Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ВЕЛЯМІЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ, за 3,8 км на Пд — ПдУ ад г. ДавыдГарадок Столінскага р-на. Паклад неагенавага ўзросту. Перспектыўпыя запасы 11,7 млн. т. Гліны шэрыя, цёмна-шэрыя і чорныя, тугаплаўкія, дысперсныя (часцінак драбней за 0,01 мм да 91 %), сярэднеі высокапластычныя, мантмарыланітавыя і каалінітавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—9 м, ускрышы 12—18 м. Гліны прыдатны на вытв-сць вогнетрывалых вырабаў, абліцовачнай керамікі, тугаплаўкай цэглы. Радовішча не распрацоўваецца. я. а. ільін.
ВЕЛЯСНІЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ, за 0,5 км ад в. Веляспіца Шнскага р-на. Паклад звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Разведаныя запасы 392 тыс. м3, перспектыўныя 485 тыс. м3. Гліны шэрыя легкаплаўкія, вязкія, тлустыя, з вапнавымі ўключэннямі і галькай крышт. парод, пластычныя, дысперсныя, радзей грубадысперсныя. Гліністых часціпак да 52 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0.8— 3 м, ускрышы (пяскі) 0,2—0,6 м. Глі-
ны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
ВЕЛЯШКОВІЦКАЕ РАДбВІШЧА ГЛШ I СУГЛШКАУ, за 1,6 км на Пн ад в. Веляшковічы Лёзненскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 119 тыс. м3, перспектыўныя 55 тыс. м3. Гліны і суглінкі жоўтабурыя шчыльныя, высокапластычныя і пластычныя, з рэдкімі ўключэннямі жвіру. Гліністых часцінак (драбней за 0,002 мм) 25,7—64,8 %, у суглінках 18,5-—30 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,3—6,2 м, ускрышы (лёсападобныя супескі) 0,2— 1,2 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца. м. ф. Япюк.
ВЕЛЯШКОВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯ СЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ I ПЯСКУ, паміж вёскамі Веляшковічы і Гаране Лёзненскага р-на. Паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 20,4 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм 29 %. Пясок-адсеў розназярністы, гліністых часцінак 0,8—11 %, у жві-
Венсрын чаравічак сапраўдны.
ры 0,1—5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—12 м, ускрышы 0,2—5 м. Пяскі і жвір прыдатныя для буд. работ. Радовішча пе распрацоўваецца.
ВЕНД, в е н д с к і к о м п л е к с (ад назвы стараж. слав. племя венды або венеды), верхняе, найб. маладое падраздзяленпе ў агульнап стратыграфічнай шкале верхняга пратэразою. У сучасным разуменні прыкладна адпавядае сістэмам (перыядам) стратыграфічнай шкалы фанеразою. Па геахраналагічнап шкале 1978 межы В. прыняты ў інтэрвалах: ніжняя 650—680 ±20 млн. гадоў, верхняя 570 ±20 млн. гадоў, працягласць каля 100 млн. гадоў.
Утварэнні В. займаюць 80 % тэр. Беларусі. Адсутнічаюць толькі на ПдУ Гомельскай і на невял. участках Брэсцкай і Гродзенскай абл. Магутнасць адкладаў В. 400—500 м. Залягаюць з буйпым стратыграфічным перарывам на рознаўзроставых адкладах рыфею або на крышт. фундаменце, перакрываюцца таксама з перарывам рознай працягласці балтыйскай серыяй ніжняга кембрыю або болып маладымі (да аптрапагсну ўключна) адкладамі фанеразою. В. падзяляецца знізу ўверх на вільчанскую серыю, валынскую серыю і валдайскую серыю. Складзены ў ніжняй ч. з тылітаў (стараж. пахаваных марэн), пясчанікаў, глін, якія неаднаразова чаргуюцца ў разрэзе і ўтвараюць магутную тоўшчу покрыўна-ледавіковых адкладаў познадакембрыйскага (вільчанскага, лапландскага, варапгерскага) мацерыковага зледзянення, ў сярэдняй — з вулканічных (базальты, радзей андэзітадацыты, ліпарыты і інш.) і вулканагенпа-асадкавых (туфы, туфіты, туфапясчанікі і інш.) парод, у верхняй — з пясчанікаў, глін, алеўралітаў. .У тоўшчах пясчаных парод В. значпыя запасы падземных прэспых і міпералізаваных водаў, якія выкарыстоўваюцца на бальнеалагічныя мэты (санаторыі «Лётцы», «Нарач», «Аксакаўшчына», шэраг прафілакторыяў) і на гасп. водазабеспяЧЭННб. М. в. Верацейнікаў.
