• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    530
    ясных
    1,7
    1,6
    4,6
    4,7
    4,0
    4,2
    3,4
    2,2
    4,0
    2,9
    1,0
    1,6
    3 6
    пахмурных
    19,0
    14,6
    13,1
    9,7
    8,2
    8,0
    7,7
    8,0
    8,9
    12,1
    20,8
    20,4
    150
    з ападкамі
    18,0
    17,1
    13,7
    12,5
    12,3
    12,8
    13,8
    13,8
    13,1
    12,0
    17,4
    18,1
    175
    ца лось, дзік, воўк, заяц-бяляк і заяц-русак, ліс, куніца, тхор, янотападобны сабака, вавёрка, андатра, крот. 3 птушак прамысл. значэнне маюць глушэц, цецярук, шэрая курапатка, рабчык.
    Прыродакарыстаннс і а х о в а п р ы р о д ы. 11 ад с.-г. ўгоддзямі 63,4 % тэр. (50,4 % ворных зямель, 11,6 % сенажацей і пашаў). Асн, землекарыстальнікі — 9 калгасаў (34,9 тыс. га с.-г, угоддзяў агульнага карыстання) і 18 дзяржгасаў (37,3 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пач. 1981 асушана каля 5 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 42, найвыш. 50, найніжэйшы 37. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля, буракасеянне і льнаводства, пашырапы пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, харч., металаапрацоўчай, па здабычы і перапрацоўцы карыспых выкапняў прам-сці. Ваўкавыскі лясгас. На тэр. раёна Навадворская лесапаляўнічая гаспадарка, часткова зоны адпачынку Хацькоўцы і Воўпа; помнік прыроды Роскае геалагічнае агаленне. 3 птушак, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, пашыраны аўдотка, лебедзь-шыпун, барадатая (лапландская) няясыць; з раслін — кадзіла сармацкае, пралеска высакародпая, чубатка пустая, чына гладкая, зубніца клубняносная, званочак персікалісты, сон шыракалісты, наперстаўка буйнакветпая, мядзведжая цыбуля, лілея царскія кучары, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі, чараўнік двухлісты. На пач. 1982 у раёне 19 калект. і 9,9 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды.
    Ф. Ф. Бурак, Р. I. Лявіцкая, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. ВАЎКАВБІЯ, Коласаўшчына, рака, правы прыток Росі (бас. Нёмана), у Ваўкавыскім р-не. Даўж. 14 км. Пачынаецца каля в. Войткавічы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 %о. Вадазбор (68 км2) у межах Ваўкавыскага ўзв., пад лесам 30 %. Пры ўпадзенпі paid ў Рось — г. Ваўкавыск.
    ВАЎНЙНКА, в а ў н у х a (Lactari­us torminosus), шапкавы базідыяльпы грыб з роду млечнік сям. сыраежкавых. Пашырана ў Еўропе, Усх. Азіі, Паўн. Амерыцы; у СССР — у Еўрап. ч., Якуціі, Сярэдняй Азіі, на Д. Усходзе; на Беларусі — усюды. Расце вял. групамі ў розных лясах, асабліва з бярозавым дрэвастоем (утварае мікарызу з бярозай). Пладаносіць у жн.— верасні. Ядомая.
    Спажываецца соленая (спачатку вымочваюць або вараць, каб не было гаркаты.
    Шапка дыям. 4—10 см, пукатая, потым шырокалейкападобная, з падагнутым уніз пушыстым краем, чырванавата-ружаватая, з яснымі канцэнтрычнымі зонамі, сухая або слізкаватая, лямцававаласістая. Мякаць шчыльная, добра развітая, светла-крэмавая, з белым млечным сокам, едкая, са слабым смалістым пахам. Пласцінкі прырослыя або зыходзячыя, частыя, белаватыя, потым жаўтавата-ружаватыя. Ножка цыліндрычная, пустая, святлейшая за шапку, амаль голая, гладкая. Споры шырокаэліпсоідныя, шыпаватыя, амаль бясколерныя. Споравы парашок крэмавы.
    ВАЎНЙНКА БЁЛАЯ, грыб сям. сыраежкавых; тое, што бялянка.
    ВАЎНЯНКА ВЯРБОВАЯ (Leucoma salicis), матыль сям. ваўнянак. Шкоднік лесу.
    Ваўнянка.
    1.	Платопадобнае марэннае ўзвышша з тэрмакарставы мі западзінамі. Глебы дзяр нова-падзолістыя, дзярновападзолістыя забалочаныя, супясчаныя. Шыракалістахваёвыя, хваёвыя лясыг участкі ворных зямель.
