Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
В. Р. Анціпаў.
ВЕЙЛАНЁЛЫ (Veilonellaceae), сямейства бактэрый. Паразіты жывёл і чалавека — жывуць у ротавай поласці, страўнікава-кішачным тракце і дыхальных шляхах. Пастаянна выяўляюцца ў гпойных ачагах міндалін, насаглоткі, адростку сляпой кішкі (пры апендыцыце), лёгкіх (пры гангрэне).
Аблігатныя анаэробы піарападобнай формы памерам 0,3—2,6 мкм. нерухомыя. Маюць нізкую біяхім. актыўнасць і складаныя харч. запатрабаванні.
ВЁЙНАЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Бялыніцкім р-не, на месцы асушанага воз. Вейна. Сапрапель карбанатнага тыпу, запасы 3,6 млн. м3. Высцілае ўсю пл. азёрпай чашы. Сярэдпяя магутнасць адкладаў 3,1 м, найб. 6,5 м. Натуральпая вільготнасць 83 %. Попелыіасць 79 %. У сухім стане мае (у %): азоту 1,3, вокіслаў алюмінію 1, жалеза 4,8, магнію 1,6, кальцыю 33,4, калію 0,2, фосфару 0,4. Вадародпы паказчык (pH) 8,2. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны як дамешак у корм с.-г. жывёлам, для вапнаванпя кіслых глеб.
ВЁЙНКА, II а д в е й к а, рака, правы прыток Дзвінасы (бас. Віліі), у Лагойскім р-не. Даўж. 20 км. Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Востраў. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 % оПрытокі — густая сетка асушальных канаў. У ніжнім цячэнні капалізаваная. Вадазбор (98 км2) на зах. ускраіне Мінскага ўзв., пад лесам 52 %. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
ВЁЙСІЯ (Weisia), род брыевых імхоў сям. трыхастомавых. Вядомы 27 відаў, пашыраных па ўсім зямным іпары. У СССР 6 відаў. На Беларусі на аголеных глебах, уздоўж дарог, па адхонах, канавах трапляецца В. спрэчная (W. controversa) .
Дробная аднадомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі шчыльныя, зялёныя.
жоўта-зялёныя ці бураватыя, выш. да 0,5 см. Сцябло прамастойнае, простае або вілавата-разгалінаванае. Лісце ад яйцападобна-ланцэтнага да шылападобнага, кіляватае, верхняе сабрана ў чубок, сухое — кучаравае. Каробачка са спорамі на кароткай жоўтай ножцы. падоўжанаяйцападобная ці цыліндрычная. Вечка конусападобнае з дзюбай. Спараносіць вясной. Г. Ф. Рыкоўскі.
ВЕК у біялогіі, гл. Працягласць жыцця.
ВЕК ГЕАЛАГІЧНЫ, адзінка геалагічнага летазлічэння, прамежак часу, на працягу якога намножылася тоўшча горных парод, якія ўтвараюць ярус геалагічны. Паводле апошніх радыёлагічных звестак працягласць В. г. ў палеазоі каля 8— 10 млн. гадоў, у мезазоі — 5—6 млн. гадоў, у кайназоі — 2—4 млн. гадоў. Некалькі В. г. утвараюць эпоху геалагічную.
На працягу геал. гісторыі Зямлі ў розныя вякі адны ўчасткі тэр. Беларусі інтэнсіўна апускаліся і ўкрываліся морам, другія, наадварот, актыўна падымаліся і падвяргаліся дэнудацыі. Напр., у раннедэвонскую эпоху марскі басейн на тэр. Беларусі існаваў толькі на ПдЗ (Брэсцкая ўпадзіна, Валынская дчонакліналь) у жэдзінскім веку, астатняя тэр. была сушаю, якая захоўвалася ў зігенскім і эмскім вяках. У сярэднедэвонскую эпоху (эйфельскі і жывецкі вякі) мора ўкрывала значную частку тэр. на ПнУ (Аршанская ўпадзіна), ПдУ (Прыпяцкі прагін) і дэнтр. ч. Беларусі (Бел. антэкліза, Жлобінская седлавіна), зах. частка заставалася сушаю. У познім дэвоне (франскі век) мора адступіла на У, a ў фаменскім веку марскі вадаём заставаўся толькі на ПдУ (Прыпяцкі прагін) Белару.сі. С. А. Нручак.
ВЁКШЫЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 0,5 км на Пн ад в. Векшыцы Мінскага р-на. Пластавы паклад (звязаны з краявымі ўтварэннямі сожскага зледзянення) з праслойкамі і гнёздамі розназярністага пяску і супескаў. Разведаныя запасы 11,2 млн. м3. Жвіру памерам болып за 5 мм 33 %. Гліністых часцінак у жвіры 0,2—3,8 %, у пяску-адсеве 1—3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4—23 м, ускрышы 0,2—13,5 м. Жвір і пясок-адсеў прыдатныя на выраб бетону. Радовішча не распрацоўваецца.
ВЕЛІЖЖ9, возера ў Петрыкаўскім р-не, у бас. р. Прыпяць. Пл. 0,23 км2. Даўж. 1,65 км, найб. шыр. 0,15 км. Катлавіна старычнага тыпу. Схілы выш. да 2 м, пясчаныя, пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 3,3 км) слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, на У забалочаныя. Злучана ручаём з р. Скалодзіна. Паблізу в. Вялаўск.
ВЕЛІЖЖЭ, возера ў Петрыкаўскім р-не, у бас. р. Прыпяць. Пл. 0,1 км2. Даўж. 0,98 км, найб. шыр. 0,18 км.
Катлавіна старычнага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. да 2 м, спадзістыя, пясчапыя, пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,4 км) слабазвілістая. На Пн выцякае ручай у р. Прыпяць. Паблізу в. Макарычы.
ВЁЛІЖСКАЯ СЕДЛАВІНА (ад назвы г. Веліж у Смаленскай вобл.), тэктанічная структура, якая раздзяляе Аршанскую ўпадзіну і Таропецка-Вяземскі прагін, сучляняе Ярцаўскі выступ Варонежскай антэклізы і Вілейскі пахаваны выступ Бел. антэклізы. Размешчана на ПнУ Віцебскай вобл. і ў сумежных раёнах Пскоўскай і Смаленскай абл. РСФСР. Выдзелена ў 1958 па даных магнітаі гравіметрыі як безыменная структура. Пад назвай В. с. пазначана на Тэктанічнай карце Беларусі (1976, 1977).
Памеры В. с. 40 X 35 км. Паверхня фундамента залягае на адзнаках —1,3— — 1.4 км і некалькі вышэй, паніжаецца ў бок Аршанскай упадзіны. павышаецца да Вілейскага і Ярцаўскага выступаў. Платформавы чахол у межах В. с. складзены з адкладаў верхняга пратэразою (рыфею і венду), палеазою (сярэдняга і верхняга дэвону), кайназою. Пачала фарміравацца ў рыфеі. I. В. Клімовгч. ВЕЛІКАБОРСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Вялікі Бор у Хойніцкім р-не), тэктанічная структура ў Хойніцкім р-не, на паўн. схіле Хобненска-Хойніцкага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлены ў 1961—63 рэкагнасцыровачна-плошчавымі сейсмічнымі работамі.
Па падсалявых адкладах В. п.— найб. высокая паўд.-ўсх. частка чатырохвугольнага (памер 15X6 км), выцягнутага ў паўд.-ўсх. напрамку блока. у межах якога паверхня іх апуекаецца на ПнУ ад адзнакі -2400 да.-4200 м. Па міжсалявых адкладах В. л.— монаклінальны блок, у межах якога іх паверхня апускаецца на ПнЗ ад адзнак —1800 да -3600 м; па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы — саляная антыкліналь з амплітудай каля 700 м. Скляпенне салянога падняцця ссунута на 5— 6 км на ПнЗ ад паднятай ч. падсалявога блока. В. п. выразнае ва ўсім комплексе надсалявых парод і затухае ўверх па разрэзе.
Падсалявое і міжсалявое В. п. сфарміравалася ў познафранскі і фаменскі часы, саляное — у фамене, карбоне, пермі, мезазоі і кайнаЗОІ. В. С. Канішчаў.
ВЕЛІКАЛЁСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Кобрынскім р-не, пад слоем торфу балота Вялікі Лес. Сапрапель карбанатнага тыпу, запасы 108,8 млн. м3. Сярэдняя магутнасць адкладаў 1,6 м, найб. 3,4 м. Попельпасць 94 %. У сухім стане мае (у %): азоту 0,5, карбапатаў кальцыю і магнію 49,7, пяцівокісу фосфару 0,2, вокісу калію 0,02. Вадародны паказчык 7.7. Сапрапель прыдатны для вапнавання кіслых глеб.
