• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ферма | 1984  Джордж Оруэл

    Ферма | 1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 411с.
    Мінск 1992
    77.09 МБ
    — He. Яна сапраўдная. Мы называем яе Братэрства. Вы ніколі не даведаецеся пра Братэрства нічога, апроч таго, што яно існуе і што вы да яго належыце. Я яшчэ буду пра гэта гаварыць,— ён зірнуў на гадзіннік.— Нават для членаў Унутранай Партыі непажадана выключаць тэлегляд болей чым на паўгадзіны. Вам не варта было прыходзіць удваіх, ва ўсякім разе адсюль вы пойдзеце паасобку. Вы, таварыш,— сказаў ён, кіўнуўшы Джуліі,— пойдзеце першая. У нас застаецца каля дваццаці хвілін. Вы разумееце, што спачатку я мушу задаць вам некалькі пытанняў. Увогуле: што вы гатовыя зрабіць?
    — Усё, на што мы толькі здольныя,— адказаў Уінстан.
    О’Браен трошкі павярнуўся ў крэсле, цяпер ён сядзеў тварам да Уінстана. Ен амаль зусім не зважаў на Джулію, лічачы само сабой зразумелым, што Уінстан будзе гаварыць за абаіх. На імгненне ён апусціў павекі. Пасля пачаў ставіць пытанні ціха, безуважна, быццам гэта для яго найзвычайнейшая справа, як нейкі катэхізіс, на большасць пытанняў якога ён ужо ведаў адказы.
    — Ці гатовыя вы ахвяраваць жыццём?
    — Так.
    — Ці гатовыя вы забіваць?
    — Так.
    — Учыняць акты сабатажу, якія могуць пацягнуць за сабою смерць тысяч бязвінных?
    — Так.
    — Здрадзіць сваёй краіне на карысць замежных дзяржаў?
    — Так.
    — Ці гатовыя вы абдурваць, падрабляць дакументы, шантажаваць, баламуціць розум дзецям, распаўсюджваць наркотыкі, заахвочваць прастытуцыю, разносіць венерычныя хваробы, карацей кажучы, рабіць усё, што дэмаралізуе і аслабляе ўладу Партыі?
    — Так.
    — Калі б спатрэбілася, напрыклад, заліць твар дзіцяці сернай кіслатой, ці былі б вы гатовыя гэта зрабіць?
    — Так.
    — Ці гатовыя вы страціць вашую асабовасць і прабыць да канца жыцця афіцыянтам або докерам?
    — Так.
    — Ці гатовыя вы скончыць самагубствам, калі б мы загадалі вам гэта зрабіць?
    — Так.
    — Ці гатовыя вы абое разлучыцца і ніколі больш не бачыцца?
    — He! — крыкнула Джулія.
    Уінстану здалося, што, пакуль ён адказваў, мінула шмат часу. На нейкі момант яму здалося, што яму заняло мову. Язык варушыўся бязгучна, мераючыся вымавіць то адно слова, то другое. Ен так і не ведаў, што адкажа, пакуль не пачуў свой адказ:
    — He!
    — Добра, што вы мне пра гэта паведамілі,—• сказаў О’Браен.— Нам неабходна ведаць усё.
    Ен павярнуўся да Джуліі і дадаў трошкі выразней:
    — Вы разумееце, што нават калі ён застанецца жывы, ён будзе зусім іншай асобай? Мабыць, нам прыйдзецца змяніць яго знешнасць. Яго твар, яго рухі, форма рук, колер валасоў, нават голас будуць іншыя. Можа, і вы станеце зусім іншай аеобай. Нашы хірургі ўмеюць рабіць людзей абсалютна непазнавальнымі. Часам гэта патрэбна. Часам нам прыходзіцца адняць руку ці нагу.
    Уінстан яшчэ раз крадком зірнуў на мангольскі твар Марціна. На ім не было відаць ніякіх слядоў аперацыі. Джулія трошкі збялела, і на яе твары выразней азначыліся рабацінкі, аднак яна адважна глядзела ў вочы О’Браену. Яна нешта шапнула, і гэта прагучала як згода.
    — Добра. Значыць, дамовіліся.
    На стале ляжала срэбная скрынка с цыгарэтамі. О’Браен безуважна падсунуў скрынку да іх. Ен сам узяў адну цыгарэту, устаў і пачаў павольна хадзіць па пакоі, быццам ходзячы яму лепей думалася. Цыгарэты былі выдатныя, вельмі тоўстыя і добра набітыя, у нязвыкла шаўкавістай паперы. О’Браен зноў паглядзеў на гадзіннік.
