Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Пачаткам В. як клімат. сезона лічаць дату ўстойлівага пераходу сярэднясутачнай т-ры паветра праз 10 °C, а канцом — дату ўстойлівага пераходу сярэднясутачнай т-ры паветра праз 0 у бок паніжэння. На Беларусі на Пн і У В. наступае ў канцы 2-й — пач. 3-й дэкады вер., на Пд і ПдЗ — у канцы 3-й дэкады вер,— пач. 1-й дэкады кастрычніка. Канец В. супадае з паяўленнем снежнага покрыва на ПнУ Беларусі ў пач. 2-й дэкады ліст., на ПдЗ — у канцы месяца. На працягу В. павольна паніжаецца т-ра паветра і глебы, часта ідуць дажджы, але агульная колькасць ападкаў памяншаецца, узмацняецца вецер. Іншы раз на некалькі дзён і нават тыдняў вяртаецца летняе цяпло, т. зв. бабіпа лета. Т-ра днём
дасягае 25—28 °C, уначы ў катлавінах і на балотах густыя туманы. Потым настае сырая і пахмурная позняя восень. Мацнее цыкланічная дзейнасць, павялічваедца воблачнасць; у гэты час пераважаюць дробныя зацяжныя дажджы, якія спрыяюць назапашванню ў глебе вільгаці. неабходнай для раслін. Да неспрыяльных з’яў надвор’я В. належаць раннія замаразкі, нярэдка залішняе ўвільгатненне глебы, што выклікае вымаканне палявых культур, замаруджвае с.-г. работы. Як феналагічны сезон В. падзяляюць на падсезоны: і-ы падсезон — пач. восені — ад 25 жн. да 24 вер. (унаваколлі Мінска), супадае з паяўленнем першых спелых пладоў антонаўкі і выспяваннем ягад рабіны. Канец характарызуецца поўнай асенняй афарбоўкай лісця клёну вастралістага. Пачынаецца адлёт (пралёт) многіх відаў птушак. Выбіраюць бульбу, сеюць азімыя. На глебе паяўляюцца першыя замаразкі. Для 2-га падсезона, т. зв. залатой восені, характэрна далейшае паніжэнне т-ры паветра і глебы; у канцы яго сярэдняя сутачная т-ра паветра пераходзіць праз 5 °C. Пара самай густой асенняй размалёўкі лісця, масавы лістапад у дрэў і кустоў. Дзікія жывёлы заканчваюць падрыхтоўку да зімоўкі. Працягваецца адлёт птушак. Часцей замаразкі не толькі на глебе, але і ў паветры. Канец 2-га падсезона супадае з канцом лістападу ў клёну вастралістага. 3-і падсезон — глыбокая восень — працягваецца да пераходу сярэдняй сутачнай т-ры паветра праз 0 °C. Большасць дрэў і кустоў без лісця, пачынае ападаць ігліца ў лістоўніцы еўрапейскай. Спыняецца вегетацыя ў азімага жыта. Паяўляецца першае снегавое покрыва.
Лгт.: Шкляр A. X. Календарь прнроды Белорусснн.— 2 нзд.— Мн., 1979; X р о м о в С. П., МамонтоваЛ. II. Метеорологяческнй словарь.— 3 іізд,— Л., 1974. М. П. Хамгцкі.
ВОСМАТА, агульная назва 2 злучаных паміж сабой азёр у Гарадоцкім р-не — Вялікая Восмата і Малая Восмата.
ВОСПА, вострая інфекц. віруспая хвароба жывёл і чалавека. Належыць да асабліва небяспечных каранцінных хвароб. У ж ы в ё л на В. хварэюць авечкі, козы, свінні, буйн. par. жывёла, коні, трусы, птушкі. Узбуджальнікі — каля 20 відаў воспавых вірусаў. Жывёлы заражаюцца ад хворых і вірусаносьбітаў. Характарызуецца В. высокай заразнасцю, падвострым цячэннем, інтаксікацыяй, ліхаманкай, спецыфічнай высыпкай на скуры і слізістых абалонках з утварэннем рубцоў. Спецыфічных сродкаў лячэння няма. Прафілактыка — вакцынацыя. Меры барацьбы: выкананне каранцінных і вет.-сан. мерапрыемстваў. У ч а л а в е к а вядома В. натуральная (Variola Vera). Траплялася да 1980 у паўд.-ўсх. Азіі, Паўд. Амерыцы, Афрыцы. У БССР, як і інш. рэспубліках СССР, ліквідавана да 1935. Перйдавалася здаровым ад хворых людзей праз паветра і рэчы, ад хворых жывёл праз неабеззаражаныя малако, скуру, прадметы догляду. АдЬначалі двуххвалевую ліхаманку, моцную інтаксікацыю, вузель-
чыкава-пухірыстую гнойпую высыпку (воспіны), сверб, узпікалі рубцы (рабацінне). Пры цяжкіх формах воспіны зліваліся або адбывалася кровазліццё ў іх (т. зв. чорная воспа). Памірала да 30—60 % хворых. Ускладненні: слепата, запаленне лёгкіх, плеўры, галаўнога мозга і інш.
