Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Літ.: Жучкевнч В. А. Дорогн н водные путн Белорусснн.— Мн., 1977.
В. А. Жучкевгч.
ВОЛАС ПАЎДНЁВЫ, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 1,21 км2. Даўж. 2,5 км, найб. шыр. 0,7 км, найб. глыб. 40,4 м, сярэдняя 12,5 м. Аб’ём вады 15,1 млн. м3. Вадазбор (6 км2) сярэднеўзгорысты і спадзістахвалісты, пераважна разараны, на ПнЗ укрыты лесам.
Катлавіна эварзійнага тыпу, злёгку выцягнута амаль з Пн на Пд. Схілы выш. да 5 м, месцамі да 8 м, на У стромкія. Берагавая лінія (даўж. каля 7 км) слабазвілістая. Дно жолабападобнай формы, вузкая пясчаная літараль пераходзіць у стромкі сублітаральны схіл, складзены да глыб. 6 м з ілаў і сапрапеляў з вял. колькасцю кальцыю, глыбакаводная ч. выслана высакапопельнымі гліністымі іламі. Каля 50 % паверхні дна ўкрыта воднай расліннасцю да глыб. 9 м. Мінералізацыя вады да 190 мг/л, празрыстасць да 7 м. Увесь год вял. колькасць кіслароду, летам рэзкая тэмпературная стратыфікацыя. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Слабапраточнае: упадаюць 4 ручаі, злучана пратокай з воз. Волас Паўночны. Водзяцца сняток, рапушка, шчупак, акунь, лінь, плотка. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў. На паўд. беразе в. Крамыч
I. А. Мыслгвец.
ВОЛАС ПАЎНОЧПЫ, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 4,21 км2. Даўж. 3,56 км, найб. шыр. 2,5 км, найб. глыб. 29,2 м, сярэдняя 7,3 м. Аб’ём вады 30,5 млн. м3. Вадазбор (каля 12 км2) сярэднеўзгорысты і спадзістахвалісты, на 3 і Пн укрыты лесам.
Катлавіна эварзійнага тыпу, круглаватая. Схілы на Пд, У і ПнУ высокія, укрытыя лесам, на 3 і Пн нізкія, спадзістыя, пясчаныя, часткова разараныя. Берагавая лінія (даўж. 13,7 км) слабазвілістая. Дно ўскладняецца шматлікімі лагчынамі і ўпадзінамі. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная. на Пн і У складзена з валунна-галечнікавага матэрыялу, сублітараль з сапрапеляў з вял. колькасцю карбанатаў, цэнтр. частка дна з высакапопельных гліністых ілаў магутнасцю да 4—5 м. Каля 65 % па-
верхні дна возера занята расліннасцю. Мінералізацыя вады да 190 мг/л, празрыстасць да 6 м. Мезатрофнае. Слабапраточнае: упадае ручай, злучана пратокамі з азёрамі Волас Паўднёвы і Снуды. Водзяцца акунь, рапушка, верхаводка, шчупак, лінь, плотка; ёсць вугор. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў. На паўн. беразе возера в. Абаб’е, на ўсх.— Лявошкі. Іл. гл. на ўклейцы.
I. А. Мыслгвец. ВОЛАСНА, возера ў Лепельскім р-не, у бас. р. Ула. Пл. 0,25 км2. Даўж. 1,14 км, найб. шыр. 0,46 км, найб. глыб. 9 м, сярэдняя 4,5 м. Аб’ём вады 1,14 млн. м3. Пл. вадазбору 4,35 км2, 60 % тэр. пад лесам.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 15— 20 м, на Пд і У 3—10 м. спадзістыя, пясчаныя. пераважна параслі хЧіызняком, на Пн участкамі разараныя. Берагавая лінія (даўж. 3,33 км) слабазвілістая. Берагі выш. 0,3—0,4 м, абрывістыя, пясчаныя, пад хмызняком, на ПдЗ і ПнУ трапляювда сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае. займае 28 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 250 мг/л, празрыстасць 4,8 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на ПнУ упадае ручай з воз. Некалач, на ПдЗ выцякае ручай у воз. Мухна. Зарастае да глыб. 1,6 м, шыр. палосы прыбярэжнай надводнай расліннасці 2—10 м. Водзяцца шчупак. карась. лешч, верхаводка, акунь, лінь, мянтуз. плотка, гусцяра. A. М. Макрыцкі.
