• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Меры барацьбы: арганізацыйна-гасп. (навукова абгрунтаваны склад. суадносіны і размяшчэнне с.-г. угоддзяў. палёў севазваротаў. полеахоўных лясных палос, дарог і інш.). агратэхн. (увядзенне глебаахоўных севазваротаў. апрацоўка глебы ўпоперак схілаў, безадвальная апрацоўка глебы, лункаванне, баразнаванне, валкаванне зябліва, водаадводныя барозны, павышаныя дозы ўгнаенняў, залужэнне, паглыбленне ворнага і рыхленне падворнага слаёў глебы, рэгуляванне снегараставання), лесамеліярацыйныя (водарэгулявальныя лесапалосы, лесанасаджэнні па берагах і адхонах яроў і лагчын, берагах рэк, сажалак і вадаёмаў) і гідратэхн. (стварэнне запруд, вадасцёкаў, абвалаванне яроў і інш.) мерапрыемствы.
    Літ.: Жнлко В. В. Эроднрованные почвы Белоруссші н нх пспользованпе.— Мн., 1976: Сурмач Г. П. Водная эрозня 11 борьба с ней.— Л.. 1976.
    Л. М. Ярашэвіч.
    ВОДНЫ БАЛАНС, колькаспае супастаўленне ўсіх відаў прыходу, расходу і змены запасаў вады ў межах якой-небудзь тэрыторыі за адпаведны адрэзак часу. Баланс складаюць для мацерыкоў, краін, участкаў тэрыторыі, рачных вадазбораў, мораў, азёр, балот, вадасховішчаў, асобных
    ваданосных гарызонтаў за шматгадовы перыяд, год, сезон, месяц, дэкаду.
    Найчасцей складаюць В. б. рачных вадазбораў. У прыходныя элементы такіх В. б. на Беларусі ўваходзяць атмасферныя ападкі (дождж і снег) і ініпыя паступленні вільгаці з атмасферы (pa­ca, галалёд, шэрань 1 інш.), а таксама прыток вады з-за межаў рачнога вадазбору ў выглядзе паверхневых або падземных водаў. Расходныя элементы — сумарнае выпарэнне, а таксама сцёк за межы вадазбору па рэчышчах або падземнымі шляхамі. Вынікавым элементам В. б. з’яўляюцца змены запасаў вільгаці ў басейне (у т. л. у глебагрунтах), іх назапашванне або памяншэнне; для шматгадовага перыяду гэты элемент В. б. імкнецца да нуля. Такім чынам. В. б. рачнога вадазбору фарміруецца ў выніку складанага ўзаемадзеяння вільгацеабмену вертыкальнага (атм. ападкі — выпарэнне), абумоўленага тэрмадынамічнымі фактарамі, і гарызанталь-
    Асноўныя элементы воднага балансу найбольшых вадазбораў Беларусі
    Рачвы вадазбор (рака-пункт) або тэрыторыя
    Элементы В. б., мм слою
    
    Зах. Дзвіна — Даў-
    гаўпілс
    711
    483
    228
    Нёман — Гродна
    689
    496
    193
    Вілія — Міхалішкі
    728
    498
    230
    Дняпро — Рэчыца
    713
    516
    197
    Бярэзіна — Бабруйск
    730
    546
    184
    Сож — Гомель
    703
    539
    164
    Прыпяць — Мазыр
    684
    569
    115
    БССР
    703
    528
    175
    СССР**
    531
    333
    198
    * ападкі пералічапы з улікам ведакладнасці вымнрэння.
    ** даецца для параўнання.
    Водпая эрозія глебы на ворнай зямлі.
    нага (схілавы, рэчыіпчавы 1 падземны сцёк), які вызначаецца гідрамех. фактарамі.
    В. б. ужываецца пры аналізе закапамернасцей гідралаг. і гідрагеал. рэжымаў тэрыторыі або воднага аб’екта з мэтай кіравання імі ў патрэбным для нар. гаспадаркі напрамку (гл. Водагаспадарчы баланс), што забяспечвае рац. выкарыстанне і ахову еодных рэсурсаў. Матэматычны выраз, які апісвае В. б,, называюць ураўненнем В. б. У ім прыход, расход і змену запасаў вільгаці выражаюць аб’ёмамі вады, але часцей яе слоем, раўнамерна размеркаваным на плошчы. У табл. прыведзены асн. звесткі аб элементах гадавога В. б. найважнейшых рачных вадазбораў Беларусі, а таксама ў цэлым па БССР i СССР.
    Літ.: Булавко А. Г. Водный баланс речных водосборов.— Л.. 1971; Водные ресурсы н водный баланс террііторнн Советского Союза.— Л., 1967.
