• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Адрозніваюць агульнае В.— без выкарыстання спец. пабудоў і прылад, якія ўплываюць на стан вады, i В. спецыяльнае — з выкарыстаннем плацін, помпавых станцый, свідравін. перасоўных тэхн. прылад, для сплаву лесу і інш. На спецыяльнае В. патрабуецца дазвол Дзярж. к-та CM БССР па ахове прыроды або яго абл. інспекцыі. Па ўмовах прадстаўлення водных аб’ектаў у В. вылучаюць сумеснае (некалькі водакарыстальнікаў з аднаго аб’екта) і адасобленае карыстанне. Адасобленае В. праводзіцца на аснове дзярж. актаў, якія выдаюцца Дзярж. к-там БССР па ахове прыроды. На Беларусі 45 вадасховішчаў у адасобленым карыстанні, усе рэкі і азёры ў сумесным карыстанні. Адрозніваюць: выкарыстанне вады як рэчыва з пэўнымі якасцямі, выкарыстанне масы і энергет. патэнцыялу вады, выкарыстапне вады як асяроддзя пражывання пэўных жывёл (рыбагадоўля, развядзенне вадаплаўных птушак і пушных звяроў). Па спосабу выкарыстання водных аб’ектаў В. бывае з адборам вады і без яго. Забараняецца або прыпыняецца дзярж. органамі В., у працэсе якога можа ўзнікнуць небяспека для здароўя насельніцтва, воды забруджваюцца шкоднымі рэчывамі звыш устаноўленых норм, a водныя аб’екты засмечваюцца адходамі і адкідамі вытв-сці. Парушэнне сістэмы патрабаванняў па В. або наўмыснае іх ігнараванне вядзе да дысцыплінарнай, адм. і крымінальнай адказнасці.
    I.	Я. Куксін. ВОДАЛЯЧЭННЕ, вонкавае выкарыстанне вады ў лек. мэтах або для загартоўвання; тое. што гідратэрапія. ВОДАПАДЗЕЛ, лінія, якая раздзяляе сцёк паміж сумежнымі вадазборамі на паверхні і ў падземнай тоўшчы; займае звычайна павышаныя ўчасткі мясцовасці або найб. высокія адзнакі падземпага патоку. Сярэдняя вышыня В. над рачнымі далінамі вызначае іх урэзанасць. Вылучаюць В. галоўны — перасячэнпе пакатасцей, пахіленых у процілег-
    лыя бакі, i В. бакавы, які раздзяляе басейны рэк (або прытокаў адной ракі) адной пакатасці. Галоўны В. Беларусі — Чарнаморска-Балтыйскі. Праходзіць па раўніне Загароддзе, Капыльскай градзе, Мінскім узвышшы, Аршанскім узвышшы і раздзяляе сцёк паверхневых водаў у басейны Балтыйскага (Зах. Буг, Нёман. Зах. Дзвіна) і Чорнага (Днепр з Прыпяццю) мораў. Прыкладам бакавых В. з’яўляецца В. Бярэзіны і Друці ў бас. Дняпра. У абласцях з павышаным і раўнінах з парэзапым рэльефам В. звычайна добра выразны, на плоскіх нізінах і ў забалочаных месцах слаба выразны, бывае нераспазнавальны. У такіх выпадках пераходзіць у водападзельную прастору, вельмі тыповую, напр., для Прыпяцкага Палесся. Пад дзеяпнем тэктанічных працэсаў, рэгрэсіўнай эрозіі або рачпых перахватаў В. зрушваюцца. Штучныя перарывы В. робяцца для суднаходства, водазабеспячэння і г. д. (напр. Дняпроўска-Бугскі канал, Агінскі канал, Вілейска-Мінская водная сістзма і іпш.).
