• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Асн. тып рэльефу — узгорыста-марэнны азёрны, слабаэрадзіраваны і дэнудаваны, але значна расчлянёны, што абумоўлена пераўнамернай акумуляцыяй ледавіковага і водна-ледавіковага матэрыялу. Б. г. складаецца з асіметрычных і дугападобнавыгнутых град, паверхня якіх — спалучэнне падоўжаных узгоркаў і невял. град з западзінамі і невял. азёрамі. Грады часта з’яўляюцца водападзеламі паміж азёрнымі групамі. 3 форм водна-ледавіковай акумуляцыі пашыраны камы (адносныя вышыні ад 12—15 да 25—30 м), асабліва на паўн. беразе воз. Дрывяты (ланцуг лімнакамаў цягнецца ад г. Браслаў да воз. Іказнь), каля зах. берагоў азёр Снуды, Струста. Камавыя ўчасткі сярод ворных зямель выглядаюць як лясістыя астравы. Паблізу азёрных катлавін трапляюцца озы. Класічная озавая града (даўж. 1,5 км, адносная выш. 30—35 м, стромкасць схілаў 35—50°), складзеная са слаістых пяскоў, мес-
    цамі ўкрытых марэнным суглінкам, выцягнута паміж азёрамі Поцех і Недрава. Озава-камавы комплекс вылучаецца ўздоўж паўн. берагоў воз. Снуды. Паміж азёрамі Паўн. Волас і Снуды озы ўтвараюць складаную сетку з град і ўпадзін. На водападзеле паміж азёрамі Поцех і Ільмёнак^ карытападобная сухая даліна (даўж. 1,5 км, шыр. днішча 25—40 м, выш. схілаў 10—20 м). Ледавіковыя і водна-ледавіковыя формы рэльефу чаргуюцца са шматлікімі азёрнымі катлавінамі, утварэнне якіх звязана с фарміраваннем Б. г. Характарыстыку азёрных катлавін І азёр гл. ў арт. Браслаўская група азёр. Карысныя выкапні: гліны, легкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, торф. Звесткі пра найважнейшыя метэаралагічныя і клімат. паказчыкі гл. ў арт. Верхнядзвінская метэаралагічная станцыя.
    Рачная сетка належыць да бас. Зах. Дзвіны. Найб. рэкі: Друйка (пачынаецца з воз. Дрывяты і працякае праз азёры Цно, Неспіш, Недрава); Дружнянка, Акунёўка ўпадаюць у воз. Дрывяты. Акмяніца — у воз. Струста. Пад азёрамі 10 % тэр. Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднеі
    слабаападзоленыя, месцамі слабаэрадзіраваныя, на марэнных суглінках; дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя на водна-ледавіковых і марэнных суглінках; дзярнова-падзолістыя часова лішкава ўвільготненыя, дзярнова-падзолістыя глеяватыя. У невял. паніжэннях тарфянабалотныя і тарфяніста-глеевыя глебы. Пад лесам і хмызняком 20 % тэр. У раслінным покрыве вылучаюцца ўчасткі ялова-хваёва-драбналістых лясоў, якія захаваліся на злёгку аглееных або пясчаных глебах (на камах і вяршынях узгоркаў), Лугі поймавыя, прыазёрныя і сухадольныя. Пад ворывам да 60 % тэр. У межах Б. г. Міжазёрны ландшафтны заказнік. Іл, гл. на ўклейцы.
    Л. У, Мар'іна.
    БРАСЛАЎСКАЯ ГРУПА АЗЁР. у Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Уключае 31 возера агульнай пл. 113,2 км2 Аб’ём воднай масы больш за 540 млн. м3. 3 808 км2 пл. басейна Б. г. а. на водную паверхню азёр прыпадае 12 %. Найб. Дрывяты, Снуды, Струста, Войса, Неспіш, Волас Паўночны, Недрава, Волас Паўднёвы.
