Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Прыродакарыстанне і ахов а п р ы р о д ы. С.-г. землі належаць 411 калгасам (1,04 млн. га) і 246 дзяржгасам (0,6 млн. га). Пад с.-г. ўгоддзямі 1,78 млн. га (44,4 % тэр.), у т. л. 30 % ворных зямель, 13,6 % сенажацей і пашаў. Найб. асвоены паўд.-ўсх. (асабліва ' Дубровенскі, Аршанскі і Талачынскі) і зах. (Шаркоўшчынскі) р-ны, дзе пад с.-г. ўгоддзямі больш за 60 % тэрыторыі. Асушаныя землі займаюць 302 тыс. га (7,3 %) с.-г. угоддзяў. Найб. доля асушаных зямель у Шаркоўшчынскім. Дубровенскім, Міёрскім р-нах. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў па В. в. 34, найвышэйшы ў Аршанскім (42) і Талачынскім (40) р-нах, найніжэйшы ў Гарадоцкім, Расонскім і Ушацкім р-нах (29). Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў вобласці — ілыіаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля, бульбаводства з развітай птушкагадоўляй. Пашыраны пасевы збожжавых культур.
Лесакарыстаннем і лесаўзнаўленнем у В. в. займаюцца Аршанскі, Бягомльскі, Бешанковіцкі, Багушэўскі, Браслаўскі, Віцебскі, Верхнядзвінскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Дзісенскі. Лепельскі, Пастаўскі. Полацкі, Расонскі, Суражскі, Талачынсні і Ушацкі лясгасы, Дзвінская лясная доследная станцыя (гл. адпаведныя артыкулы). Існуіоць Багушэўская, Бешанковіцкая. Браслаўская, Верацейская, Крынкаўская, Новапагосцкая, Расонская. Суражская і Ушацкая лесапаляўнічыя гаспадаркі. Браслаўская, Новалукомсная і Полацкая азёрна-тавар-
ныя рыбныя гаспадаркі (гл. адпаведныя артыкулы), рыбгас «Навінкі» (Полацкі р-н), Багушэўскі рыбагадавальпік. 3 выкарыстаннем мясц. прыродных рэсурсаў звязаны прадпрыемствы лёгкай. харч., дрэваапрацоўчай, горназдабыўной і буд. матэрыялаў прам-сці. Зах. Дзвіна і Дняпро (ніжэй Оршы) выкарыстоўваюцца для суднаходства, Лукомскае воз.— для водазабеспячэнння Лукомскай ДРЭС. Спрыяльныя клімат. ўмовы і маляўнічыя ландшафты шырока выкарыстоўваюцца для адпачынку. Дзейнічаюць турбазы «Браслаўскгя азёры» і «Вгцебская», зоны адпачынку рэсп. значэння Браслаў, Ула, Ушачы, курорты Ушачы і Лётцы, дзіцячыя санаторыі «Багушэўск», «Лепель», «Лётцы», «Лукі», санаторыі для дарослых «Браслаў», «Друя», «Сасноўка», «Лётцы», дамы адпачынку «Лясныя азёры» і «Орша», 11 санаторыяў-прафілакторыяў, 38 баз адпачынку прадпрыемстваў.
У вобласці распрацавана і зацверджана схема комплекснага выкарыстання і аховы водных і зямельных рэсурсаў бас. Зах. Дзвіны на перыяд да 2000 rofla. Вылучаны водаахоўныя лясы (агулыіая пл. 68,2 тыс. га) уздоўж Зах. Дзвіны. Дняпра, Бярэзіпы, Друці, вакол азёр Вымна (Віцебскі р-н), Лосвіда, Лукомскае. Стрэшна, Струста, Снуды, Дрывяты, Богінскае, Шылава (Браслаўскі р-н), вакол Дабрамысленскага вадасховішча. Курортныя лясы ў зоне адпачынку Браслаў (6,2 тыс. га) і ў прыгарадзе Віцебска (208 га). У вобласці праведзена рэкультывацыя зямель на пл. 19,6 тыс. га. Існуюць пункты назірання за станам забруджанасці глеб у Верхнядзвінску, Віцебску, Докшыцах, Езярышчы, Лепелі, Оршы, Полацку, Сянне, Талачыне. Шаркоўшчыне, атм. паветра — у Віцебску, Глыбокім, Наваполацку, Оршы, Полацку, атм. ападкаў — у Лепелі, паверхневых водаў — на Зах. Дзвіне ў Віцебску, Полацку, Наваполацку, Верхнядзвінску, на Дняпры ў Оршы, на рэках Лучоса, Обаль, Ула, на азёрах Лепельскае, Лукомскае. Сянно. Найб. магутныя ачышчальныя збудаванні дзейнічаюць у Наваполацку (каля 51 тыс. м3 у год). Віцебску (27 тыс. м3), Оршы (17 тыс. м3), Новалукомлі (4,9 тыс. м3 у год). У В. в. каля 2,3 тыс. калект. і 477 тыс. індывід. членаў т-ва аховы поыроды. На тэр. вобласці Бярэзінскі біясферны запаведнік. гідралагічныя заказнікі Ельня, Балота Мох, Карыценскі