Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
ў 1975 за 28 км ад Мінска. Асн. кірунак дзейнасці — вырошчванне пасадачнага матэрыялу дэкар. дрэвава-кустовых раслін і насення газонных траў. Агульная пл. 1,7 тыс. га (1980). Гадавальнікі займаюць 200 га, газонныя травы — 200 га, 10 га адкрытага грунту пад пасадкамі цыбульных і клубнецыбульных раслін (цюльпанаў і гладыёлусаў). э. Э. Ахрэм.
БРАХІ... (ад грэч. Ьгасйўз кароткі), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «кароткі».
БРАХІАНТЫКЛІНАЛЬ (ад браxi... + антыкліналь), укарочаная антыклінальная складка слаёў горных парод, авальнай у плане формы. На геал. карце выхады пластоў, з якіх
Братаўііа дуброўная: 1 — галінка з лісцем і кветкамі; 2— кветка; з— плод.
Да арт. Браулёз. Браула (1) і яе лічынка (2).
Брахігобіус нунус.
складаецца размытая Б., размяшчаюцца ў выглядзе авалаў з найб. стараж. пластамі ўяутры і больш маладымі звонку. Брахіантыклінальныя складкі шырока распаўсюджаны на тэр. Беларусі. Лакальныя падняцці тыпу Б. байкальскага і каледонскага этапаў развіцця ўстаноўлены на тэр. Аршанскай (Блонскае, Асіповіцкае і інш.) і Брэсцкай (Кусцінскае, Прыбугскае) упадзін, Бел. антэклізы (Пухавіцкае, Радашковіцкае, Воранаўскае і інш.). Амплітуда іх 30— 100 м. Б. герцынскага этапа развіцця вылучаны ў межах Прыпяцкага прагіну па паверхні міжсалявых, саляноснай тоўшчаў і ў надсалявых адкладах. Большасць Б. байкальскага і каледонскага этапаў развіцця парушапы дыслакацыямі разрыўнога тыпу, Рэгіянальнае распаўсюджанне Б. падпарадкавана больш вял. тэктанічным структурам — валам, структурным насам і г. д, Б. перспектыўныя пры нафтапошукавых работах. Г. У. Зінавенка.
БРАХІГОБІУС (Brachigobius), род рыб сям. бычкоў атр. акунепадобных. Пашыраны ў трапічных вадаёмах, часцей у саланаватай вадзе вусцяў рэк. У СССР завезены ў 1950-я г.; як акварыумныя рыбы вядомы Б. ксантазона (звычайна пад гэтай назвай акварыумісты аб’ядноўваюць блізкія віды — В. xantozona, В. nunus, В. aggregatus).
Даўж. Б. 4—4,5 см. Цела спераду цыліндрычнае, ззаду моцна сплюшчанае з бакоў. Галава кароткая. Цела і плаўнікі жоўтыя, з карычняватымі або амаль чорнымі папярочнымі палосамі ці плямамі. Спінных плаўнікоў два, пярэдні з цвёрдымі прамянямі. Трымаюць Б. у акварыумах з падсоленай вадой (у прэснай болып успрыімлівыя да хвароб) і рознымі ўкрыццямі на дне.
БРАХІЛЕМІДЫ (Brachilaemidae), сямейства гельмінтаў кл. смактуноў. Кішэчныя паразіты млекакормячых і птушак (асн. гаспадары). У сусв. фауне больш за 70 відаў з 12 родаў. У СССР, у т. л. на Беларусі, 3 віды з 2 родаў: Skrjabinotrema ovis (паразіт авечак), Postharmostomum gallinum i Р. fleuryi (паразіты птушак).
Цела (даўж. да 2 мм) падоўжанае, гладкае або з асобнымі шыпікамі і 2 прысоскамі. Ротавая адтуліна адкрываецца на дне ротавай прысоскі. Гермафрадыты. Развіццё з удзелам прамежкавых і дадатковых гаспадароў — сухапутных малюскаУ.
БРАХІСІНКЛІНАЛЬ (ад брахі...+ + сінкліналь), укарочаная сінклінальная складка слаёў горных парод авальнай у плане формы. Падзенне слаёў на яе крылах накіравана ад краёў да цэнтра. На геал. карце слаі, якія ўтвараюць размытую Б., размяшчаюцца ў выглядзе канцэнтрычпых авалаў з болып маладымі пластамі ўнутры, а болып
стараж. звонку. Брахісінклінальныя складкі па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы ўстаноўлены ў межах Прыпяцкага прагіну (Усх.-Бароўская, Зах.-Каменская, Зах.-Кустоўніцкая, Паўд.-Азярэцкая і інш.). Фарміраваліся Б. ў познафаменскі і кам.-вуг. час у выніку галакінетычных рухаў (саляной тэктонікі) у верхнефаменскай саляноснай тоўшчы, а таксама ў працэсе блокавых рухаў фундамента.
