Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Ф. М. Ашэраў. ВОЛЬНА-ЧЭРШХАУСКІ ПАРК, у в. Вольна Баранавіцкага р-на. Закладзены ў канцы 19 ст. Пл. каля 8 га. Пейзажны. Размешчаны на раўнінным рэльефе. Масіў парку сфарміраваны групамі аднапародных дрэў і на значнай тэрыторыі ўтварае суцэльныя насаджэнні грабу звычайнага і ясеню. Вял. маляўнічая паляна аформлена як мясц. пародамі, так і экзотамі: дуб звычайны, ліпы звычайная і амер. буйналістая, клён вастралісты, лістоўніца еўрап., горкі каштан звычайны і інш. На зах. ускраіне парку вадаём прамавугольнай формы з востравам, акружаным экзатычнай вярбой ломкай шарападобнай. Па беразе сажалкі праходзіць алея, абсаджаная ліпай,
дубам, вольхай. Збярогся часткова. ВОЛЬСЯ, возера ў Пастаўскім р-не, у бас. р. Мядзелка. Пл. 0,25 км2. Даўж. 0,84 км, найб. шыр. 0,39 км, найб. глыб. 2,5 м, сярэдняя 1,4 м. Аб’ём вады 0,34 млн. м3. Вадазбор (43,2 км2) плоскахвалісты, амаль поўнасцю разараны.
Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 3—4 м, на Пд і ПдУ 5—7 м. разараныя, месцамі пад сухадольнымі лугамі. Берагавая лінія (даўж. 2,6 км) слабазвілістая, у паўн.-зах. і паўд.-ўсх. ч. залівы. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя (шыр. сплавіны 5—15 м), на ПдУ пясчаныя. Пойма шыр. 50—150 м. забалочаная і затарфаваная. Дно плоскае з невял. паглыбленнем у цэнтры, укрыта гумусаванай, ажалезненай глінай; глыб. да 2 м займаюць 72 % плошчы. Мінералізацыя вады да 290 мг/л, празрыстасць 1.4 м. Эўтрофнае з прыкметамі дыстрафіравання. Слабапраточнае: упадае ручай Вінгра, выцякае пратока ў Мядзелку. Возера зарастае, шыр. палосы расліннасці 5—250 м, пашырана да глыб. 1,4 м. Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь. На паўд. беразе в. Вял. Волься.
В. Р. Міронаў. ВОЛЬФІЯ (Wolfia), род водных шматгадовых травяністых раслін сям. раскавых. Вядомы 8 відаў, пашыраных ва ўмеранай і трапічнай зонах зямнога шара. У СССР, у т. л. на Беларусі, 1 від — В. б е с к а-
Рака Волчас каля вёскі Рэчыца Чэрыкаўскага раёна.
Вольна-Чэрніхаўскі парк.
р а н ё в а я (W. arrhiza). У флоры БССР рэдкая, трапляецца ў вадаёмах Палесся. Цвіценне адзначаюць нячаста. Харч. і кармавая расліна, мае да 65 % крухмалу, 10 бялку, да 20 % алею, вітаміны. Лёгка кулыывуецца.
Самая маленькая плывучая кветкавая расліна. Лісцевыя пласцінкі даўж. да 1,2 мм 1 шыр. 1 мм, эліпсоідныя, знізу пухірападобныя, адзіночныя або злучаныя парамі. Каранёў няма. Каля асновы ліста ёсць бакавая кішэнька, з якой развіваевда маладая расліна. Размнажаецца пераважна пупышкамі. Суквецце складаецца з 1 песцікавай i 1 тычынкавай кветак. Плод шарападобны, дыям. каля 0,25 мм.
ВОЛЬХА (Alnus), род аднадомных лістападных дрэў і кустоў сям. бярозавых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных у Паўн. паўшар’і. У СССР 9 відаў, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя і 14 відаў і форм, інтрадукаваных ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Лесаўтваральныя, лек., дубільныя, фарбавальныя расліны. Драўніна сярэднелёгкая, лёгка апрацоўваецца, выкарыстоўваецца ў вытв-сці мэблі, фанеры, тары, як буд. матэрыял; суплоддзі і кара — у медыцыне (вяжучы, кроваспыняльны, процізапаленчы сродак).