Эпідэмія В. сярод нас-ва Беларусі ўпершыню ўпамінаецца ў Баркулабаўскім летапісе (пад 1608). Спусташальныя эпідэміі зарэгістраваны ў 18—19 ст. 3 1801 на Беларусі пачалі практыкаваць вакцынацыю супраць В. (з 1826 укаранялася губ. воспавымі к-тамі). У 1834 адкрыты першы спец. воспапрышчэпны пункт у Віцебску. Працавалі часовыя пункты (цялятнікі) па вырабу процівоспавай вакцыны (1858) у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай губ., але ўкаранялася прышчэпліванне воспы на Беларусі марудна. У 1896—1901 зарэгістравана
27 760 выпадкаў захворвання на В. У гады 1-й сусв. вайны на 10 тыс. ж. зарэгістравана ў Гомельскай губ. 53 і ў Віцебскай губ. 26 выпадкаў хваробы. 3 1925 разгарнулася масавая імунізацыя насельніцтва БССР процівоспавай вакцынай, якую вырабляў Сан.-бактэрыял. ін-т у Мінску (з 1965 НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі). 3 1980 у СССР вакцынацыя супраць В. спынена ў сувязі з ліквідацыяй хваробы ва ўсім свеце. Гл. таксама Каранцін жывёл. С. I. Музычын, Дз. П. Бяляцкі.
ВОСПА ВЁТРАНАЯ, в ятранка, вострая інфекц. кантагіёзная, пераважна дзіцячая хвароба, узбуджальнік якой фільтроўны вірус. Пашырана ўсюды. Заражэнне ад хворага паветр.-кропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд 11—21 сут. Характарызуецца паліморфнай высыпкай на скуры галавы, твару, тулава чырвоных плям са свербам і паяўленнем пухіркоў, якія падсыхаюць і адпадаюць за 1—2 тыдні, не пакідаючы рубцоў. Агульны стан хворых звычайна добры. Лячэнне сімптаматычнае. Каранцін для дзяцей, якія былі ў кантакце з хворымі, 21 сут. У перахварэлых на В. в. застаецца стойкі імунітэт.
ВОСТРАПРЫПРАЎНЫЯ РАСЛІНЫ, утвараюць і назапашваюць у розных органах (каранях, карэнішчах, лісці, кветках, пладах, кары) пахучыя вострасмакавыя рэчывы (эфірны алей, гліказіды, таніны, алкалоіды, фітанцыды) і ўжываюцца як прыправа. Вядома каля 150 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў паўд. шыротах. У СССР культывуецца каля 50 відаў, з іх на Беларусі — аніс звычайны, базілік камфоравы, гарчыца белая, icon лекавы, каляндра пасяўная, крэссалата, кмен звычайны, хрэн звычайны, цыкорыя звычайная, цыбулі (рэпчатая, шмат’ярусная, слізун, парэй, скарода, батун, шалот), часнок, любіста аптэчная, маяран садовы, меліса лекавая, мята перцавая, агурочная трава, пастарнак пасяўны, пятрушка агародная, эстра-
гон, рута пахучая, сельдэрэй пахучы, салодка голая, кроп пахучы, фенхель звычайны, чарнушка пасяўная, шалфей мускатны, хмель звычайны. В. р. надаюць ежы прыемны пах і смак, паляпшаюць апетыт і дзейнасць страўніка. Выкарыстоўваюцца ў розных галінах харч. прам-сці, а таксама ў медыцыне.
3 дзікарослых В. р. у БССР найб. вядомы аер звычайны, бядрынец каменяломнікавы, панікніца гарадская, дзіваеіл высокі, баркун лекавы. мацярдушка звычайная, зуброўка духмяная, маркоўнік цьмяналісты, цьмянец духмяны, чабор звычайны, чарамша.
Лгт.: Пряноароматнческне растення в быту.— Мн., 1976.
