Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ВОДНЫ РЭЖЬ'ІМ РАСЛШ, працэс водаабмену паміж навакольным асяроддзем і раслінамі, неабходны для падтрымання іх жыццядзейнасці (абмену рэчываў, росту, развіцця, размнажэння); ч. агульнага абмену рэчываў. Вызначаецца асаблівасцямі ўнутр. будовы раслін (анатама-марфал. структура, відавая і сартавая спецыфіка фізіял. функцый) і знешнімі экалагічнымі ўмовамі (вільготнасць і т-ра глебы і паветра, рэльеф, уласцівасці глебы і інш.; гл., напр., арт. Водны рэжым глебы, Тэмпературны рэжым глебы); ажыццяўляецца ў адпаведнасці з генетычна замацаванымі асаблівасцямі ўнутр. структуры і функцый раслін.
В. р. р. складаецца з паслядоўных і цесна звязаных працэсаў паступлення вады ў карані раслін з глебы, падымання яе па каранях і сцяблах у лісце і інш. органы, выпарэння вады лісцем у атмасферу (транспірацыя). Расход вады актыўна кантралюецца надземнымі органамі, паглынанне — пераважна каранямі. Водапаглынальнай функцыі падпарадкаваны многія ўласцівасці кораня. Напр., у адной расліны жыта, вырашчанай у спрыяльных умовах, агульная даўж. каранёў і прыкаранёвых валаскоў дасягае 10 тыс. км, суткавы прырост каранёў 5 км, валаскоў 80 км. Актыўнае паглынанне вады ажыццяўляецца пераважна ў межах велічыні асматычнага ціску клетак кораня (1013, 25—3039, 75 ГПа). Вясной гал. ролю ў перамяшчэнні вады па расліне адыгрывае лісце за кошт транспірацыі (велічыня сысучай сілы лісця драўнінных парод дасягае 10132,5— 12159 ГПа) і сілы счаплення малекул вады. Ва ўмовах Беларусі 1 га пасеву ппіаніцы за вегет. перыяд спажывае да 2 млн. л вады, капусты —8 млн. л. У сярэднім на 1 кг ураджаю сухой масы адна расліна бульбы за вегет. перыяд траціць каля 400 л вады, збожжавыя — 250—300 л. У большасці с.-г. раслін прадукцыйнасць транспірацыі (сінтэз сухіх рэчываў на 1000 г расходаванай вады) складае ў сярэднім 3 г. У розныя гадзіны сутак, а таксама перыяды вегетацыі суадносіны паміж расходам і прыходам вады ў расліне неаднолькавыя. Калі прыход вады не пакрывае расход праз выпарэнне, у тканках расліны ўзнікае водны дэфіцыт, пры нарастанні якога расліна вяне, клеткі губляюць напружаны стан (тургар), робяцца друзлыя і правісаюць. Пры лішку вільгаці ў глебе расліна пазбаўляецца паветра, неабходнага для нармальнай жыццядзейнасці каранёў, узмацняюцца анаэробныя бактэрыял. працэсы, у выніку якіх назапашваюцца атрутныя для каранёў рэчывы. Нястача 1 лішак вады адмоўна адбіваюцца на росце і развіцці раслін. Нармальны стан вышэйшых раслін характарызуецца наяўнасцю невял. воднага дэфіцыту (5—6 % ад поўнай вільгаценасычанасці клетак), якому адпавядае найб. высокая інтэнсіўнасць фотасінтэзу. Па прымеркаванасці да месцаў росту з рознымі ўмовамі ўвільгатнення і выпрацоўцы адпаведных прыстасаванняў вылучаюць групы раслін: гідрафіты, гіграфгты, мезафіты, ксерафігы.
Літ.: Водный режнм растеннй в связп с разнымн экологнческнмн условнямн,— Казань, 1978; Емельянов Л. Г. Влагообеспеченне растеннй на торфяной почве,— Мн., 1980; М а й с н е р
А. Д. Жнзнь растеннй в неблагопрнятных условнях.— Мн.. 1981; Смоляк Л. П., Реуцкнй В. Г. Эколого-фнзнологнческне основы мелнорацнн почв агрофптоценозов.— Мн., 1974.
