• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    ВЁЧАР Аляксандр Сцяпанавіч (н. 25.3.1905, в. Машчыцы Слуцкага р-на), беларускі сав. вучоны ў rani­ne біяхіміі і мал. біялогіі, паэт. Акад. АН БССР (1966, чл.-кар. 1959), д-р біял. н., праф. (1951). Засл. дз. нав. і тэхн. БССР (1975). Скончыў БСГА (1929). Працаваў у Гарадоцкім с.-г. тэхнікуме, у НДІ харч. прам-сці БССР. 3 1937 у Кубанскім с.-г. ін-це і Краснадарскім ін-це харч. прам-сці. 3 1959 заг. лабараторыі біяхіміі раслін, з 1970 — лабараторыі біяхіміі і мал. біялогіі Ін-та эксперым. батанікі АН БССР. Даследаваў спецыфіч-
    Возера Вечалле.
    ныя субклетачныя структуры расліннай клеткі — пластыды, біяхім. працэсы ў прарастаючым і паспяваючым насенні раслін, мал. механізмы рэгуляцыі працэсу прарастання насення. Прапанаваў для вытв-сці тэхнал. прыёмы і схемы перапрацоўкі расліннаіі сыравіны, у т. л. бульбы. Пад кіраўніцтвам В. выкананы даследаванні па біяхіміі і тэхналогіі пладова-ягаднага вінаробства з мэтай больш рац. выкарыстання ўраджаяў яблык і павелічэння асартыменту. натуральных і ігрыстых вінаў. Вядзе даследаванні па кармавых і ўтвараіочых караціноіды дражджах, аскаміцэтах, па культываваншо мікраарганізмаў на канцэнтратах безбялковага соку бульбы. Удзельнічаў у стварэнні першага ў СССР доследна-прамысл. з-да па атрыманню караціну з морквы і першага з-да вытв-сці вітаміна Вг на аснове мікрабіял. сінтэзу. Старшыня савета Бел. біяхім. навуковага т-ва (1965).
    Лгт.: Бнблнографня научных трудов академнка АН БССР A. С. Вечера: К 70летню co дня рождення,— Мн., 1975; A. С. Вечар: (Да 75-годдзя з дня нараджэння).— Весці AH БССР. Сер. біялагічных навук, 1980, Лі 3.
    ВЕЧНАЗЯЛЁНЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, укрытыя зялёным лісцем на працягу ўсяго года. Характэрны для трапічпай і субтрапічнай флоры. У краінах з умераным і халодным кліматам, у т. л. і на Беларусі, да В. р. палежаць хвойныя дрэвы і кусты (елка, хвоя, ядловец), некаторыя лясныя і балотныя кусцікі і травяністыя расліны (брусніцы, талакнянка, багун, верас, журавіны, дзераза, грушанка). Як дэкар. ў аранжарэях і пакоях вырошчваюць алеандр, апельсін, кававае дрэва, кітайскую ружу, лімон, лаўравішшо, пальмы, плюшч і інш. Добрыя прадуцэнты кіслароду.
    Лісце В. р. не ападае некалькі гадоў (ігліца елкі 5—12, хвоі — 2—3 гады), маё звычайна прыстасаванні, якія змяншаюць транспірацыю, ападае і развіваецца паступова або ў некалькі перыядаў. Параўн. Згмнезялёныя раслгны.
    ВЁЧЫЦА. возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 0,14 км2. Даўж. 0,78 км, найб. шыр. 0,35 км, найб. глыб. 3,1 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады 0,27 млн. м3. Вадазбор (69,8 км2) сярэднеўзгорысты і пласкахвалісты, складзены з марэнных суглінкаў і супескаў, пераважна разараны, 33 % пл. пад лесам.
    Катлавіна падпруднага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з У на 3. Схілы выш. 15—20 м, стромкія, на Пн і ПнУ 5—7 м, спадзістыя, на ПнЗ невыразныя, супясчаныя і сугліністыя, укрытыя лесам і хмызняком, на Пн і У участ-
    камі разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,04 км) звілістая, утварае некалькі вузкіх заліваў. Берагі сплавінныя, месцамі пясчаныя, пад хмызняком. На У і 3 пойма шыр. да 200 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана гліністым ілам і мяшаным сапрапелем. Мінералізацыя вады 310—325 мг/л, празрыстасць 2,2 м. Эўтрофнае. Праточнае: праз возера цячэ р. Ідута. Зарастае пераважна падводнай расліннасцю 95 % пл. дна возера. Водзяцца лешч, шчупак, лінь, карась, плотка, акунь. На паўн. беразе в. Цвеціна. A. М. Андрушкевіч. ВЁШАЛКА, назва р. Рудніца ў верхнім цячэнні.