    ВОДАПРАНІКАЛЬНАСЦЬ ГЛЕБЫ, здольнасць глебы прапускаць ваду. Вызначаецца хуткасцю фільтрацыі (колькасцю вады ў мм, якая прасочваецца ў глебу за адзінку часу). Залежыць ад мех. складу, колькасці арган. рэчыва і структуры глебы. Адрозніваюць добра водапранікальныя (на Беларусі да іх належаць дзярнова-падзолістыя пясчаныя і супясчаныя глебы на рыхлых супесках, падасланых пяскамі, акультураныя дзярнова-падзолістыя глебы на лёсападобных суглінках), сярэдпеводапрапікальныя (дзярнова-падзолістыя лёгкасугліністыя), слабаводапрапікальныя (дзярнова-падзолістыя сярэднеі цяжкасугліністыя, гліпістыя) глебы. Ад В. г. залежыць запае вады ў глебе, рац. выкарыстаппе атм. ападкаў. У добра акультураных, рыхлых глебах усе ападкі паглыпаюцца і забяспечваюць нармалыіы водны рэжым глебы. Дрэнная водапранікальнасць сугліністых і гліністых глеб прыводзіць да сцякання атм. ападкаў і развіцця эрозіі глебы. Стварэнне трывалай дробпакамякаватай структуры, рыхленне, агратэхн. мерапрыемствы і інш. спрыяюць паляпшэнню В. г.
    I. А. Юшкевіч.
    ВОДАПРАІПКАЛЬНАСЦЬ ПАРОД, уласцівасць парод прапускаць ваду пры наяўнасці перападу ціску (ці ўзроўню). Характарызуецца каэфіцыентам фільтрацыі, велічыня якога залежыць ад памераў і структуры порыстага асяроддзя. Вымяраецца ў дарсі (водапранікальпасць у 1 дарсі
    прыблізна адпавядае каэфіцыенту фільтрацыі 1 м/сут). Каэфіцыент філырацыі пяскоў ад 1—2 м/сут у пылаватых да 25—50 м/сут у буйпазярністых, жвірова-галечных парод 50—80 м/сут і болып, тарфоў 1—10 м/сут (добра перагнілыя тарфы практычна воданепранікальныя і часам выкарыстоўваюцца на гідраізаляцыю). Па ступені водапранікальнасці пароды бываюць водапранікальныя, паўпранікальныя і воданепранікальныя. 3 водапранікальнымі пародамі звязаны высокадэбітныя свідравіны на ваду, страты вады на фільтрацыю з вадасховішчаў, вымыванне ўгнаенняў з глеб. У паўпранікальных пясчана-гліністых пародах назіраецца пераўвільготненасць глеб і забалочванне. Водапранікальнасць уплывае на рэжым рачнога сцёку. Калі вадазбор складзены з пясчаных і жвіровых парод, то павялічваецца водапранікальнасць атм. водаў у пароды, а значыць і доля падземнага сцёку. Паўпранікальныя гліністыя і сугліністыя пароды абумоўліваюць вял. паверхневы сцёк, высокія дажджавыя паводкі і разводдзі. На Беларусі найб. водапранікальнасць у алювіяльных адкладах рачных далін і надпоймавых тэрас, найменшая ў маналітных крышт. пародах (гранадыярыты Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу). В. п. улічваецца пры меліярацыйных і ачышчальных работах, праектаваппі вадасховішчаў і водазабораў, вывучэнні буд. уласцівасяей парод і інш.
