• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Двухдомная расліна. Утварае зялёныя або жаўтавата-зялёныя разеткі 3—4 см дыям. Слаявіна шматслаёвая з рызоідамі. вілаватаразгалінаваная з лістападобньтмі лопасцямі. па краях якіх размешчаны ліставатыя вушкі з калоніямі сіне-зялёных водарасцей. Каробачка авальная. чырвона-бурая, на ножцы 2—3 см даўж. Зверху на слаяві-
    не вывадковыя колбачкі 1 гаметангіі (полавыя органы). Іл. гл. на ўкл. да арт. Пячоначныя імхі. Г. Ф. Рыкоўскг. БЛАКІТНАВОЧКА (Sisyrinchium), род шматгадовых травяністых раслін сям. касачовых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных у Амерыцы. У Еўразіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі шырока натуралізаваўся 1 від з
    Блакітнавочка горная:	1 — агульны
    выгляд расліны; 2— плады.
    Блакітніца белая.
    Блакітная ордэнская стужка.
    Паўн. Амерыкі — Б. г о р н а я (S. montanum), якая вырошчваецца як дэкар. расліна, лёгка дзічэе. У СССР, у т. л. на Беларусі, трапляецца як заносная або здзічэлая расліна. Расце на вільготных лугах, лясных палянах, каля дарог. Цвіце ў маі — чэрвені.
    Расліна выш. 15—35 см. Карэнішча кароткае. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае, да асновы шырокакрылатае. Прыкаранёвае лісце лінейна-мечападобнае, верхавінкавы ліст ланцэтны з вузкім белаватым краем. Кветкі дыям. 12—20 мм, правілыіыя, бледна-фіялетавыя, на доўгіх тонкіх кветаножках, па 1—4 у пучках на канцы сцябла, да цвіцення ў пакрывале з 2 збліжаных прыкветных лістоў; долі калякветніка на верхавінцы з вастрыём, ніці тычынак амаль па ўсёй даўж. зрослыя. Плод — шматнасенная шарападобная каробачка, раскрываецца 3 створкамі.
    БЛАКІТНАЯ ОРДЭНСКАЯ СТУЖКА, блакітная стужачніца (Саtocala fraxini), матыль сям. совак. Пашырана пераважна ў лясных so­nax Еўразіі і Амерыкі; у СССР — у лясной і лесастэпавай палосах Еўрап. ч., на Каўказе, Д. Усходзе, у Сібіры. На Беларусі рэдкі від, трапляецца асобнымі экземплярамі ў мяшаных лясах, парках. Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Для зберажэння колькасці Б. о. с. неабходна актыўная прапаганда аховы віду.
    Яркі, прыгожа афарбаваны матыль: крылы блакітныя з чорнай каймой і сярэдзіннай перавязкай, размах 9—11 см. Лёт у жн.— кастрычніку. Вусені (май — чэрв.) развіваюцца на розных відах вербаў. ясені, вязе. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоўныя жывёлы.
    Лгт.: Мержеевская О. Н„ Лптв п н о в a A. Н., Молчанова Р. В. Чешуекрылые (Lepidoptera) Белоруссдп: (каталог).-—Мн., 1976. A. М. Лгтвтава. БЛАКІТНІЦА БЁЛАЯ, к н я з ё к (Parus cyanus), птушка сям. сініцавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Пярэдняй i М. Азіі, Паўн. Афрыцы; у СССР — у Еўрап. ч. да 60° паўн. шыраты. Па Беларусі праходзіць зах. мяжа арэала віду. Рэдкі аселы від. Зімой колькасць павялічваецца за кошт птушак, якія адвандроўваюць з У і ПнУ. Пашырэнне абмежаванае. Адзначана на
    гнездаванні ў Пастаўскім (1843) і Лунінецкім (1952) р-нах. Жыве ў старых забалочаных алешніках з густой высокаіі травяністай расліннасцю. Корміцца пераважна насякомымі, восенню і зімой таксама насеннем раслін. Карысная птушка. Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. У мэтах зберажэння віду неабходны выяўленне і ахова месцаў пражывання Б. б.
    Даўж. цела 11,5—12,5 см, маса да 12 г. Апярэнне пушыстае, мяккае, спіна светла-блакітная, брушка белае, крылы, хвост і палоса ад дзюбы да вачэй блакітныя, палосы па баках хваста, на брушку і «шапачка» на галаве белыя або шараватыя. Песня — кароткая меладычная трэль, крык — звонкае «тці — ці — ці— тррж». Гнёзды будуе ў дуплах дрэў на выш. 1,5—2,5 м. высцілае мохам. лазовым лубам. Нясе 3—6 белых са светла-карычневымі плямкамі яец у чэрвені. Птушаняты вылятаюць у чэрв.— ліпені. У гнездавы перыяд трымаецца парамі, увосень 1 зімой вандруе чародкамі.	Б. В. Ямінскі.
