Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
балочванню, зарастанню вадаёмаў, пагаршаюць якасць лугоў.
Шматабо аднагадовыя імхі розных памераў (1 мм — 50 см), звычайна зялёныя. Сцябло простае, вілаватаабо монападыяльна-разгалінаванае, двух-, шматрадковааблісцелае, з рызоідамі. Спарагоны верхавінкавыя і бакавыя. Каробачка са спорамі ў болыпасці відаў з перыстомам. Першасная пратанема звычайна ў выглядзе галінастай ніткі, другасная ўзнікае з любой ч. гаметафіту.
Г. Ф. Рыкоўскг. БРЫЁПІЯ, род травяністых раслін сям. гарбузовых; тое, што пярэступ. БРЫЁГІСІДЫ, клас мохападобных; тое, што лістасцябловыя імхі.
БРЫЗ (фр. brise), мясцовы вецер з сутачнай перыядычнасцю на берагах мораў, вял. азёр і вадасховішчаў, а таксама на некаторых вял. рэках. Дзённы Б. дзьме з воднай паверхні на болып цёплае ўзбярэжжа, начны — з ахалоджанага ўзбярэжжа на водную паверхню. На Беларусі адзначаецца на многіх азёрах і вадасховішчах, некаторых участках вял.
Бручка: 1— верхняя частка расліны з кветкамі; 2— караняплод з разеткай лісця; 3— стручок.
Брызгліна бародаўчатая: 1— галінка з лісцем і кветкамі; 2— кветка; 3— плод.
рэк у летні перыяд, скорасць яго да 2 м/с, праяўляецца пераважна пры антыцыкланалыіым надвор'і, калі ў наваколлі водных аб’ектаў бывае штыль. Вертыкалыіая магутнасць Б. на азёрах звычайна некалькі соцень м, пад ім існуе перанос паветра ў адваротным напрамку (антыбрыз), прычым начны Б. мае меншую магутнасць.
БРЫЗГЛІНА (Euonymus), род лістападных і вечназялёных куставых і дрэвавых раслін сям. брызглінавых. Вядома каля 220 відаў, пашырапых у Еўразіі (асабліва ў Кітаі, Японіі, Індакітаі), Амерыцы і Аўстраліі. У СССР 21 від, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя і 10 інтрадукаваных відаў. Кара (асабліва каранёў) мае гуту. Лек. і фарбавальныя расліны.
Галінкі раслін голыя або ў густых бародаўках. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, на чаранках. Кветкі двухполыя, пляскатыя, часам плямістыя. у складаных або простых паўпарасоніках, зрэдку — адзіночныя. Плод — скурыстая каробачка.
Б. е ў р а п е й с к а я (E. europaea, нар. назвы браздзельнік, бразгуліна, бруслён, гіржамяліна, сухалеснік) у БССР па паўн.-ўсх. мяжы суцэльнага пашырэння. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, у зарасніках хмызняку па далінах рэк і схілах яроў. Цвіце ў чэрв., плады выспяваюць у верасні. Куст выш. 2—5 м, з гладкімі зялёнымі тупачатырохграннымі галінкамі, па гранях з бурымі акаркавелымі рэбрамі. Лісце адваротнаяйцападобнае або падоўжана-эліпсоіднае, цёмна-зялёнае, злёгку скурыстае. Кветкі жаўтавата-зялёныя, у 2—5-кветкавых паўпарасоніках. Каробачкі шара-грушападобныя, ружаватыя. Насенне белае з аранжавымі прынасеннікамі. Плады з ванітоўпымі і слабілыіымі ўласцівасцямі. выкарыстоўваюцца ў нар. медыцыне. У паўд. раёнах трапляецца форма з болып буйным лісцем і характэрнымі коркавымі вырастамі на грапях галінак. Б. б ародаўчатая (Е. verrucosa, нар. назвы брузглявіна. страмяніна, трамяліна, бружнеўнік) трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў хвойных і мяшаных лясах, у хмызняку па берагах рэк, ярах. Цвіце ў маі — чэрв., плады выспяваюць у вер.— кастрычніку. Куст выш. 1—2 м, з круглаватымі галінкамі, укрытымі рыжаватымі або чорна-бурымі бародаўкамі. Лісце падоўжана-эліпсоіднае. па краі зубчастае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, непрыкметныя, у 3— 9-кветкавым парасоніку. Каробачкі паніклыя, цёмна-чырвоныя, чаты-
рохлопасцевыя, прыплюснута-грушападобныя, Насенне чорнае, бліскучае, з ярка-чырвонымі прынасеннікамі. Каштоўная гутаперчаносная, фарбавальная і лек. расліна.