Мох, паляўнічыя — Казьянскі і Асвейскі, ландшафтны Міжазёрны, азёрныя — Белае, Вялікае Астравіта. Глыбокае-Чарбамысла. Доўгае, Крывое, Рычы, Сосна. заказнікі-журавіннікі Юхавіцкі, Вялікае Балота. Фаміно, Лонна. Запольскі, Забалацце, Мошна, Чысцік (гл. адпаведныя артыкулы), помнік прыроды Вялгкі камень, ахоўныя тарфяныя радовішчы Сэрвач (Глыбоцкі р-н). Слаўнае балота (Талачынскі р-н), Даўбенгшкі (Шаркоўшчынскі р-н), помнікі прыроды і садова-паркавага мастацтва Асвейскі парк, Ахрэмавецкг парк 4 Бяльмонт», Бачэйкаўскі парк, Бешанковіцкі парк, Bavaпаеўскг парк, Вгдзалаўчы'нскг navK, Высокаўскг парк, Межаўскі парк. Дзяржавай ахоўваюцца Тадулгнскі дуб-волат (Лепельскі р-н), Юстыянаўскі дуб-волат, Сахонаўскі дуб (Верхнядзвінскі р-н), Язне'нская дуброва (Міёрскі р-н). Рэдкія прадстаўнікі фауны занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР: з млекакормячых — звычайная палятуха, буры мядзведзь, барсук; з птушак — скапа, змеяед, беркут, арлан-белахвост, сапсан. белая курапатка, чорнаваллёвая гагара. малая паганка. шэрашчокая паганка, чорны бусел, лебедзь-шыпун і інш.; з амфібій — чаротная рапуха; з рыб — сцерлядзь. еўрап. рапушка, рыбец, вусач; з насякомых — мёртвая галава,
чорны апалон. Сярод раслін, занесеных у Чырвоную кнігу, палушнік азёрны, гарлачык жоўты малы, павойнік прамы, рагулькі высокія, бяроза карлікавая, марошка, луннік ажываючы, вадзяны арэх плывучы, арніка горная, надбароднік бязлісты і інш. (Гл. таксама карту Ахова прыроды). Цікавыя экспанаты і грунтоўныя звесткі аб прыродзе вобласці сабраны ў Віцебскім абл., Пастаўскім і Полацкім краязнаўчых музеях (гл. адпаведныя артыкулы), у музеі прыроды Бярэзінскага запаведніка.
Літ.-. Внтебская область. Белорусская ССР.— 2 іізд.— Мн., 1974.
Н. К. Клгцунова, A. А. Букгна (прыродакарыстанне і ахова прыроды).
ВІЦЕБСКАЯ ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ АБСЕРВАТОРЫЯ Б е л ар у с кa г а рэспубліканскага ўпраўлення па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя. Заснавапа ў 1979 у Віцебску на базе гідралаг. станцыі. Складаецца з аддзела гідраметэаралагічнага абслугоўвання нар. гаспадаркі, Віцебскай метэаралагічнай станцыі, аддзела гідралогіі, лабараторыі па кантролю забруджвання атмасферы. Кіруе замацаванымі за абсерваторыяй 13 метэаралагічнымі станцыямі, 37 гідралаг. пастамі. Вядзе аграметэаралагічныя і метэаралагічныя пазіранні ў раёне Віцебска, гідралагічныя ў бас. Зах. Дзвіны, стацыянарныя за забруджваннем атмасферы ў Віцебску і экспедыцыйныя ў гарадах вобласці, назіранні за забруджвапнем паверхневых водаў у Віцебскай вобл.. адбірае пробы глеб у ваколіцах Віцебска для вывучэння іх забруджвання. Забяспечвае парт., сав. і гасп. ўстаповы і насельніцтва бягучай інфармацыяй аб стане надвор’я, аграметэаралагічных умовах, прагнозамі, а таксама папярэджаннямі, рэкамендацыямі і кансультацыямі аб пебяспечных метэаралагічных і гідралаг. з’явах. інфармацыяй аб ступені забруджанасці навакольнага асяроддзя і даведачнымі матэрыяламі па гідраметэаралагічнаму рэжыму. Абсерваторыя абагульняе і рыхтуе да друку матэрыялы гідралаг. назіранняў па бас. Зах. Дзвіны; прапагандуе веды па гідралогіі, метэаралогіі і ахове прыроды; ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва работай метэастанцый, асабліва па аграметэаралагічнаму абслугоўванпю нар. гаспадаркі і насельніцтва вобласці; удзельнічае ў даследаваппях і экспедыцыйных работах па вывучэнню гідраметэаралагічнага і аграметэаралагічнага рэжыму вобласці, сумесна з прамысл. прадпрыемствамі — у ахове атм. паветра ад забруджвання. У. М. Краеноўскі. ВІЦЕБСКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС В і ц е б с к, размешчана на паўд. ускраіне Віцебска. Засн. ў 1810. 3 1979 у складзе Віцеб-
