Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
В. ў. ў тэктанічных адносінах прымеркавана да Цэтнтральнабеларускага масіву. Крышт. фундамент у паўд. ч. перакрываецца асадкавай тоўшчай верхняга пратэразою (верхнявендскі комплекс), сярэднемелавымі і палеагенавымі адкладамі. Антрапагенавая тоўшча (магутнасць болып за 100 м) складзена з адкладаў беларускага. бярэзінскага, дняпроўскага і сожскага зледзяненняў, валібоцкага. александрыйскага, шклоўскага і муравінскага міжледавікоўяў. Характэрны мелавыя адорвені, утвораныя ў сярэднім антрапагене.
Сучасны рэльеф В. ў. ўтвораны ў мінскую стадыю сожскага ледавіка. Пераважае ўзгорыста-ўвалісты эразійна-дэнудацыйны рэльеф, марэнны градава-ўзгорысты захаваўся на невял. участках. Паверхня В. ў. падзелена рачнымі далінамі, лагчынамі, западзінамі на эразійныя грады і ўзгоркі з адноснымі выш. 8—10, радзей 20—25 м. Паўсюдна трапляюцца валуны. Пашыраны выраўнаваныя платопадобпыя «другасныя» марэнныя раўніны, якія узніклі ад перапрацоўкі першаснага марэннага рэльефу. Карысныя выкапні: цэментныя і легкаплаўкія гліны, пяо чана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, мел. Звесткі пра найважнейшыя метэаралагічныя і кліматычныя паказчыкі гл. ў арт. Ваўкавыская метэаралагічная станцыя. Рачная сетка густая. належыць да бас. Нёмана. На 3 В. ў. дрэніруецца правымі прытокамі Свіслачы — рэкамі Пікелка, Верацейка, Бераставічанка; сярэднюю ч. праразае р. Рось з прытокамі Нятупа, Вехатнянка, Ваўпянка, Харужаўка, Ваўкавыя; на паўд. схілах р. Зальвянка, у вярхоўі якой скразная даліна. Глебы дзярнова-
падзолістыя слабаі сярэдпеападзолепыя па марэнных і водна-ледавіковых супесках, якія падсцілаюцца марэнным суглінкам. Пад лесам 15 %; пераважаюць хваёвыя, хмызнячкова-зеленамошныя з дамешкамі елкі, дубу, грабу, ялова-грабовыя сніткава-кіслічныя і ясянёва-крапіўныя лясы, дубровы кіслічна-сніткавыя. Па далінах рэк злакавыя і дробнаасаковыя, моцна парослыя вербняком лугі. Пад ворывам 50 % тэр. Высокая с.-г. асвоенасць В. ў. звязана з урадлівымі сугліністымі, асабліва перапюйпа-карбанатнымі глебамі. Для лепшага выкарыстання тэрыторыі мэтазгодна барацьба з эрозіяй. Іл. гл. ў т. 2 на ўкл. да арт. Заходне-Беларуская правінцыя.
В. Р. Сінякова.
ВАУКАВЫСКА-НАВАГРУДСКІ ГЕАБАТАІІІЧНЫ РАЁН. гл. ў арт. Нёманска-Перадпалеская геабатанічйая акруга.
ВАЎКАВЫСКАЯ МЕТЭА РАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС Ваўкавыск, на паўн.-зах. ускраіне г. Ваўкавыск. Засн. ў 1905. Працуе па праграме метэастапцый 2-га разраду, з 1982 — аграметэаралагічная станцыя. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэднямесячныя і сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднясутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 248 сут, вегет. перыяд 200 сут, безмарозны — 146 сут. Апошні замаразак у паветры ў сярэднім 12 мая, першы — 6 кастрычніка. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад 1.1 (1975) да -13,6 °C (1963), у ліп. ад 15,2 (1974) да 21 °C (1959). Гадавы абс. мінімум т-ры цаветра піжэй за —34 °C і абс. максімум больш за 35 °C назіраецца не часцей як раз у 20 гадоў. Сярэдняя т-ра паверхні глебы зімой да —5 °C; раз у
Санаторый «Ваўкавыск». Пладовы сад.