3 інтрадукаваных у зялёным буд-ве найб. перспектыўныя 2 віды. Б. М а ак a (E. maackii, радзіма — Паўд.-Усх. Сібір, Прыморскі край, Карэя, Кітай) — дрэўца выш. 6—8 м, з ланцэтным лісцем і чырванаватымі або ружовымі пладамі, цвіце ў чэрв., плады выспяваюць у верасні. Б. свяшчэнная (E. sacrosancta, радзіма — Д. Усход, Паўн.-Усх. KiTaft, Карэя, Японія) — куст выш. 1,5—2 м, з падоўжана-адваротнаяйцападобным або эліпсоідным лісцем 1 цёмна-бардовачырвонымі пладамі, цвіце ў маі, плады выспяваюць у верасні. Святлалюбныя і газаўстойлівыя расліны. Патрабавальныя да ўрадлівасці і вільготнасці глебы. Добра пераносяць перасадку і абрэзку. Дэкаратыўныя з-за яркай афарбоўкі лісця і пладоў. Размнажаюцца насеннем (восенню, адразу пасля яго збору) і вегетатыўна (атожылкамі, чаранкамі). Моцна пашкоджваюцца тлёй і брызглінавай моллю. Выкарыстоўваюцца на жывыя агароджы, у адзіночных і групавых пасадках, пры афармленні скальных садзікаў і камяністых горак.
Г. У. Вынаеў, В. Р. Анціпаў. БРЫЗГЛІНАКВЁТНЫЯ (Celastrales), парадак двухдольных раслін. Вядомы 12 сямействаў, 164 роды, больш за 2 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў тропіках. У СССР 2 роды, 24 віды, з іх на Беларусі 2 дзікарослыя і 17 інтрадукаваных відаў з родаў брызгліна і дрэвагубца. Сярод Б, лек., гутаперчаносныя і дэкар. расліны.
Дрэвы, кусты, радзей травяністыя расліны з чаргаваным або супраціўным простым, звычайна суцэльным лісцем з дробнымі прылісткамі або без іх. Кветкі невял., зеленаватыя ці белаватыя, правільныя, у цымозных або рацымозных суквеццях; для кветак характэрны добра развіты нектарны дыск. Пялёсткі свабодныя ці зрэдку зрослыя. Гінецэй з 2—5 або больш глыбаказрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя ці амаль паўніжняя, з перавернутымі семязародкамі. Плод — каробачка, касцянка, ягада. Насенне з мясістым эндаспермам.
Літ.: Порядок бересклетовые (Сеіаstrales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 5, ч. 2. Цветковые растення. М., 1981; Т а хт а д ж я н А. Л. Снстема н фіілогення цветковых растеннй.— М.; Л., 1966.
БРЫІДЫ, падклас лістасцябловых імхоў; тое, што брыевыя імхі.
БРЬІКІСІН МОХ-ГАЛАЕ, нізіннае балота на ПнУ Акцябрскага р-на, у вадазборы р. Нератоўка. Пл. 1,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,8 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,7 м. 3 першапачатковых запасаў торфу (2,1 млн. т) на 1.1.1978 засталося 1,8 млн. т. Раней праводзілася нязначная здабыча торфу. 482 га асуіпаны адкрытай сеткай, выкарыстоўваюцца пераважна пад сенажаць, 758 га ў натуральным стане, заняты рэдкім лесам з хвоі і бярозы.
БРЫЛЬЯНТАВЫ АКУНЬ (Еппеаcanthus obesus), рыба атр, акунепадобных. Водзіцца пераважна ў чыстых рэках і азёрах усх. штатаў ЗША. Завезены ў СССР у 1950-я г.; гадуюць як акварыумную рыбу.
Даўж. 5—6 см (у прыродных умовах да 10 см), самкі драбнейшыя за самцоў. Цела аліўкава-карычневае са шматлікімі бліскучымі блакітнавата-зялёнымі плямамі і кропкамі. Пярэдняя ч. спіннога плаўніка ніжэйшая за заднюю, калючая. Непатрабавальны да вады; трымаюць у вял. акварыумах.
БРЫНЁЎСКАЕ ПАДНЙЦЦЕ (ад назвы в. Брынёў у Петрыкаўскім р-не), тэктанічная структура ў Петрыкаўскім р-не, у межах зах. часткі Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1973 сейсмічнымі даследаваняямі. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы Б. п.— антыклінальная складка памерам 10x3 км з мінім. адзнакай у скляпенні 100 м і амплітудай 100 м. Структура комплексаў дэвону, якія ляжаць ніжэй, і паверхні фундамента не вывучана. Па даных дэталёвай гравіметрыі Б. п. адпавядае інтэнсіўная дадатная анамалія сілы цяжару (да 2,2 адзінак), якая звязана, магчыма, з выступам фундамента. Мяркуюць, што падсалявыя адклады залягаюць на адзнаках —1200 1300 м.
