Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
М. Ф. Бліадухо.
На аснове гэтых даследаванняў быў пабудаваны Крычаўскі цэментньі завод. Абгрунтаваў пастаноўку геафіз. даследаванняў і глыбокага бурэння ў Мінску, Полацку, Бабруйску, Даманавічах і інш. На аснове вынікаў геамагнітнай здымкі даў прагноз на выяўленне жалезарудных канцэнтрацьш у нетрах БССР. Упершыню склаў геал. карты дачацвярцічных
Блёкат чорны: 1— галінка з кветкамі і пладамі; 2— плод; з— семя.
адкладаў, карысных выкапняў Беларусі. Удзельнічаў у стварэнні санаторыя на базе мінер. водаў бабрудскай свідравіны.
Те.: Сборннк трудов по геологпп н полезным нскопаемым БССР,— М., 1952.
Літ.: ІІсследовання академнком Н. Ф. Блнодухо геологші н полезных нскопаемых Белоруссіш.— Мн., 1979.
БЛІЖНЯЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не, у бас. р. Волта, у гідралагічным заказніку Ельня. Пл. 0,25 км2. Даўж. 0,75 км, найб. шыр. 0,45 км, найб. глыб. 2 м. Вадазбор (3,5 км2) нізінны, забалочаны. Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая.
БЛІЗНІЦА, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 0,25 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,3 км. Пл. вадазбору 4,5 км2. Злучана дратокай з воз. Астроўна. На беразе возера в. Блізніца.
БЛІЗНЙТЫ (лац. Gemini), адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў Паўн. паўшар’і неба, паміж сузор’ямі Рака і Цяльца. Найб. яркія зоркі — Полукс (Р) і Кастар (а) адпаведна 1,2 і 1,6 візуальнай зорнай велічыні; 70 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. 3 тэр. БССР відаць увосень, зімою і вясною.
БЛІСМУС (Blysmus), род шматгадовых травяністых раслін сям. асаковых. Вядомы 4 віды, пашыраныя ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Паўн. Амерыцы. У СССР 3 віды, з іх на Беларусі Б. с ц і с н у т ы (В. compressus). Расце на вільготных тарфяных лугах, ла берагах рэк. Цвіце ў ліп.— жніўні.
Расліна выш. 15—40 см, з паўзучым карэнішчам. Сцябло знізу аблісцелае, сплюшчанае, з бурымі похвамі, уверсе тупатрохграннае. Лісце плоскае, кіляватае, карацейшае за сцябло. Суквецце з 5—12 нешматлікіх каласкоў, сабраных у двухрадны колас з доўгім прыкветным лістом. Покрыўныя лускавінкі падоўжана-яйцападобныя, вострыя, чырванаватакарычневыя. Калякветныя шчацінкі вызубленыя. даўжэйшыя за плод. Плод адваротнаяйцападобны чорна-буры арэшак. БЛІУНГ, лясное ўрочышча ў Клімавіцкім р-не за 6 км ад г. Клімавічы. Пл. 989 га. Рэльеф раўнінны з узгорыстымі формамі, глебы дзярновападзолістыя супясчаныя. На тэр. ўрочышча воз. Бліунг пл. каля 6 га. Лясы пераважна хваёвыя імшыстыя (85 %). Пашырана ірга.
БЛІШЧАНКА, род харавых водарасцей; тое, што нітэла.
БЛІІПЧАНКІ (Nitidulidae), сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне каля 2000, у СССР больш за 200 відаў. У БССР больш за 50 відаў.
Цела даўж. 2—3 мм, падоўжанае, прамавугольнае ці круглае, чорнае або карычневае, з металічным бляскам, іншы раз з малюнкам. Крылы развітыя, надкрылы часта ўкарочаныя. Вусікі булавападобныя. Ногі хадзільныя. Кормяцца кветкавым пылком, спорамі грыбоў, сокам дрэў, некаторыя жывуць у мурашніках, на трупах жывёл 1 сухім гноі.
Акукліваюцца ў глебе. Зімуюць жукі часцей у глебе або ў подсціле. За год 1 пакаленне. Сярод Б. ёсць шкоднікі. Рапсавая Б. (Meligethes aeneu аб’ядае бутоны і кветкі крыжакветных раслін, лічынкі выядаюць пыльнікі на кветках кармавых раслін.