20—30 гадоў апускаецца да —43 °C. Раз у 11 гадоў выпадае болын за 640 мм ападкаў. У асобныя засушлівыя гады выпадае не больш за 450 мм ападкаў. Сярэдняя макс. выш. снегавога покрыва за зіму 13 см, у асобныя гады да 28 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю 32=80 %) за год 122, сухіх (з вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання ^30%)—10. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 21, макс.—43, з туманам адпаведна 48 і 71, з навальніцай 26 і 35, з градам 2 і 5. За год у сярэднім бывае 15 сут з галалёдам і 18 сут з шэранеВЫМІ з’явамі. 3. X. Таўціева.
ВАЎКАВЫСКІ АНТЫКЛІНОРЫЙ (ад назвы г. Ваўкавыск), Ваўкавыская антыкліналь, дадатная тэктанічная структура 2-га парадку ў крышт. фундаменце Зах.Бел. складкавай сістэмы, на тэр. Ваўкавыскага р-на. Па геафіз. даных вылучаецца як лінейная зона адмоўнага гравітацыйнага і магнітнага палёў паўн.— паўн.-ўсх. распасцірання. Даўж. па распасціранню 200 км, шыр. 20—35 км. Звязаны па 3 з Свіслацкім, па У з Шчучынскім сінклінорыямі і аддзелены ад іх разломамі. Складзены пераважна з біятытавых, амфібол-біятытавых, гранат-біятытавых гранітагнейсаў, у меншай колькасці — амфібалітаў.
I. П. Бардон. ВАЎКАВБІСКІ ЛЯСГАС, на тэр. Ваўкавыскага, Свіслацкага і Бераставіцкага р-наў. Арганізаваны ў 1939. 10 лясніцтваў. Пл. 71,1 тыс. га, у т. л. пад лесам 64,3 тыс. га (1.1. 1978). Лясы 1-й (31,2 тыс. га) і 2-й (33,1 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 78 %, яловыя 6,9, бярозавыя 6,4, дубовыя 5,4, альховыя 1,7, іншыя 1,6 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 72,2 %, сярзднеўзроставых 22,1, прыспяваючых 5,3, спелых
лясоў 0,4 %. Агульны запас дрэвастою 7,12 млн. м3, у т. л. спелага 0,05 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,05 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 27 гадоў, банітэт 1.6, паўната 0,73. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 22 тыс. м3, высечак догляду 47 тыс. м3, лесаадпаўленне на пл. 480 га.
ВАЎКАВЬ'ІСКІ РАЁН. на ПдЗ Гродзенскай вобл. Пл. 1,2 тыс. км2..Горад абл. падпарадкавання Ваўкавыск — цэнтр раёна; гар. пасёлкі Рось і Краснасельскі, 189 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў.
Паверхня раёна хваліста-платопадобная; уся тэр. ў межах Паўд,Зах. адгалінавання Бел. грады — Ваўкавыскага ўзвышша. Агульны нахіл паверхні з Пд на Пн. 34 % тэр. на выш. 140—170 м (ПнЗ), 43 % — на выш. 170—200 м (цэнтр. і ўсх. часткі) , 20 %—вышэй 200 м (Пд). Найвыш. пункт — узгорак 234 м за 5 км на У ад Ваўкавыска ва ўрочышчы Замкавы Лес. Найб. нізкая адзнака 105 м на Пн раёна (урэз р. Рось каля в. Тупічаны Воўпаўскага с/с).
Геалагічная б у д о в а і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах раёп прымеркаваны да паўд. схілаў Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 100—160 м (у лагчынах ледавіковага выворвання да 280 м) — утварэнні сожскага, дняпроўскага, бярэзінскага, месцамі бел. зледзяненняў. Ніжэй ляжаць неагенавыя і палеагенавыя адклады (пашыраны месцамі) магутнасцю 25—40 м, мелавыя 80—110 м, юрскія 30—50 м, вендскія 40—150 м.
Агульная магутнасць платформавага чахла 275—500 м. Пароды крышт. фундамента на глыб. 300—550 м (150—420 м ніжэй узр. м.). У раёне 3 радовішчы цэментнага мелу з агульнымі запасамі Kana 124,9 млн. т (у т. л. Калядзіцкае, Пагаранскае, Роскае); Данілаўскае (часткова ў Мастоўскім р-не), Гнезнаўскае, Пагаранскае 1 Альшымаўскае радовішчы глін; Роскае 1-е радовішча мелу для вапны; 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 7,1 млн. м3 (у т. л. Яноўскае, Замкавалескае); 3 радовішчы буд. пяскоў з запасамі 5,8 млн. м3 (у т. л. Роскае і Карпоўскае); 4 невял. радовішчы торфу з агульнымі запасамі 0,8 млн. т. Пра асобныя радовішчы карысных выкапняў гл. адпаведныя арт.
