Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
БОЙКА Анатоль Васілевіч (н. 4.3. 1922, г. Сямёнаўка Чарнігаўскай вобл.), беларускі сав. геабатанік. Д-р біял. н. (1978). Чл. КПСС з 1968. Скончыў Бел. тэхпал. ін-т (1950). У 1950—62 працаваў у Ін-це лесу All БССР і Бел. НДІ лясной гаспадаркі. 3 1962 у Цэнтр. бат. садзе АН БССР (у 1968 заг. лабараторыі экалогіі і аховы прыроды). Вывучае экалогію, фітацэналогію, прадукцыйнасць, кругаварот элементаў мінер. жыўлення ў лясных экасістэмах, уплыў прамысл. выкідаў на ўстойлівасць раслінных комплексаў. Распрацоўвае пытанні навук. абгрунтавання аховы і запаведання прыродных аб’ектаў. Дзярж. прэмія БССР 1978.
Тв.: Комплексные эксперпментальные псследованпя ландшафтов Белорусснн.— Мн.. 1973 (у сааўт.); Экспернментальные псследовання прнродных комплексов Березннского заповедннка.— Мн., 1975 (разам з Я. А. Сідаровічам, А. Б. Майсеевай); Экспернментальные нсследованпя ландшафтов Прііпятского заповедннка.— Мн., 1976 (у сааўт.).
БОЙНАЯ, рака, правы прыток Нёмана, у Стаўбцоўскім і Навагрудскім р-нах. Даўж. 27 км. У піжнім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (78 км2) у межах Нёманскай ніз., лясы мяшаныя. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
БОЙНЫЯ ГАЛУББІ, парода галубоў; тое, што біі.
БОЛАЧКА, возера ў Мядзельскім р-не, у бас. р. Страча. Пл. 0,28 км2. Даўж. 1,75 км, найб. глыб. 28,2 м, сярэдняя 4,3 м. Аб’ём вады 1,2 млн. м3. Схілы выш. да 20—25 м, пад лесам. Берагавая лінія звілістая, берагі месцамі забалочаныя. Выцякае ручай у р. Страча. Зарастае слаба, каля берагоў рэдкі трыснёг, чарот.
БбЛЕЦКАЕ ВбЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Лужасянка. Пл. 0,21 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,3 км. Вадазбор 28,7 км2. Катлавіна выцягнута з 3 на У, берагі стромкія. Выцякае р. Кабішчанка, правы прыток Лужасянкі. Непадалёку ад возера в. Новы Болецк.
БОЛНЫРА, Б о л н а р а, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Сосніца. Пл. 2,7 км2. Даўж. 2.1 км, найб. шыр. 1.7 км, найб. глыб. 4 м, сярэдняя 2,1 м. Аб’ём вады 5,7 млн. м3. Вадазбор (64,6 км2) слабахвалісты. пераважна пад лесам (56 %), месцамі забалочаны.
Катлавіна чашападобная, схілы амаль не выражаны. Берагавая лінія (даўж. 5,6 км) слабазвілістая, берагі нізкія, параслі лесам, забалочаныя. Дно плоскае, выслана цемнаколернымі іламі.
Шыр. палосы зарастання да 150 м. Вакол возера палоса балот шыр. да 3 км. Праз возера працякае р. Дражбітка, сцёк па канаве ў р. Свіна. Водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, гусцяра, карась, лінь.
«БОЛОТОВЁДЕШІЕ»? навуковы часопіс, веснік Мінскай оалотнай доследнай станцыі. Выдаваўся ў 1912—17, спачатку ў Мінску, з № 3—4 за 1915 у Маскве на рус. мове. У 1912—15 выходзілі 4 нумары на год, за 1916—17 адзін нумар.
Асвятляў пытанні паходжання балот, іх класіфікацыі, методыкі даследавання, фіз. і хім. уласцівасцей балотных глеб, выкарыстання балот для лугаводства, паляводства, агародніцтва, садаводства, тэхн. распрацоўкі балот і выкарыстання торфу на паліва і ўгнаенне. Змяшчаў справаздачы, агляды 1 планы дзейнасці Мінскай балотнай доследнай станцыі і яе гаспадарак, урадавыя распараджэнні па культуры балот, справаздачы аб з’ездах і канферэнцыях па балотазнаўству, асвятляў дзейнасць земстваў і іншых грамадскіх арг-цый па паляпшэнню культуры балот і лугоў. Знаёміў з новай л-рай па балотнай справе ў Расіі і за мяжой, з прыладамі і машынамі для асушэння балот і здабычы торфу. Друкаваў артыкулы па пытаннях арашэння, асушэння і расліннасці балот Палесся, вынікі даследавання балот і лугоў Мінскай губ. Н. I. Копысава.