ВЁНДСКІ КОМПЛЕКС, тое, што венд.
ВЕНЁРЫН ЧАРАВІЧАК (Сургіреdium), род шматгадовых травяністых раслін сям. ятрышнікавых. Вядома каля 50 відаў, пашыраных ва ўмераным і халодным паясах ІТаўн. паўшар’я; 1 від трапляецца ў Мексіцы. У СССР 6 відаў, з іх на Беларусі 2. Лек і дэкар. расліны.
В. ч. сапраўдн ы, або жоўты, ці зязюлька (С. calceolus),— еўразійскі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Занесены ў Чырвоную кнігу CGCP і Чырвоную кнігу Беларускай GCP. Вядомы месцазнаходжанні ў Белавежскай пушчы, Бярэзінскім запаведніку, заказніку Блакітныя азёры. Расце асобнымі экземплярамі на лясных палянах у ялова-грабовых дубровах і ельніках, якія пераходзяць у чорнаалешнікі; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрвені (зацвітае на 15—18-ы год). працяг жыцця адной кветкі каля 10 дзён. Размнажаецца вегетатыўна, радзей насеннем. Колькасць віду памешпылася з-за парушэння ўмоў росту ў выніку меліярацыі, высечак лесу, збору квітучых раслін. Для зберажэння віду неабходны захаванне запаведнага рэжыму на тэр. запаведнікаў і заказніка, кантроль за станам папуляцый, развядзенне ў культуры. Расліна выш. 25— 50 см, з тоўстым паўзучым карэнішчам. Сцябло пушыстае, з 3—4 чаргаванымі падоўжана-яйцападобнымі, па краі злёгку хвалістымі вял. лістамі даўж. да 18 см і шыр. 12 см. Кветкі няправільныя, з мехападобна ўздутай губой накшталт чаравічка (адкуль і назва), адзіночныя або 2—3, з пахам ваніліну. Бакавыя лісцікі калякветніка завостраныя, як і вонкавыя, чырвона-бурыя, губа светла-жоўтая, унўтры з чырванаватымі крапінкамі. Плод—каробачка. Насенне вельмі дробнае (у адной каробачцы некалькі дзесяткаў тысяч). В. ч. плямісты (С. guttatum).— магчыма зніклы від, у навук. л-ры прыводзіцпа для Магілёўскай вобл. Расце ў хвойных лясах. Цвіце ў маі — чэрвені. Расліна выш. 15— 30 см. Сцябло ў сярэдняй ч. з 2 збліжанымі лістамі. Кветкі адзіночныя. Бакавыя лісцікі калякветніка тупыя, як і губа, белыя, з буйнымі фіялетава-ружовымі плямкамі. якія зліліся, а вонкавы верхні лісцік белы або таксама з плямкамі. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя раслгны.
ВЕНЗАВЁЦКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ I ГЛІП, за 0,5 км на 3 ад в. Лудзічы Дзятлаўскага р-на. Складзена з 3-х адорвеняў мелу туронскага ўзросту і 2-х пакладаў водна-ледавіковых глін сожскага зледзянення. Разведапыя запасы мелу 16.2 млн. т, глін каля 3 млн. т. Мел белы пісчы, месцамі слабапясчаністы. Магутнасць карыснаіі тоўшчы мелу 11,5— 33 м, ускрышы 0,8—24 м. Гліны буравата-карычневыя шчыльныя. тлустыя, тонкадысперспыя. з праслоямі пяску і супеску; магутнасць карыснай тоўшчы 4—16 м, ускрышы 0,5— 10,5 м. Мел і гліны прыдатныя па вытв-сць цэменту, мел —на вытв-сць вапны. Радовішча не распрацоўваецца.