К л і м а т. В. р. размешчаны пераважна ў межах Гродзенска-Івацэвіцкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —4,9, ліп. 18,2 °C. Ападкаў 530 мм за год. Вегет. перыяд 200 сут. Іпшыя метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. пра Ваўкавыскую метэаралагічную станцыю. Гідраграфія. Рэкіналежаць да Нёманскага гідралагічнага раёна. Найб. р. Рось (левыя прытокі Ваўпянка і Нятупа, правыя — Харужаўка і Коласаўшчына), якая ўпадае ў Нёман; на 3 Верацейка, прыток Свіслачы, на крайнім ПдЎ Зальвянка. Густата рачной сеткі 0,5 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 2,3 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 59 км, магістральных і падвадных каналаў 62 км, рэгуляцыйных каналаў 56 км. Г л е б ы В. р. адносяць да Гродзенска Ваўкавыска-Слонімскага аграглебавага падраёна. Глебы с.-г.
угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 68,5, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 16,4, дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя 10,3, поймавыя (алювіяльныя) 1,7, тарфянабалотныя 2,8; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 26,4, супясчаныя 64,1, пясчаныя 6,7, тарфяныя 2,8. Плоскасная эрозія на 14,7 % пл. ворных зямель, у т. л. на 10,3 % слабая; 27,2 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльны с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі, агульнай пл. 13,9 тыс. га. Сухадолы займаюць 19,7 %, нізінныя лугі 68,4, заліўныя 11,9 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны грабовадубова-цемнахвойных лясоў, 23 % тэр. Пераважаюць значныя масівы па 0,5—3,8 тыс. га, найб. значныя: Замкавы Лес (3,8 тыс. га, Косцешкі (3,6 тыс. га), Хомін Бор (1,4 тыс. га), Галы Луг (1 тыс. га). Склад лясоў (у %): хваёвыя 78,1. яловыя 6,9, дубовыя 5,5, грабовыя 0,3, бярозавыя 6,4, асінавыя 0,8, чорнаальховыя 1,7, таполевыя 0,3. 40,9 % лясоў — пераважна штучныя насаджэнні з хвоі, радзей елкі, дубу, піхты, лістоўніцы, ліпы. 4 балоты (належаць да Гродзенска-Навагрудскага тарфянога раёна) пл. 0,5 тыс. га, усе нізінныя. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяц-
Мстэаралагічныя паказчыкі за перыяд назіраппя па Ваўкавыскай метэаралагічнай станцыі
1
11
111
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
XII
За год
Тэмпература паветра, °C
сярэднясутачная
—4,9
—4,4
—0,4
6,6
13,3
16,6
18,2
16,9
12,6
7,0
1,8
—2,7
6,7
абсалютны мінімум
—38
—33
—27
—15
—6
—1
3
1
—4
— 19
—23
—29
—38
абсалютны максімум
9
10
20
29
32
34
36
34
31
27
18
13
36
Тэмпература паверхні глебы, °C
сярэднясутачная
—5
—5
— 1
7
16
21
22
19
14
7
2
—3
8
абсалютны мінімум
—43
—36
—30
— 17
—7
—2
2
1
—6
—20
—24
—32
-43
Сярэдняя тэмпература глебы; °C на глыбіні
0,05 м
15,7
19,7
21,4
19,2
13,9
7,4
0,10 м
15,4
19,4
21,2
19,2
14,1
7,6
0,15 м
14,9
18,9
20,8
19,0
14,3
7,9
0,20 м
14,7
18,5
20,5
18,9
14,3
8,2
Сярэдняя скорасць ветру, м/с
4,2
4,1
4,2
3,7
3,5
з,з
3,2
3,2
3,2
3,6
4,5
4,2
3,7
Сярэдняя колькасць сутак са скорасцю ветру 15 м/с і болып
1,1
0,7
1,4
0,7
0,5
0,3
0,3
0,3
0,3
0,6
1,4
1,1
8,7
Сярэдняя адносная вільготнасць паветра, %
85
84
78
72
66
68
71
76
79
82
88
87
78
Сярэдняя колькасць ападкаў, мм
Сярэдняя колькасць дзён
29
30
27
34
43
74
67
75
43
34
40
34