Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Знаходзіцца ў межах Свірскай грады. Рэльеф — складаная сістэма озавых град і камавых узгоркаў (адносная выш. 50—60 м), якія перамяжоўваюцца запоўненымі вадой глыбокімі ўпадзінамі. На тэр. заказніка Балдуцкая група азёр: Балдук, Глубля, Глубелька. Ячмянец, Імшарац, Мёртвае. Рэкі Страча і Лынтупка. Расліннасць палежыць да Нарачанска-Вілейскага геабат. раёна АшмянскаМінскай геабатанічнай акругі падзоны дубова-цемнахвойпых лясоў. Лясы паўд.-таежныя, хваёвыя і яловыя; пераважаюць зеленамошнікі кіслічнага. чарнічнага, бруспічнага, верасовага, арляковага тыпаў. На вяртпынях буйных узгоркаў трапляюцца лішайнікавыя хвойнікі. У падлеску ядловец і бружмель. На невял. участках растуць бяроза павіслая, асіна, дуб, вяз. На забалочаных берагах малых азёр паўд.-таежныя хваёвыя хмызнячкова-пушыцавыя і сфагпавыя лясьт. У флоры заказніка 538 відаў вышэйшых раслін, сярод
іх каля 40 рэдкіх ахоўных відаў (баранец звычайны, венерын чаравічак сапраўдны, мнаганожка звычайная і і інш.), у т. л. адзіныя ў БССР месцазнаходжанпі меч-травы звычайпай. цюльпана ляснога і чарнакораня Рупрэхта. Іл. гл. на ўклейцы.
В. М. Бялькоў. БЛАСТА... (ад грэч. blastos зародак, парастак), першая састаўная частка складаных слоў — біял. і мед. тэрмінаў, якая паказвае на сувязь з зародкам.
БЛАСТАКЛАДЫЯ (Blastocladia), род хітрыдыевых грыбоў сям. бластакладыевых. Вядома некалькі відаў, пашыраных у мпогіх краінах свету. У CGCP 2 віды, з іх на Бела-
Бластакладыя шарападобная: агульны выгляд міцэлію з зоаспарангіямі (a) і цыстамі (б).
ЛАНДШАФТНЫ ЗАКАЗНІК „БЛАКІТНЫЯ АЗЁРЫ"
МЕСЦЫ РОСТУ РЭДНІХ РАСЛІН
Мяжа заказніка
русі найб. вядома Б. шарападобная (В. globosa). Сапратроф. Развіваецца на раслінных рэштках, якія плаваюць у вадзе.
Утварае белыя дзернавінкі даўж. да 1 мм. Міцэлій грыба складаецца з буйной цыліндрычнай клеткі, ад ніжняга боку якой адыходзяць добра развітыя рызоіды, а ад верхняга — шматлікія гіфы з танкасценнымі зоаспарангіямі і таўстасценнымі цыстамі. Звычайна масавае паяўленне цыстаў на міцэліі звязана з павышэннем колькасці вуглякіслага газу, што бывае пры моцным абрастанні субстрату бактэрыямі.
БЛАСТАКЛАДЫЯЛЫІЫЯ (Blastocladiales), парадак хітрыдыевых грыбоў. Вядомы 3 сям., каля 10 родаў, больш за 30 відаў, пашыраных у Еўразіі. Афрыцы, Паўд. і Паўн. Амерыцы. У СССР 3 сям., 3 роды, каля 10 відаў; з іх на Бела.русі некалькі відаў з родаў аламіцэс, бластакладыя, катэнарыя з сям. бластакладыевых. Сапратрофы. Развіваюцца на жывёльных і расліпных субстратах у вадзе, вільготнай глебе. Некаторыя — паразіты беспазваночных жывёл і грыбоў.