Г. У. Зінавенка. БРАХІТЭЦЫУМ (Brachythecium), род брыевых імхоў сям. брахітэцыевых. Вядома каля 220 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, пераважна ва ўмераных зонах і горных трапічных абласцях. У СССР 20 відаў, з іх у БССР 12. Кампаненты лясных згуртаванняў, некаторыя пагаршаюць якасць лугоў.
Дзярнінкі часцей буйныя, бліскучыя. Сцяблы паўзучыя або ўзыходныя, перарывіста-перыста-разгалінаваныя. Сцябловае лісце ад яйцападобнага і трохвугольнага да ланцэтнага, завостранае, з жылкай, па краі суцэльнае ці зубчастае. Лісце галінак болып кароткае і вузкае. Каробачка са спорамі на гладкай або бародаўчатай ножцы.
На Беларусі па ўсёй тэр. ў лясах і хмызняках на глебе, гнілой драўніне, камлях дрэў, камянях найчасцей трапляюцца 4 віды. Б. к а ч а рг a (В. rutabulum) — аднадомная расліна, расце ў сырых лясах, удзельнічае ва ўтварэнні гумусу. Дзярнінкі буйныя, цёмнаабо жоўта-зялёныя. Сцябло паўзучае, да 10 см даўж. Сцябловае лісце шырокаавальнае, каротказавостранае, зубчастае. Каробачка яйцападобная, злёгку гарбатая, на чырвопай бародаўчатай ножцы. Спараносіць зімой або ранняй вясной. Б. укарочаны (В. curtum) трапляецца ў менш вільготных лясах. Дзернавінкі жоўтаці карычнева-зялёныя. Каробачка на ўмерана бародаўчатай ножцы. Б. ш у р п а т ы (В. salebrosum) утварае бледнаабо жоўта-зялёныя дзярнінкі ва ўмерана цяністых лясах. Сцябловае лісце яйцападобналанцэтпае. Каробачка на гладкай ножцы. Спараносіць летам. Дзярнінкі Б. аксамітнікавага (В. velutinum) цробныя, нізкія, мяккія, зялёныя. Сцябловае лісце паступовазавостранае, слабазубчастае па краі. Каробачка на моцна бародаўчатай НОЖЦЫ. Г. Ф. Рыкоускі.
БРАХІЯПОДЫ (Brachiopodo), п л еч а н о г і я , тып беспазваночных жывёл. Болып за 7 тыс. выкапнёвых і каля 200 сучасных відаў. Падзяляюцца на класы беззамковых (Inarticulata) і замковых (Articulata). Вядомы з кембрыйскага часу. Па Беларусі выкапнёвыя рэшткі Б. трапляюцца ў адкладах усіх сістэм па-
леазою, юры і мелу. Найбольш стараж. Б. ў БССР выяўлены ў кембрыйскіх адкладах Падляска-Брэсцкай упадзіны, росквіту дасягнулі ў ардовіку — дэвоне (атрады артыды, строфаменіды, спірыферыды, прадуктыды і інш.). Выкапнёвыя Б. маюць кіравальнае значэнне ў стратыграфічных і палеаэкалагічных даследаваннях.
Водныя, пераважна марскія, прымацаваныя формы (бентас). Цела мяккае, укрыта двухстворкавай вапняковай ракавінай даўж. да 10 см (у сучасных форм). Заднія краі створак злучаюцца асобымі вырастамі замка або толькі мышцамі. Да грунту прымацоўваюцца з дапамогай ножкі (сцяблінкі) або прырастаюць адной створкай. Цела размешчана ў задняй ч. ракавіны, пярэдняя ч. занята мясістым органам («рукі», або лафафор), шчупальцы якога забяспечваюць пастаянны прыток вады да ротавай поласці. В. I. Пушкін.
БРАІПЧЫНСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 10—13 км на 3 ад Шклова. Паклад у выглядзе 2-х пластоў звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 38,1 млн. м3. Жвіру буйней за 5 мм 10—66 %. Пяскі розназярністыя, палевашпатава-кварцавыя, гліністых часцінак і ілу ў пяску да 9 %, у жвіры да 3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—12 м, ускрышы (супескі, пяскі) 0,2—5 м. Жвір і шчэбень прыдатныя ў дарожным буд-ве, шчэбень — на вытв-сць бетону. Радовішча не эксплуатуецца.
