• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    Узнікла ў 1929—30 у СССР. Арганізацыя дзейснай аховы жывёл і правядзенне мерапрыемстваў па Б. дазваляюць аднаўляць і павялічваць колькасць многіх каштоўных відаў звяроў, птушак і рыб. Біятэхн. мерапрыеметвы падзяляюцца па аб’екту іх выкарыстання (паляўнічыя ўгоддзі і паляўнічыя жывёлы) і ўключаюць: захаванне паляўнічых угоддзяў пры гасп. выкарыстанні тэр., павелічэнне іх ёмістасці (паляпшэнне якасці, гл. Банітэт паляўнічых угоддзяў), упарадкаванне, пераўтварэнне і стварэнне новых паляўнічых угоддзяў; зберажэнне па-
    ляўнічых жывёл і птушак у час стыхійных бедстваў і гасп. работ, падкормку дзікіх жывёл, іх акліматызацыю і рассяленне, паляпшэнне якасці паляўнічых жывёл іх селекцыяй і выпускам больш каштоўных, барацьбу са шкоднымі відамі звяроў і птушак, аздараўленне папуляцый (прафілактыка і лячэнне хвароб паляўнічых жывёл). У БССР мерапрыемствы па Б. ажыццяўляюцца ў запаведніках, заказніках і прыпісных паляўнічых гаспадарках. У 1980 на гэтыя мэты выдаткавана 807,2 тыс. руб., у т. л. каля 40 % на падкормку. У паляўнічых угоддзях было 1,7 тыс. га кармавых, 8,4 тыс. падкормачпых пляцовак, 13,9 тыс. саланцоў. Для падкормкі дзікіх жывёл выкарыстана 3080 т кармавых адзінак корму. Расселены 92 высакародныя алені, 65 баброў, 1145 фазанаў і інш. Знішчана каля 2,3 тыс. ваўкоў. Пытанні Б. распрацоўваюцца ў Бел. аддзяленні Усесаюзнага НДІ паляўнічай гаспадаркі і зверагадоўлі, Беларускім лесаўпарадкавальным прадпрыемстве, Ін-це заалогіі АН БССР, навук. аддзелах Белавежскай пушчы і Бярэзінскага запаведніка.
    Літ.: Кузнецов Б. А. Бнотехнпческне меропрнятпя в охотшічьем хозяйстве,—2 нзд.— М., 1974. Л. С. Сяцко. БІЯФАБРЫКІ (ад бія...+лац. fabrica майстэрня), прадпрыемствы па вырабу біяпрэпаратаў. На Беларусі да Б. належаць з-ды бялкова-вітамінных канцэнтратаў у Наваполацку, гідролізна-дражджавы ў Рэчыцы. біяхімічны ў Пінску, кармавога біяміцыну ў Нясвіжы, мед. прэпаратаўу Мінску і інш. Б. пазываюць таксама прадпрыемствы па перапрацоўцы смецця (пабудаваны з-д у Мінску), на якіх атрымліваюць арган. ўгнаенні (кампосты) і біяпаліва.
    БІЯФІЗІКА (ад бія + грэч. physike), біялагічная фізіка, навука пра фіз. і фіз.-хім. асновы працэсаў жыццядзейнасці, а таксама ультра-
    Да арт. Біяфізіка. Вымярэнпе аптычных уласцівасцей біялагічных аб’ектаў у лабараторыі біяфізікі і фотабіялагічных мембран Інстытута фотабіялогіі АН БССР.
    структуру біял. сістэм. Першыя спробы выкарыстаць фіз. і хім. паняцці для аналізу біял. з’яў зроблены ў 18 ст. У Расіі асобныя работы з выкарыстаннем ідэй і метадаў фізікі і фіз. хіміі пры даследаванні руху, фотасінтэзу, слыхавога і зрокавага апаратаў, электрарухальнай сілы ў нервах і мышцах лраводзіліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. (I. М. Сечанаў, К. А. Ціміразеў, П. П. Лазараў). Станаўленне Б. на Беларусі пачалося з даследаванняў М. М. Гайдукова, Ц. М. Годнева па фотасінтэзу (1924—27). Праблемы малекулярнай Б. інтэнсіўна вывучаюцца ў Фотабіялогіі інстытуце АН БССР (у 1957—72 Лабараторыя біяфізікі і ізатопаў АН БССР). Біяфіз. даследаванні вядуцца ў ін-тах АН БССР (эксперым. батанікі, фізікі, біяарган. хіміі), у БДУ, Гродзенскім і Віцебскім мед. ін-тах.