ВЕЛІКАПОЛЬСКАЕ СКЛЯПЁННЕ, тэктанічная структура ў Лельчыцкім р-не, на 3 Буйнавіцкага вала Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі работамі ў 1972. Выдзяляецца па верхнесаляносных адкладах верхняга дэвону. Памеры па ізагіпсе 500 м 6X5 км. Падзенне парод на паўд. крыле спадзістае (1—3°), на Пн больш стромкае (7— 10°). Па падсалявых адкладах В. с. адпавядае галаўной ч. Лельчыцкага монаклінальнага блока. Час фарміравання — лебядзяпска-дапкаўскі (?) позняга фамену (позні дэвон).
ВЕЛІКАРОГІ АЛЁНЬ, гл. Алень еелікарогі.
ВЕЛІКАСВЯТАЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Сенненскім р-не, у воз. Вялікае Святое. Запасы 2,8 млн. м3, у т. л. 2,3 карбанатнага, 0,5 арганічнага тыпаў. Высцілае 80 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 4,2 м. наііб. 11,5 м. Натуральная вільготнасць 93 %. Попельнасць 22—48 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3, вокіслаў алюмінію 2,5, жалеза 1,9, кальцыю 1,7, калію 1,2, магнію 0,9, фосфару 0.2. Вадародны паказчык (pH) 5,9. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для кальматацыі глеб.
ВЕЛІКАШВАКШТАУСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ. у Пастаўскім р-не, у воз. Вялікая Швакшта. Запасы 20,8 млн. м3, у т. л. 10,4 карбаяатнага, 3,5 крэменязёмістага, 6,9 мяшанага тыпаў. Высцілае 73 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 3 м, найб. 8.2 м. Натуральпая вільготнасць 86 %. Попельпасць 47—76 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,2, вокіслаў кальцыю 17, калію 0,5, фосфару 0,3. Вадародны паказчык (pH) 7,6. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне, для кальматацыі і вапнавання глеб.
ВЁЛЛЕ, возера ў Полацкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Пл. 0,9 км2. Даўж. 1,7 км, найб. шыр. 0,75 км, напб. глыб. 6,5 м. Вадазбор (3,75 км2) нізінны, пераважна забалочаны. Берагі спадзістыя пясчаныя, параслі хмызняком. На беразе возера в. Баравуха.
ВЁЛЛЕ, возера ў Расонскім р-не, у бас. р. Вельніца. Пл. 0.55 км2. Даўж. 0,93 км. найб. шыр. 0.84 км. найб. глыб. 4,6 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём вады 1,66 млн. м3. Вадазбор (1,7 км2) дробнаўзгорысты і спадзістахвалісты, пад лесам 34 % ■
Катлавіна рзшткавага тыпу, круглаватая. Схілы нізкія. на Пд выш. да 2,5— 3 м, спадзістыя, разараныя, на 3 і Пд пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 2.8 км) слабазвілістая. Берагі на Пн і У візкія, пясчаныя, на Пд і 3 затарфаваныя.
укрытыя хмызняком. Уздоўж возера забалочаная пойма шыр. 15—25 м, на Пд да 100 м. Дно спадзістаўвагнутай формы, выразная толькі літаральная зона, выслана пяском і апясчаненым ілам. астатняя ч. ложа ўкрыта крэменязёмістым сапрапелем. Слаба зарастае ўздоўж берага, шыр. палосы прыбярэжнай расліннасці 10—30 м. Мінералізацыя вады да 200 мг/л, празрыстасць да 1 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: выцякае р. Вельніца, упадаюць 2 ручаі. меліярацыйная канава. Водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, лінь, джгір, краснапёрка, сазан. ВЁЛЬШЦА, рака, левы прыток Нішчы (бас. Зах. Дзвіны), у Расонскім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца з воз. Велле. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %0. Вадазбор (83 км2) нізінны, азёрнасць 1 %, пад лесам 51 %.
ВЕЛЬЯМОВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ I БУДАЎНІЧАГА ІІЯСКУ, за 1 км на ПдЗ ад в. Вельямовічы Брэсцкага р-на. Пластавы паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 483 тыс. м3. У пясчана-жвіровым матэрыяле колькасць жвіру буйней за 5 мм 19,3—39,5 %, у пясках 0,6—29 %. Пяскі-адсеў розназярністыя палевашпатава-кварцавыя, гліністых часцінак у іх 0,4—16,7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы пясчана-жвіровага матэрыялу 2,3—13,4 м, буд. пяскоў 3—7,5 м, ускрышы (гліністыя пяскі) 0,2—5,5 м. Пяскі і жвір прыдатныя на вытв-сць бетону, у дарожным буд-ве, Радовішча не распрацоўваецца.