• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Буйныя або сярэдніх памераў (размах крылаў 4—10 см) матылі з тоўстым брушкам, вузкімі і доўгімі пярэднімі, кароткімі заднімі крыламі. Верх крылаў часта яркаафарбаваны. Большасць Б. лётаюць на змярканні, могуць перамяшчацца на вял. адлегласці са значнай скорасцю. У час кармлення павісаюць у
    паветры 1 доўгім хабатком высмоктваюць нектар з кветак. Вусені голыя, цыліндрычныя, задняя ч. таўсцейшая за пярэднюю, на апошнім сегменце рогападобны выраст; кормяцца лісцем, агаляюць парасткі. Зімуюць у фазе кукалкі. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Беспазваночныя. Р. У, Малчанава. БРАЗГУЧКА, радовішча глін за 7 км на ПдУ ад г. п. Круглае Магілёўскай вобл. Паклад лімнагляцыяльных гліп і марэнных суглінкаў звязаны з адкладамі сожскага зледзянення. Вылучаны 2 рознасці: без стужкавай тэкстуры (0,7 м) і з добра выяўленай стужкавай тэкстурай (1,3 м). Гліністых часцінак 53,4—54,5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2 м, ускрышы 1—1,35 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы і чарапіцы. Разведаныя запасы 180 тыс. м3. Радовішча эксплуатуецца цагельным заводам «Бразгучка» (каля в. Новая ЕльКаўшчына) . Л. А. Нечыпарэнка. БРАКАНІДЫ (Braconidae), сямейства насякомых; тое, што наезнікі-браканіды.
    БРАКАНЬЁРСТВА (франц. braconnage), здабыча або знішчэнне дзікіх жывёл з парушэннем правіл палявання, рыбалоўства і інш. патрабаванняў заканадаўстеа аб ахове прыроды. Асн. віды Б.: незаконнае паляванне, здабыча жывёл у запаведніках, нац. парках, перавышэнне ўстаноўленых норм адлову або адстрэлу жывёл, здабыча іх забароненымі сродкамі і спосабамі, збор карысных птушак, пуху, разбурэнне гнёздаў, нор, логавішчаў і інш. Небяспечная сац. з’ява — прычыняе вял. шкоду прыродзе і рэсурсам прамысл. жывёл, падрывае іх аднаўленне, зніжае эканам. патэнцыял паляўнічай і рыбалоўнай гаспадарак, наносіць вял. маральныя страты. У БССР (1980) матэрыяльныя страты ад Б. для паляўнічай гаспадаркі склалі 63 тыс. руб. Злосныя формы Б. часта звязаны са злачынствам супраць работнікаў дзярж. аховы прыродных рэсурсаў і грамадства.
    Асноўную барацьбу з Б. у БССР вядуць штатныя супрацоўнікі органаў дзярж. паляўнічага і рыбалоўнага на-
    А. ІО.Бранавіцкі.
    гляду, інспектары, паляўніцтвазнаўцы, егеры. Кантроль за ажыццяўленнем правіл палявання 1 рыбалоўства ўваходзіць у службовыя абавязкі многіх катэгорый работнікаў паляўнічых і рыбалоўных гаспадарак незалежна ад кірунку іх дзейнасці і ведамаснай прыналежнасці. Актыўную ролю па папярэджанню Б. адыгрываюць супрацоўнікі органаў унутр. спраў. Вял. дапамогу дзярж. органам аказвае грамадскасць (у БССР больш за 6 тыс. грамадскіх інспектараў аховы прыроды). Дзейнічае «Блакітны патруль», арганізоўваюцца студэнцкія дружыны па ахове прыроды. Далучэнне грамадскасці да барацьбы з Б.— адзін з найважнейшых кірункаў у ахове жывёл. Для прафілактыкі і скарачэння Б. вял. значэнне мае актыўная прапаганда ідэй аховы прыроды, выхаваўчая работа ў школах, навуч. установах, працоўных калектывах, пярвічных арганізацыях паляўнічых і рыбаловаў. Пакаранні за Б. залежаць ад характару і цяжкасці парушэння правіл палявання і рыбалоўства, а таксама шэрага адначасовых акалічнасцей. Вінаватыя прыцягваюцца да адм., крымінальнай і матэрыяльнай адказнасці. Напр., за незаконную здабычу зубра або бурага мядзведзя спаганяецца 2000 руб., лася або высакароднага аленя 500, вылаў аднаго сома 3 руб. і інш. Э. Б. Банад. БРАНАВІЦКІ Аляксандр Юліянавіч (29.3.1914, в. Танежыцы Слуцкага р-на — 24.7.1975), беларускі сав. вучоны ў галіне патафізіялогіі. Чл,кар. АН БССР (1950), д-р мед. н. (1940). праф. (1948). Засл. дз. нав. БССР (1971). Чл. КПСС з 1944. Скончыў Ленінградскі мед. ін-т (1936). У 1941—44 заг. кафедры патафізіялогіі Іркуцкага мед. іп-та, у 1944—50 заг. лабараторыі Ін-та агульнай і эксперым. паталогіі і адначасова з
    1948 заг. кафедры патафізіялогіі Маск. стаматалагічнага ін-та. У 1950— 53 дырэктар Ін-та тэарэт. медыцыны АН БССР, у 1953—59 заг. аддзела ўзроставай фізіялогіі Ін-та аховы мацярынства і дзяцінства. У 1958— 63 заг. кафедры патафізіялогіі, прарэктар па навук. рабоце Мінскага мед. ін-та. Навук, даследаванні па праблемах рэактыўнасці арганізма, па шокавых працэсах, следавых рэакцыях у паталогіі, аб ролі нерв. рэцэпцыі ў паталогіі, па кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны, дваістай, унутранасупярэчлівай прыродзе хваробы, злаякасных новаўтварэннях.