БЛОКІ ТЭКТАНІЧНЫЯ, участкі зямной кары, абмежаваныя разрывамі, захоўваюць стабільнае становішча або рухаюцца ўсёй сваёй масай. У плане маюць самую разнастайную форму, памеры іх ад некалькіх соцень м2 да тысяч м2. Вылучаюцца ў фундаменце платформаў і складкавых абласцей і, як правіла, адрозніваюцца па будове. Асн. фактарам у расчляненні сучаснай паверхні фундамента Беларусі на блокі з’яўляюцца разломы. Найб. выразную блокавую будову мае фундамент Прыпяцкага прагіну. Буйнаамплітудныя працяглыя зоны разломаў раздзяляюць яго на лінейна выцягнутыя блокі (ступені). Вялікія блокі падзелены разломамі на больш дробныя. Блокавыя структуры (ступені, горсты, грабены) вылучаюцца і па паверхні падсалявых і міжсалявых адкладаў ДЭВОну. Г. У. Зінавенка. БЛОНСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад назвы в. Блонь у Пухавіцкім р-не), лакальная тэктанічная структура ў Пухавіцкім р-не, на паўд.-зах. схіле Чэрвеньскага структурнага заліва Арпіанскай упадзіны.
Выдзелена сейсмаразведачнымі і буравымі работамі. Вылучаецца па паверхні фундамента і рыфейскіх адкладах, па вендскіх і сярэднедэвонскіх адкладах адлюстроўваецца невял. тэрасай. Б. п. ізаметрычнае, памер 8x4 км, амплітуда да 30 м. Структурныя планы паверхні фундамента і рыфейскіх адкладаў залягаюць згодна паміж сабою і рэзка адрозніваюцца ад структурных планаў вендскіх і сярэднедэвонскіх адкладаў. Фарміравалася Б. п. ў рыфейскі час. БЛОНСКАЯ СВІТА, мясцовае стратыграфічнае падраздзяленне верхняга пратэразою (верхняга дакембрыю) Беларусі. Утварае ніжнюю ч. вільчанскай серыі венду (прыналежнасць даказана ў 1973). Вылучана ў 1968 у якасці падсвіты пінскай світы верхнерыфейскага комплексу. Пашырана пераважна на ПдУ Мінскай і 3 Магілёўскай абласцей.
Залягае на лапіцкай, радзей на пінскай або аршанскай світах рыфею, перакрываецца глускай світай. Складзена ў асноўным з цёмнаі ружова-бурых дробназярністых, радзей розназярністых алігаміктавых слабасцэментаваных пясчанікаў, месцамі (у найб. магутных разрэзах раёна Асіповічы ■— Блонь — Пухавічы) з пачкамі пясчаных тылітаў. У асобных разрэзах у падэшве Б. с. трапляюцца слаі валунна-галечнага кангламерату, а таксама буйрыя абломкі і невял. адорвені болып стараж. парод — даламітаў лапіцкай світы, крышт. парод фундамента і інш. Рыхлыя, порыстыя пясчанікі світы змяшчаюць значныя запасы падземных водаў.
М. В. Вераценнікаў. БЛОХІ (Aphaniptera, Suctoria, Siphonaptera), атрад насякомых. У сусв.
фауне наля 1000, у СССР больш як 500 відаў з 50 родаў. На Беларусі каля 50 відаў. Дарослыя насякомыя — вонкавыя паразіты цеплаіфоўных жывёл (птушак, млекакормячых) і чалавека. Некаторыя віды — паразіты пэўных гаспадароў, напр., сабак, катоў, грызуноў. Многія Б.— пераносчыкі ўзбуджальнікаў чумы, тулярэміі, сыпнога тыфу пацукоў і інш. хвароб, прамежкавыя гаспадары некат. відаў гельмінтаў.
Даўж. цела Б. 0,5—6 мм. Самцы драбнейшыя за самак. Цела дзеліцца на галаву, грудзі і брушка, сшпошчанае з бакоў, укрыта хіцінавым покрывам ад бледна-жоўтага да цёмна-бурага колеру з валаскамі або пічацінкамі. Крылаў няма. На галаве пара простых вачэй, некаторыя віды сляпыя. Ротавы апарат колюча-сысучы. Тры пары ног (апошняя пара самая доўгая і служыць для скач-
Блюшчык плюшчападобны: 1— агульны выгляд расліны; 2— кветкі; 3— арэшак.
коў). Добра перамяшчаюцца ў поўсці ці пер’і гаспадароў, па зямлі скачуць. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі белыя, чэрвепадобныя, кормяцца арган. рэшткамі і экскрэментамі Б. Меры барацьбы: сан.-гігіен., хімічныя.
.4. С. Гембгцкі.
БЛОШКІ ЗЕМЛЯНЬ'ІЯ, гл. Земляныя блошкі.
БЛУДБІНЯ, Блудніца, рака, левы прыток Начы (бас. Бабра), у Крупскім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца на Пн ад в. Ігрушка. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о. У вярхоўі каналізавана. Вадазбор (66 км2) раўпінны, пад лесам 15 %.