    У. Р. Лабадзенка, A. В. Кудзельскг. ВОДАРАСЦІ (Algae), зборная група піжэйшых слаявінных або таломных споравых хларафіланосных, пераважна водных раслін. Многія В. жывуць у глебе і на яе паверхні, на дрэвах, камянях, у пяску, снезе, лёдзе, у сімбіёзе з інш. раслінамі (папр., лішайнікі), выкарыстоўваючы атм. або грунтавую вільгаць. pa­cy, пырскі вадаспадаў, фантанаў і іпш. Прадмет вывучэнпя альгалогіі. Вядома каля 38 тыс. відаў. якія аб’ядпоўваюцца ў 10 аддзелаў (тыпаў): дыятомавыя водарасці — каля 20 тыс. відаў, зялёныя еодарасці — каля 8 тыс., чырвоныя водарасці — каля 4 тыс., сіне-зялёныя водарасці — каля 2 тыс., бурыя водарасці (Phaeophyta) — 1,5 тыс., пірафітавыя водарасці— больш за 1 тыс., жоўта-зялёныя водарасці, залацістыя водарасці, харавыя водарасці — больш за 300 у кожным аддзеле і эўгленавыя водарасці — каля 840 відаў. Усе аддзелы ў працэсе эвалюцыі развіваліся ў асноўным незалежна, ад іх, відаць, паходзяць наземныя расліны. Найб. старажытныя В.— сіне-зялёныя. В. — галоў-
    ныя прадуцэнты арган. рэчываў у водным асяроддзі, у працэсе ф'отасіптэзу выдзяляюць кісларод у ваду і атмасферу. Багатыя на вітаміны (100 г сухой хларэлы задавальпяюць сутачную патрэбу чалавека і с.-г. жывёл у вітамінах), мінер. солі Ba, Mg, Na, К, Са, I; колькасць бялку, алею і вугляводаў у розных відаў В. ад 5 да 50—80 %. Выкарыстоўваюцца ў прам-сці (харч., мед., папяровай, нафтавай, хім.), з іх атрымліваюць ёд, калійныя солі, цэлюлозу, спірт, кармавы бялок, воцатную і альгінавыя к-ты. Многія В. спажываюцца чалавекам (пераважна марскія — марская капуста і салата), ідуць на корм жывёле, угнаенне. Значная роля (напр., хларэлы) як кампанента замкнёных экасістэм, якія выкарыстоўваюцца для касм. палётаў. В.— важная ч. біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў, корм зоапланктону, рыб. Масавае развіццё («цвіценне») В. пагаршае якасць вады, парушае работу фільтраў на ачышчальных збудаваннях. Некат. віды выдзяляюць таксічныя рэчывы — альгіцыды, небяспечныя для жывых арганізмаў.
    На Беларусі адзначана болып за 2200 відаў, разнавіднасцей і форм В. (каля 300 родаў), 210 з іх — глебавыя водарасці, астатнія пашыраны ў розных вадаёмах. Найб. разнастайныя па відавому складу дыятомавыя (каля 930 таксонаў з 47 родаў) і зялёныя (каля 640 таксонаў з 139 родаў); зарэгістраваны 320 таксонаў сіне-зялёных, 186 эўгленавых, больш за 50 залацістых, каля 50 жоўта-зялёных, болып за 40 пірафітавых, 13 харавых і 3 віды чырвоных В. Біямаса фітапланктону звычайна 1—6—■ 7 г/м3, папр., у азёрах сажалкавага тыпу Выгапаўскае і Чырвонае 100— 600 г/м3 сырой масы (пераважаюць сіне-зялёныя, сіне-зялёныя з пірафітавымі або дыятомавымі В.), у Нёмане і Дняпры ў летні перыяд — да 100 г/м3. Прадукцыя кіслароду В. ў рэках і азёрах ад 70—80 мг/л да 30—40 г/м2. Многія віды — індыкатары якасці вады, вызначаюць трафічны статус вадаёма, напр., у Нарачы рэзкі рост колькасці сіне-зялёных В. сведчыць аб яго эўтрафіраваппі; вял. роля харавых В. у захаванні высокай якасці вады унікальнага возера (перахопліваюць біягенныя элементы на шляху да фітапланктону). Шырока выкарыстоўваюцца (пераважна аднаклетачныя В.) у навук. эксперыментах, робяцца спробы вырошчваць зялёныя (пратакокавыя) В. для біял. ачысткі сцё-
    кавых водаў. Здолыіыя выклікаць алергію ў чалавека ад уздзеяння рэчываў распаду фітапланктону пры яго масавым развіцці і адміранні, мор рыбы пры нястачы кіслароду ад распаду масы В. пасля «цвіцення». Выкапнёвыя формы В. на Беларусі выяўлены ў адкладах дэвону, карбону (сіне-зялёныя, зялёныя, чырвоныя, харавыя) і аптрапагену (дыятомавыя). Сярод слядоў жыццядзейнасці В. у выкапнёвым стане выяўлены арган. рэшткі сіне-зялёных і зялёных (утвараюць цвёрдыя нафтападобныя злучэпні — вуглі, гаручыя сланцы), крэмніевыя часцінкі дыятомавых, радзей сіне-зялёных (апокі, кізельгур, трэпелы і інш.), карбанатныя ўтварэнні дыятомавых (утвараюць ваппяковыя і даламітавыя пароды) В. Сіне-зялёныя і чырвоныя В. ўдзельнічалі ў стварэнні арганагенных пабудоў (біягермы, рыфы, страматаліты і інш.). Вывучэнне выкапнёвых В. мае стратыграфічнае і палеаэкалагічнае значэнне.
