. Наяўнасць В.— важны крытэрый пры пошуках гіпергенных радовішчаў.
Літ.: У кн.: Твёрдые полезные нскопаемые БССР. Мн., 1970, с. 127—128.
А. Ф. Бурлак.
ВОЦАТНАЕ ДРЭВА, расліна сям. сумахавых. Гл. ў арт. Сумах.
ВОЧНІЦЫ, сямейства матылёў; тое, што паўлінавочкі.
ВОЧНЫ ЦВЕТ (Anagallis), род аднаі двухгадовых травяністых раслін сям. першакветных. Вядомы 24 віды, пашыраныя ў Еўропе, Зах.
Азіі і Паўд. Амерыцы. У СССР, у т. л. на Беларусі, 2 віды. Лек. расліны (мачагонны, патагонны, жаўцягонны, слабільны сродак). У нар. медыцыне выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі і сок свежай расліны (збіраюць у маі — жніўні). Ядавітыя.
В. ц. палявы (A. arvensis, нар. назва макрыца чырвоная) трапляецца ў паўд. і паўд.-зах. р-нах; выяўлены таксама ў Віцебскай вобласці. Расце як пустазелле на палях, агародах, пустках, уздоўж дарог. Цвіце ў чэрв.—жніўні. Расліна голая, з тонкім стрыжнёвым коранем. Сцябло 4-граннае, галінастае, распасцёртае, даўж. 15—30 см. Лісце супраціўнае, радзей па 3 у кальчаках, суцэльнае, сядзячае, яйцападобнае або падоўжана-яйцападобнае, знізу з чорнымі кропкамі. Кветкі крываваабо цагельна-чырвоныя, адзіночныя, на доўгіх кветаножках у пазухах лісця. Вяночак колападобны, з яйцападобнымі долямі, па краі залозіста-раснічасты. Плод — пшатнасен-