Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ходзіць у склад Гродзенска-Ваўкавыска-Лідскага аграглебавага раёна Цэнтральнай (Беларускай) аграглебавай правінцыі (пра аграглебавыя раёны гл. адпаведныя артыкулы). Глебы с.-г. угоддзяў вобласці адрозніваюцца пераўвільготненасцю і забалочанасцю, высокім працэнтам меліяраваных плошчаў. Нармальна ўвільготненыя дзярнова-падзолістыя глебы займаюць толькі 20,2 % пл. с.-г. угоддзяў, пашыраны на адгор’ях Навагрудскага ўзв. і Капыльскай грады, на Баранавіцкай і Прыбугскай раўнінах, трапляюцца ў Загароддзі; у Баранавіцкім р-не складаюць 52,5 %, Ляхавіцкім 33,2, Камянецкім 47,6, Пружанскім 32, Брэсцкім 31,9 %. Дзярнова-падзолістыя забалочаныя, а таксама дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы найб. пашыраны ў Брэсцкім Палессі, Загароддзі і на 3 Прыпяцкага Палесся. На дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы прыпадае 27,4 % пл. с.-г. угоддзяў, у Бярозаўскім р-не 42,5 %, Іванаўскім 43, Драгічынскім і Жабінкаўскім р-нах 36,6, у Ганцавіцкім р-не 35,1%. Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя глебы займаюць 20,4 %; у Драгічынскім р-не 37,7 %, Кобрынскім 36,3, Жабінкаўскім 33,8, Маларыцкім р-не 33,7 %. Пад тарфянабалотнымі глебамі 25,7 %, у некаторых раёнах болып за ’/з с.-г. угоддзяў: у Ганцавіцкім 44,4 %, Івацэвіцкім 43,6, Пінскім 38,3, Лунінецкім р-не 35,5 %. Па мех. складу пераважаюць супясчаныя глебы (40,6 % с.-г. угоддзяў), прымеркаваныя да ўзгорыста-хвалістых раёнаў. У Камянецкім р-не іх 72,3 %, Жабінкаўскім 69,5, Ляхавіцкім 60,2, Брэсцкім р-не 57,5 %. Меншую плошчу займаюць сугліністыя глебы —7,5%. Толькі ў Баранавіцкім р-не яны займаюць 40,6 %, у Столінскім р-не 19,4%. Шырока выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы пясчаныя глебы — 26,2 %. Пасля ўцягнення ў карыстанне ўрадлівых меліяраваных тарфяна-балотных глеб значная ч. пясчаных глеб пайшла пад лесанасаджэнні, але ў некаторых раёнах на іх яшчэ вял. с.-г. плошчы: у Маларыцкім р-не 64,5 %, Лунінецкім 50,8, Пінскім 35,6, Кобрынскім 34, Драгічынскім 31, Столінскім 30,8, Іванаўскім р-не 30 %. Тарфяныя глебы займаюць 25,7 %, найб. пашыраны ў цэнтр. і паўд.-ўсх. раёнах вобласці. Месцамі на асушаных тарфяных глебах, незамацаваных пясках назіраецца ветравая эрозія. Водная плоскасная эрозія на невял. плошчах — 7,6 % с.-г. угоддзяў, у т. л. моцнаэрадзіраваныя займаюць 0,2 %, сярэднеэра-
дзіраваныя 1,3 % ворных зямель. Найболып пашкоджаных ворных зямель у Пружанскім (14,3 %) і Баранавіцкім (12,3 %) р-нах. Завалуненыя ворныя землі займаюць 4,6 %, у Камянецкім р-не 32,3 %, Ляхавіцкім 9,5, Ганцавіцкім р-не 8,8 %; валуны пераважна дробныя, не вельмі шкодзяць гаспадарцы (завалуненасць слабая).
Раслінны і жывёльны с в е т. Болыпая, паўд. частка Б. в. належыць да Бугска-Палескай геабатанічнай акругі падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў, паўн. частка ў межах Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі падзоны грабовадубова-цемнахвойных лясоў. Пад лясамі 36 % тэр. вобласці. На хваёвыя лясы прыпадае 59,6 %, яловыя 3,2, дубовыя 3,8, грабовыя 0,36, ясянёвыя 0,33, бярозавыя 16,8, асінавыя 0,7, чорнаальховыя 15,1, інш. 0,1 % укрытай лесам плошчы. Найб. лясістасць (у %): у Ганцавіцкім (53), Івацэвіцкім (46), Лунінецкім (43) р-нах, найменшая ў Жабінкаўскім (18), Бярозаўскім (22), Драгічынскім (23) і Кобрынскім (24) р-нах. Найб. лясныя масівы: Белаеежская пушча (частка), Ружанская пушча, Шарашоўская пушча, Беражноўская лясная дача і Сцесінская лясная дача.