    — Вам было б лепей зноў вярнуцца на кухню, Марцін,— сказаў ён.— Праз чвэрць гадзіны я ўключу тэлегляд. Але перш чым пайсці, запомніце добра твары гэтых таварышаў. Вы іх яшчэ ўбачыце. А я ўжо напэўна не.
    Чалавечак слізгануў позіркам па іх тварах, зусім гэтаксама як і тады, калі яны ўвайшлі ў дом. У яго паводзінах не было ані следу прыязнасці. Ен адбіваў у сваёй памяці іх знешнасць, не выяўляючы да іх, здаецца, ніякае цікаўнасці. Уінстан падумаў, што штучны твар, мабыць, не можа мяняць свайго выразу. He сказаўшы ні слова і не развітаўшыся, Марцін пайшоў, бязгучна зачыніўшы за сабою дзверы. О’Браен хадзіў сюды-туды па пакоі, засунуўшы адну руку ў кішэню свайго чорнага камбінезона, трымаючы ў другой цыгарэту.
    — Вы разумееце,— сказаў ён,— што вы будзеце змагацца ў цемры. Вы заўсёды будзеце ў цемры. Вы будзеце атрымліваць загады і выконваць іх, не ведаючы нашто. Пазней я перадам вам кнігу, адкуль вы даведаецеся пра сапраўдную сутнасць грамадства, у якім мы жывём, і пра тое, як мы яго разбурым. Калі вы прачытаеце гэтую кнігу, вы станеце сапраўднымі членамі Братэрства. Але апроч галоўных мэтаў, за якія мы змагаемся, і непасрэдных задач бягучага моманту, вы ніколі нічога не будзеце ведаць. Я кажу вам, што Братэрства існуе, але я не магу вам сказаць, налічвае яно сотню членаў ці дзесяць мільёнаў. 3 таго, што вы асабіста будзеце ведаць, вы ніколі не зможаце сказаць, ці налічвае яно хоць бы тузін членаў. Вы будзеце кантактаваць з трыма ці чатырма асобамі, якія час ад часу будуць мяняцца — у меру таго, як яны будуць знікаць. Я — першы, з кім вы скантактаваліся, і таму сувязь паміж намі захаваецца. Загады вы будзеце атрымліваць ад мяне. Калі мы палічым патрэбным з вамі звязацца, мы паведамім вам праз Марціна. Калі вас урэшце схопяць, вы прызнаецеся. Гэта непазбежна. Але апроч уласных учынкаў вам мала пра што будзе прызнавацца. Вы зможаце выдаць толькі жменьку людзей без асаблівай важнасці. Можа, вы нават мяне не выдасце. Да таго часу мяне ўжо, можа,
    і не будзе або я стану іншай асобай з іншым тварам.
    Ен працягваў хадзіць па мяккім дыване. Нягледзячы на яго мажнасць, рухі ў яго былі надзіва зграбныя. Гэта выяўлялася нават у тым, як ён засоўваў руку ў кішэню або трымаў цыгарэту. У ім адчувалася не толькі сіла, але і ўпэўненасць у сабе, і разуменне, і трохі іроніі. Але які б суровы ён ні быў, у ім не было нічога ад фанатычнай заўзятасці. Калі ён гаварыў пра забойствы, самагубства, венерычныя хваробы, ампутацыю членаў і пластычныя аперацыі, у ягоным голасе чулася лёгкая з’едлівасць. «Гэта непазбежна,— гучала ў ягоным голасе.— Мы мусім гэта рабіць не вагаючыся. Але калі жыццё зноў будзе людскае, нам не прыйдзецца болей гэтага рабіць». Уінстана агарнула хваля захаплення, амаль што пабожлівай пакорнасці перад О’Браенам. На нейкі момант ён забыўся нават пра таямнічую постаць Гольдштэйна. Гледзячы на магутныя плечы О’Браена і яго грубы твар, цяжкі, але такі інтэлігентны, немагчыма было ўявіць сабе, што нехта можа яго адолець. He было такой хітрасці, што была б яму не пад сілу, не было такой небяспекі, якую б ён не прадбачыў. Здавалася, што нават Джулія ўражаная. Цыгарэта выпала ў яе з рота, яна ўважліва слухала. О’Браен працягваў:
    — Вы напэўна чулі розныя пагалоскі пра існаванне Братэрства. Напэўна, вы склалі нейкае сваё ўяўленне пра яго. Вы, мабыць, уяўляеце сабе магутны падпольны свет змоўшчыкаў, што патаемна збіраюцца ў скляпах, што крэмзаюць надпісы на сценах і пазнаюць адзін аднаго з пароля або з адмысловага знаку рукой. Нічога гэткага няма. Члены Братэрства не маюць ніякай магчымасці пазнаць адзін аднаго, і кожны асобны член ведае асабіста толькі некалькіх іншых. Нават калі б сам Гольдштэйн трапіў у рукі Паліцыі Думак, ён не мог бы даць ёй поўнага спісу членаў або такую інфармацыю, што дазволіла б гэты спіс скласці. Такога