БОЛТА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Пл. 0,5 км2. Даўж. 1,35 км, найб. шыр. 0,45 км, найб. глыб. 4,2 м, сярэдняя 2,9 м. Аб’ём вады 1,47 млн. м3. Вадазбор (2 км2) спадзістахвалісты, пад лесам 79 %.
Катлавіна круглаватая. выцягвута з Пн на Пд. Схілы выш. 5—7 м, спадзістыя, пад лесам, на У разараныя. Берагавая лінія (даўж. 3,53 км) слабазвілістая. Берагі цізкія ўкрыты хмызняко.м.
на ПдУ сплавінныя. Дно плоскае, выслана карбанатнымі і высокаарган. саппапелямі. Мінералізацыя вады да 250 мг/л. празрыстасць да 0,6 м. Зарастае слаба, шыр. палосы расліннасці (трыснёг. чарот, асокі, гарлачык, рдзесты) да 20 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: злучана пратокай з воз. Дрывяты. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, карась, лінь, краснапёрка. Б. П. Уласаў. БОЛЮЦКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не, у бас. р. Ракітаўка. Пл. возера 0,36 км2, вадазбору 1,75 км2. Каля возера в. Болюта,
БОНДА ЛЕС, балотна-лясны масіў у Вілейскім р-не, за 3 км на Пд ад воз. Вішнеўскае. Пл. каля 1,6 тыс. га. Участак ляснога вярховага балота, на 70 % парослага хвояй. Пераважаюць багуповыя і сфагнавыя тыпы лесу. Месца рэгламентаванага палявання, збору і нарыхтоўкі журавін. Назва ад прозвішча графа Бонда, якому ў бурж. Польшчы належаў лес.
Возера Болныра.
БОР, хваёвы лес, пераважна на нясчанай глебе. Пашыраны на аліовіяльных і водна-ледавіковых нізінах і раўнінах, дзюнах, озах, камах. У БССР самыя вял. масівы Б. на Полацкай, Нарачана-Вілейскай, Верхнянёманскай, Верхнебярэзінскай ніз., у паўн. ч. Мінскага ўзв., на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, на Чачорскай раўніне на левым беразе Сажа, на ІІалессі. Найб. старыя 200—250-гадовыя Б, зберагліся ў Белавежскай пушчві.
Нар. назва Б. як навук. тэрмін упершыню выкарыстана Н. К. Генкам (1902—03) пры ўпарадкаванні лясоў Белавежскай пушчы, шырока прымяняецца ў сучаснай навук. тыпалагічнай класіфікацыі. Дрэвастоі ў Б. хваёвыя, часам з дамешкам бярозы, месцамі — елкі. Падлесак рэдкі з рабіны, крушыны ломкай, ядлоўцу, на Пд з зяноўцаў, жаўтазеляў. Паводле наглебавага покрыва вылучаюць Б.-беламошнікі, ці лішайнікавыя, і Б.-зеленамошнікі — верасовыя, бруснічныя, Імшыстыя, чарнічныя. Бываюць сухія, свежыя, вільготныя. Іншы раз да Б. няправільна адносяць усе тыпы хваёвых лясоў. У Б. жывуць лось (пераважна зімою), барсук, ліс, вавёрка. рыжая лясная палёўка, гняздуюцца глушэц, цецярук, сокал-каршачок. канюк, чубатая сініца, дзяраба, звычайная гарыхвостка. Б. маюць глебаі водаахоўнае значэнне: перашкаджаюць развяванню пясчаных глеб, паверхневаму сцёку веснавых і дажджавых водаў. Даюць каштоўную драўніну, выкарыстоўваюцца для падсочкі жывіцы, збору ягад, грыбоў, лек. раслін. В. С. Гельтман.
БОР, лясное ўрочышча ў Сенненскім р-не за 1 км на У ад в. Жарцы. Пл. 571 га. Рэльеф раўнінны, глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Лясы хваёвыя (45 %), бярозавыя (35 %), альховыя (20 %), нераваж-
БОР У ГЛЕБАХ БЕЛАРУСІ
па кіслічнага, чарнічнага, імшыстага і сніткавага тыпаў.