    БЛАКІТШЦА БЛАКІТНАЯ (Parus coeruleus), птушка сям. сініцавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Паўн. Афрыцы, Пярэдняй і М. Азіі; у СССР — у Еўрап. ч. да 60° паўн. шыраты, на Каўказе, у Крыме, Туркменіі. На Беларусі звычайная на ўсёй тэр. Асела-вандроўная. Жыве ў вільготных лісцевых і мяшаных
    Да арт. Блакітніцьг. Матылі і вусені блакітніцы малінавай (1) і блакітніцы Ікар (2).
    лясах, поймах рэк, радзей у садах і парках. Корміцца пераважна насякомымі (дробныя жукі і іх лічынкі, клапы, двухкрылыя, перапончатакрылыя, вусені матылёў), восенню і зімой — насеннем раслін. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы птушка.
    Даўж. цела 6—8 см, маса 11—12 г. Самцы буйнейшыя за самак. Апярэнне мяккае. пушыстае, на спіне зялёнае, на галаве «шапачка», крылы 1 хвост блакітныя, лоб і шчокі белыя. на грудзях чорная палоска, грудзі і брушка жоўтыя. Песня — кароткая мелады'чная трэль, крык — звонкае «ці — ці — ціррзь». Манагам. Гнёзды будуе ў шчылінах пнёў, у дуплах дрэў на выш, 0,5— 3 м, высцілае іх імхом і расліннымі валокнамі. Нясе 9—11 белых з чырванавата-карычневымі стракацінкамі яец (у пач. мая — чэрв.). Наседжванне 13— 14 сут. Птушаняты ў гняздзе каля 2 тыдняў, вылятаюць у чэрв,— ліпені. Пасля распаду вывадкаў Б. б. ўвосень і зімою вандруе чародкамі з інш. сініцамі або асобна. A. М. Дарафееў. БЛАКІТНІЦЫ (Lycaenidae), сямейства насякомых атр. матылёў. Болып за 2,5 тыс. відаў, з якіх каля 500 пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. У Еўрап. частцы СССР na­na 60 відаў. Ў БССР каля 40 відаў
    Асноўныя роды і віды блакітніц, пагаырапыя ў БССР
    Кароткая характарыстыка родаў. Колькасць відаў у родзе
    Найболып пашыраныя віды. Месцы іх пражывання. Трапляльнасць
    Месяцы лёту. Кармавыя расліны. Ступень шкаданоснасці
    1.	Зефір /Zephyrus/. Заднія крылы з доўгімі хвосцікамі і слабаразвітымі лопасцепадобнымі вырастамі. Афарбоўка зялёная, блакітна-зялёная, цёмна-карычневая. 2 віды
    2.	Хвастатка /Thecla/. Булава вусікаў слабаадасобпеная, паступова патаўшчаецца. Заднія крылы з хвесцікам на ўзроўні 2 -й кубітальнай жылкі. Ніз крылаў буры з аранжавымі або чырвонымі плямамі, белай папярочнай палосай або белымі плямамі. 5 відаў 3. Малінніца /Callophrys/. Заднія крылы з кароткім тупым зубчыкам. Ніз крылаў зялёны, звычайна з белымі плямкамі, верх цёмна-буры або буры, аднакаляровы. Самкі і самцы афарбаваны аднолькава. 1 від 4. Мнагавочка /Chrysophanus/. Шчупікі ўкарочаны. Вусікі з добра адасобленай булавой. Верх крылаў ярка-чырвоны з чорным малюнкам. 7 відаў
    Зефір дубовы/Z. quercus/. Дубровы, паркі. Вельмі рэдка
    Зефір бярозавы /z. betulae/. Узлескі, хмызнякі. Рэдка
    Хвастатка вязавая /Th. walbum/.
    Лісцевыя лясы. Вельмі рэдка Хвастатка дубовая /Thilicis/. Дубровы, мяшаныя лясы. Рэдка
    Блакітніпа малінавая /С. rubi/. Лясныя паляны, сады. Часта
    5. Блакітніца /Lycaena/. Галава ўкрыта густымі доўгімі валаскамі. Лоб вузкі, густаваласісты. Ніз крылаў з буйной пункціроўкай. 22 віды
    Мнагавочка шчаўевая /Oh. dispar rutilus/. Вільготныя лугі, узлескі. Вельмі часта
    Мнагавочка бурая /Ch. dorilis/.
    Усюды. Часта
    Блакітніца Аргус /L. argus/. Лясы і ўзлескі. Часта
    Блакітніца Ікар /L. icarus/. Усюды.