    спісу не існуе. Братэрства не можа быць знішчана, бо яно не ёсць арганізацыя ў звычайным разуменні. Нічога не злучае яго членаў, апроч незнішчальнай ідэі. У вас ніколі не будзе ніякай іншай падтрымкі, апроч гэтай ідэі. Вы ніколі не зможаце разлічваць ні на сяброў, ні на нечую дапамогу. Калі вас схопяць, вам ніхто не дапаможа. Мы ніколі не дапамагаем нашым членам. Калі нам любой цаною неабходна змусіць некага маўчаць, дык найбольшае, што мы можам,— гэта патаемна перадаць яму ў камеру лязо. Вы мусіце прызвычаіцца жыць без надзеі і без бачных вынікаў змагання. Нейкі час вы будзеце працаваць на нас, пасля вас схопяць, вы прызнаецеся і тады памраце. Вось адзіныя вынікі, што вы здолееце ўбачыць. Няма ніякай магчымасці, каб за наша жыццё адбыліся нейкія заўважныя змены. Мы мёртвыя. Адзінае наша сапраўднае жыццё — у будучыні. I мы паўдзельнічаем у ім як жменька пылу ці груда спарахнелых костак. Але як далёка ад нас гэтая будучыня — ніхто не ведае. Можа, праз тысячу гадоў. Цяпер жа мы можам толькі павольна, крок за крокам, пашыраць абсягі здаровага розуму. Мы не можам дзейнічаць супольна. Мы можам толькі перадаваць нашы веды ад чалавека да чалавека, ад пакалення да пакалення. Пакуль існуе Паліцыя Думак, у нас няма іншага шляху.
    Ен спыніўся і трэці раз глянуў на гадзіннік.
    — Вам ужо трэба ісці, таварыш,— сказаў ён Джуліі.-— Пачакайце, яшчэ засталося цэлага паўграфіна.
    Ен наліў віно ў чаркі і, падняўшы сваю за ножку, папытаўся ўсё з той жа іроніяй у голасе:
    — За што мы гэтым разам вып'ем? За крушэнне Паліцыі Думак? За смерць Вялікага Брата? За чалавецтва? За будучыню?
    — За мінуўшчыну,— адказаў Уінстан.
    — Мінуўшчына важнейшая,— паважна згадзіўся О’Браен.
    Яны выпілі, і праз хвіліну Джулія паднялася, каб ісці. О’Браен дастаў з шафкі маленькі пачак, падаў Джуліі белую таблетку і загадаў пакласці яе на язык. Трэба сцерагчыся, сказаў ён, каб не пахла віном, бо ліфцёры могуць быць занадта пільныя. Як толькі дзверы за Джуліяй зачыніліся, О’Браен, здавалася, забыўся пра яе існаванне. Ен яшчэ трохі пахадзіў па пакоі, пасля спыніўся.
    — Трэба пагаварыць яшчэ пра некаторыя дэталі,— сказаў ён.— Я думаю, у вас ёсць нейкае сховішча?
    Уінстан расказаў пра пакойчык над крамай пана Чэрынгтана.
    — Пакуль што гэтага дастаткова. Пазней мы знойдзем вам што-небудзь іншае. Вельмі важна часта мяняць сваё сховішча. А пакуль што я перадам вам адзін асобнік кнігі,— нават О’Браен, заўважыў Уінстан, вымаўляў гэтае слова так, нібы яно напісана курсівам.— Я маю на ўвазе Кнігу Гольдштэйна. Можа, прыйдзецца пачакаць пару дзён, перш чым я яе здабуду. Асобнікаў няшмат, як вы, можа, здагадваецеся. Паліцыя Думак палюе на іх і знішчае амаль гэтаксама хутка, як мы паспяваем іх выдаваць. Але гэта мала што ёй дае. Кніга гэтая незнішчальная. Калі б быў знішчаны нават апошні асобнік, мы б аднавілі яе з памяці амаль даслоўна. Ці носіце вы з сабой на працу партфель?
    — Звычайна нашу.
    — Які ён?
    — Чорны, вельмі стары. 3 двума раменьчыкамі. — Чорны, два раменьчыкі, вельмі стары. Добра. Недзе днямі, не магу сказаць дакладна даты, у адной з вашых звычайных ранішніх інструкцый будзе памылка друку, і вы запросіце паўтору. На другі дзень вы прыйдзеце на працу без партфеля. У нейкую хвіліну на вуліцы нейкі чалавек дакранецца да вашай рукі і скажа: «Здаецца, вы згубілі партфель». У парт-