    Азёры ўтварыліся ў час паазерскага зледзянення. У працэсе перасоўвання і раставання ледавіковага покрыва браслаўскай стадыі ўзнікалі водныя басейны падпруднага тыпу, часткова спушчаныя ў раннім галацэне. У стварэнні Б. г. а., акрамя расталых водаў, актыўна ўдзельнічалі тэрмакарст, эворзія і інверсія ледавіковага рэльефу, у выніку чаго сфарміраваліся катлавіны складанага тыпу. За апошнія 50 гадоў у выніку гасп. дзейнасці чалавека водныя сувязі паміж азёрамі неаднаразова змяняліся, што прывяло да паніжэння ўзроўню азёр з 132—133 (1930) да 129— 129,7 м над узр. мора (1980). Вадазбор Б. г. а.— комплекс ледавіковых і водналедавіковых форм рэльефу з абс. выш. 150—170 м. Найб. высокія ўчасткі прыўзняты над узр. азёр на 30—40 м. Рэльеф пераважна буйнаўзгорысты, на 3 і Пн —■ сярэднеі дробнаўзгорысты, вакол азёрных катлавін ускладняецца эрозіяй часовых вадасцёкаў. У межах басейна разнастайныя формы водна-ледавіковай акумуляцыі — камы і озы, складзеныя з коса1 паралельна-слаістых дробназярністых пяскоў 1 праслояў стужачных глін. Водападзелы складзены з марэнных суглінкаў, радзей супескаў з уключэннем валуноў. Азёры злучаны шматлікімі. але невял. рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі, якія цякуць у слабараспрацаваных плоскіх далінах, найб. азёры дрэніруе р. Друйка. Агульная даўж. сеткі рэк і канаў больш за 300 км. Каля 60 % пл. вадазбору разарана. Невял. ўчасткі лясоў у. межах Мгжазёрнага ландшафтнага заказнгка, на Пн ад воз. Струста і на ПнЗ ад воз. Дрывяты. Міжазёрныя паніжэнні пад хмызняком, лугавой і балотнай расліннасцю.
    Катлавіны азёр лагчыннага (Рака, Опса, Даўблі), падпруднага (Дрывяты, Бужа), эварзійнага (Bo­nae Паўночны, Волас Паўднёвы), тэрмакарставага (Вера, Ільмёнак) і складанага (Струста, Снуды) тыпу. Найб. і найглыбейшыя азёры паводле генетычнага тыпу адносяцца да мезатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрофіі. Характарызуюцца значнымі глыбінямі, рэзкім тэмпературным расслаеннем водпай масы летам, высокай празрыстасцю (4,5—6,5 м), нізкімі паказчыкамі перманганатнай акісляльнасці (4— 6 мг О2/л) і колерпасці (5—15°) вады. Мінералізацыя вады ад 170 да 220 мг/л. Сярод Б. г. а. па колькасці пераважаюць эўтрофныя азёры з глыб. 5—12 м (Недрава, Неспіш, Поцех, Войса). Празрыстасць іх да 1— 2,5 м, мінералізацыя 220—250 мг/л, павышаная колькасць арган. рэчыва. Літараль і сублітараль азёр высцілаюць пяскі і заглееныя адклады. Прафундаль укрываюць крэменязёмістыя сапрапелі і гліністыя ілы. Агульныя запасы сапрапеляў звыш 200 млн. м3, найб. магутнасць ад 6,6 да 12,7 м, сярэдняя ад 2,9 да 9,8 м. Вышэйшая водная расліннасць прадстаўлена 22 відамі. У мезатрофпых азёрах пераважаюць пагружапыя (эладэя, рагаліснік, разак) і хара-
    выя водарасці да глыб. 8 м, у эўтрофных — трыснёг, чарот, рдзесты да глыб. 3 м. Тыповыя прадстаўнікі іхтыяфауны Б. г. а.— лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь; ёсць сняток, сіг, рапушка. Штогод азёры зарыбляюцца вугром. Аблоў азёр вядзе Браслаўская азёрна-таварная рыбная гаспадарка. Вакол Б. г. а. зона адпачынку Браслаў і ўсесаюзны турысцкі маршрут «Беларускі азёрны». I. А. Мысліеец. БРАСЛАУСКАЯ ЛЕСАПАЛЯУШЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1969 на тэр. Браслаўскага р-на. Пл. 23,3 тыс. га (1981).
    Тэр. ў межах Браслаўскай грады. Рэльеф узгорысты. На тэр. гаспадаркі азёры Снуды, Струста, Войса, Неспіш, Бярэжа і інш. Лясістасць каля 26 %, пераважае хвоя. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны сярэдняй якасці (3-і клас банітэту). Водзяцца лось (каля 80 асобін), дзік (50), казуля (60), заяцбяляк і заяц-русак (каля 250) і інш. Акліматызавана андатра. У некаторых азёрах (Снуды, Струста і інш.) жывуць ахоўныя віды ракападобных: лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа. У Б. л. г. вядуцца работы па ахове і ўзпаўлешію паляўнічай фауны.