В. М. Цярэнцьеў. ВОДНЫ ТРЫПУТШК, расліна сям. шальнікавых. Гл. ў арт. Шальнік. ВОДНЫЯ ГРЫБЫ, экалагічная група грыбоў, што прыстасаваліся да жыцця ў прэснай, радзей салёнай вадзе. Да В. г. адносяцца пераважна ніжэйшыя грыбы (хітрыдыялыіыя, сапралегніяльныя і інш.), для якіх вада — першаснае асяроддзе існавання, а таксама грыбы, паўторна прыстасаваныя да жыцця ў вадзе (напр., недасканалыя грыбы). Сярод В. г. найб. вядомы сапратрофы. Асабліва значная роля іх пры ачышчэнні моцна забруджаных (напр., сцёкамі піваварных, тэкстыльных і інш. драдпрыемстваў) вадаёмаў. Выклікаюць хваробы рыб, паразітуюць на дробных водных жывёлах і ВОДНЫХ раслінах. A. I. Сцефаноеіч. ВОДНЫЯ МОХАПАДОБНЫЯ, група відаў пячоначных і лістасцябловых імхоў, прыстасаваных да існавання ў водным асяроддзі. У адрозпенне ад водарасцей другаснаводныя расліны. Трапляюцца ў прэсных стаячых і цякучых водах, могуць расці на значнай глыбіні (да 9 м і больш) у згуртаваннях разам з харавымі водарасцямі. Размнажэнне вегетатыўнае, спарагоны ўтвараюцца пасля спаду вады. На Беларусі да В. м. адносяцца віды з родаў: рычыя, рычыякарпус (плаваюць на паверхні вады), фантыналіс, рынхастэгіум, цынклідотус, скарпідыум, лептадыкцыум, некаторыя віды з родаў дрэпанакладус, каліэргон і інш. (растуць на падводных камянях, каранях дрэў, драўніне, пясчаным і глеістым грунце). Служаць сховішчам для рыб, дробных водных жывёл, субстратам для водарасцей.
ВОДНЫЯ РАСЛІНЫ, прыстасаваныя жыць ва ўмовах лішкавага ўвільгатнення. Растуць пераважна ў вадзе (гідрафіты), на балотах і ў залішне ўвільготненых і забалочаных месцах (гіграфіты), а таксама на азёрных і рачпых узбярэжжах. Падзяляюцца (гл. схему) на: гелафіты, гідатафіты і нейстафіты. Вядома каля 260 відаў В. р„ з іх на Беларусі болып за 150 відаў. Найб. пашыраны: з водарасцей — харавыя, з імхоў — фантыналіс проціпажарны, з кветкавых раслін — рагаліснік апушчаны, шышняк каласісты, эладэя канадская, рдзесты (пранізаналісты, бліскучы, грабепьчаты, плывучы), гарлачык жоўты, гарлачык чыста-белы, драсён
земнаводны, трыснёг звычайны, чарот азёрны, рагоз шыракалісты, сітняк балотны. У некат. вадаёмах растуць рэдкія віды флоры БССР, многія з іх занесены ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу Беларускай ССР: сальвінія плывучая, альдраванда пухіраватая, вадзяны арэх плывучы, палушнік азёрны, балатнакветнік шчыталісты, меч-трава звычайная, Вял. роля В. р. у прыроднай ачыстцы вадаёмаў, ва ўзбагачэнні вады кіслародам, у назапашванні сапрапеляў і торфу. Многія В. р.— добрыя індыкатары ступені забруджанасці вады ў рэках, азёрах, сажалках, а асобныя віды іх нават здольны выбіральна паглынаць з вады шкодныя рэчывы. У зарасніках В. р. гняздуюцца і кормяцца многія птушкі і прамысл. звяры, размнажаюцца рыбы. Масавае развіццё некат. В. р. можа выклікаць замор рыбы, зарастанне меліярацыйных каналаў, дрэн і сажалак. Іл. гл. на ўклейцы.
Літ.: Распопов II. М. Макрофііты, высшне водные растення: (основные понятпя).— У кн.: Первая всесоюзная конференцня по высшнм водным н прнбрежно-водным растенпям.— Борок, 1977.
В. П. Мартыненка. ВОДНЫЯ РЭСУРСЫ, уся прыдатная для выкарыстання ў нар. гаспадарцы вада прыродных і штучных вадаёмаў, падземныя воды, глебавая вільгаць, вадзяная пара атмасферы. Асн. крыніца В. р. Беларусі — атмасферныя ападкі, якія ўтвараюць паверхневы сцёк, запаўняюць азёрныя катлавіны, абумоўліваюць паступленне вады ў глебу, папаўняюць запасы падземнай вады. У сярэдні па воднасці год на тэр. БССР выпадае 146 км3 атм. ападкаў, з іх 36,4 км3 ідзе на рачны сцёк (фарміруецца за кошт падземнага сцёку 13,1 км3, паверхневага — 23,3 км3), каля 110 км3 выпараецца. Сумарны рачны сцёк (з улікам вады, якая прыходзіць з-за межаў рэспублікі,— 20,7 к№) у сярэдні па воднасці год 57,1 км3. У мнагаводныя гады ён дасягае 96 км3, a ў малаводныя паніжаецца да 39 км3 за год; у змене мнагаводных і мала-
Схема размеркавання водцых раслін: a — зона гелафітаў (прыбярэжных і надводных раслін); б — зона нейстафітаў (раслін з плывучым лісцем); в-—зона гідатафітаў (апушчаных у ваду раслін).