скай гідраметэаралагічнай абсерваторыі. 3 1924 працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэднемесячныя і сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднесутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C — 228 сут, вегет. перыяд 184 сут, безмарозпы — 144 сут. Апошні замаразак у паветры ў сярэднім 7 мая, першы — 29 верасня. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад —1,8 (1899) да —16,7 °C (1893), у ліп. ад 15 (1935) да 21,8 °C (1938). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за —38 °C і абс. максімум больш за 35 °C назіраецца не часцей як раз у 20 гадоў. Сярэдняя т-ра паверхні глебы зімой да — 8, у асобныя гады апускаецца да —40, —45 °C. Раз у 7 гадоў бывае болып за 740 мм ападкаў. У асобныя засушлівыя гады не болып за 400 мм ападкаў. Сярэдняя макс. выш. снегавога покрыва за зіму 27 см, у асобныя гады да 55 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю ^80 %) за год 136, сухіх (з адноснай вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30%)—7. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 26, макс.— 61, з туманам адпаведна 50 і 83. з навальніцай 25 і 44, з градам 2 і 5. За год у сярэднім бывае 19 сут з галалёдам і 20 сут з шэранню.
В. Р. Жумар.
ВІЦЕБСКАЯ МУЛЬДА, адмоўная тэктанічная структура 2-га парадку,
паўн. састаўная ч. Аршанскай упадзіны. Выдзелена ў 1958 як Аршанска-Віцебская дэпрэсія, у 1961 назвапа Віцебскай упадзінай, у 1967 перайменавана ў В. м. Авальная пакатая структура, выдзяляецца ў давалынскіх адкладах платформавага чахла; па адкладах, якія ляжаць вышэй, належыць да паўд.-ўсх. крыла Маскоўскай сінеклізы. Абмежавана па Пд Цэнтральнааршанскім горстам, на Пн — Веліжскай седлавінаю, на 3 — Прыаршанскай монакліналлю Вілейскага выступу Бел. антэклізы, на У — Ярцаўскім выступам Варонежскай антэклізы.
Распасціраецца ў субмерыдыянальным напрамку амаль на 100 км, шыр. 70— 80 км. Макс. глыб. апускання паверхні фундамента 1671 м. Да бартоў паверхня фундамента плаўна ўздымаецца да адзнак -1,4—1,3 км. У межах В. м. сейсмічнымі даследаваннямі выяўлены лакальныя падняцці фундамента з амплітудай 50—100 м. Запоўнена мульда адкладамі верхняга пратэразою, перакрываецца пародамі сярэдняга і верхняга
У аддзеле прыроды Віцебскага абласпога краязнаўчага музея.
дэвону, кайназою. Пачала фарміравацца ў сярэднім рыфеі. I. В. Клімовгч. ВІЦЕБСКАЯ СКЛАДКАВАЯ СІСТЭМА, вялікая складаная тэктанічная структура ў Віцебскай вобл. ў крышт. фундаменце Беларусі архейска-раннепратэразойскага ўзросту. Выдзяляецца па геафіз. даных як лінейная зона інтэнсіўных лакальных магнітных анамалій па напрамку Магілёў — Віцебск — Невель (РСФСР). Гравітацыйнае поле павышанае. Распасціранне субмерыдыянальнае. Даўж. да 200 км, шыр. 40— 50 км. Вывучана слаба. Мяркуецца, што складзена з сінклінорных і антыклінорных структур 2-га парадку, якія чаргуюцца. і. п. Бардон.
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЬ'І КРАЯЗНАУЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1918, адкрыты для наведвання ў 1919. У Вял. Айч. вайпу разрабаваны ням.-фаш. захоппікамі. Адноўлепы ў 1945. У 1981 у музеі: аддзелы выяўленчага мастацтва, гісторыі дасав. перыяду, гісторыі сав. перыяду, прыроды; каля 97 тыс. экспанатаў. Пл. экспазіцыі 2200 м2. У аддзеле прыроды (пл. экспазіцыі 130 м2) раздзелы: агульпая геагр. характарыстыка вобласці; геал. мінулае; карысныя выкапні; глебы, клімат і феналогія; гідраграфія; раслінны і жывёльны свет; культурныя расліны; ахова прыроды. Дэманструюцца выкапнёвыя рэшткі жывёл і раслін, узоры фауны дэвону, чучалы звяроў, птушак,