Філагенетычна Б.— вынік далейшай эвалюцыі хітрыдыевых грыбоў, якая ішла шляхам павелічэння памераў вегетатыўнага цела (міцэлію), змены памераў клеткі, пераходу ад ізагаміі да гетэрагаміі, выпрацоўкі ізаморфнай змены пакаленняў. Міцэлій Б. ад простага (амаль плазмодый) да добра развітага. Бясполае размнажэнне адбываецца аднажгуцікавымі зааспорамі. Полавы працэс — ізагамія або гетэрагамія. Для большасці Б. характэрна чаргаванне пакаленняў — спарафіта і гаметафіта. На спарафіце ўтвараюцца зоаспарангіі з дыплоіднымі зааспорамі, акрамя таго, спарафіт утварае цысты (супакойныя споры). Пры
V* мнаганожкі звычайнай
W цюльпана ляснога
А венерынага чаравічна нураслепа ляснога чарнакораня Рупрэхта гайніна цёмна-чырвонага
А ворлікаў звычайных (( меч-травы звычайнай(у прыбярэжнай паласе)
прарастанні цысты з яе выходзяць гаплоідныя зааспоры, якія пасля перыяду актыўнага руху пакрываюцца абалонкай і ўтвараюць гаметафіты з гаметангіямі. Зігота, утвораная ў выніку зліцця гамет, дае пачатак спарафіту.
Лгт.: Порядок Бластокладневые (Blastocladiales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 2. Грнбы. М., 1976. М. А. Лемяза. БЛАСТАМАГЁННЫЯ Р9ЧЫВЫ (ад бласта...), хім. злучэнні, здольныя пры ўздзеянні на арганізм у пэўных умовах выклікаць рак і інш. пухліны; тое, што канцэрагенныя рэчывы. БЛАСТАМІКОЗ (ад бласта... +мікозы), Джылкрайста х в а р оба, паўночнаамерыканскі бластамікоз, хранічная хвароба скуры і ўнутр. органаў, узбуджальнік якой дражджавы грыбок Blastomyces dermatitidis. Успрыімлівыя да Б. сабакі, коні, авечкі, лабараторныя жывёлы, чалавек. Трапляецца ў Азіі, Амерыцы, Еўропе. У БССР зарэгістраваны ў сабак. Рэзервуар грыбка — глеба. Крыніца інфекцыі — хворыя сабакі. Заражэнне адбываецца. як мяркуюць. праз пашкоджаную скуру і дыхальныя шляхі. Праяўляецца абсцэсамі, слабасцю. Лячэнне не распрацавана. Хворых сабак знішчаюць, каб папярэдзіць пашырэнне Б. сярод людзей.
БЛАСТЭНІЯ (Biastenia), род накіпных лішайнікаў сям. целасхіставых. Вядомы 1 від — Б. цёмненькая (В. obscurella). Расце на кары старых дрэў пераважна лісцевых парод. Іпдыкатар забруджвання наваколыіага асяроддзя.
Слаявіна ў выглядзе шаравата-зялёнаіі шурпатай корачкі. зрэдку са слабаразвітымі лопасцямі на перыферыі. Інтэнсіўна зелянее пры намочванні вадой. Пладбвыя целы (апатэцыі) да 0,5 мм дыям.. светла-карычневыя, плоскія, потым выпуклыя, цёмныя да чорна-карычневых. Сумкі 8-споравыя, зрэдку 4ці 16-споравыя. Споры бясколерныя, біпалярныя.
