Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Літ.: Порядок вересковые (Ericales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растешія. М., 1981; Тахтад ж я н А. Л. Снстема й фнлогення цветковых растеннй,— М.; Л., 1966.
ВЁРАСЕНЬ, 9-ы месяц каляндарнага года (30 дзён), пачатак восені. Назва ад расліны верас. якая цвіце летам і ў пач. восені. 23 В. Сонца праходзіць праз пункт асенняга раўнадзенства. У Мінску сярэдняя даўж. дня ў В. 12 гадз 45 мін, вышыпя Сонца над гарызонтам 39,2 °, сярэднямесячная т-ра паветра 11,6 °C. У В. восень наступае на Пн і У Беларусі: на працягу першых дзвюх дэкад В. сярэднясутачная т-ра паветра вышэй за 10 °C. толькі ў канцы 2-й дэкады на ПнУ Віцебскай вобл. т-ра паветра пераходзіць праз 10 °C і паніжаецца. На ПдЗ і Пд (ад лініі Гродна — Івацэвічы — Жыткавічы — Гомель) восень наступае ў самым канцы В. (25—28 В.). На ПдЗ Брэсцкай вобл. В.— летні месяц, сярэдняя т-ра паветра 3-й дэкады вышэй за 11 °C. Сярэднямесячная т-ра В. змяняецца ад 10,5—11 на Пн і ПнУ да 13,5 °C на Пд і ПдЗ (гл. схему «Сярэднія тэмпературы паветра, верасень»), У канцы В. на крайнім ПнУ бываюць першыя замаразкі ( — 1, зрэдку — 3 °C) у паветры (на глебе звычайна на 1—2 тыдні раней). 3 разы ў 10 гадоў у В., звычайна ў 3-й дэкадзе, замаразкі назіраюцца на ўсёй тэр. Беларусі.
Болып частыя 1 інтэнсіўныя замаразкі ў замкнутых катлавінах, на асушаных балотах і лясных палянах. дзе замаруджаны сцёк халоднага паветра. У выключных выпадках у В. ўтвараецца няўстойлівае снегавое покрыва. Т-ра супясчанай і сугліністай глебы на глыб. 5 см у В. складае на Пд прыблізна 14,5, на Пн каля 12 °C, пры гэтым прыкметна выраўноўваецца паміж глыб. 5 і 10 см і рознымі тыпамі глеб; на глыб. 20 см глебы пяплей на 0,2—0.3 градуса. чым на глыб. 10 см. Паступовае паніжэнне
т-ры паветра ў В. спрыяе памяншэнню колькасці вільгаці паветра. Адносная вільготнасць паветра 78—84 %. Колькасць вільготных дзён (адносная вільготнасць у сярэдзіне дня 80 %) павялічваецца ў сярэднім да 4—6 у месяц; на Пн раз у 10 гадоў можа быць 11—15. Сухія дні (адносная вільготнасць 30 % У адзін з момантаў назіранняў) бываюць рэдка і толькі на Пд. У В. болып пал. дзён пахмурных, 6—10 ясных, 3—4 дні бываюць без сонца. Колькасць гадзін сонечнага ззяння ад 160 на Пн да 200 на Пд (44—65 % ад магчымага). У В. ў параўнанні са жніўнем прыкметна памяншаецца колькасць ападкаў. Размеркаванне іх па тэр. рэспублікі нераўнамернае (гл. схему «Ападкі. верасень»): максімум ападкаў (65—70 мм) выпадае ў сярэднім шматгадовым у р-не Навагруд-
ВЕРАСЕНЬ
ка і на У ад Полацка; мінімум (35— 45 мм) на 3 рэспублікі. У 3 гады з чатырох у В. выпадае не менш за 40 мм ападкаў, раз у 4 гады можна чакаць 70— 90 мм. раз у 10 гадоў — каля 100 мм. В. у Беларусі — найменш дажджлівы месяц у годзе: на Пн і ў цэнтр. раёнах Беларусі бывае 15 дзён з ападкамі, на Пд — 12. Найб. часта выпадаюць працяглыя імжыстыя дажджы. Сутачны максімум ападкаў магчымы раз у 20 гадоў. складае 20 мм (Мінск).