    Высветлены прырода і характарыстыкі флуарэсцэнцыі і фотахемілюмінесцэнцыі бялкоў, пабудавана асцылятарпая мадэль асн. цэнтра свячэння трыптафану, выяўлена міграцыя энергіі паміж храмафорамі і раскрыты яе механізм, паказана высокая адчувальнасць параметраў флуарэсцэнцыі да канфармацыі макрамалекулы. Устаноўлена здольнасць бялкоў існаваць у інтэрвале фізіял. тэмператур у некалькіх дыскрэтных канфармацыйных станах са зваротнымі кааператыўнымі пераходамі паміж імі, сфармулявана і эксперым. абгрунтавана ўяўленне аб сілавым далёкадзеянні і генералізаваных кааператыўных перабудовах біял. мембран як эфектыўным біяфіз. механізме рэгуляцыі жыццёвых працэсаў (С. В. Конеў, Я. А. Чарніцкі). Выяўлена рэгуляцыя фотасінтэзу пры адаптацыі раслін да ўмоў вонкавага асяроддзя праз змену структурнафункцыянальнага стану хларапластаў (В. М. Іванчанка). Вызначаны закапамернасці дзеяння ультрафіялетавага святла і азону на біял. мембраны і ўстаноўлена з’ява фотахім. алатопіі (I. Дз. Валатоўскі, В. К. Матус). Вывучаны люмінесцэнтныя характарыстыкі нуклеінавых к-т і нуклеатыдаў у растворы пры хатняй т-ры. Выяўлены кааператыўныя канфармацыйныя пераўтварэпні ў апрамененых дэзоксірыбануклеапратэідных структурах і вызначана залежнасць іх высокай радыеадчувальнасці ад колькасці міжмалекулярных кантактаў (A. М. Пісарэўскі, В. Т. Андрыянаў, С. М. Чаранкевіч). Выказана гіпотэза пра механізм дзеяння радыепратэктараў праз утварэнне з іх удзелам дадатковых кантактаў
    у дэзоксірыбануклеапратэід-храмаціне (Андрыянаў, A. А. Ахрэм). Распрацаваны матэматыка-машынныя спосабы разліку канфармацыі поліпептыдаў і бялкоў, вызначана структура брадыкініну (С. Г. Галактыёнаў). Вылучаны кантрактыльныя бялкі з мітахопдрый і гладкіх мышцаў сасудаў і ахарактарызаваны іх фізіка-хім. ўласцівасці (A. Н. Разумовіч). Устаноўлены змяненні фізіка-хім. стану нейранальных мембран галаўнога мозгу і іх адрэнергічных рэцэптараў пры старэнні (Конеў, С. Л. Аксенцаў, A. А. Мілюцін). Вывучана прырода трыпсін-індукавальнага кантролю адгезіўнасці жывёльных клетак і паказана роля мікрафіламентаў у электрычнай сувязі пры міжклетачпых шчыльных кантактах (У. М. Мажуль). Расгрь'цаваны метад бесперапыннай прыжыццёвай перфузіі клетак харавых водарасцей, вызначаны характарыстыкі пераносу іонаў праз мембраны плазмалемы і тонапласта, раскрыты электрафізіял. заканамернасці мембранатропнага дзеяння рэчываў рознай хім. прыроды і распрацавапы тэсты для скрынінгу біялагічна актыўных злучэнняў (У. М. Юрын).
    С. В. Конеў. БІЯФІЛЬТРЫ (ад бія...+ франц. filtre), біялагічныя фільтр ы, збудаванні для біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў. Уваходзяць у склад усіх буйных сістэм і комплексаў па ачыстцы бытавых, а на многіх прадпрыемствах БССР і прамысл. сцёкаў. Прынцып дзеяння Б. грунтуецца на паступовым праходжапні масы забруджанай вады праз тоўшчу фільтравальнага матэрыялу, які мае на паверхні актыўную мікрабіял. плёнку, або праз прастору, занятую штучна створаным згуртаваннем арганізмаў-ачышчальнікаў (напр., водарасцей, чароту і інш.). БІЯХІМІЧНАЕ ТАВАРЫСТВА, Беларускае аддзяленне Усесаюзнага біяхімічнага таварыства — добраахвотная навук.-грамадская арганізацыя спецыялістаў, якія вядуць н.-д., пед. і практ. работуў галіне біяхіміі. Засн. у 1959. Задачы: аказанне дапамогі членам т-ва ў павышэнні кваліфікацыі, садзейнічанне рэалізацыі іх рацыяналізатарскіх прапаноў, вынаходстваў, развіццю і ўкараненню вынікаў навук. работ, прапаганда ведаў, навук. і практ. дасягненняў у галіне біяхіміі і інш. Абл. адзяленні т-ва ў Мінску, Гродна, Віцебску. Mae секцыі біяхіміі чалавека і жывёл, біяхіміі раслін, біяфізікі, біяарганічнай хіміі. Таварыствам праве-
    дзены 5 рэгіянальных біяхім. канферэнцый (разам з Літ., Латв., Эст. біяхім. т-вамі), 3 навук.-арганіз. канферэнцыі (1971, 1974, 1981), яно прымала ўдзел у 2 сімпозіумах па ўздзеянню іанізавальнай радыяцыі на нерв. сістэму, сесіі навук. савета «Радыябіялогіі» AH СССР, VIII Усесаюзнай канферэнцыі па біяхіміі нерв. сістэмы. Старшыні (прэзідэнты) Ц. М. Годнеў (1959-65), A. С. Вечар (з 1965). Выпусціла 2 навук. зб. «Бнохнмня» (1973, 1974). На 1.1. 1982 аб’ядноўвала 6 калект. і 512 індывід. членаў.