БЛЁДНАЕ ВОЗЕРА, Бляда, у Мядзельскім р-не, у бас. р. Нарач. Пл. 1,95 км2. Даўж. 2,02 км, найб. іпыр. 1,44 км, найб. глыб. 8,1 м, сярэдняя 2,9 м. Аб’ём вады 5,71 млн. м3. Вадазбор (4,72 км2) плоскі, нізінны, складзены з пяскоў і супескаў, пераважна пад лесам (89 %),
Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасцевай формы. Схілы выш. да 2 м (на ПдЗ 4—5 м), пясчаныя, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 6,02 км) слабазвілістая. Берагі выш. 0,5—1,2 м, пясчаныя, пад лесам, у паўн. заліве сплавінныя. Падводная ч. катлавіны лейкападобнай формы, найб. глыб. ў цэнтры возера. Літараль шырокая і спадзістая, глыб. да 2 м займаюць 25 % пл. возера. Дно да глыб. 2,5—3 м высцілаюць пяскі і апясчаненыя ілы, глыбей тонкадэтрытавыя сапрапелі (гл. Бледнаўскае радовішча сапрапелю). Мінералізацыя вады каля 30 мг/л, празрыстасць 1,9 м. Мезатрофнае, бяссцёкавае. Надводная расліннасць укрывае 25 % пл. возера, утварае палосу шыр. да 180 м, да глыб. 2 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, карась, лінь, краснапёрка. верхаводка, гусцяра, мянтуз. Адзначана гнездаванне лебедзя-шыпуна — ахоўнай птушкі, за-
Бледная паганка: 1 — агульны выгляд;
2 — грыб у разрэзе; з — споры.
Блефарастома валасісталістая: 1— частка расліны з каробачкай; 2— ліст.
Бледнае возера ў Мядзельскім раёне.
несенай у Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Паблізу возера в. Гатавічы.
A. М. Рачэўскі. БЛЁДНАЕ ВОЗЕРА, Бляда, возера ў Пастаўскім р-не, у бас. р. FanSina. Пл. 0,22 км2. Даўж. 0,56 км, найб. шыр. 0,5 км, найб. глыб. 11 м, сярэдняя 7 м. Вадазбор (36,6 км2) пераважна разараны. Катлавіна амаль круглая, схілы спадзістыя, усх. бераг пясчаны, астатнія забалочаныя. Злучана пратокай з р. Галбіца. Зарастае. На беразе возера в. Дунілавічы.
БЛЁДНАЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Мядзельскім р-не, у Бледным возеры. Сапрапель арган. тыпу, запасы 7,4 млн. м3. Высцілае 75 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 4,9 м, найб. 10,5 м. Натуральная вільготнасць каля 90 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3,3, вокіслаў кальцыю 1,3, калію 0,5, фосфару 0,2; попельнасць 22 %. Вадародны паказчык (pH) 6,5. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне, для буравых работ, вытв-сці буд. матэрыялаў.
БЛЁДНАЯ ПАГАНКА, белы м ухамор (Amanita phalloides), шапкавы базідыяльны грыб сям. мухаморавых. Пашырана ў Еўропе і Амерыцы; у СССР — у Сярэдняй паласе, Цэнтр. і Зах. Украіне, Прыбалтыцы; на Беларусі — усюды, асабліва ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Расце ў лісцевых і мяшаных лясах, часцей з дамешкам бярозы. Пладаносіць у ліп.— верасні. Смяртэльна ядавіты грыб, мае таксін фалаідзін (смяртэльная доза для чалавека 0,02— 0,03 г). Атручэнне выяўляецца праз 10—12, іншы раз праз 30 гадз пасля спажывання, калі выратаваць чалавека амаль немагчыма.
Шапка дыям. 7—10 см, званочкавая, потым пуката-распасцёртая. белаватая, бледна-зялёная або аліўкава-зялёная, слізкаватая, з камякападобнымі рэшткамі (часта без іх) агульнага пакрывала. Мякаць белая, пад скуркай часта слабаафарбаваная. Пласцінкі белыя свабодныя, іпырокія. Ножка белая, каля асновы расшыраная накшталт клубня, з вольвай (похвай), у верхняй ч. з кольцам; вольва лопасцевая, шырокая, свабодная, белая, кольца звонку злёгку паласатае. белае, унутры слабаафарбаванае. Старыя і засохлыя грыбы маюдь непрыемны саладкаваты пах. Б. п. вельмі падобная да шампгньёнаў, адрозніваецца ад іх белым колерам пласцінак і наяўнасцю вольвы.