    2.	Дробнаі сярэднеўзгорыста-ўвалістае марэннае ўзвышша, з далінна-лагчынным расчл яненнем. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзіраваныя супясчана-сугліністыя.	Ворныя землі,
    участкі хваёвых лясоў.
    3.	Дробнаўзгорыста-ўвалістае марэннае ўзвышша камамі, лагчынным расчляненнем. Глебы дзярновападзолістыя, месцамі эрадзіраваныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
    4.	Дробнаўзгорыстае марэннае ўзвышша з лагчынна-ярыстым расчл яненнем, тэрмакарставымі западзінамі, камамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзі раваныя супясчанасугліністыя. Ворныя землі,
    участкі хваёвых лясоў.	Аўтар: Г.І.Марцынкевіч
    5.	Спадзістаўвалістая марэнная раўніна з камамі, далінна-лагчынным расчл яненнем. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
    6.	Спадзістахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, астанцамі марэнных раўнін, лагчынамі сцёку. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Хваёвыя шыракаліста-яловыя лясы, участкі ворных зямель.
    Крылы (размах 4—5 см) аднаколерныя, белыя з шаўнавістым бляскам; голені, лапкі і вусікі чорныя. Лёт у чэрв.— ліпені. Вусені (даўж. да 5 см) жаўтавата-шэрыя, з падоўжным радам буйны.х, круглых, жаўтаватых або белых плям на спіне; кормяцца лісцем таполі і вербаў у маі — чэрвені. Асаблівую шкоду прыносяць пасадкам у гадавальніках, на плантацыях, гар. насаджэнням. Дае частыя ўспышкі масавага размнажэнпя, асабліва ў вільготныя гады. Меры барацьбы хімічныя.
    ВАЎНЯНКІ (Lymantriidae), сямейства насякомых атр. матылёў. У сусв. фауне каля 4 тыс. відаў; пашырапы па ўсім свеце, найб. шматлікія ў трапічных лясах Азіі і Афрыкі. У СССР болып за 60 відаў. На Беларусі 12 відаў, сярод іх няпарны шаўкапрад, манашка, залатагузка, ваўнянка вярбовая — небяспечныя шкоднікі пладовых і лясных дрэў.
    В.— начныя матылі. Крылы ў размаху 30—70 мм. Цела патоўшчанае. Ротавыя органы рудыментарныя (матылі не кормяцца). Кукалкі развіваюцца ў кокапах. Вусені з густым валасяным понрывам, мнагаедныя, кормяцца ліецем пераважна дрэвавых раслін. Зімуюць у розных стадыях, часцей вусені.
    ВАЎПЙНКА, рака. левы прыток Росі (бас. Нёмана) у Ваўкавыскім р-не. Даўж. 31 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о.
    Вадазбор (165 км2) у межах Ваўкавыскага ўзв., пад лесам 1 %. Даліна трапецападобная, шыр. ў верхнім цячэнні 400—600 м. Схілы ўмерана стромкія.
    7.	Хвалістая тэраса з рэдкімі дзюнамі, забалочанымі паніжэннямі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя. Хваёвыя лясы, участкі ворных зямель.
    8.	Даліна з поймай, лакальнымі тэрасамі, дзюнамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярновыя забалочаныя пясчана-супясчаныя. Лугі, хваёвыя лясы.
    Пойма двухбаковая, шыр. 200—300 м. Рэчышча звілістае, неразгалінавапае. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае каля 35 % гадавога сцёку.
    ВАЎЦЭЛЬНА, возера ў Лунінсцкім р-не, у бас, р. Прыпяць. Пл. 0,17 км2. Даўж. 1,65 км, найб. шыр. 0,12 км. Катлавіна старычпага тыпу. Схілы выш. да 2 м, пад хмызпяком. Берагавая лінія (даўж. 3,6 км) слабазвілістая. Берагі высокія, пясчапыя. Злучаецца з Прыпяццю ў час веснавога разводдзя.
    ВАЎЧАНКА. рака, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра), у Бабруйскім р-не. Даўж. 28 км. Пачынаецца каля в. Атрошкавічы. Сярэдні пахіл воднай паверхні 0,7 %0. Асн. прытокі: р. Ясенка і без назвы каля в. Баранавічы 3-я (злева).