БОР (лац. Borum), В, хім. элемент, адзін з біягенных элементаў. Крышталі шаравата-чорнага колеру (чысты Б. не мае колеру), у прыродзе ў свабодным стане не выяўлены. Б. ў зямной кары 3 • 10-4 % па масе. Вядома 87 борзмяшчальных мінералаў, з іх 15 маюць прамысл. значэнне. У пародах Беларусі Б. трапляецца як рассеяны элемент. Асн. носьбіты Б.— серыцыты магматычных, іліты асадкавых і светлыя слюды метамарфічных парод; як уключэнні трапляецца ў сілікатных пародаўтваральных мінералах. У глебах Беларусі колькасць Б. ад 2 да 28 мг/кг (норма 6—30 мг/кг), у дзяряова-падзолістых пясчаных, асобных супясчаных і тарфяных глебах — ніжэй нормы. Колькасць засваяльнага раслінамі (рухомага) Б. ад 0,03 мг/кг на пясчаных да 0,5 мг/кг на сугліністых і гліністых глебах, на тарфяных — 0,5—4 мг/кг. Неабходная колькасць Б. розным раслінам (у мг на 1 кг сухога рэчыва): бабовым культурам 5—25, буракам 5—15, інш. агародніне 20—30, ільну 5—10, бульбе 1—7, злакам 0.7—2. 3 глеб Б. выносіцца раслінамі (за год ад 20 да 200 г/га), таму пасля вапнавання рэкамендуецца ўносіць борныя мікраўгнаенні (у кг на 1 га): буру 5—10, бормагніевае 30—60, борны суперфасфат 50; для апрацоўкі насення і некаранёвай падкормкі выкарыстоўваецца 0,05— 0,1 % раствор борнай кіслаты. Борныя мікраўгнаенні павышаюць ураджайнасць с.-г. культур на 5—10 %. У груптавых водах 1—8 мкг/л Б., болып багатыя ім воды, якія дрэніруюць сугліністыя і гліністыя глебы. Недахоп Б. дрэнпа адбіваецца на жывых арганізмах: назіраецца адміранне кропак росту, пабурэнне лісця, бактэрыёз ільну, парша бульбы. Лішак яго ў арганізме чалавека выклікае борны энтэрыт.
М. К. Чартко. БбРАЎНА, возера ў Бешанковіцкім р-не, у бас. р. Чарнічанка. Пл. 2,04 км2. Даўж. 2 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 9,5 м. Вадазбор (4,4 км2) нізінны, пераважна забалочаны і ўкрыты лесам. Катлавіна круглаватая, злёгку выцягнута з Пн на Пд, берагі нізкія, параслі хмызняком. Слаба зарастае каля берагоў, Сцёк па канаве ў воз. Ліпна.
БОРАУНА, Боравенскае воз е р а, у Лепельскім р-не, у бас. р. Ула. Пл. 0.38 км2. Даўж. 1.15 км, найб. шыр. 0,61 км, папб. глыб. 8,2 м, сярэдпяя 3,9 м. Аб'ём вады 1,47 млн. м3. Вадазбор (6,5 км2)
дробнаўзгорысты, складзены з суглінкаў.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, складанай круглаватай формы, крыху выцягнута з У на 3. Схілы выш. да 5 м, пясчаныя і супясчаныя, пераважна спадзістыя, укрытыя разнатраўна-злакавай расліннасцю, участкамі пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,56 км) звілістая. Берагі выш. да 0,5 м, на Пд да 0,1 м, пясчаныя, зараслі водна-балотнай расліннасцю 1 хмызняком. Нахіл дна да цэнтра возера, спадзісты, найб. глыб. ва ўсх. частцы. Глыб. да 2 м займаюць 24 % пл. возера, да 5 м — 73 %. Дно ўкрыта гліністым ілам, уздоўж берагоў — пясчанымі адкладамі. Мінералізацыя вады 245—290 мг/л, празрыстасць 1,3 м. Эўрофнае. Слабапраточнае: на Пд упадае ручай з воз. Глыбочыца, на ПнУ выцякае ручай у воз. Нюля. Надводная расліннасць (аер. асокі. трыснёг) утварае палосу шыр. 2—3 м. Падводныя макрафіты пашыраны да глыб. 2—5 м. Водзяцца шчупак, лешч. акунь, карась, лінь, плотка, краснапёрка. мянтуз. На беразе в. Бораўна. A. М. Макрыцкі. БОРАЎНА, возера ў Бешапковіцкім р-не, у бас. р. Астроўніца. Пл. 0,34 км2. Даўж. 1,15 км, найб. шыр. 0,52 км, найб. глыб. 4,1 м, сярэдняя 2,9 м. Аб’ём вады 0,98 млн. м3. Вадазбор (1,9 км2) сярэднеўзгорысты і пласкахвалісты, пераважна пад лесам.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з У на 3. Схілы паўн. і паўд. выш. да 16 м, усх. да 9 м, зах. 4—5 м, укрытыя мяшаным, на ПнЗ хвопным лесам, на выш. 3 м ад урэзу вады тэраса. Берагавая лінія (даўж. 3,4 км) на Пн утварае заліў. Берагі невысокія, пясчаныя. Пойма шыр. 10—20 м. Дно да глыб. 3 м спадзістае. глыбей плоскае. Пераважаюць глыбіні 3 м (65 % пл. дна). Прыбярэжная палоса да глыб. 2—2,5 м вы-