БЛЫШБШАЕ СЁМЯ, пашыраная назва насення двух відаў трыпутніку — індыйскага (ёсць на Беларусі) і блышынага. Дробнае, чорнае, бліскучае насенне нагадвае блох (адсюль назва), выкарыстоўваецца ў медыцыне як слабільны сродак.
БЛЮШКА, рака, упадае ў воз. Кромань (бас. Усы) у Стаўбцоўскім р-не. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %о. Даўж. 16 км. На ўсім працягу каналізавана. Вадазбор (54 км2) нізінны, пад лесам 59 %.
БЛЮШЧЫК (Glechoma), род шматгадовых травяністых раслін сям. ясноткавых. Вядомы 5 відаў, пашыраных ва ўмераных абласцях Еўразіі і Паўн. Амерыкі. У СССР 3 віды, з іх на Беларусі 2: Б. плюшчападобны, або каціная мята (G. hederacea), і Б. цвёрдаваласісты (G. hirsuta).
Расліны з паўзучыыі ўкараняльнымі сцябламі і ўзыходнымі кветаноснымі парасткамі. Лісце круглавата-ныркападобнае, укрытае валаскамі. Кветкі ў несапраўдных кальчаках у пазухах лісця. Вяночак двухгубы: верхняя губа плоская. выемчатая, ніжняя трохлопасцевая, з оуйной выемчатай сярэдняй лопасцю. Плод — цэнобій з 4 яйцаабо эліпсападобных арэшкаў. Б. п л юшчападобны трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў лясах, зарасніках хмызняку, парках, садах, уздоўж дарог, каля жылля. Цвіце ў маі — ліпені. Расліна са сцябламі даўж. 20—40 см, з ліловымі або ружова-ліловымі кветкамі і лісцем з непрыемным пахам. Лек. (адхарквальны, жаўцягонны, супрацьзапаленчы, гемастатычны сродак) і меданосная расліна, мае ў сабе эфірны алей, дубільныя рэчывы; ядавіты. 3 лек. мэтай (настой, адвар, сок, экстракт) выкарыстоўваюцца свежыя квітучыя расліны. Б. цвёрда в аласі сты трапляецца пераважна на Пд. Расце ў шыракалістых і шыракаліста-чорнаальховых лясах. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Расліна са сцябламі даўж. 20—60 см, з сінявата-ліловымі кветкамі і бурымі, са штрыхоўкай пладамі. В. С. Булат. БОБ, рускі боб (Faba vulgaris), аднагадовая травяністая расліна сям. бабовых. Стараж. культура, у дзікім стане невядома. Апаленыя зярняты Б. знойдзены пры раскопках Банцараўскага гарадзішча пад Мінскам (6—8 ст. н. э.). Вырошчваюць кармавыя і харч. сарты Б.
Корань стрыжнёвы, вельмі разгалінаваны, пранікае ў глебу на глыб. 80— 150 см. Сцябло выш. 100—150 см, граністае, гладкае, прамое. Лісце парнаперыстаскладанае, без вусікаў. Кветкі белыя ці ружаватыя, сабраныя ў гронкі. Плод — шматнасенны струк. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Вегет. перыяд ранніх сартоў 80—100, позніх 120 сут. Самаапылялыіая, вільгацялюбная расліна, усходы пераносяць замаразкі да —4— — 5 °C. Добра расце на Оагатых перагноем гліністых глебах. на акультураных тарфяна-балотных. На корм ідуць зерне і зялёная маса. У 1 кг зерня ў сярэднім 1,15 карм. адзінкі, да 300 г страўнага пратэіну, 1,5 г кальцыю, 4 г фосфару, 1 мг караціну; у зялёнай масе адпаведна 0,16 карм. адзінкі, 21 г, 2 г, 0,5 г, 20 мг. Ураджай зерня 2—3 (макс. 5,2), зялёнай масы 20—30 т/га. Раянаваныя сарты: Аушра (кармавы), Беларускі (харчовы). Асн. шкоднікі Б.: клубеньчыкавы даўганосік, бабовая тля, гарохавы зерняед; хваробы: аскахітоз, макраспарыёз, іржа. М. А. Мароз.
БОБР, рака, левы прыток Бярэзіны (бас. Дпяпра). Даўж. 124 км. Пачынаецца з Аршанскага ўзв. каля в. Рафалова Талачынскага р-ііа, цячэ ў Крупскім і Барысаўскім р-нах. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,56 %о. Асн. прытокі: Можа, Еленка, Пліса (злева), Нача (справа), густата рачной сеткі 0,37 км/км2.