    Твл. Влнянне выключення днстантных аналнзаторов на теченне патологііческпх процессов.— У кн.: Современные вопросы нервнзма в фнзнологнн н патологнн. М., 1958; Экспернментальная терашія некоторых форм гнпокснн головного мозга.— У кн.; Компенсаторные прнспособлення прн патологнн сердечнососудпстой снстемы. Мн., 1966; Дннамнка взанмоотношенпй патологнческнх н компенсаторных реакціій органнзма прн некоторых формах нарушення кровообраіцення.— Мн., 1974 (у сааўт.).
    БРАННАГбРСКАЯ ПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1964 на тэр. Івацэвіцкага, Бярозаўскага, Пружанскага і Драгічынскага р-наў. Пл. (1980) 73,7 тыс. га, у т. л. лясных угоддзяў 32,7 тыс. га. Пераважаюць лясы хвойныя і лісцевыя. На тэр. гаспадаркі азёры Белае і Чорнае, рэкі Ясельда і Жыгулянка. Гаспадарка спарт.-прамысловая. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. прамысл. відаў сярэдняй якасці (3-і клас банітэту). Водзяцца лось (каля 120 асобін), дзік (130), заяц-русак (530), заяц-бяляк (800), ліс (130), вавёрка (1000), бабёр (67), тхор (80), куніца (каля 60 асобін), вадаплаўная дзічына. 2 Дамы паляўнічага (паблізу в. Смалярка і ў в. Спорава Бярозаўскага р-на).
    БРАСЛАУ, зона адпачынку рэсп. значэння ў Віцебскай вобл., вакол маляўнічых Браслаўскіх азёр. Устапоўлена ў 1970. Пл. 52 тыс. га. Разлічана на 13 тыс.чал. На тэр. зоны хваёвыя і мяшаныя лясы, Міжазёрны ландшафтны заказнік, турбаза «Браслаўскія азёры», базы, установы для доўгатэрміповага і месцы для кароткатэрміновага адпачынку.
    «БРАСЛАЎ», спецыялізаваны санаторый каля г. Браслаў. Размешчаны ў хваёвым лесе паблізу маляўнічых азёр Дрывяты і Бярэжа. Адкрыты ў 1947 для дарослых, з 1955 лечаць падлеткаў 14—17 гадоў. Прыроднаклімат. ўмовы спрыяльныя для лячэння туберкулёзу лёгкіх.
    БРАСЛАЎСКА-ГЛЬІБОЦКІ АГРАГЛЁБАВЫ РАЁН. У складзе паўн,зах. акругі Паўночнай глебавай правінцыі ў межах 6 адм. р-наў Віцебскай і ч. Мядзельскага р-на Мінскай абл. Пл. 7 тыс. км2. Ахоплівае Браслаўскае ўзвышша і Свянцянскае ўзвышша. Зах. часткай Полацкай ніз. падзяляецца на Браслаўска-Міёрскі аграглебавы падраён і Пастаўска-Глыбоцкі аграглебавы падраён. БРАСЛАЎСКА-МІЁРСКІ АГРАГЛЁБАВЫ ПАДРАЁН, займае тэр. Браслаўскага, ч. Міёрскага і Шаркоўшчынскага р-наў. Пл. 3 тыс. км2.
    Рэльеф характарызуецца высокай ступенню расчлянення — марэнныя грады і ўзгоркі перамяжаюцца паніжэннямі і далінамі. У марэнных катлавінах і паніжэннях шмат азёр. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя моцнаі сярэднеападзоленыя, месцамі слабаі сярэднеэрадзіраваныя глебы на магутных сярэдніх і лёгкіх марэнных завалуненых суглінках (40 %); у міжмарэнных паніжэннях трапляюцца дзярнова-падзолістыя сярэднеі слабаападзоленыя глебы на марэнных і водна-ледавіковых супесках (35 %); у некат. паніжэннях тарфяна-балотныя, часцей нізіннага тыпу, глебы (25 %). Каля 40 % глеб пераўвільготнена, з іх меліяравана менш V3. Пад с.-г. угоддзямі 46—56 % тэр. Кіслых ворных глеб 25—49 %, слаба забяспечаных фосфарам і каліем да 50 %. Мерапрыемствы па паляпшэнню с.-г. угоддзяў: меліярацыя, ліквідацыя драбнаконтурнасці і завалуненасці.