ВОЛКА, рака, левы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана), у Валожынскім і Іўеўскім р-нах. Даўж. 36 км. Пачынаецца на Пн ад в. Вуглы (Валожынскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Асн. прытокі— Ізледзь і Сівічанка (злева).
Вадазбор (391 км2) на зах. схілах Мінскага ўзв. і на Нёманскай нізіне. Лясістасць 70 % (у сярэднім і ніжнім цячэнні рака ў межах Налібоцкіх лясоў). Даліна невыразная. Пойма вузкая. забалочаная, укрытая лесам і хмызняком, шыр, 10—15 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні да 200 м. Рэчышча звілістае, разгалінаванае ў сярэднім цячэнні, шыр. ракі ў межань у вярхоўі 1—3 м, ніжэй 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя. невысокія. складзеныя з сугліністых 1 тарфяна-балотных грунтоў, укрытыя балотна-лугавой расліннасцю. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае 35 % гадавога сцёку.
ВОЛКА, рака, левы прыток Морачы (бас. Случы), у Слуцкім і Капыльскім р-нах. Даўж. 35 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Малышэвічы
(Слуцкі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
Вадазбор (250 км2) хвалісты. Невысокія спадзістыя павышэнні чаргуюцца з шырокімі. пераважна забалочанымі ўпадзінамі. Лясістасць 13 % тэр., невял. ўчасткі хваёвага лесу на ПдЗ вадазбору. Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапецападобная, шыр. 2—3 км. Схілы спадзістыя, пад ворывам, у ніжнім цячэнні ўкрытыя лесам. Пойма двухбаковая, шыр. 0,5—3 км, у ніжнім цячэнні забалочаная, у сярэднім асушаная (здабыча торфу). Рэчышча каналізаванае, шыр. ракі ў межань 3— 8 м. Берагі стромкія. пад лугамі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае каля 50 % гадавога сцёку. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. ВОЛКА, рака, левы прыток Сулы (бас. Нёмана), у Дзяржынскім і Стаўбцоўскім р-нах. Даўж. 16 км. Пачынаецца каля в. Андрыеўшчына (Дзяржынскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0. У верхнім і сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (89 км2) раўнінны, пад лесам 48 % •
ВОЛМА, рака, левы прыток Свіслачы (бас. Дняпра). Даўж. 103 км. Пачынаецца на Пн ад в. Хацяноўшчына (Мінскі р-н), цячэ ў Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Пухавіцкім р-нах. Агульнае падзенне ракі 54,1 м, сярэдпі нахіл воднай паверхні 0,5 %0. Асн. прытокі: Вожа, Гаць, Чэрвенка (злева), Слоўст (справа), густата рачной сеткі 0,33 км/км2.
Вадазбор (пл. 1150 км2) на ўсх. схілах Мінскага ўзв.. у ніжнім цячэнпі на Цэнтральнабярэзінсьай раўніпе. Рэльеф
Падкормка рыбы з механічнага кормараздатчыка ў сажалках рыбакамбіпата « Волма».
Рака Волма каля вёскі Іванічы Чэрвеньскага раёна.
пераважна плоскі, у верхняй ч. дробнаўзгорысты, складзены з пясчаных 1 супясчаных грунтоў, разараны (35 %). Лес (41 %) мяшаны. Даліна трапецападобная, шыр. 0,4—0,6 км, каля в. Петравінка да 3 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія. Пойма на вял. працягу асушана, разарана. Рака зарэгулявана 4 плацінамі. Рэчышча ў сярэднім цячэнні выпрастана і паглыблена, шыр. ракі ў вярхоўі 3—4 м, ніжэй 8—10 м, у вусцевай ч. да 40 м. Берагі стромкія 1 абрывістыя, выш. ад 0,4 да 2 м.
Рэжым В. вывучаўся ў 1927—39, 1950—52, з 1975 назіранні вяліся на 3 гідралаг. пастах, з іх Карзуны дзейны. В. вызначаецца інтэнсіўным разводдзем. На веснавы перыяд прыпадае 37 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў канцы сак.. сярэдняя выш. над межанным узроўнем 1,4—2,2 м, найб. 2,9 м. Замярзае ў пач. снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 3—4 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,7 м3/с. В. жывіць сажалкі рыбакамбіпата «Волма», частка вады праз іх сістэму скідваецца ў Свіслач. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. На рацэ г. п. Смілавічы, Пятровіцкае вадасховішча.