    БРАСЛАУСКІ ГЕАБАТАШЧНЫ РАЁН, гл. ў арт. Заходне-Дзвінская геабатанічная акруга.
    БРАСЛАЎСКІ ЛЯСГАС, на тэр. Браслаўскага і Шаркоўшчынскага р-наў. Арганізаваны ў 1939. 7 лясніцтваў. Пл. 51,5 тыс. га, у т. л. пад лесам 44,6 тыс. га (1.1.1978). Лясы 1-й (11,8 тыс. га)і 2-й (39,7 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 47,7 %, бярозавыя 21,1, яловыя 16,6, чорнаальховыя 9,4, асінавыя 3,3, інш. 1,9 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 34,5 %, сярэднеўзроставых 41,8, прыспяваючых 15,7, спелых лясоў 8 %. Агульны запас дрэвастою 6,34 млн. м3, у т. л. спелага 0,73 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,16 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 41 год, банітэт II, 2, паўната 0,72. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 83 тыс. м3, высечак догляду 22 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 240 га. На тэр. лясгаса вял. лясны масіў Бяльмонт, Відзская лясная дача.	g м, Кіслякоў.
    БРАСЛАУСКІ РАЁН. на ПнЗ Віцебскай вобл. Пл. 2,2 тыс. км2. Горад Браслаў — цэнтр раёна; гар. пасёлкі Відзы і Друя, 769 сельскіх нас. пунктаў, 12 сельсаветаў.
    Паверхня сфарміравалася ў час паазерскага зледзянення. Паўн. і цэнтр. частка ў межах Браслаўскай грады, на Пд Дзісенская нізіна (частка Полацкай нізіны). 50 % тэр. на выш. 130—150 м, 45 % — вышэй за 150 м. Найвышэйшы пункт 210 м (на ПдУ ад в. Друйск), найб. нізкая адзнака 96,4 м (у даліне Зах. Дзвіны каля г. п. Друя).
    Геалагічная б у д о в а і к ар ы с н ы я выкапні. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўн,зах. схілаў Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 80—170 м, ніжэй дэвонскія 100—280 м, сілурыйскія 10— 50 м, ардовікскія 100—120 м, кембрыйскія 100—150 м, верхнепратэразойскія 200— 250 м адклады. Агульная магутнасць платформавага чахла 700—900 м. Пад ім на глыб. 550—750 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядома 130 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 53,7 млн. т (найб. Бяльмонт, Сядун, Весялоўскае балота, Камароўшчына); 3 радовішчы легкаплаўкіх глін з запасамі
    ЛАНДШАФТЫ БРАСЛАЎСКАГА РАЁНА
    1.	Дробнаі сярэднеQ ўзгорыста-градавае ма© рэннае ўзвышша з камамі, азёрамі, лагчынамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя слабаэрадзіраваныя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, участкі яловых, дубовых лясоў.
    2.	Дробнаўзгорыстаазёрнае ўзвышша з катлавінамі, лагчынамі, западзінамі.	Глебы
    дзярнова-падзолістыя сугліністыя.	Ворныя
    землі, участкі хваёвых лясоў.
    3.	Дробнаўзгорыстае ўзвышша з камамі, лагчынамі, азёрамі, кат лавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, забалочаныя дзярновакарбанатныя супясчана-сугліністыя,	тар-
    фяна-балотныя. Ворныя землі, участкі бярозавых лясоў.
    4.	Узгорыста хвалі* стая марэнная раўніна ф з камамі, катлавінамі і азёрамі, западзінамі.
    0 □ △ 0
    закРычы
    Орасіка ° Зарачча
    МяжаныД, Ь
    Брасл;
    воз.Дрысвяты'
    Ірысвяты
    ^Дворыі
    \Вайнюнцы A
    %Відзы.
    Даўч ынскія
    Дуброўка //
    ^іпавічы^К
    Глебы дзярнова-падзо-
    лістыя слабаэрадзіраваныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі пазапоймавых лугоў.
    5.	Хвалістая марэнная раўніна з азёрамі, лагчынамі, камамі, участкамі водна-ледавіковай раўніны. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-сугліністыя, Ворныя землі, участкі пазапоймавых лугоў.
    6.	Узгорыста-хвалістая марэнная раўніна з друмлінамі, лагчынамі, катлавінамі і азёрамі. Глебы забалочаныя дзярновыя і дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзол істыя супясчана-сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі бярозавых лясоў.
    7.	Хвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, азёрамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя. Хваёвыя лясы.