У В. выбіраюць бульбу, закапчваецца ўборка збожжавых, аруць поле на зябліва, сцелюць лён, збіраюць садавіну і агародніну. Звычаііна з сярэдзіны В. пачынаецца лістапад, у большасці травяністых раслін вы-
спявае насенне, ападаюць арэхі ляшчыны, жалуды дубу, крылатыя плодзікі клёну, арэшкі ліпы. насенпе елкі звычайнай. У лясах і парках выспявае рабіна, каліна, акацыя жоўтая, талакнянка, абляпіха; на балотах да канца месяца выспяваюць журавіны. Праводзяцца работы ў садах, працягваецца парыхтоўка лек. раслін. Памяншаецца колькасць насякомых, але яшчэ лётаюць матылі крушыніцы, крапіўніка. Назіраецца зварот цяпла — т. зв. бабіна лета, пры гэтым у паветры лётае павуцінпе, рассяляюцца павучкі-цянетнікі. Адлятаюць у вырай пералётныя птушкі (пеначкі. валасяпкі. чарацянкі, ластаўкі, белыя сітаўкі. удоды, ястрабы-перапёлачнікі, жураўлі, гусі, качкі). 3 поўпачы прылятаюць паўн. жаварапкі, уюркі звычайныя. Аселыя птушкі перабіраюцца да жылля чалавека. Ліняюць п^’шпыя звяры (лісіцы, яноты, вавёркі, зайцы), заканчваецца гон у капытных жывёл, збіраюцца ў глыбокіх месцах рыбы (яршы, язі. плоткі, галаўні, акуні, шчупакі, самы).
М. П. Хаміцкі. ВЕРАСбЖКА, рака, правы прыток Мухаедаўскага канала (бас. Прыпяці), у Нараўлянскім р-не. Даўж. 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %о. У ніжнім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (59 км2) нізінны, пад лесам 62 %.
ВЕРАСбЎШКІ, верашчатнікі. верасовыя п у с т к і, зараснікі вечназялёных кустовых і кусцікавых раслін сям. верасовых. Пашыравы ва ўмовах умеранага вільготнага кіянічнага клімату (Зах. і Паўн,Зах. Еўропа, Прыбалтыка) на бедпых, моцнаападзолепых пясчаных і тарфяпістых глебах. На Беларусі В. прымеркаваны да высечак лесу, хвойнікаў верасовых і лішайнікавых, бярэзпікаў верасовых і імшыстых (нязпачна), трапляюцца на дзюнных пясках Палесся. У складзе В. пераважае верас звычайны, трапляюцца бруспіцы, чарніцы, талакнянка, ядловец, імхі, лішайнікі і інш.
I. М. Ляховіч. ВЕРАСЙ. радовішча пяску за 1 км на ПпУ ад в. Явароўшчына Смалявіцкага р-на. Паклад належыць да канцова-марэнных адкладаў сожскага зледзянеішя. Разведаныя запасы 20,6 млн. м3, перспектыўныя 47,6 млн. м3. Пяскі дробнаі тонказярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Гліністых часцінак 0,2—13 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 17—39 м, уекрышы 0,5—8 м. Пяскі прыдатпыя па вытв-сць сілікатнай цэглы і вырабаў
з сілікатабетону, Радовішча не распрацоўваецца.
ВЕРАСЫ, зона адпачынку мясц. значэння ў Лагойскім р-не, за 45 км на Пн ад Мінска, на беразе р. Выпрата. Устаноўлена ў 1981. Пл. 11,4 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 20 тыс. чал.
Каля ’/s тэр. зоны займаюць мяшаныя лясы. Рэкі Сліжанка, Выпрата, Мышкаўка, вадасховішча на р. Выпрата. На тэр. зоны дом адпачынку «Лагойскі». Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага і баз для кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Мінхка. Ва ўрочышчы Рудня памятны знак на месцы дыслакацыі Лагойскага падпольнага РК КП(б)Б у гады Вялікай Айч. вайны.
ВЁРАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Гродзенскім р-не, у бас. р. Пыранка. Пл. 1,23 км2. Даўж. 7,5 км, найб. шыр. 0,4 км. Вадазбор нізінны. Праточнае: праз возера цячэ р. Сламянка (злучае В. в. з азёралі Чыжоўка і Кальніца). У возеры Вераўскае радовішча сапрапелю.
ВЁРАЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Гродзенскім р-не, у Вераўскім возеры. Сапрапель крэменязёмістага тыпу, запасы 5,3 млн. м3. Сярэдняя магутнасць адкладаў 5,3, найб. 6,8 м. Попельнасць 65 %. У сухім стане мае (у %): вокіслаў кальцыю 5,1, калію 0,5, фосфару 0,7. Вадародны паказчык (pH) 7. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне.
ВЕРАЦЁЙКА, рака, правы прыток Свіслачы (бас. Нёмана), у Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім р-нах. Даўж. 38 км. Пачынаецца каля в. Зборы (Ваўкавыскі р-н). Сярэдні пахіл воднай паверхні 1,2 %о-
Вадазбор (321 км!) пераважна ў межах Нёманскай нізіны. Паверхня пласкахвалістая. Лясістасць 7 %, мяшаныя лясы размешчаны асобнымі ўчаствамі гал. чынам у паўд. ч. вадазбору. Азёрнасць 1 %. Даліна ў вытоку трапецападобная, на астатнім працягу невыразная, шыр. 1—3 км. Схілы спадзістыя, у ніжнім цячэнні зліваюцца з прылеглай мясцовасцю. месцамі пад ворывам. Пойма пераважна двухбаковая. шыр. 0,3—1,5 км. адкрытая. месцамі асушана, укрыта хмызняком, асобныя ўчасткі забалочаныя. Рэчышча ад вытоку да в. Дубляны (Мастоўскі р-н) звілістае, ніжэй каналізаванае. шыр. ракі ў межань 5—6 м. На веснавы перыяд прыпадае каля 45 % гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м3/с. В. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Я. У. Паўляцоў.