Пад лугамі 588,8 тыс. га. На пазапоймавыя нізінныя лугі прыпадае 67,2%, на заліўныя — 23,9, на сухадольныя 8,9 %. У асобных раёнах пад лугамі і пашай да */4 тэр. (у Іванаўскім р-не 24 %, Кобрынскім 22, Драгічынскім 25,6 %). Нізінныя лугі пераважна чорнаасаковыя і прасянаасаковыя. Вял. плошчы ў пойме Прыпяці заняты вострыцавымі і малініевымі лугамі, якія зарастаюць вярбой размарыналістай. У пойме Гарыні і Буга трапляюцца ўчасткі буйназлакавых лугоў з шматлікімі бабовымі. Балотныя тарфяныя лугі ці травяныя балоты «гала» ў поймах злакава-асаковыя, на водападзелах асаковыя, гіпнаасаковыя і асакова-гіпнавыя. Травастой сухадольных лугоў складаюць злакі (булаваносец сіваваты, танканог шызы і інш.), драбназлакавыя (грэбнік звычайны, мятліца тонкая, каласок духмяны і інш.), разнатраўе, Балоты адносяцца да Камянецка-Маларыцкага, Кобрынскага, Драгічынска-Пінска-Любанскага, Столінска-Лепельскага, АшмянскаСлуцкага тарфяных р-наў (гл. адпаведныя артыкулы). Вылучаецца 459 балот, якія займаюць 21 % тэр. вобласці. Найб. забалочаныя Лунінецкі, Ганцавіцкі і Ляхавіцкі р-ны. Па плошчы пераважаюць нізінныя балоты (88,2 %), пераходныя скла-
даюць 8,3 %, вярховыя — 3,5 %. На нізінных балотах пераважаюць лясы з пушыстай бярозы і чорнай вольхі, покрыва з асок і балотнага разнатраўя. Для поймавых балот характэрны зараснікі трыснягу з рагозам, маннікам вадзяным, чаротам, хвашчом балотным і буйнымі асокамі.
Паводле зоагеагр. раянавання Б. в. належыць да Белавежска-Пінскага ўчастка Палескай нізіннай зоагеагр. правінцыі. На тэр. вобласці па ўліку на 1980 дзікіх жывёл (тыс. галоў): дзік — 1,86, казуля — 2,14, лісіца — 2,55, высакародны алень —• 0,08, лось — 1,32, заяц-бяляк — 4,35, заяц-русак — 21, вавёрка — 14, бабёр — 0,39, тхор — 0,96, норка — 0,13, куніца — 0,8, янотападобны сабака — 0,3, воўк — 0,31, барсук — 0,05, выдра — 0,2, рысь — 0,03. Большасць дзікіх жывёл захавалася ў Белавежскай пушчы. 3 птушак на значнай ч. вобласці пашыраны шэрая качка, глушэц, на ПдУ — чырвонагаловы нырок.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Сельскагаспадарчыя землі належаць 288 калгасам (1,02 млн. га) і 187 дзяржгасам (0,33 млн. га). Пад с.-г. ўгоддзямі 1,45 млн. га (45,3 % тэр.), у т. л. ворных зямель 26 %, сенажацей і пашаў 18,2 %. Найб. асвоены зах. (асабліва Камянецкі, Жабінкаўскі), паўн.-ўсх. (Баранавіцкі, Ляхавіцкі) і паўд. (Кобрынскі, Драгічынскі, Іванаўскі) раёны, дзе пад с.-г. ўгоддзямі ад 50 да 66 % тэр. Асушаныя землі ў складзе 603 меліярацыйных сістэм (з іх 143 маюць плошчу болып чым па 1000 га), займаюць 532,4 тыс. га (52 % с.-г. ўгоддзяў). Найб. доля асушаных зямель у Бярозаўскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Іванаўскім, Кобрынскім, Лунінецкім і Маларыцкім р-нах. Сярэдні бал банітэту с.-г. ўгоддзяў па Б. в. 33, найвышэйшы ў Баранавіцкім і Камянецкім р-нах (38), найніжэйшы ў Ганцавіцкім (28) і Маларыцкім (29) р-нах. Спецыялізацыя б. ч. калгасаў і дзяржгасаў — мяса-малочная жывёлагадоўля, развітыя ільнаводства і буракасеянне. Пашыраны пасевы збожжавых кулыур і бульбы.
Лесакарыстаннем і лесаўзнаўленнем займаюцца Баранавіцкі, Брэсцкі, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Мікашэвіцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі і Целяханскі лясгасы (гл. адпаведныя артыкулы). У вобласці Кобрынская лесапаляўнічая гаспадарка, Брэсцкая паляўніча-рыбалоўная гаспадарка, Белаазерская садковая рыбная гаспадарка. 3 выкарыстаннем мясц. прыродных рэсурсаў звязаны таксама
прадпрыемствы харч., горназдабыўной і буд. матэрыялаў прам-сці. Рэкі Прыпяць, Стыр, Гарынь, Мухавецг Піна, Дняпроўска-Бугскі канал выкарыстоўваюцца для суднаходстваг азёры — для рыбалоўства і развядзення дзічыны, азёры Белае і Чорнае таксама для водазабеспячэння Бярозаўскай ДРЭС.
