Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
0,9
0,5
0,6
0,3
0,3
0,1
0,0
0,1
0,1
0,1
0,1
0,1
3,2
Сярэдняя адносная вільготнасць паветра, %
86
85
78
72
68
69
71
75
79
82
88
88
78
Сярэдняя колькасць ападкаў, мм
28
31
33
36
50
76
71
72
46
37
36
32
548
Сярэдняя колькасць дзён ясных
1.5
1,5
3,5
3,5
3,3
3,8
3,8
3,1
4,2
3,1
1,0
1,4
34
пахмурнмх
19,0
15,7
13,9
10,0
9,4
8,9
7,9
9,1
9,5
12,3
20,0
20,7
156
з ападкамі
17,9
17,0
13,0
11,0
12,5
12,9
13,4
12,8
12,0
11,8
16,2
17,4
168
узнікненне і развіццё жыцця на Зямлі; клімат і феналогія; ландшафты, жывёльны і раслінны свет краю; асн. палажэнні тэорыі Ч. Дарвіна на прыкладах жыцця жывёл і раслін; пераўтварэнне прыроды чалавекам; ахова прыроды ў Брэсцкай вобл. Дэманструюцца акамянелыя і касцявыя рэшткі стараж. жывёл з тэр. вобласці, чучалы звяроў, птушак, рыб, дыярамы «Палессе», «Белавежская пушча», палеазойскай, мезазойскай, кайназойскай эраў. У фондах музея калекцыі насякомых, трутавых грыбоў, гербарыі і інш. экспанаты (каля 3 тыс. адзінак захоўвання). Музей вядзе лекцыйна-прапагандысцкую работу ў школах, калгасах, саўгасах, на прадпрыемствах па прыродазнаўству і пытаннях аховы прыроды. За год у музеі 240— 270 тыс. паведвальнікаў.
БРЭСЦКІ ВОДАНАПОРНЫ БАСЁЙН, усх. частка Падляска-Брэсцкага воданапорнага басейна на ПдЗ Беларусі. Прымеркаваны да Брэсцкай упадзіны і схілаў прылеглых тэктанічных структур. На У мяжуе з Беларускім воданапорным скляпеннем. Пл. басейна 31,6 тыс. км2. Працягласць з 3 на У каля 170 км, з Пн на Пд 250 км. Ваданосныя гарызонты Б. в. б., злучаныя паміж сабой у комплексы, і водатрывалыя тоўшчы, якія іх падзяляюць, прымеркаваны да палеазойскіх, мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. Магутнасць зоны актыўнага водаабмену дасягае 1400 м. Воды напорныя, у верхніх гарызонтах антрапагенавых адкладаў безнапорныя. Рэсурсы складаюць 6,8 млн. м3/сут, модуль падземнага сцёку 2,5 л/с з 1 км2, П’езаметрычныя ўзроўні на глыб. 3—27 м ад паверхні. Дэбіт свідравін 5,8—100 м3/сут пры паніжэнні п’езаметрычнага ўзроўню на 8—35 м. Воды прэсныя, гідракарбанатныя натрыевыя і сульфатныя натрыевыя з мінералізацыяй 0,3—0,6 г/л. Ардовікска-кембрыйскія і верхнепратэразойскія ваданосныя комплексы на ПдЗ і ПдУ Б. в. б. ў зоне запаволенага водаабмену. Воды саланаватыя, гідракарбанатныя натрыевыя і хларыдныя кальцыевыя з мінералізацыяй 4,9—12 г/л. Прэсныя воды Б. в. б. выкарыстоўваюцца для гасп. водазабеспячэння, саланаватыя могуць ужывацца ў бальнеалагічных мэтах.
Літ.: Лавров А. П., Шаповал Л. II. Брестскнй артезнанскнй бассейн.— У кн.: Гндрогеологяя глубянных зон артезііанскігх бассейнов Белоруссіш. Мн., 1975. Л. I. Шапавал.
БРЭСЦКІ ЛЯСГАС, на тэр. Брэсцкага, Маларыцкага, Камянецкага і Жабінкаўскага р-наў. Арганізаваны ў 1939, 8 лясніцтваў. Пл. 89,9 тыс. га, у т. л. пад лесам 79,7 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (49,4 тыс. га) і 2-й (40,5 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 72,8 %, альховыя 10,6, бярозавыя 10,4, дубовыя 3,7, інш. 2,5 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 66 %, сярэднеўзроставых 25,1, прыспяваючых 6,6, спелых лясоў 2,3 %. Агульны запас дрэвастою 7,25 млн. м3, у т. л. спелага 0,38 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,26 млн. м3. Сярэднія ўзрост лесу 29 гадоў, банітэт II, 5, паўната 0,71. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 48 тыс. м3, высечак догляду 38 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 650 га. На тэр. лясгаса помнікі прыроды — пажэжынскі дуб-волат, астраўныя ельнікі; санаторый «Бярэсце». в. М. Кгслякоў.