ВОСТРА-СТРАКАТА, расліна сям. складанакветных. Гл. ў арт. Растаропша.
ВОСТРАЎ н а в о з. Н a р а ч, помнік прыроды мясц. значэння. Размешчаны ў паўн.-ўсх. ч. возера. Пл. 6,2 га. Укрыты зараснікамі кустоў, над якімі ўзвышаюцца 4 хвоі, надаючы краявіду маляўнічасць і прыгажосць. Ha В. адзначана пражыванне некаторых рэдкіх звяроў і птушак, гняздуецца ахоўны від крахаль вялікі. Для захавання унікальнага прыроднага комплексу забаронена паведванне В. да 1 ліп. штогод.
ВбСТРАЎСКАЕ РАДбВІШЧА МЁЛУ, каля в. Востраў Кармянскага р-на. Паклад звязаны з адкладамі каньякскага яруса. Перспектыўныя запасы 1,1 млн. т. Мел шаравата-белы, шчыльны, са слядамі ажалязнення; СаСО3 у ім 94—98 %. Магутнасць карыснай тоўшчы да 8 м, ускрышы да 2 м. Прыдатны для вапнавання глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
ВОСТРЬІЦА (Deschampsia), род шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 50 відаў, пашыраных амаль ва ўсіх нетрапічных краінах зямнога шара, а таксама ў высакагор’ях тропікаў. У СССР 16 відаў, з іх на Беларусі 1 паліморфны від —■ В. дзірваністая, або шчучка (D. cespitosa). Трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце на сырых лугах, па берагах рэк, у сырых лясах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Кармавая расліна.
Утварае густыя дзярнінкі выш. 40— 120 см. Сцяблы голыя, пад суквеццямі шурпатыя. Лісце вузкалінейнае, пляскатае, вострашурпатарабрыстае; язычок даўж. да 8 мм. Мяцёлкі шырокараскідзістыя, пірамідальныя. Каласкі 2—3кветныя. шматлікія (звыш 150 у мяцёлцыі. залацістыя, белаватыя. фіялетавыя, з характэрным металічным бляскам. Ніжняя кветкавая лускавінка з прамым асцюком, які выходзіць з асновы лускавінкі. Каласковыя лускавінкі перапоначныя, роўныя кветкавым або даўжэйшыя за іх.
ВОСТРЫЯ ГбРЫ, радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу за 1,5 км
на Пн ад в. Дашкавічы Свіслацкага р-на. Паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы каля 4 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм 19—44 %. Пяскі-адсевы буйнаі сярэднезярністыя, гліністых і пылаватых часцінак у іх 1,4—7 %, у жвіры 0,2—6 %, Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2—6 м, ускрышы 0,2—3 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ. Радовішча не распрацоўваецца.
ВОСЫ, зборная назва джалячых перапончатакрылых насякомых, за
Вострыца дзірваністая: 1— ніжняя частка расліны; 2— суквецце; 3— каласок.
Да арт. Восы-блішчанкі. Аса-блішчанка вогненная.
Воўк.
выключэннем пчол і мурашак. Да іх належаць адзіночныя восы і грамадскія восы. У сусв. фауне каля 20 тыс. відаў, пашыраных на ўсіх мацерыках, найб. у трапічнай і субтрапічнай зонах. У СССР каля 2 тыс. відаў. У БССР відавы склад спецыяльна не вывучаўся. У Еўрап. ч, СССР, у т. л. ў БССР, найб. пашьіраны восы-блішчанкі, дарожныя восы, немкі, рыючыя восы, сапраўдныя восы. Зрэдку В. могуць шкодзіць лясной (абгрызаць маладую кару ў гадавальніках дрэў) і сельскай (шэршні знішчаюць меданосных пчол) гаспадарцы. Карысныя як апыляльнікі раслін. Лічынкі бязногія, маларухомыя, кормяцца павукамі, насякомымі і іх лічынкамі, нектарам і пылком раслін, некаторыя — паразіты іншых насякомых. ВОСЫ-БЛІШЧАНКІ, 2 сямействы насякомых Chrysididae i Cleptidae з атр, перапончатакрылых. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках. У сусв. фауне больш за 2000, у СССР больш за 300 відаў. На Беларусі відавы склад асобна не вывучаўся. Трапляюцца на сценах драўляных пабудоў, парканах, тэлеграфных слупах, на кветках, лісці раслін. Лічынкі В.-б. 1-га сям.— паразіты лічынак пчаліных і восаў-сфецыд, 2-га пільшчыкаў. Карысныя: знішчаюць шкодных насякомых