Л. А. Нечыпарэнка. БРАШЭВІЦКАЯ КАРЫЯ-ЭКЗОТ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1972) у Брашэвіцкім лясніцтве Драгічынскага р-на. Карыя авальная, адзіны на Беларусі пладаносны экземпляр. Узрост каля 70 гадоў, выш.
Брахітэцыум іпурпаты: 1— агульны выгляд расліны; 2— ліст.
14 м, дыям. ствала 0,4 м. Каштоўная дэкар. і арэхаплодная парода.
БРОД (ад агульнаслав. брысці, хадзіць), неглыбокае месца на ўсю шырыню paid або возера, па якім можна перайсці пешшу ці пераехаць колавым транспартам, перагнаць хатнтою жывёлу. Пазначаецца на буйнамаштабных картах. Брады шырока выкарыстоўваліся пры перасячэнні дарог рэкамі ў старажытнасці, мелі значэнпе ў ваеннай справе пры фарсіраванні водных перашкод.
Тэрмін «Б.» захаваўся ў назвах нас. пунктаў (каля 40), водных аб?ектаў і ўрочышчаў Беларусі, а таксама ў бел. прозвішчах (Бродскі, Забродскі, Забрадоцкі). На рэках Б. звычайна супадаюць з перакатамі. У некаторых мясцінах на Беларусі словам Б. наз. забалочаныя лугі.
БРОДАК, другая назва р. Булянка. БРОДНА, возера ў Расонскім р-не, у бас. р. Нешчарда. Пл. 0,51 км2. Даўж. 1,02 км, найб. шыр. 0,68 км, найб. глыб. 3,1 м, сярэдняя 2,2 м. Аб'ём вады 1,13 млн. м3. Вадазбор (3,7 км2) нізінны і спадзістахвалісты, 87 % тэр. пад лесам.
Катлавіна рэшткавага тыпу, падоўжанай формы. Схілы пераважна нізкія, тарфяністыя, на ПнУ выш. 2—5 м, пясчаныя, укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 3 км) слабазвілістая. Берагі забалочаныя, на ПнЗ сплавінныя, тарфяністыя, на ПнУ нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, 95 % пл. ўкрыта тонкадэтрытавым сапрапелем таўшчынёй да 6,7 м, паўд.-ўсх. і ўсх. ч. ўздоўж берага — пясчанымі адкладамі. Мінералізацыя вады да 70 мг/л, празрыстасць да 1,1 м. Возера — прыёмнік балотнай вады. Эўтрофнае. слабапраточнае. Няма падводнай расліннасці; у надводнай трыснёг і хвошч утвараюць палосу шыр. 15—20 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, I. А. Мыслівец.
БРОДНА, возера ў Расонскім р-не, у бас. р. Дрыса. Пл. 0,35 км2. Злучана ручаём з воз. Брадок.
БРОДНІЦА, Брадпянка, зона адпачынку мясцовага значэння за 15 км на 3 ад Пінска, на тэр. Іванаўекага і Пінскага р-наў. Устаноўлепа ў 1981. Пл. 4,6 тыс. га. Разлічана па адначасовы адпачынак да 8 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў, баз і месцаў для кароткатэрміновага адпачынку пасельніцтва Пінска.
БРбДНЯ, рака, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). у Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах. Даўж. 33 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Жажэлка (Смалявіцкі р-п). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 % о.
Вадазбор (214 км2) раўнінны, пад лесам 80 % тэр.. масівы з перавагай хваёвых парод. Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная (шыр. 3—4 км) са спадзістымі схіламі (укрытыя лесам або часткова пад ворывам); у сярэднім 1 ніжнім цячэнні невыразная, зліваёцца
з далінамі рэк Гайна 1 Бярэзіна. Пойма забалочаная, у верхнім цячэнні шыр. 0,3—0,8 км, у ніжнім зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Берагі невысокія, часта пераходзяць у пойму, забалочаныя, пад хмызнякамі з вольхі і вярбы. Рэчышча слаба меандруе, шыр. ракі ў межань у верхнім цячэнні 1—3 м, сярэднім 4—8 м, ніжнім 8—12, у вусці 15—17 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,4 м3/с, на веснавы перыяд прыпадае каля 40 % гадавога сцёку.
Ф. I. Сяцко. БРОДНЯ, рака, правы прыток Схі (бас. Дняпра), у Барысаўскім р-не, Даўж. 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %0. Вадазбор (82 км2) раўнінны, пад лесам 66 %.