БРЭСЦКІ ПЕДАГАГІЧНЫ ІНСТЫТУТ імя A. С. Пушкіна. Засн. ў 1950 на базе Брэсцкага настаўніцкага ін-та (іспаваў з 1945). Імя A. С. Пушкіна прысвоена ў 1949. У 1980/81 навуч. ф-ты: філалагічны, фізіка-матэматычны, біёлага-хімічны, географа-біялагічны, фіз. выхавання, педагогікі і методыкі пачатковага навучання. На біёлагахім. і географа-біял. ф-тах спецыяльнасці: біялогія і хімія, геаграфія і біялогія. Інстытут мае аграбіял. станцыю, геал. лабараторыю, вучэбны заал. музей.
Асн. кірункі даследаванняў па біял. і геагр. навуках: фізіялогія і біяхімія раслін, біял. асновы асваення, рэканструкцыі і аховы жывёльнага свету, фізіял. і структурныя асновы функцый мышачных і вісцэральных сістэм, мінералогія.
БРЭСЦКІ ПЧОЛАГАДАВАЛЫПК, у в. Радванічы Брэсцкага р-на. Разводзіць чыстапародных лясных цёмных сярэднерускіх пчол, вядзе селекцыйна-плем. работу па паляшпэнню іх бел. папуляцыі. Mae цэх для адкачкі і расфасоўкі мёду, пчальнікі на 1 тыс. пчаліных сем’яў у Брэсцкім і Маларыцкім р-нах.
Прадукцыйнасць пчалінай сям’і 34— 35 мядовых адзінак. Рэалізуе (штогод) 5—10 т таварнага мёду, каля 100 кг кветкавага пылку і пропалісу, болып як 0,9 тыс. пчаліных пакетаў, каля 8 тыс. пчаліных матак.
БРЭСЦКІ РАЁН. на ПдЗ Брэсцкай вобл. Плошча 1,6 тыс. км2. Горад абл. падпарадкавання Брэст — цэнтр. раёна; г. п. Дамачова, 142 сельскія нас. пункты, 11 сельсаветаў.
Паверхня раёна нізінна-раўнінная. Большая частка тэр. (85 %) у межах Брэсцкага Палесся і толькі паўн. частка (на Пн ад лініі Вял.
Матыкалы — Жабінка) на Прыбугскай раўніне. Агульны нахіл тэр. з ПдУ на ПнЗ. 68 % тэр. на выш. 130— 150 м. Найвышэйшы пункт 186,1 м (каля в. Заполле Матыкальскага с/с), найб. нізкая адзнака 122,5 м (у сутоку Матыкальскага канала з Бугам). На Пд і У адносныя перавышэпні да 2 м/км2, на ПнУ да 10 м/км2.
Геалагічная будова і к арысныя выкапні. У тэктанічных адносінах тэр. раёна прымеркавана да Брэсцкай упадзіны, Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 25—150 м, складзеныя пераваж’на з ледавіковых 1 водна-ледавіковых адкладаў дняпроўскага, бярэзінскага, часам беларускага зледзяненняў, ніжэй неагенавыя, палеагенавыя 10—35 м, мелавыя 140—220 м, юрскія 40—80 м, сілурыйскія 340—550 м, ардовікскія 20— 30 м, кембрыйскія 300—350 м, вендскія 250—300 м адклады. На крайнім У развіты рыфейскія адклады магутнасцю да 50 м. Глыб. залягання фундамента 1100—1750 м (адзнакі 950—1600 м ніжэй узр. м.). Вядомы 25 радовішчаў торфу з запасамі 7731 тыс. т (найб. балоты Страдзеч, Лышчыцы з запасамі 2085 тыс. т); 3 радовішчы глін (Шэбрынскае, Вычулкаўскае, Гершонска-Міцькаўскае); Мухавецкае радовішча буд. пяскоў; Кашарскае радовішча мелу. Пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул.