    A. Р. Булаўка.
    ВОДНЫ БАЛАНС ГЛЁБЫ. суадносіпы ўсіх відаў прыходу і расходу вільгаці ў глебе ў працэсе кругавароту вады за пэўны прамежак часу. Прыходная ч. балансу: атм. ападкі, прыток паверхневых і грунтавых водаў, кандэнсацыя вільгаці з атмасферы; расходная частка: паверхневы сцёк, выпарэнне, транспірацыя вільгаці раслінамі, унутрыглебавы сцёк (бакавы і вертыкальны ў грунтавыя воды). Баланс вызначаецца ў мм воднага слоя або ў м3 вады на 1 га для пэўнага слоя глебы. Складаецца для любога адрэзка часу або перыяду года, часцей за год або вегет. перыяд. У БССР найб. значэнне для В. б. г. маюць паступленпе ападкаў, расход вады на выпарэппе з паверхні глебы, транспірацыю раслінамі і паверхневы сцёк. За выключэннем асобных гадоў, у гадавым балансе БССР паступленне ападкаў пераважае над расходам вады з глебы. За вегет. перыяд часта расход вады з глебы перавышае паступленне яе з атм. ападкамі, асабліва на дзярнова-падзолістых пясчаных і супясчаных глебах у Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Забеспячэнне аптымальнага В. б. г.— адна з асн. задач меліярацыі зямель.
    I. А. Юшкевіч.
    ВОДНЫ ГІЯЦЬ'ІНТ, папараць; тое, што эйхорнія тоўстачаранковая.
    ВОДНЫ КАДАСТР, сістэматызаваны збор звестак аб водных аб’ектах, водных рэсурсах, водакарыстальніках, рэжыме якасці і выкарыстанні вады. Перыядычна дапаўняецца і абнаўляецца. 3 1978 вядзе Дзярж. к-т СССР па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя сумеспа з Мін-вам геалогіі СССР (па падземных водах) і Мін-вам меліяра-
    цыі і воднай гаспадаркі СССР (па выкарыстанню вады). У БССР В. к. вядзе Бел. рэсп. ўпраўленне па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя сумесна з Упраўленнем геалогіі БССР (па падземных водах) і Дзярж. к-там БССР па ахове прыроды (выкарыстанне вады). У падрыхтоўцы матэрыялаў па выкарыстанню вады ўдзельнічаюць праектныя ін-ты Белдзіправадгас і Саюздзіпрамеліявадгас. Матэрыялы В. к. з’яўляюцца адзінымі афіцыйнымі дакументамі, абавязковымі для выкарыстання пры планаванні, праектаванні і кіраванні аб’ектамі воднай гаспадаркі краіны. Матэрыялы В. к. неабходны таксама для вызначэння ўплыву меліярацыйных мерапрыемстваў і іншых відаў гасп. дзейнасці на водныя рэсурсы, для прагназіравання змен гідралаг. і гідрагеал. умоў, воднасці рэк і якасці вады, выдачы дазволу на спец. водакарыстанне, для размеркавання вады паміж галінамі нар. гаспадаркі і асобнымі прадпрыемствамі.
    Упершыню В. к. у СССР быў падрыхтаваны ў 1933—40 Дзярж. гідралагічным ін-там толькі па паверхневых водах сушы. У 3 серыях (кожная з 20 тамоў) другога выдання В. к. (1959—77) былі абагульнены звесткі аб рэках, вадаёмах і вывучанасці іх; для тэр. СССР прыведзены гадавыя і сярэднія шматгадовыя характарыстыкі гідралаг. рэжыму рэк, азёр і вадасховішчаў па фактычных матэрыялах назіранняў, дадзены вынікі навук. абагульнення ўсіх матэрыялаў аб рэжыме рэк, азёр, вадасховішчаў і балот з практычнымі рэкамендацыямі па разліку элементаў воднага рэжыму (у т. л. прыведзены падрабязныя звесткі аб водных рэсурсах 142 рэк 1 26 азёр Беларусі, сістэматызаваны матэрыялы разавых даследаванняў іншых бел. рэк, азёр, вадасховішчаў і сажалак). Матэрыялы назіранняў за канкрэтныя гады друкуюцца ў «Гідралагічных штогодніках». 3 1978 у СССР (у т. л. і Ў БССР) ствараецца новая сістэма вядзення В. к., заснаваная на аўтаматызаванай апрацоўцы звестак з паступовым ператварэннем інфарм.-даведачнай службы В. к. ў інфарм.-кіроўную сістэму з выдачай неабходнай інфармацыі па патрабаванню спажыўцоў. У кадастр уключаецца асобны самаст. раздзел аб выкарыстанні вады (матэрыялы аб заборы, выкарыстанні і скідзе вады, аб арашэнні, абвадненні і асушэнні, аб вадасховішчах 1 сажалках, меліярацыйных каналах, водазаборных, ачышчальных і іншых гідратэхн. збудаваннях). Навуковае 1 Інструкцыйна-метадычнае забеспячэнне кадастравых работ праводзіць Дзярж. гідралагічны ін-т (г. Ленінград) сумесна з Усесаюзным НДІ геалогіі (г. Масква) і Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (г. Мінск).