    Вадазбор (374 км2) у паўд. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны. пад лесам 40 %, значны масіў па правабярэжжы ракі. Даліна трапецападобная, шыр. 200— 500 м. Пойма двухбаковая. шыр. 200— 400 м. Рэчышча каналізаванае, шыр. 5—10 м. Берагі стромкія, выш. 1.5—3 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1.9 м3/с. на веснавы перыяд прыпадае 40 % гадавога сцёку. В. выкарыст. як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
    ВАЎЧАНКА, зона адпачынку мясц. значэння, на тэр. Бабруйскага р-на, за 10 км па ПнЗ ад Бабруйска, на беразе р. Бярэзіна. Устаноўлена ў 1981. Пл. 2,2 тыс. га. Разлічапа на адпачасовы адпачыпак 12 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстапоў і баз для кароткатэрміповага адпачынку насельпіцтва Бабруйска. ВАЎЧАНСКАЕ БАЛОТА. нізіішага тыпу, па ПпЗ Бабруйскага р-па, у вадазборы р. Ваўчанка. ТТл. 2,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,9 тыс. га. Глыб. торфу да 2,8 м, сярэдпяя 1,3 м, ступень распаду 37 %, попельнасць 12—20 %. На 1.1.1978 запасы торфу 0,8 млн. т. Асушапа дрэнажом 1 тыс. га, адкрытай сеткай 1,2 тыс. га. выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
    ВАУЧАЙГАДА (Daphne), род кусто-
    Ваўчаягада: 1—звычайная (а— галінка з кветкамі, б — галінка з лісцем і пладамі. e — кветка ў разгорнутым стане); 2 — баравік (а — галінка з лісцем і кветкамі, б — галінка з пладамі).
    вых раслін сям. ваўчаягадавых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных у Еўропе (асабліва ў Міжземнамор’і), Паўд.-Усх. Азіі. Гімалаях, Іране. У СССР 19 відаў, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя і 2 віды — В. лаўровая (D. Jaureda) i В. алтайская (D. altaica) — праходзяць іптрадукцыйную праверку ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Лек і дэкар. расліны.
    В. з в ы ч а й н а я, або воўчае лыка (D. mezereum, nap. назвы воўчыя ягады), трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Рас-
    Ваўпянка вярбовая (матыль. вусень і кукалка).
    це ў цяністых вільготных хвойных і лісцевых лясах. Цвіце ў сак.— красавіку. Малагалінасты куст выш. да 1,5 м, з жаўтавата-шэрай маршчакаватай карой. Галінкі голыя, у ніжняй ч. са слядамі леташняга лісця, маладыя галінкі кароткапрыціснутаапушаныя. Ліспе чаргаванае, адваротналапцэтнае, тупаватае, выцягнутае ў кароткі чаранок, трошкі раснічастае. зверху зялёнае, знізу шызаватае, скучана на канцах галінак. Кветкі бэзава-ружовыя, духмяныя, сядзячыя. па 3—5 у пазухах леташняга лісця. Плод — авальная ярка-чырвоная касцянка. Лек. расліна (вонкавы раздражняльны сродак). мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Выкарыстоўваюць кару (збіраюць рана ўвесну) і плады (у чэрв.— ліпені). Ядавітая, таму як дэкар. расліну высаджваць у месцах, даступных дзецям. не варта. каб пазбегнуць атручэння. Добры ранневясенні меданос. В. баравік (D. cneorum. нар. назва багніца) — рэдкі міжземнаморска-еўрап. рэліктавы від. Занесена ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу Беларускай ССР. На Беларусі знаходзіцца за межамі яе суцэлыіага пашырэння. Вядомы 2 месцазнаходжанні — у Лельчыцкім р-не (Маркоўскае лясніцтва) і Прыпяцкім запаведніку (Сіманавіцкае і Дуброўскае лясніцтвы, знаходзіцца пад аховай запаведнага рэжыму). Расце невял. групамі на абмежаванай тэрыторыі ў хваёвых лясах сярэдняй увільготненасці; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў маі — пач. чэрвеня. Колькасць віду паменшылася з прычыны высечкі лясоў, збору ў якасці лек. сыравіны. Для зберажэння віду неабходны ўвядзенне запаведнага рэжыму ў месцах росту яе ў Лельчыцкім р-не, кантроль за станам папуляцый. Куст выш. 30— 40 см. з шэра-карычневай карой. Лісце сядзячае. лапацістае або падоўжана-адваротнаяйцападобнае. круглаватае або злёгку выемчатае па верхавінцы. з вострым канцом у выемцы. Кветкі ружовыя, па 6—8 у галоўках на канцах сцяблоў. Плод — жоўта-бурая ягада. Ядавітая. Іл. гл. таксама ў т. 5 на ўкл. да арт. Ядавітыя расліны.	I. М. Ляховіч.