    Часта
    6.	Блакітніца /Zizera/. Настальная і субкасталыіая жылкі на пярэдніх крылах раздзелены. Крылы зверху блакітныя /іншы раз з чорным малюнкам/, карычневыя або чорна-бурыя /часце.й у самак/. 1 від
    7.	Блакітніца (Cyaniris). Галава ўкрыта лусачкамі, на ілбе і каля асновы вусікаў тонкія кароткія валаскі. Ніз крылаў з дробнай пункціроўкай. 1 від
    8.	Блакітніца /Everes/. Заднія крылы на 2-й жылцы маюпь кароткія хвосцікі. Ніз крылаў бледна-блакітны або шэры з чорнымі кропкамі. 1 від
    Блакітніца лясная /Lsemiargus/.
    Усюды. Вельмі часта
    Блакітніца карлікавая /Z. ininima/. Сухадольныя лугі, хмызнякі. Рэдка
    Блакітніца вясенняя /С. argiolus/.
    Усюды. Рэдка
    Блакітніца караткахвостая /Е. агgiades/. Хваёвыя лясы. Часта
    Сярэдзіна чэрвеня — жнівень. Дуб. He шкодзіць
    Канец ліпеня — верасень. Сліва, бяроза, ляшчына, чаромха. He шкодзіць Сярэдзіна чэрвеня — сярэдзіна жні ўня. Вяз, ліпа, дуб, вольха. He шкодзіць Канец чэрвеня — пач. жніўня. Дуб. He шкодзіць
    Сярэдзіна красавіка — чэрвень. Маліна, ажына. He шкодзіць
    Чэрвень — сярэдзіна жпіўня. Шчаўе. He шкодзіць.
    1-е пакаленне: май — чэрвень, 2-е пакаленне: сярэдзіна ліпеня — сярэдзіна жніўня. He шкодзіць
    Сярэдзіна чэрвеня — сярэдзіна жніўня. Канюшына, жаўтазель. Часткова шкодзіць.
    1-е пакаленне: май — чэрвень, 2-е пакаленне: ліпень — верасень. Бабовыя расліны. Часткова шкодзіць Чэрвень — ліпень. Бабовыя расліны. Часткова шкодзіць
    1-е пакаленне: май—чэрвень, 2-е пакаленне: ліпень. Канюшына. Часткова шкодзіць
    1-е пакаленне: сярэдзіна красавіка — сярэдзіна чэрвеня, 2-е пакаленне: ліпень — жнівень. Канюшына, рутвіца, люцэрпа. Часткова шкодзіць
    1-е пакаленне: май — чэрвень, 2-е пакаленне: сярэдзіна ліпеня — жнівень. Канюшына, люцэрна
    (гл. табліцу). Жывуць у лясах, на лугах, лясных палянах, у садах.
    Дзённыя матылі. Крылы (размах 2—4 см) у самцоў блакітныя, сінія, зялёныя, аранжава-чырвоныя, часта з бляскам, у самак бурыя. Знізу крылы шапаватыя або бурыя з дробнымі вочкападобнымі плямамі. Вусікі булавападобныя. Пярэднія ногі ўкарочаныя. Вусені кароткія, тоўстыя, укрытыя тонкімі кароткімі валаскамі, па форме нагадваюць макрыц; кормяцца на шыракалістых дрэвах. травяністых раслінах (часцей грэчкавых або бабовых). Вял. шкоды сельскай гаспадарцы не прыносяць. Зімуюць яйцы, вусені, кукалкі.
    A. А. Мацвеенка.
    «БЛАКІТНЫ ПАТРУЛЬ», аб’яднанне піянераў і школьнікаў, якія памагаюць ахоўваць і павялічваць рыбныя запасы краіны. На Беларусі існуе з 1965. У 1980 у БССР болып за 1 тыс. атрадаў «Б. п.» (21,3 тыс. вучняў).	. « .
    Атрады «Б. п.» пад кіраўніцтвам інспектараў рыбааховы 1 настаўнікаў біялогіі сбчаць за чысцінёй вадаёмаў, азеляняюць і замацоўваюць берагі, удзельнічаюць у выратаванні моладзі рыбы з поймавых і часовых вадаёмаў, у ахове нерасцілішчаў, вывучаюць флору і фауну. Кожную вясну праводзяць аперацыю «жывое срэбра» па выратаванню моладзі рыбы ў час нерасту. У 1979 на Беларусі членамі «Б. п.» выратавана 38,5 млн. штук моладзі каштоўных відаў рыб, пракапана 6,7 км злучальных KaHay, пасаджана каля 4 тыс. саджанцаў і кустоў па берагах вадаёмаў, прабіта 8 тыс. п'алонак. Лепшыя атрады і школьнікі ўзнаг. значкамі «Блакітны патруль».	3. Б. Барысава.
    БЛАКІТНЫЯ АЗЁРЫ, ландшафтны заказнік на тэр. Мядзельскага р-на. Пл. 1,5 тыс. га (1981). Створаны ў 1972, каб зберагчы унікалыіы ўзгорыста-азёрны прыродны комплекс у Бел. Паазер’і.