Я. У. Паўляцоў.
ВОЛМА, В а л м я н к а, рака, левы прыток Іслачы (бас. Нёмана), у Дзяржынскім і Валожынскім р-нах. Даўж. 44 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Шчэпкі (Дзяржынскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 %о-
Вадазбор (177 км2) на зах. схілах Мінскага ўзв., раўнінны, разараны (30 %), аблесены (19 %). Даліна звілістая, да в. Дудка трапецападобная, ніжэй скрынкападобная, шыр. 0,5—0,7 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, выш. 10—20 м. Пойма лугавая, шыр. 20—50 м у вярхоўі, 120—200 м у ніжнім цячэнні. Рэчышча звілістае, у верхнім цячэнні наналізаванае, шыр. ракі ў межань 6— 10 м. Берагі стромкія 1 абрывістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 мэ/с, на веснавы перыяд прыпадае 45 % гадавога сцёку. На рацэ г. п. Івянец. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
«ВОЛМА», рыбакамбінат у пас. Азёрны Чэрвеньскага р-на. Утвораны ў 1968 на аснове рыбгаса (з 1932). Поўнасістэмная карпава-качкавая сажалкавая гаспадарка: гадуе таварную сажалкавую рыбу (карпаў, карася, шчупака) і качак; вэндзіць рыбу. Агульная пл. сажалкавай гаспадаркі 1419 га (у т. л. нагульпых сажалак 1232 га, вырастковых 159, зімавальных 8,4, нераставых 8,8 га і іпш.); крыніца водазабеспячэпня — р. Волма.
ВОЛТА, рака, левы прыток Зах. Дзвіпы, у Міёрскім р-не. Даўж. 32 км. Пачыпаецца з воз. Белае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о.
Вадазбор (207 км2) у межах Полацкай нізіны. Паверхня плоская і плоскахва-
лістая. Пад лесам 22 % тэр., хвойныя і мяшаныя лясы пераважаюць у верхнім і сярэднім цячэнні. Найб. балотны масіў Мох. Даліна трапецападобная (шыр. 200—500 м), у верхняй ч. невыразная. Схілы спадзістыя, месцамі ўмерана стромкія, складзеныя з суглінкаў і супескаў, парэзаныя сеткай асушальных канаў. Пойма ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні перарывістая, шыр. 100—150 м. Рэчышча ў вярхоўі каналізавана, шыр. ракі ў межань 3—10 м. Берагі стромкія, месцамі ўмерана стромкія, спадзістыя, выш. да 3 м, укрытыя хмызняком. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае каля 60 % гадавога сцёку. Рэжым вывучаецца з 1961, назіранні на гідралаг. пасту Ільмовікі. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Я. У. Паўляцоў.
ВОЛЧАС, рака, правы прыток Сажа, у Мсціслаўскім, Крычаўскім і Чэрыкаўскім р-нах. Даўж. 80 км. Пачынаецца з балота на ПнУ ад в. Доўгавічы (Мсціслаўскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. Асн. прытокі — р. Яленка (злева), ручай Глінец (справа). Густата рачной сеткі 0,42 км/км2.
Вадазбор (427 км!) на У АршанскаМагілёўскай раўніны. Рэльеф плоскі, месцамі слабахвалісты з асобнымі спадзістымі паніжэннямі, часам парэзаны ярыстай сеткай. Грунты пераважна сугліністыя. Лясы (каля 26 % пл.) у асноўным мяшаныя, сканцэнтраваны ў цэнтр. ч. вадазбору. Пад ворывам да 45 %. Даліна трапецападобная, шыр. 0,1—0,25 км у вярхоўі, 1—1,3 км у вусці. Схілы спадзістыя. выш. 5—10 м, у ніжнім цячэнні 15—20 м. адкрытыя, месцамі пад ворывам, сугліністыя (у вярхоўі) супясчаныя 1 пясчаныя. Пойма двухбаковая, пераважна лугавая. месцамі забалочаная, шыр. ад 50—200 м у верхнім цячэнні да 250—350 м у ніжнім. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—2,5 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча звілістае, у вярхоўі каналізаванае, шып. ракі ў межань 10—20 м. Берагі стромкія і абрывістыя, у сярэднім цячэнні забалочаныя, параслі хмызняком. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае 68 % гадавога сцёку. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.