БЛЕФАРАСТОМА (Blepharostoma), род пячоначных імхоў сям. блефарастомавых. Пашыраны ў паўн. і ўмераных шыротах, гарах Галарктыкі, у Паўд. паўшар’і. У СССР 1 від — Б. валасісталістая (В. trichophyllum). ІІа Беларусі звычайна трапляецца ў цяністых вільготных лясах,
пераважна на драўніне, якая гніе. Сдрыяе гніенню адмерлых дрэў.
Аднадомная, радзей двухдомная расліна. Дзернавінкі кволыя, светлаабо жаўтавата-зялёныя. Парасткі ніткападобныя, 5—20 см даўж., ляжачыя, вілавата-галінастыя, з рызоідамі. Лісце адхіленае ад сцябла, амаль да асновы падзелена на 3—4 шчацінкападобныя лопасці. Каробачка круглавата-авальная. БЛЁКАТ (Hyoscyamus), род аднаі двухгадовых травяністых раслін сям. паслёнавых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных пераважна ў краінах Азіі. У СССР 10 відаў, з іх на Беларусі 2. Лек. (спазмалітычны і болепатольны сродак) і ядавітыя расліны, маюць алкалоіды, тлусты і эфірны алей. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца лісце і верхавінкі сцяблоў (збіраюць у чэрв.—жн.), алей насення. Лісце ўваходзіць у склад прэпаратаў асматол і аэрон.
Б. ч о р н ы (Н. niger, нар. назвы зубнік, дур-трава, дыдар) трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце каля жылля, на агародах, пустках, утварае значныя зараснікі. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Двухгадовая мяккаапушаная расліна выш. 30—100 см, з патоўшчанай каранёвай шыйкай і тоўстым мясістым стрыжнёвым коранем, непрыемна пахне. Сцябло клейкае ад залозістых валаскоў. Лісце чаргаванае. падоўжана-яйцападобнае, выемчата-перыста-надрэзанае 4—5-ло-
пасцевае, прыкаранёвае ў разетцы, сцябловае сядзячае. Кветкі бунныя, шырокалейкападобныя брудна-жаўтавата-белыя з фіялетавай сеткай жылак, амаль сядзячыя, у густых аблісцелых завітках. Плод — 2-гнездавая каробачка. Б. ч э шс к а я (Н. bohemicus) зрэдку трапляецца ў Магілёўскай вобл., адзначана ў ваколіцах Мінска 1 Пінска. Расце абапал дарог, у населеных пунктах. Цвіце ў канцы лета. Аднагадовая расліна выш. 14—60 см. Адрозніваецца тонкім галінастым коранем, простым сцяблом, адсутнасцю разеткі прыкаранёвага лісця, слабавыемчатым лісцем 1 белаватымі, без афарбаваных жылак кветкамі з жоўтым зевам. Іл. гл. таксама ў т. 5 на ўкл. да арт. Ядавітыя расліны. В. С, Булат. БЛІАДУХО Мікалай Фёдаравіч (10. 12.1878, г. Чэрвень — 13.1.1935), беларускі сав. геолаг. Акад. AH БССР (1928), праф. (1926). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1903). Працаваў у геал. экспедыцыях па Д. Усходзе і ў Сібіры. 3 1922 нач. Горнага аддзела Упраўлення СНГ Беларусі. 3 1923 заг. кафедры геалогіі БДУ. 3 1926 узначальваў Камісію па вывучэнню прадукцыйных сіл рэспублікі, з 1929 старшыня прадстаўніцтва Геал. камітэта на Беларусі. У 1929—35 дырэктар Ін-та геалогіі і гідрагеалогіі АН БССР. Працы па геалогіі і карысных выкапнях БССР. Арганізатар работ па геал. здымцы і разведцы карысных выкапняў у Беларусі. Узначальваў экспедыцыі па даследаванню Аршанскай, Магілёўскай і Калінінскай акруг. Вывучаў мелавыя адклады і фасфарыты на р. Сож.