    ВЁШАНКА (Pleurotus), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. радоўкавых. Вядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўропе, Паўн. Амерыцы, Афрыцы, Аўстраліі. У СССР каля 30 відаў, з іх на Беларусі 6. Паразіты на драўніне, многія сапратрофы на глебе. Ядомыя, некаторыя культывуюцца.
    Шапка буйная, мясістая, часта слізкая, нырка, вухападобная або круглаватая, няяркага колеру, іншы раз сядзячая ці распасцёртая. Мякаць белая, шчыльная. мяккая, зрэдку паўхрасткаватая. Пласцінкі зыходзячыя або прырослыя, светлаафарбаваныя. Ножка эксцэнтрычная, бакавая, часам яе зусім няма; у некат. відаў ёсць кольца. Споры аліпсоідныя, круглыя, бясколерныя, гладкія. Споравы парашок белы або крэмавы.
    На Беларусі найб. вядомы 2 віды. В. з в ы ч а й н а я (Р. ostreatus) расце групамі на пнях і ствалах дрэў лісцевых парод. Пладаносіць у чэрв.— верасні. Шапка дыям. 3— 17 см, пукатая або шырокалейкападобная, цёмна-бурая, потым попельна-шэрая, жаўтаватая, амаль белая, гладкая (адрозніваюць цёмную і светлую формы). Пласцінкі зыходзячыя, частыя, з перамычкамі, белыя, жаўцеюць. Ножка бакавая, цыліпдрычная, суцэльная, белая або бураватая, каля асновы злёгку валасістая. Mae прыемны грыбны смак і пах. Лёгка культывуецца. Спажываецца свежая, марынаваная, соленая. В. в о с е н ь с к а я (Р. salig­nus) зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце асобнымі экземплярамі і групамі на асіне, таполі і вербах. Пладаносіць у вер.— кастрычніку. Шапка дыям. 5—8 см, вухаабо языкападобная, бакавая, сухая, гладкая, часта з мучністым налётам. шаравата-бурая, у маладых грыбоў звычайна больш цёмная. Пласцінкі разгалінаваныя, белаватыя, потым брудна-шаравата-бурыя, з няроўным краем. Ножка кароткая, апушаная, жаўтавата-бураватая, часта яе зусім няма. Малавядомы ядомы грыб. Спажываецца свежая. в. с. Гапіенка. ВЁСКІ, гл. ў арт. Населеныя пункты. ВІБРЫЁЗ, іпфекцыйная хвароба
    жывёл, узбуджальнік якой спіралепадобны паліморфны мікроб Vibrio fetus. Пашыраны ўсюды. На Беларусі В. адзначаны сярод буйн. par. жывёлы і авечак. Здаровая буйн. par. жывёла заражаецца ад хворай пры злучцы, штучным асемяненні, пры сумесным утрыманні, авечкі — праз інфікаваныя корм і ваду. Пры В. ў кароў і авечак бывае ялавасць, аборты, заўчасныя роды, затрымка паследу, запаленне полавых органаў. Лячэнне — антыбіётыкі. Прафілактыка і меры барацьбы: ізаляцыя хворых жывёл, дэзінфекцыя памяшканняў і інш.
    ВІБРЫЁНЫ (франц. vibrion ад лац. vibro вагаюся, уюся, дрыжу), бактэрыі, якія маюць форму кароткіх палачак (даўж. 1—5 мкм, таўшчыня 0,3—0,6 мкм), загнутых у выглядзе коскі. В.— аэробы або факультатыўныя анаэробы. Жывуць у вадаёмах, глебе, кішэчніку. Патагенныя і халерападобныя віды В. выклікаюць шэраг хвароб, у т. л. халеру ў чалавека і вібрыёз у жывёл.
    Спораў не ўтвараюць. Рухаюцца з дапамогай аднаго, радзей некалькіх жгуцікаў (большасць В. за 1 с перамяшчаецца на адлегласць, блізкую да памераў іх цела). Самы рухомы халерны вібрыён — пры даўж. цела 2 мкм за 1 с перамяшчаецца на 30 мкм.
    ВІВАРЫЙ (лац. vivarium ад vivus жывы), памяшканне для ўтрымання (зрэдку і гадоўлі) розных жывёл, пераважна лабараторных, якіх выкарыстоўваюць пры эксперыментах.
    Вешанка: 1— звычайная (форма светлая); 2— восеньская.
    У віварыі Інстытута фізіялогіі АН БССР (блокі клетак для ўтрымання белых пацукоў).
    Адрозніваюць В. спецыялізаваныя (сабачнікі, малпоўні і інш.) і агульныя, або комплексныя (для розных відаў жывёл).
    У В. найб. утрымліваюць сабак, кошак, трусоў, марскіх свінак. белых мышэй, белых пацукоў, а таксама хамякоў, пясчанак і інш. У В. могуць быць акварыумы, інсектарыі, тзрарыумы, вальеры для птушак. У БССР В. ствараюцца пераважна пры біял.. вет. і мед. н.-д. і навуч. установах. Жывёл утрымліваюць звычайна ў ізаляваных, металічных клетках або клетках з арган. шкла, якія лёгка дэзінфіцыруюцца.