Спрыяльныя кліматычныя ўмовы і маляўнічыя ландшафты шырока выкарыстоўваюцца для адпачынку і як лек. фактар. Дзейнічаюць турбазы «Белае возера» (Брэсцкі р-н), «Лясное возера» (Баранавіцкі р-н)г зоны адпачынку Белая (Брэсцкі р-н), Лясная (Баранавіцкі р-н), дзіцячыя санаторыі «Елачкал (Брэсцкі р-н), «Лахва» (Лунінецкі р-н), «Сасновы Бор» (Івацэвіцкі р-н), санаторыі для дарослых «Бярэсце» (Брэсцкі р-н) і «Савейкі» (Ляхавіцкі р-н); «Буг» (Жабінкаўскі р-н).
У Б. в. 1756 калект. і каля 664 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. Існуюць пункты назірання за станам забруджвання глеб у Баранавічах, Брэсце, Высокім, Ганцавічах, Івацэвічах, Пінску, Лунінцы, Пружанах; пункты назірання за станам атм. паветра ў Брэсце, Баранавічах, Высокім, Пінску. На тэр. вобласці запаведна-паляўнічыя гаспадаркі «Белавежская пушча» (болыпая частка), «Целяханская» (Ганцавіцкі і Ляхавіцкі р-ны); заказнікі: батанічныя — Баранавіцкі, МіхалінскаБярозаўскі (Пружанскі р-н), Радастаўскі (Драгічынскі р-н); гідралагічныя — Выганашчанскае (Ляхавіцкі р-н), Дзікае (Пружанскі р-н); ландшафтны Белае (Лунінецкі р-н), паляўнічы Ленінскі (Лунінецкі р-н); заказнікі-журавіннікі Борскі, Ялоўскі (Ганцавіцкі р-н). Пра кожны заказнік гл. адпаведны артыкул.
На тэр. Б. в. шмат насаджэнняў, якія ахоўваюцца дзяржавай: Высокаўскі парк (г. Высокае), Кобрынскі парк, Манькавіцкі парк (г. Столін); Новаберажноўскі парк (Столінскі р-н), Парэцкі парк (Пінскі р-н), Савейкаўскі парк (Ляхавіцкі р-н), Барэцкая дуброва (Бярозаўскі р-н), Моўчадскае насаджэнне лістоўніцы еўрапейскай (Баранавіцкі р-н), Восаўскае, Церабежскае насаджэнні карэльскай бярозы (Івацэвіцкі р-н), Мяднянскія ельнікі (Брэсцкі р-н), Ліноўскі хвойнік (Пружанскі р-н), Маларыцкія і Пажэжынскія ельнікі (Маларыцкі р-н; гл. адпаведныя артыкулы). Шмат дрэў-помнікаў прыроды: брашэвіцкая карыя-экзот (Дра-
гічынскі р-н), Сувораўскія дубы, дубволат (Жабінкаўскі р-н), пажэжынскі дуб-волат; піхта каўказская (Століпскі р-н), дуб пірамідальны, бук лясны пурпурны (Камянецкі р-н), ліпа раскідзістая (г. Камянец), дубыблізняты (Баранавіцкі р-н), дубы пірамідальныя (г. Баранавічы), дубы звычайныя, ліпа драбналістая (Лунінецкі р-н), дуб пірамідальны, елка еўрапейская (г. Брэст).
Рэдкія прадстаўнікі фауны занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР: млекакормячыя — белавежскі зубр, барсук; птушкі — беркут (Белавежская пушча), змеяед (Палессе), сапсан (Прыпяцкае Палессе), чорны бусел, пугач (філін), шэры журавель, арол-карлік (Белавежская пушча), лебедзь-шыпун (Брэсцкі, Пружанскі р-ны), малая паганка (Лунінецкі р-н) і інш.; паўзуны — балотная чарапаха (бас. Прыпяці), мядзянка (Белавежская пушча, Ган> цавіцкі р-н); рыбы — сцерлядзь (Прыпяць), звычайны харыус (рэкі бас. Буга), вусач (марона) — Гарынь, Стыр; насякомыя — махаон (усюды), жук-алень (Белавежская пушча, Палессе), пераліўніца вялікая (Палессе) і інш. Сярод раслін, занесеных у Чырвонуго кнігу Беларускай ССР, сальвінія плывучая, гарлачык белы (пойма Прыпяці), палушнік азёрны (Лунінецкі р-н), ятрышнік дрэмлік, асака ценявая (Пінскі р-н), астранцыя вялікая (Белавежская пушча), сон шыракалісты, пралеска высакародная (па ўсёй тэр.) і інш. Гл. таксама карту «Ахова прыроды».