водных гадоў адзначаецца пэўная цыклічнасць. Колькасць ападкаў і інтэнсіўнасць выпарэння на тэр. рэспублікі нераўнамерныя, найлепш забяспечаны вадою яе паўн. і зах. раёны. Рэкі і азёры збіраюць ваду з вял. вадазбораў, забяспечваюць ёй прылеглыя раёны. Найменш вады на водападзельных узвышшах. Акрамя клімат. фактараў, на рачны сцёк уплывае гасп. дзейнасць чалавека (с.-г. вытворчасць і меліярацыя, змена лясістасці і інш.).
У рэспубліцы больш за 10 тыс. азёр, болып за 1,1 тыс. сажалак і 90 вадасховішчаў. Плошча воднага люстра азёр каля 2000 км2, сажалак ■— каля 200 км2, вадасховішчаў — болып за 600 км2. У азёрах і вадасховішчах 11,4 км3 вады. У зоне інтэнсіўнага водаабмену аднаўляецца каля 38,8— 41,4 млн. м’/сут прэснаіі падземнай вады, слабамінералізаванай вады каля 14—15 млн. м3/сут. Адначасовы аб’ём вады ў рэчышчах рэк Беларусі 3 км3, вады ў метровым слоі глебы каля 52 км3, вадзяной пары ў атмасферы над рэспублікай 6 км3. В. р. выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння насельніцтва, прам-сці (у т. л. цеплаэнергетыкі), арашэпня, рыбнай гаспадаркі, воднага транспарту і ў рэкрэацыйных мэтах. Агульнае водаспажыванне ў рэспубліцы больш за 2,5 км3 у год, колькасць вады ў сістэмах абаротнага водазабеспячэння каля 5 км3. Сутачнае водаспажыванне прамысл. прадпрыемствамі складае 17 %, гар. насельніцтвам—5 %, цеплавымі электрастанцыямі — 70 % ад агульнага. Разлікі паказваюць тэндэнцыю да росту выкарыстання В. р. Паскоранымі тэмпамі будзе развівацца с.-г. водазабеспячэнне — да 230—300 л/сут на 1 чалавека (40— 70 л/сут у 1975—80). Удзельнае водаспажыванне ў гарадах дасягае 500— 550 л/сут на 1 чалавека (250—300 л/сут у 1975—80). Водазабеспячэнне прам-сці будзе праводзіцца пры макс. выкарыстанні паўторнай і зваротнай вады, «бязводных» і інш. новых тэхнал. працэсаў. Забеспячэнне патрэб у вадзе гац. і сельскага насельніцтва, сельскай гаспадаркі, прам-сці і цеплаэнергетыкі будзе праводзіцца як падземнымі (30 %), так і паверхневымі (70 %) водамі. Каб пазбегнуць пагаршэння якасці В. р., неабходна ажыццяўляць комплекс мэтанакіраваных мерапрыемстваў па іх ахове (гл. Ахова водаў), у прыватнасці ўсямерна скарачаць выкарыстанне, а потым і адмовіцца ад выкарыстання рэк, азёр. вадасховішчаў для выдалення і абясшкоджвання сцёкавых водаў. Для ўзнаўлення В. р. вялікае значэнне мае комплексны падыход да вырашэння праблем іх выкарыстання.
Ліг.: М у р а ш к о М. Г., К у к с п н II. Е. Водные ресурсы Белоруссші н перспектнвы нх нспользовання.— Мн„ 1976.
М. Р. Мурашка, I. Я. Куксгн.
ВОДЫ ВЫШЧАЛОЧВАННЯ. падземныя воды, хім. састаў якіх фарміруецца ў працэсе растварэння і вышчалочвання горных парод. Паводле суадносін растваральных мінералаў, з якіх складаецца горная парода, і растваральніку (вада ці водііыя растворы) вылучаецца некалькі тыпаў В. в. Воды м а л о й м і н е р а л і з а ц ы і, пераважна гідракарбапатныя (радзей крэмніевыя), фарміруюцца ў слабарастваральных пародах (пясчана-гліпістыя,