    A. М. Калабаеў. ВОДНЫ РЭЖБІМ ГЛЁБЫ, сукупнасць працэсаў паступлення, расходу і перамяшчэння глебавай вільгаці. Да элементаў воднага рэжыму адносяцца інфільтрацыя, кандэнсацыя, капілярны пад’ём вільгаці ў глебе, замярзанне і адтайванпе глебы, сцёк і выпарэнне, транспірацыя. У залежнасці ад колькасных суад-
    носін асобных элементаў утвараюцца розныя тыпы В. р. г. Для глеб Беларусі характэрны прамыўны тып са штогадовым (аднаразовым, часцей шматразовым) скразным прамочваннем глебава-грунтавой тоўшчы да грунтавых водаў, пераважна вясною або пасля вял. дажджоў. У значнай ступені водны рэжым вызначае ўрадлівасць глебы. Каб вырасціць 1 т ураджаю, трэба 800— 1000 м3 вады. Глеба ўвільгатняецца пераважна атмасфернымі ападкамі. На Беларусі іх бывае ў маі — жн. ў дажджлівы год каля 400 мм, у сярэдні 300, у сухі — каля 200 мм. Каля 75 % ападкаў прасочваецца ў глебу, ператвараецца ў глебавую вільгаць і потым выкарыстоўваецца раслінамі. За вегет. перыяд расліны спажываюць у сярэднім слой вады ў 430—450 мм (4300-4500 м3/га). Паводле характару ўвільгатнення глебы Беларусі падзяляюцца на аўтаморфныя глебы (нармальна ўвільготненыя), паўгідраморфныя глебы (пераўвільготненыя), гідраморфныя глебы (тарфяна-балотныя). У пачатку сезона агульныя запасы вільгаці 50-сантыметровага кораненаселенага пласта тарфяной глебы каля 400—425 мм, дзярнова-падзолістай — 200—225 мм. 3 іх раслінам даступныя адпаведна толькі 225—■ 250 і 100—120 мм. Ва ўмовах БССР на асушаных тарфяніках у дажджлівыя гады запасаў вільгаці дастаткова, каб забяспечыць с.-г. расліны вадой. У сухія гады збожжавым культурам не хапае каля 50 мм (500 м3/га) вільгаці, шматгадовым травам у сярэднія па вільготнасці гады — 100—150 мм (1000 — 1500 м3/га).
    В. р. г. на Беларусі рэгулююць асушэннем, арашэннем у часова засушлівыя перыяды, увільгатненнем кораненаселенага пласта глебы дажджаваннем або капілярным жыўленнем знізу (падтрыманнем узроўню грунтавых водаў на глыб. 50—70 см ад паверхні пры двухбаковым рэгуляванні вільготнасці глебы). Двухбаковае рэгуляванне вільготнасці забалочаных і тарфяна-балотных глеб лепш за ўсё праводзіць дажджаваннем. Пры гэтым забяспечваецца аптымальны водна-паветраны рэжым глеб па ўсяму профілю. Пры шлюзаванні ўтвараецца анаэрабіёзіс у ніжняй ч. глебавага профілю. Вял. значэнне маюць агратэхн. мерапрыемствы: лушчэнне, зяблівае ворыва. культывацыя, прыкачванне 1 інш. Ушчыльненне тонкага паверхневага слоя глеб прыкачваннем памяншае страты парападобнай вільгаці. Глыбокае безадвальнае рыхленне глебы (на 30— 40 см) садзейнічае павелічэнню водапранікальнасці дзярнова-падзолістых глеб 1 памяншэншо эрозіі на схілах. Глыбокае рыхленне забалочаных глеб можа быць самаст. сродкам іх меліярацьті. Гл. таксама Водны баланс глебы.
    Літ.: Почвы Белорусской ССР.— Мн„ 1974; Роговой П. В. Водный режпм почво-грунтов на террііторнн БелорусСНй.— Мн.. 1972.	К. П. Лундзгн.