В. ч о р н а я, або клейкая (A. glutinosa), пашырана па ўсёй тэр., асабліва ў паўн. ч. рэспублікі. Расце на нізінных балотах, у поймах рэк, па берагах азёр, утварае карэнныя чорнаальховыя лясы. Цвіце да распускання лісця (1-я пал. красавіка). Дрэва выш. 15—28 м (у Белавежскай пушчы асобныя экземпляры дасягаюць выш. 35—37 м), з падоўжана-яйцападобнай кронай. Кара цёмна-бурая, з неглыбокімі трэшчынамі. Гадавалыя парасткі чырванавата-бурыя, часта клейкія. Лісце круглаватае або адваротнаяйцападобнае, памерам 5—9 см, на вяршыні з выемкай, дробназубчастае, вясной клейкае (адсюль другая назва дрэва). Кветкі ў каташках: тычынкавыя — падоўжаныя, пры выспяванні звіслыя, песцікавыя — шышачкі, летам зялёпыя, шчыльныя, пры выспяванні чорна-бурыя, дравяністыя, ператвараюцца ў суплоддзі. Плады — арэшкі з 2 перапоначнымі крылцамі, выспяваюць у кастрычніку і выпадаюць з шышачак у зімовы і веснавы перыяд. Патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, але не пераносіць застойных водаў. Расце пераважпа па тарфяпа-балотных і перагнойна-глеевых глебах. на мінер.— у месцах выхаду грунтавых водаў. Хуткарослае дрэва. Жыве да 120 гадоў, але звычайна гіпе раней (у 80—100 гадоў) ад гнілеп. Дае багатыя парасткі ад ппёў. На каранях часта ўтвараюцца клубеньчыкі з азотфіксавальнымі бактэрыя-
мі. Размнажаецца насеннем і парасткамі. Дэкаратыўная ранняіі вясной звіслымі каташкамі, летам і восенню — цёмна-зялёным, бліскучым лісцем. Выкарыстоўваецца для групавых пасадак і стварэння масіваў па берагах вадаёмаў. В. ш э р а я, або белая (A. incana),— марфалагічна блізкі, экалагічна замяшчальны адносна В. чорнай від. Пашырана ў асноўным у Бел. Паазер’і, паўд. мяжа суцэльнага пашырэння праходзіць па лініі Луды — Лоск — Валожын — Негарэлае — Пярэжыр— Калодзішчы — Смалявічы — Барысаў — Крупкі — Бобр — Магілёў — Чавусы — Крычаў — Клімавічы. Расце на мінер. дзярнова-падзолістых пераважна супясчаных і сугліністых глебах, утварае шэраальховыя лясы. Цвіце ў канцы сак.—■ пач. красавіка. Дрэва выш. да 22—23 м (у горшых умовах выш, 15—20 м) з вузкаяйцападобнай кронай, гладкай попельна-шэрай карой і апушанымі, няклепкімі парасткамі. Лісце яйцападобнае, авальнае, завостранае, па краі двойчыпілаватае, зверху цёмназялёнае, знізу шызае, на лямцаваапушаных кароткіх чаранках, У адрозненне ад В. чорнай мае па 3—8 сядзячых (акрамя канцавога) песцікавых каташкоў і адваротнаяйцападобныя, светла-карычневыя, з болып шырокімі крылцамі арэшкі. Святлалюбнае, хуткарослае дрэва, на каранях з клубеньчыкавымі нарасцямі, утворанымі азотфіксавальнымі бактэрыямі. Да ўрадлівасці глебы менш патрабавальная. Недаўгавечная. жыве 50—60 гадоў. Добра ўзнаўляецца парасткамі ад пнёў і каранёў. У лясной гаспадарцы мае значэнне як глебапаляпшальная парода. Дае вял. прырост драўніннай масы (10—15 м3/га у год). Есць рассечапалістая форма (лісце рассечана на лопасці да пал. шырыні). Разам з В. чорнай утварае гібрыды, якія характарызуюцца прамежкавымі марфал. прыкметамі, асабліва формай ліставой пласцінкі. Інтрадукаваныя віды В. (японская. пушыстая. зялёная, цвёрдая, камчацкая і інш.) растуць толькі ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР, не маюць яўных пераваг перад мясц. відамі і таму шырока не выкарыстоўваюцца. Іл. гл. таксама на ўклейцы і ў т. 3 на ўкл. да арт. Лекавыя расліны.
В. С. Гельтман.
ВОЛЬХАВАЕ ЎСАЛОННЕ, вярховае балота на ПдУ Крупскага р-на, у вытоку р. Можа. Mae значныя запасы бітумінознага торфу, уваходзіць у склад Міжрэчанскай комплекснай сыравіннай базы. Пл. балота 176 га, у межах прамысл. паклада 98 га. Сярэдпяя глыб. торфу 2.3 м, ступепь
Сузор'е Воран.
Вольха: 1— чорная; 2—■ шэрая (а — форма кроны, б — галінка з тычынкавымі [e] і песцікавымі [г] каташкамі, д — галінка з лісцем і шышкамі, е — кара).
Возера Волыпыца.
распаду 27—33 %, попельнасць 3— 6 %. На 1.1.1978 торфу 223 тыс. т. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
ВОЛЫПА, назва р. Сухадроўка ў верхнім цячэнні.
ВОЛЬШЫНА, рака, левы прыток Зальвянкі (бас. Нёмана), у Зэльвенскім р-не. Даўж. 10 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5 0/00Вадазбор (44 км2) на паўд.-ўсх. ускраіне Ваўкавыскага ўзв., пад лесам 5 %.