    БІЯХІМІЯ [ад бія... + сярэднелац. (al) chimia], навука пра хім. састаў арганізмаў, уласцівыя ім хім. ператварэнні і энергет. працэсы, спалучэнне якіх складае аснову абмену рэчываў. Паводле аб’ектаў даследавання падзяляецца на біяхімію жывёл і чалавека, біяхімію раслін, біяхімію мікраарганізмаў. Паводле практычнага дастасавання вылучаюць Б. тэхн., радыяцыйную, мед., фотасінтэзу і інш. Цесна звязапа з біяфізікай, арган., фіз. хіміяй, хіміяй высокамалекулярных злучэнняў, малекулярнай біялогіяй. Метады даследаванняў: біяхім., гістахім., цытахім., спектрафотаметрычныя, храматаграфічныя і інш. На практыцы біяхім. працэсы выкарыстоўвалі ў старажытнасці (вінаробства, выраб скур, прыгатаванне лякарстваў). Як навука Б. ўзнікла ў 17 ст., сфарміравалася ў канцы 19 ст. Развіццё Б. ў Расіі пачалося ў канцы 19 —• пач. 20 ст.
    На Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. праводзіліся адзінкавыя даследаванні па Б.
    Да арт. Біяхімія. У лабараторыі біяхіміі і малекулярнай біялогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.
    (клінічныя аналізы. вывучэнне хім. саставу тканак жывёл і раслін, вітаміну С). Развіццё Б. як самаст. навукі падрыхтавана дзейнасцю ўтвораных у 1920— 30-я г. біял. і мед. ВНУ і НДІ. У даваен. перыяд вывучаліся пераважна пытанні статычнай Б. (аналізуе хім. састаў арганізмаў) і дынамічнай (даследуе ператварэнні хім. рэчываў у арганізме) Б. Інтэнсіўнае развіццё функцыянальнай Б. (вывучае біяхім. асновы функцыянальнай дзейнасці асобных органаў,тканак, сістэм 1 арганізма ў цэлым) пачалося ў 1950-я г.
    Асаблівую вядомасць у галіне Б. набылі працы бел. вучоных па фотасінтэзу (Ц. М. Годнеў. A. А. Шлык, A. С. Вечар), Б. мікраэлементаў (В. А. Лявонаў, Ф. Я. Беранштэйн), вітамінаў (Ю. М. Астроўскі), прыродных макрамалекулярных злучэнняў (С. В. Конеў), па патахіміі (М. Ф. Меражынскі), Б. апрамененага арганізма (Л. С. Чаркасава). Даследуюцца біяхім. працэсы ў нерв. тканцы, асобныя праблемы тэхн. Б., малекулярнай біялогіі, біяэнергетыкі; вывучаюцца лакалізацыя і ператварэнне рэчываў у клетках і тканках, сувязь паміж будовай біяпалімераў і інш. біялагічна актыўных прыродных злучэнняў і іх функцыямі. Працуе біяхімічнае таварыстеа. Гл. таксама Вітаміналогія^ Радыяцыйная біяхімія. Фотабіялогія.
    Л. С. Чаркасава. БІЯХІМІЯ ЖЫВЁЛ I ЧАЛАВЁКА, навука пра хім. састаў арганізма жывёл і чалавека, ператварэнні хім. рэчываў і энергет. працэсы, якія іх суправаджаюць; галіна біяхіміі. Працы па Б. ж. і ч. вядомы з 16 ст. (Парацэльс), у Расіі як навука сфарміравалася ў канцы 19 — пач. 20 ст. (А. Я. Данілеўскі, М. В. Ненцкі).
    У дарэв. час вывучэнне Б. ж. і ч. на Беларусі абмяжоўвалася нескладанымі даследаваннямі. У 1920-я г. ў БДУ і Віцебскім вет. ін-це з дапамогай вучоных Масквы і інш. навук. цэнтраў краіны арганізаваны першыя біяхім. кафедры. У 30-я г. створаны біяхім. лабараторыі ў шэрагу мед. НДІ, пасля Вял. Айч. вайны — у біял. ін-тах АН БССР, у НДІ і ВНУ мін-ваў аховы здароўя і сельскай гаспадаркі БССР, у інш. н.-д. установах. 3 1960 у БГУ пачалі рыхтаваць спецыялістаў — біяхімікаў.