    Асноўны структурны элемент цела В.— клетка, гал. элементы пратапласта — ядро 1 цытаплазма. Маюць найчасцей 1 ядро, часам 2—3. нават дзесяткі (кладофара) і сотні (гідрадыкцыён) ядраў, форма і месцазнаходжанне іх розныя. дыяметр 1—10 мкм (гематакокус), 12—16 (гімнадыніум). 35—57 мкм (спірагіра), 1,7 мм (ацэтабулярыя). Пратапласт звонку абмежаваны плазмале-
    май — тонкім бялкова-ліпідным слоем, няздольным фіксаваць форму клеткі (напр., у многіх залацістых, некат. зялёных В.). Бываюць 1 дадатковыя покрывы: пелікула — шчыльны эластычны бялковы слой, захоўвае форму 1 дазваляе яе змяняць у час руху (эўгленавыя), перыпласт — шматслаёвае больш шчыльнае покрыва з порамі (пірафітавыя), тэка— шматкампанентная складаная сістэма пад плазмалемай з трыхацыстамі (жыгучыя органы) і порамі. Пераважаюць В., у якіх на паверхні плазмалемы ўтвараюцца пекцінавая, цэлюлозная ці крэмніевая абалонкі. што спалучаюць ахоўную і апорную функцыі з ростам і пранікальнасцю. У хларапластах (храматафорах) клетак ёсць хларафіл 1 дадатковыя пігменты — фікабіліны (фікацыян, фікаэрытрын, фікаксанцін, карацін 1 інш.), якія маскіруюць зялёны колер хларафілу 1 надаюць В. жоўта-зялёную, жоўтую, бурую, чырвоную, сішою і сіне-зялёную афарбоўку (адсюль назва аддзелаў). Хларапласты — месца фотасінтэзу і адкладання крухмалу, значная ч. якога сканцэнтравана вакол спецыфічных сферычных бялковых цельцаў — пірэноідаў. Рухальны апарат В.— складаная сістэма жгуцікаў, базальных цельцаў і рызапластаў, часовых (рызаподыі) і пастаянных (раснічкі, псеўдаподыі) вырастаў абалонкі. Вакуолі ўдзельнічаюць у осмарэгуляцыі: пульсуючыя выдаляюць лішак вады, выконваюць экскрэторную функцыю, газавыя змяншаюць удз. масу 1 інш. Для В. характэрна адсутнасць тыповых для вышэйшых раслін сцябла, лісця 1 каранёў, у некат. (харавыя, бурыя і чырвоныя) цела падзелена па ліста1 сцяблопадобныя часткі. Існуюць аднаклетачныя водарасці, каланіяльныя водарасці, шматклетачныя і няклетачныя формы з простай або складанай будовай. Адрозніваюць 9 асн. тыпаў марфал. структуры цела В.: амебоідны — без клетачнай абалонкі 1 пастаяннай формы цела (у некат. аднаклетачных пірафітавых, залацістых, жо?та-зялёных 1 інш.);