Клімат Б. р. адносяць да Пружана-Брэсцкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —4,4, ліп. 18,8 °C. Ападкаў 548 мм за год. Вегет. перыяд 208 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. ў артыкуле Брэсцкая метэаралагічная станцыя. Г і драграфія. Рэкі раёна належаць да Прыпяцкага гідралагічнага раёна. Найб. рака — Буг з правымі прытокамі Лясная, Мухавец, Спанаўка, Серадовая Рэчка, Капаёўка. Мухавец уваходзіць у сістэму Дняпроўска-Бугскага воднага шляху. Значныя азёры: Селяхінскае, Рагазнянскае, Белае, Мяднянскае, Сажалка Таварная. Густата натуральнай рачной сеткі 0,5 км/км2. Даўжыня меліярацыйнай сеткі 4,1 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 63 км, магістральных і падвадных каналаў 557 км, агараджальных 20 км, рэгуляцыйных каналаў 378 км. Г л е б ы адносяць да 3 аграглебавых раёнаў (з Пн на Пд): ГродзенскаВаўкавыска-Лідскага, Брэсцка-Драгічынска-Іванаўскага, ГанцавіцкаЛунінецка Маларыцка СтолінскаПінскага. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 31,8, дзярновападзолістыя забалочаныя 23,2, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 15,6, поймавыя (алювіяльныя) 15,7, тарфяна-балотныя 13,7; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 7,5, супясчаныя 57,6, пясчаныя 21,2, тарфяныя 13,7. Плоскасная эрозія на 6 % пл. ворных зямель, у т. л. на 5 % слабая. Р а с л і н н ы і ж ывёльны с в е т. Прыродная расліннасць раёна належыць да Бугска-
Палескай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі, пл. каля 27,5 тыс. га. Сухадолы займаюць 12,5 %, нізінныя 51,5, заліўныя 36 %, пераважна ў пойме Буга. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў, 36 % тэр. раёна. Найб. лясістасць на Пд і У раёна, найменшая — на Пн. Пераважаюць масівы па 210 га, найб. па 1500 га (Шэбрынскі лес, урочышча Бары). Склад лясоў (%): хваёвыя 72,8, яловыя 1,1, дубовыя 3,7, чорнаальховыя 10,6, бярозавыя 10,4 і інш. 31,8 % лясоў — штучныя насаджэнні. 25 балот (належаць да КамянецкаМаларыцкага тарфянога раёна) пл. 6095 га (часткова асушаныя), з іх 6057 га нізінныя, 38 га вярховыя. Асн. балотныя масівы (га): Страдзеч, Паднева 830, Лышчыцы 819. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, ліс, заяц-бяляк і заяц-русак, янотападобны сабака, вавёрка, чорны тхор, лясная куніца, барсук, воўк, выдра, андатра, крот.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгод-
1. Узгорыста-хвалістая марэнная раўніна з катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
2. Пласкахвалістая водна-ледаві ковая раўніна з дзюнамі, лагчынамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзол істыя, дзярнова-падзо* лістыя забалочаныя пясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя лясы, пазапоймавыя лугі, участкі драбналістых лясоў, ворныя землі.
3. Спадзістахвалістая водна-ледавіковая раўніна з астанцамі марэннай раўніны, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя пясчаныя. Шыракалістахваёвыя лясы, участкі ворных зямель.
4. Пласкахвалістая водна-ледавіковая раўніна з западзінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя супясчанапясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў, пазапоймавых лугоў.
5. Пласкахвалістая тэраса з дзюнамі, астанцамі марэннай раўніны, западзінамі. Глебы забалочаныя дзярновыя, дзярнова-карбанатныя і дзярнова-падзолістыя пясчана-супясчаныя. Ворныя землі, участкі пазапоймавых лугоў.
6. Пласкахвалістая тэраса з дзюнамі, лагчынамі. Глебы дзярновападзолістыя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя, забалочаныя пясчацыя. Ворныя землі.
7. Плоская з пратокамі пойма. Глебы поймавыя тарфяна-балотныя, дзярновыя забалочаныя, Нізінныя балоты, поймавыя лугі, участкі ворных зямель.
дзямі 43,4 % тэр. (25,9 % ворных зямель, 17,2 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 13 калгасаў (32,2 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 11 дзяржгасаў (31,8 тыс. га с.-г. угоддзяў). Асушана 16,9 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 33, найвышэйшы 41, найніжэйшы 25. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — на Пн малочна-мясная з буракаводствам, на Пд — мяса-малочная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожжавых культур і бульбы. У раёне Брэсцкі лясгас, на беразе воз. Белае турбаза «Белае возера» і зона адпачынку Белае возера, курорт Возера Белае. Прадпрыемствы металаапрацоўчай і буд. матэрыялаў прам-сці. У межах раёна Мяднянскія ельнікі. 3 жывёл і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца зубр і лебедзь-шыпун. На пачатак 1982 у раёне 13,3 тыс. індывід. і 31 калект. члены т-ва аховы прыроды.