ВЕНЛбКСКІ ЯРУС, венлок (ад назвы г. Уэнлак у Вялікабрытаніі), верхні ярус ніжняга аддзела сілурыйскай сістэмы. Вылучаны ў самастойнае стратыграфічнае падраздзяленне на тэр. БССР у 1964. Выяўлены па крайнім ПдЗ (Брэсцкая ўпадзіпа) і на ПпЗ (схіл Балтыйскай сінеклізы). На ПдЗ рэспублікі В. я. складзены з вапняковых гліп і цём-
на-шэрых мергеляў з маламагутнымі праслоямі і лінзамі гліністага вапняку і вапняковістага мергелю. Трапляюцца праслоі бентанітаў монтмарыланітавага і каалінавага саставу, якія з’яўляюцца надзейнымі маркіравальнымі гарызонтамі для ўсяго 3 Усх.-Еўрап. платформы. Узрост парод В. я. пацверджаны вызначэннем выкапнёвай фауны грапталітаў, брахіяпод, малюскаў, астракод, а таксама акрытарх. Магутнасць адкладаў болып за 70 м. На ПнЗ Беларусі В. я. складзены з вапнякоў светла-шэрых да белых і даламітавых мергеляў з жаўлакамі вапнякоў. 3 гэтых адкладаў вылучаны комплекс акрытарх, які пацвярджае венлокскі ўзрост парод. Магутнасць адкладаў да 25 м. Пераважна гліністы састаў парод. грапталітавая выкапнёвая фауна, праслоі бентанітаў сведчаць пра існаванне ў венлокскі век болып глыбокага марскога басейна на ПдЗ Беларусі, чым на ПнЗ. Г. У. Зінавенка.
ВЕНТУРЫЯ (Venturia), род сумчатых грыбоў сям. вентурыевых. Вядомы 60 відаў, асабліва пашыраных у Паўн. паўшар’і. У СССР больш за 20 відаў, з іх на Беларусі 5. Факультатыўныя сапратрофы і паразіты. Развіваюцца на травяністых і дрэвавых раслінах, выклікаюць паршу раслін. Найб. шкадапосныя 2 віды. В. н е р а ў н а б о к а я (V. inaequalis) паразітуе на яблыні, характарызуецца амаль шараабо груіпападобнымі целамі (псеўдатэцыямі) дыям. да 160 мкм. В. грушавая (V. рігіпа) пашкоджвае грушу, адрозніваецца шарападобнымі псеўдатэцыямі дыям. 120—150 мкм.
Міцэлій грыбоў шматклетачны, разгалінаваны, бясколерны. Псеўдатэцыі шарападобныя, чорныя, фарміруюцца групамі на лісці, вясной іх вусцейкі ў выглядзе кропак выступаюць на паверхні. У кожным псеўдатэцыі 120—200 булавападобных сумак з 8 зеленаватымі двухклетачнымі спорамі. Акрамя сумчатай стадыі споранашэння (у гэтай ста-
Вентурыя нераўнабокая: 1— пашкоджаны пладовае цела; 4— сумка са спорамі.
ліст; 2 — споранашэнне грыба; 3 —
дыі грыбы зімуюць), ёсць канідыяльная (за лета 7—10 генерацый, у выніку чаго адбываецца масавае пашырэнне хваробы). якая прадстаўлена відамі з роду фузікладый (Fusicladium). Канідыяносцы прамыя, гладкія або скрыўленыя, бугрыстыя (у паршыгрушы). Канідыі яйца-, грушаабо адваротнабулавападобныя, спачатку адна-, потым двухклетачныя, аліўкавыя, пераносяцца ветрам і насякомымі. В. 1. Нгціеўская.
ВЁПРЫНКА, рака, упадае ў Чыгірынскае вадасх. (на р. Друць), у Клічаўскім і Кіраўскім р-нах. Даўж. 17 км. Пачынаецца на У ад в. Малінне (Клічаўскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Вадазбор (127 км2) ва ўсх. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 75 %. У нізоўі на сцёк В. аказвае ўплыў падпор ад Чыгірынскага вадасх.
ВЁПРЫНСКАЕ РАДОВІІПЧА ПЯСКОУ, за 3 км на ПнЗ ад в. Колбава Кіраўскага р-на. Паклад належыць да канцова-марэнных адкладаў сожскага зледзяпення. Перспектыўныя запасы 11,1 млн. м3. Пяскі розназярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Жвіру буйпей за 5 мм 3—34 %, гліністых часцінак 2—4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—8 м, ускрышы 1—3 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ. Радовішча не распрацоўваецца.
ВЁІІРЫНСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІП, каля в. Вепрып Чэрыкаўскага р-на. Паклад складзепы з 4-х участкаў па адлегласці 0,6—2 км і звязаны з палеагенавымі адкладамі. Разведаныя запасы 17,1 млн. т. Гліны жаўтавата-шэрыя, грубадысперсныя, пясчаністыя, з невытрыманым грануламетрычпым і хімічным саставам. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—6,7 м, ускрышы 1,2—13,5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэменту. Радовішча не распрацоўваецца.