ВОЛЬШЫЦА, возера ў Докшыцкім р-не, у бас. р. Сергуч, на тэр. Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пл. 3,98 км2. Даўж. 3,32 км, найб. шыр. 1,9 км, найб. глыб. 2,7 м, сярэдняя 1,25 м. Аб’ём вады 4,97 млн. м3. Вадазбор (113 км2) нізінны, 62 % тэр. пад лесам, пераважна забалочаяым.
Катлавіна рэшткавага тыпу, акруглай формы. Схілы і берагі нізкія, забалочаныя. Берагавая лінія (даўж. 9,75 км) слабазвілістая. Дно плоскае, выслана высокаарганіч. грубадэтрытавымі сапрапелямі магутнасцю 5,5 м, на глыб. менш за 2 м дно выслана карбанатным сапрапелем і апясчаненым гліністым ілам. Мінералізацыя вады да 110 мг/л, празрыстасць да дна. Дыстрафіруючае. Моцна зарастае. Праточнае: працякае п. Сергуч. Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь, лешч, язр.
ВОРАН (лац. Corvus), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Самая яркая зорка 2,6 бачнай зорнай велічыні. Чатыры галоўныя зоркі амаль аднолькавай яркасці ўтвараюць няправільны чатырохвугольнік. 15 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. БССР відаць у канцы зімы і вясною.
ВОРАНАЎКА, ручай, упадае ў воз. Споры (бас. Мядзелкі), у Пастаўскім р-не. Даўж. 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,5 %о. Вадазбор (19 км2) у межах Свянцянскіх град, пад лесам 32 %.
ВОРАНАУСКАЯ БРАХІАНТЫКЛІНАЛЬ, тэктанічная структура ў Воранаўскім р-не, у паўд. ч. Прыбалтыйскай монакліналі Бел. антэклізы. Выяўлена свідраваннем пры геал. здымцы. Выдзяляецца па паверхні фундамента, валынскіх і валдайскіх адкладах венду. Памеры 33 X 18 км. Амплітуда крыху большая за 100 м. Залажылася і развівалася В. б. у вендзе і раннім палеазоі.
ВОРАНАУСКІ РАЁН, на Пн Гродзенскай вобл, Пл. 1,5 тыс. км2. Гарадскі пас. Воранава — цэнтр раёна; г. п. Радунь, 356 сельскіх нас. пунктаў, 13 сельсаветаў.
Паверхня пераважна раўнінная, на асобных участках з невял. марэннымі ўзгоркамі, у межах Лідскай раўніны. Агульны нахіл з Пп
на Пд. Больш за 60 % тэр. на выш. 160—180 м, 25 % — на выш. 140— 160 м. Найвышэйшы пункт (215 м) на ПдУ раёна (каля в. Тракелі Бастунскага с/с). Паніжаныя ўчасткі на Пд, у даліне Дзітвы да 134 м (каля в. Смільгіні).
Геалагічная будова і к арысныя выкапні. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Пн Бел. антэклізы ў межах Воранаўскай брахгантыкліналі Цэнтральнабел. масіву. Зверху залягаюць антрапагенавыя адклады магутнасцю 100—140 м (у лагчынах ледавіковага выворвання да 240 м) паазерскага (на крайнім 3 і ПнЗ), сожскага, дняпроўскага, радзей бярэзінскага і беларускага зледзяненняў. Пад антрапагенавымі ляжаць мелавыя магутнасцю да 100 м, верхнепратэразойскія (вендскія да 50 м) адклады. Пароды крышт. фундамента залягаюць на глыб. 200—350 м (50—150 м ніжэй узр. м). Вядомы 23 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 51,4 млн. т (найб. Дзітва, Каменны Мост, Солішкі, Радунька, Жыжменскае балота); 2 невял. радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу (Рамашкаўскае і Раўбішкаўскае); Праважанскае радовішча глін. Пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул.
Клімат. В. р. адносіцца да Лідска-Івянецкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —5,8, ліп. 17,7 °C. Ападкаў 615 мм за год. Вегет. перыяд 193 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл, таксама ў арт. Лідская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі належаць да Нёманскага гідралагічнага раёна. Найб. Жыжма, Дзітва з прытокам Радунька, Праважа. Густата рачной сеткі 0,45 км/км2. Працягласць асушальнай сеткі (1982) 7,5 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў больш за 115 км, магістральных і падвадных каналаў каля 390 км, рэгуляцыйных каналаў 1,5 тыс. км. У раёне 8 сажалак агульнай пл. 2,8 км2. Г л е б ы. Тэр. раёна ў межах Шчучынска-Воранаўска-Лідскага аграглебавага падраёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 57,5, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 14, дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя 10,5, поймавыя (алювіяльныя) 0,2, тарфянабалотныя 17,6; паводле мех. складу (У %): сугліністыя 0,2, супясчаныя 75,3, пясчаныя 6,9, тарфяныя 17,6. Плоскасная эрозія на 8,4 % ворных зямель, у т. л. на 7,6 % слабая; 29 % ворных зямель завалунена.