    БРАСЛАЎСКА-ШУМІЛШСКІ ТАРФЯНБІ РАЁН, вылучапы па тэр. Браслаўскага, Міёрскага, Шаркоўшчынскага, Пастаўскага (паўн.-ўсх. ч.), Глыбоцкага, Верхнядзвінскага, Расонскага, Полацкага, Ушацкага і Шумілінскага р-наў, у межах Полацкай ніз. і прылеглых да яе ўзвышшаў. Агульная затарфаванасць 10,6 %. Запасы торфу 545 млн. т. Вярховы торф складае 60,1 % запасаў, нізінны 31,9 %, пераходны і мяшаны 8 %; тарфы выключна малапопельныя. Усяго ў раёне каля 600 тарфянікаў, 27 з іх маюць плошчу болып за 1 тыс. га, найб. Ельня, Асвейскае балота, Обаль-2, Даўбенішкі, Мох. Пераважаюць водападзельныя і азёрна-катлавінныя балоты. Торф здабываецца на паліва і ўгнаенне. На тэр. раёна торфапрадпрыемствы «Дабееўскі Мох», імя Даўмана; Асвейскі і Браслаўскі торфабрыкетныя з-ды. Малараскладзеных тарфоў, прыдатных для вытв-сці кармавых дражджэй, ізаляцыйных пліт, подсцілу для с.-г. жывёлы, 451 млн. м3. На асобных радовішчах ёсць сапрапель. На тэр, раёна вылучана Обальская комплексная сыравінная база бітумінознай і гідролізнай сыравіны. Каля палавіны балот асушана і выкарыстоўваецца ў сельскай гасп.
    БРАСЛАЎСКАЯ АЗЁРНА-ТАВАРНАЯ РЫБНАЯ ГАСПАДАРКА, у Браслаўскім р-пе( з 1976, па асновё рыбгаса з 1945). Здабывае рыбу ў 87 рыбапрамысл. азёрах, вядзе штучнае зарыбленне вадаёмаў гасп.-каштоўнымі відамі рыб (сазан, карп, амур белы, таўсталобікі звычайны і стракаты, пелядзь). Гадуе моладзь рыб у 2 рыбагадавальніках («Чарніца» пл. 776 і «Мякяны» пл. 33 га). Агульная пл. рыбапрамысл. азёр (найб. Дрывяты, Снуды, Струста, Абстэрна. Укля) 22 тыс. га.
    БРАСЛАЎСКАЯ ГРАДА, Б р а слаўскае ўзвышша, на крайнім ПнЗ Беларусі, займае болыпую ч. Браслаўскага і паўн.-зах. ч. Міёрскага р-наў; фізіка-геагр. раён правінцыі Усх. Прыбалтыкі, ч. Балтыйскай грады. Некаторыя даследчыкі адносяць Б. г. да акругі Беларускае Паазер’е, з якой яна мае шмат агульнага ў фізіка-геагр. адносінах. Абмежавапа даліпай Зах. Дзвіны на Пн, Полацкай ніз. на У і Пд. Найб. выш. 210 м, пл. каля 1060 км2, працягнулася з 3 на У на 66 км, з Пн на Пд па 59 км.
    У тэктанічных адносінах Б. г. прымеркавана да паўд. ч. Латвійскай седлавіны, а на крайнім ПдЗ да паўн.-зах. схілаў Беларускай антэклізы. Крышт. фундамент перакрыты пясчанымі і пясчана-гліністымі тоўшчамі вендскага комплексу валдайскай серыі верхняга пратэразою, кембрыйскімі адкладамі ніжняга (зеленавата-шэрыя гліны, нярэдка алеўрытавыя і пясчаністыя) 1 сярэдняга (пясчанікі з праслоямі алеўрытаў і глін) аддзелаў. На пародах сярэд-
    Да арт. Браслаўская азёрна-таварная рыбная гаспадарка. Падкормка малявак ў рыбагадавальніку Чарніца
    Санаторый «Браслаў».
    няга кембрыю залягаюць ваішякі ардовіка. Праз Б. г. праходзіць мяжа (на ПнЗ ад лініі Верхнядзвінск — Міёры — Відзы) пашырэння на Беларусі сілурыйскіх адкладаў (даламіты, даламітызаваныя вапнякі і мергелі). Дэвонскія пароды (пясчана-гліністыя стракатаколерныя) перакрыты антрапагенавымі тоўшчамі магутнасцю ад 40—80 м на Латвійскай седлавіне да 100—140 м на схілах Бел. антэклізы. Адклады антрапагенавай сістэмы складзены з утварэнняў усіх зледзяненняў 1 міжледавікоўяў, што былі на тэр. Беларусі. Канчаткова Б. г. аформілася ў час браслаўскага стадыялу паазерскага зледзянення.