Т. А. Старчык. БРЫНЁЎСКАЕ РАДОВІШЧА БУРАГА ВУГАЛЮ, у Петрыкаўскім р-не каля в. Брынёў. Выяўлена ў 1973 у
Брыльянтавы акунь.
У Брынёўскім парку.
адкладах неагену. Глыб. залягання вугальнага пласта да 83 м, магутнасць да 19,9 м. Адносіцца да гумусных вугалёў з вільготнасцю болып за 40 % (група Б-1). Цеплыля згарання ад 10,9 да 20,1 МДж/кг (2600—4810 ккал/кг), попельнасць ад 20,1 да 31,7 %, выхад лятучых рэчываў на гаручую масу ад 52 да 60 %, колькасць серы ад 0,6 да 1,4 %, выхад смол (бітумаў) ад 7,6 да 14,6 %, Запасы вугалю на пл. 7,1 км2 ацэньваюцца ў 40 млн. т, у т. л. балансавыя 38,1 млн. т. Радовішча не эксплуатуецца. ю. I. Горкг.
БРЫНЁЎСКІ ПАРК, у в. Брынёў Петрыкаўскага р-на. Закладзены ў 19 ст. Пл. каля 6 га. Парк пейзажны, кампазіцыпна-дэкар. значэнне маюць дрэвавыя насаджэнні і невял. паляны. У мінулым вылучаўся багатым складам дрэвавых раслін. Асталося каля 45 відаў, у т. л. каштоўныя экзоты: ліпы (лямцавая, каралінская і шыракалістая), дуб паўн., лапіна крылаплодная, вязы, таполя, глогі, ружы і інш. Захаваўся часткова, Помнік садова-паркавага мастацтва. Перспектыўны для аднаўлення. _
БРЫТАЛІТ (грэч. brithys цяжкі+ііthos камень), мінерал з кл. сілікатаў, Се, Са2 [БіОДзОН. На Беларусі трапляецца ў пародах жалезаруднай фармацыі дакембрыю.
Крышталізуецца ў гексаганальнай сістэме. Крышталі прызматычныя або няправільнай формы. Афарбаваны нераўнамерна, часта занальна, ад блакітнашэрага колеру да ружоваабо чырвонабурага, бывае жоўты. Бляск алмазны. Цв. 5, шчыльн. 4370 кг/м3. На паверхні Б. няўстойлівы, замяшчаецца бастнезітам да поўных псеўдамарфоз, радзей абрастае артытам у выглядзе тонкіх каёмак па перыферыі крышталяў. Чысты Б. трапляецца рэдка, часцей у выглядзе дробных рэліктаў у цэнтры псеўдамарфоз бастнезіту. М. К. Кашавенка.
БРЫУМ (Bryum), род лістасцябловых імхоў сям. брыевых. Вядома болып за 800 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР каля 100 відаў, з іх у БССР 24. Наглеба-
выя імхі, мпогія — піянеры глебавых агаленняў, некаторыя прадстаўлены шырока на асакова-гіпнавых балотах.
Дзярнінкі зялёныя, жоўтыя, бурыя, чырванаватыя, радзей серабрыстыя. Сцябло ад 0,5 да 25 см даўж., прамастойнае, простае ці галінастае з рызоідамі. Лісце ад акругла-яйцападобнага і тупога да ланцэтнага і завостранага, суцэльнакрайняе або зубчастае, жылка звычайна выступае за край ліста. Каробачка са спорамі ад шарападобнай да цыліндрычнай на чырвапаватай ножцы. Вечка пукатае з бародаўкай. Вегетатыўнае размнажэнне вывадковымі пупышкамі, ніткамі і інш.
На Беларусі найб. пашыраны 4 віды. Б. с е р а б р ы с т ы (В. argenteum) расце на сухой незадзернаванай глебе — на палях, па адхонах канаў, на вытаптапых месцах, каля дарог, па берагах рэк, на стрэхах, камянях, сценах. Касмапаліт. Мохпустазелле, спадарожнічае чалавеку. Двухдомны. Дзярнінкі шырокія, шчыльныя, светлаабо блакітнаватазялёныя, сухія — серабрыста-белыя. Сцяблы да 2 см выш., з мноствам каташковых парасткаў. Лісце круглавата-яйцападобнае, завостранае, суцэльнакрайняе, з простай жылкай. Каробачка амаль цыліндрычная, чырвона-карычневая, потым чарнаватая, на чырвопай ножцы 1—2 см выш. Спараносіць з вясны да позняй восепі. Б. д з і р в а н і с т ы (В. caespiticium) трапляецца на старых каменных сценах, дранкавых і саламяных стрэхах, сухой і вільготнай глебе. Двухдомны. Дзярнінкі падушкападобныя, жаўтаватаці шэра-зялёныя, густалямцавыя. Лісце яйцападобна-ланцэтпае, жылка пры