ВЕРАЦЁЙСКАЕ ВОЗЕРА, В е р ац е й к а, у Мядзельскім р-не, у бас. р. Лаўрыха. Пл. 0,12 км2. Даўж. 0,7 км, найб. шыр. 0,2 км, найб. глыб. 10 м. Схілы выш. да 3—4 м, на Пн пад лесам. Берагі пераважна забалочаныя. Водная расліннасць пашырана да глыб. 5 м. Упадае ручай з воз. Нагаўшчынскае. Водзяцца ракі. На беразе в. Нагаўшчына.
ВЕРАЦЁЙСКАЯ ЛЕСАПАЛЯЎІІІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1976 у Докшыцкім р-не. Пл. 43,4 тыс. га (1981). Рэльеф раўнінны, месцамі слабахвалісты. На тэр. гаспадаркі рэкі Вілія, Поня, воз. Дамашкаўскае. Лясы пераважна хваёва-шыракалістыя, лясістасць 64 %. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. прамысл. відаў сярэдняй якасці (3-і клас банітэту). Водзяцца лось (каля 60 асобін), дзік (100), казуля (50), заяц-русак, заяцбяляк, цецярук і інш. Ажыццяўляюцца біятэхн. мерапрыемствы.
ВЕРАЦЁПШК ВЯЛІКІ (Limosa limosa), птушка падатр. кулікоў атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. У СССР пасяляе лесатундру ад Прыбалтыкі на У да Алтая, жыве ва Усх. Сібіры, на Анадыры і ў Прыморскім краі. На Беларусі найб. шматлікі на Палессі,
Вераценніца ломкая.
звычайны ў цэнтр. частцы, рэдкі на ПнУ. Гнездавальны і пралётны від. Жыве на адкрытых вярховых балотах, поймавых лугах. Нар. назвы грыцук, грута, грыца, нёцяг. Корміцца лічынкамі насякомых, дробнымі малюскамі, жукамі, радзей насеннем.
Даўж. цела 36—45 см, маса 250—300 г (самкі болыпыя за самцоў). Апярэнне спіны рыжавата-бурае. стракатае, галавы і грудзей ржава-рыжае. бакі белыя з папярочнымі бурымі 1 рыжымі палосамі, бруха белае, хвост чорны з белай асновай. На крылах белая палоса. Самкі больш цьмяныя. Дзюба роўная, доўгая. Ногі доўгія, чорныя. Прылятае ў пач. красавіка. Гнёзды — неглыбокія ямкі, злёгку высланыя сухой травою, на адкрытых ч. балота сярод асакі. Нясе 3—4 карычневыя з шэрымі стракацінкамі яйцы ў 2-й пал. крас.— маі. Вылет птушанят у ліпені. На пралётах трапляецца невял. чародкамі каля пясчаных рачных вод^іелей (кос, астравоў). Адлятае ў вырай у жніўні.
ВЕРАЦЁННІК МАЛЫ (Limosa Іарропіса), птушка падатр. кулікоў атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. У СССР насяляе тундру і лесатундру ад Пн Скандынаўскага паўвострава да Чукоткі і Зах. Аляскі. Суцэльнай тэрыторыі пашырэння, відаць, няма. На Беларусі рэдкая птушка, трапляецца па вясеннім (крас.— пач. мая) і асеннім (вер.) пралётах. Гняздуецца вельмі рэдка. Корміцца В. м. пераважна насякомымі і іх лічынкамі.
Падобны на вераценніка вялікага, але меншы за яго (даўж. цела 37—41,5 см. маса 194—310 г), на крылах не мае белай палосы, апярэнне больш яркае, хвост у белых і цёмных палосах.
ВЕРАЦЁННІЦА ЛОМКАЯ (Anguis tragilis), яшчарка сям. вераценніцавых атр. лускаватых. Пашырапа ў Еўропе, на астравах Эгейскага м., Кіпры, у Турцыі, паўн. Іране, Закаўказзі, на паўн. схілах Каўказскага хрыбта і сумежнай з ім раўніне; у СССР — на У да 61—62 ° усх. даўгаты, на Пн да 63 ° паўн. шыраты. На Беларусі трапляеода ўсюды, найчасцей на 3 і ПдЗ. Водзіцца ў вільготных шыракалістых і мяшаных лясах, на ўзлесках, высечках, палянах. Хаваецца ў лясным подсціле, пад стваламі паваленых дрэў, у гнілых пнях. Пар. назвы слівень, мядзяніца. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы жывёла (знішчае голых слізняў, вусеняў, мнаганожак і інш. шкодных беспазваночных).