    ВІВІПАРЫЯ (лац. viviparus жывародны ад vivus жывы + pario нараджаю), тое, што жыванараджэнне. ВІВІЯШТ [ад прозвішча англ. мінералога Дж. Вівіяна (J. G. Vivian)], мінерал з групы фасфатаў Гез(РО4)2 • 8Н2О. Змяшчае ў сабе Р20з (28,3 %), FeO (43 %), Н2О (28,7 %). Пры колькасці Р2О5 ад 2,5 да 17,5 % парода наз. торфавівіяпітам.
    Крышталізуецца В. ў манакліннай сістэме, утварае прызматычныя, ігольчастыя крышталі. Бясколерны, празрысты, на паветры афарбоўваецца ў зялёны (керчаніт), а потым у сіні і буры колеры. Бляск шкляны. Цв. 1,5—2; шчыльн. 2700 кг/м3. Трапляецца на Беларусі ў парашкападобных або шчыльных масах. Характарызуецца радыяльна-шаставатаю. валакністаю або зямлістаю структурамі. Утварыўся ў выніку вымывання фасфарытаў з антрапагенавай тоўшчы і з фасфарытаносных карэнных парод на невял. (0,25—1 м) глыбіні. Магутнасць 0,1—3 м. Найчасцей трапляецца сярод нізінных тарфяных балот, а таксама ў неагенавых глінах палтаўскай серыі. Выкарыстоўваецца як танная фарба і мясц. ўгнаенне. Радовішчы В. ў Гомельскай 1 Магілёўскай абл. Я. I. Аношка. ВІД (біял.), асноўная структурная і класіфікацыйная (таксанамічная) адзінка ў сістэме жывых арганізмаў; генетычна адзіная сукупнасць папуляцый асобін, якія здольны да скрыжавання з утварэннем пладавітага патомства, маюць агульныя морфафізіял. прыкметы і тып узаемаадносін з абіятычным і біятычным асяроддзем, насяляюць пэўны арэал і ў прыродных умовах практычна не скрыжоўваюцца з інш. групамі асобін. Асновы сучаснага разумення В. і відаўтварэпня заклаў Ч. Дарвін.
    В.— асобы ўзровень арганізацыі жывой матэрыі, самая меншая, непадзельная генетычная сістэма жывой прыроды з адносна закрытым генафондам, абароненым разнастайнымі ізалявальнымі механізмамі ад інпі. генаў. В. здольны да працяглага самаўзнаўлення, існавання і эвалюц. развіцця. Здольнасць В. быць носьбітам эвалюцыі — галоўная ў яго біял. характарыстыцы. Агульныя прыкметы В.: колькасць (сведчанне яго надіндывід. ўтварэння). здольнасць да ўзнаўлення. дыскрэтнасць. экалагічная (як звяна ў кругавароце рэчываў і сістэмы ўзаемасувязей абіятычных' і біятычных фактараў асяроддзя) і геагр. вызначанасць структурных адзінак (разнастайнасць форм — раса, экатып, падвід 1 інш.), гістарычнасць, устойлівасць і цэласнасць (забяспечваюцца агульнавідавымі адаптацыямі і пэўнымі ўнутрывідавымі адносінамі). В. вызначаюцца
    на аснове марфал., фізіял., біяхім., геагр., экалаі’ічнага, генетычнага крытэрыяў.
    Да сярэдзіны 20 ст. колькасць апісаных на Зямлі В. жывёл, раслін і мікраарганізмаў перавысіла 2 млн., іх агульпая колькасць (тых, якія існавалі, і сучасных) ацэньваецца ад 1,5 да 5 млрд. Цяпер існуе каля 1 % агульнай колькасці В., якія ўтварыліся на Зямлі ў працэсе эвалюцыі, пераважная ч. знікла ў выніку вымірання відаў. У сучаснай фауне Беларусі больш за 20 тыс. В. жывёл (у т. л. больш за 430 пазваночных), у флоры — каля 3,5 тыс. (у т. л. 1,5 тыс. В. вышэйшых раслін). У сістэматыцы В. агульнага паходжання аб’ядноўваюць у роды і абазначаюць у адпаведнасці з бінарнай наменклатурай двума лац. словамі — назвай роду і відавым эпітэтам (напр., Lepus europaeus — заяц-русак, Lupi­nus luteus — лубін жоўты). У палеанталогіі выкарыстоўваецца эквівалентны паняццю В. тэрмін «фратрыя». Паводле розных адзнак, у т. л. экалагічных і эвалюцыйных, адрозніваюць віды вікарныя, зніклыя, рэліктавыя, шкодныя, сінантропныя і інш. (гл. адпаведныя артыкулы).