Ферма | 1984  Джордж Оруэл

Ферма | 1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
77.09 МБ
фелі, што ён вам дасць, будзе ляжаць Гольдштэйнава кніга. Вернеце кнігу праз два тыдні.
Нейкі час яны маўчалі.
— Застаецца яшчэ дзве хвіліны, перш чым вы мусіце пайсці,— сказаў О’Браен.— Мы яшчэ ўбачымся, калі толькі ўбачымся...
Уінстан паглядзеў на яго.
— Там, дзе няма цемры...— няўпэўнена вымавіў ён.
О’Браен кіўнуў без ніякага здзіўлення.
— Там, дзе не будзе болей цемры,— паўтарыў ён, быццам зразумеўшы намёк.-— Можа, вы яшчэ што хочаце сказаць, перш чым пойдзеце? Перадаць вестку? Пра нешта запытацца?
Уінстан задумаўся. Здавалася, у яго не было болей пытанняў. He хацелася яму гаварыць і агульныя напышлівыя фразы. Замест таго што непасрэдна звязана з О’Браенам ці Братэрствам, у яго ў думках паўстала няясная карціна, дзе быў убогі пакойчык, у якім правяла апошнія дні яго маці, і іх сховішча над крамай пана Чэрынгтана, і шкляное прэс-пап’е, і старая гравюра ў рамцы з ружовага дрэва. I ён спытаўся наўдачу:
— Ці не даводзілася вам чуць калі-небудзь стары вершык — ён пачынаўся так: «Апельсіны, лімоны, бананы — б’юць званы ў Святога Клемана»?
О’Браен зноў кіўнуў. 3 паважнай узнёсласцю ён дапоўніў страфу:
Апельсіны, лімоны, бананы — б’юць званы ў Святога Клемана. Ты тры фартынгі даць мне павінны — б'юць званы ў Святога Марціна. Ці заплоціш ты мне у нядзелю — загудзелі званы ў Старым Бэйлі. Заплачу, калі буду багаты,— звон у Шордычы звоніць заўзята.
— Вы ведаеце апошні радок! — уразіўся Уінстан.
— Так, я ведаю апошні радок. А цяпер, я думаю, вам трэба ісці. Пачакайце. Дазвольце мне даць і вам адну таблетку.
Уінстан падняўся, О'Браен падаў яму руку і сціснуў Уінстанаву так, што аж косці хруснулі. Каля дзвярэй Уінстан азірнуўся, але О'Браен, здавалася, ужо выкрасліў яго са сваёй памяці. Ен чакаў, трымаючы руку на кнопцы ўключэння тэлегляда. За ім, у канцы пакоя, Уінстан бачыў стол, лямпу з зялёным каптуром, мовапіс, запоўненыя паперкамі драцяныя кошыкі. Справа зроблена. Праз трыццаць секунд, падумаў ён, О’Браен зноў возьмецца за перапыненую важную партыйную працу.
9
Уінстан стаў Квашанінай ад стомы. Менавіта квашанінай — гэтае слова неяк само прыйшло яму ў галаву. Здавалася, што цела было не толькі мяккае і расплывістае, як квашаніна, але і гэткае ж празрыстае. У яго было такое пачуццё, што, падняўшы руку, ён можа глядзець праз яе на святло. Уся яго кроў была высмактаная зняможлівай працай, засталася толькі кволая будовіна з нерваў, касцей і скуры. Усе пачуцці незвычайна абвастрыліся. Гарнітур муляў яму плечы, брук збіваў яму ступні, нават сціснуць і расціснуць пальцы на руцэ было так цяжка, што ад напругі хрусцелі суставы.
За апошнія пяць дзён ён адпрацаваў больш за дзевяноста гадзін. Як і ўсе іншыя службоўцы Міністэрства. Цяпер усё было скончана, і да заўтрашняй раніцы яму літаральна нічога не трэба было рабіць, ніякай працы для Партыі. Ен мог правесці шэсць гадзін у сваім сховішчы і дзевяць ва ўласным ложку. Пагодлівым надвячоркам ён павольна ішоў бруднай вуліцай у бок крамы пана Чэрынгтана, пільнуючы позіркам навокал, каб не напаткаць патруль, хоць і быў пэўны, што гэтым надвячоркам яму не пагражае ніякая небяспека, што яго ніхто не патурбуе. Цяжкі партфель з кожным крокам біў яго па калене, і ад
гэтага дотыку па скуры на назе прабягалі дрыжыкі. У яго партфелі ўжо шосты дзень ляжала Кніга, якую ён яшчэ, аднак, ні разу не разгарнуў і нават не паглядзеў.
На шосты дзень Тыдня Нянавісці пасля дэманстрацый, прамоў, радасных воклічаў, песняў, сцягоў, плакатаў, фільмаў, васковых фігур, барабаннага бою і трубнага гулу, тупату парадаў, грукату танкаў, рокату самалётаў, гарматных грымотаў — пасля шасці дзён усяго гэтага, тады, калі вялікі аргазм набліжаўся да найвышэйшага пункту і агульная нянавісць да Еўразіі распалілася да такога шаленства, што калі б у рукі натоўпу трапілі дзве тысячы еўразійскіх ваенных злачынцаў, якіх меркавалася публічна павесіць у апошні дзень мерапрыемстваў, гэты натоўп, пэўна, разарваў бы іх на шматкі — якраз у гэты момант было абвешчана, што Акіянія ваюе зусім не з Еўразіяй. Акіянія ваюе з Усходазіяй. Еўразія — саюзнік Акіяніі.
Вядома ж, пра тое, што адбылася змена, абвешчана не было. Проста ўсе паўсюль адначасова нечакана даведаліся, што вораг не Еўразія, а Усходазія. Уінстан якраз удзельнічаў у дэманстрацыі на адной з плошчаў у цэнтры Лондана, калі гэта адбылося. Гэта было ўначы. Белыя твары і чырвоныя сцягі асвятляліся прывідным святлом пражэктараў. На плошчы таўклося некалькі тысяч чалавек, і сярод іх каля тысячы школьнікаў у шпіёнскай форме. 3 трыбуны, абабітай чырвонай тканінай, гаварыў да натоўпу прамоўца з Унутранай Партыі, худзенькі чалавечак з неверагодна доўгімі рукамі і вялікім голым чэрапам, прыкрытым парай рэдкіх пасмачак. Маленькая карлавая постаць, скурчаная ад нянавісці, адной рукой сціскала мікрафон, а другой, кашчавай і пагрозлівай, рассякала паветра над галавой. Голас прамоўцы металічна грымеў з дынамікаў, бясконца выкрываючы зверствы, масавыя забойствы, дэпартацыі, рабункі, гвалт, катаванні па-
лонных, бамбардаванне цывільнага насельніцтва, хлуслівую прапаганду, несправядлівую агрэсію, парушэнне дагавораў. Слухаючы яго, было амаль немагчыма не паверыць, а пасля не раз’юшыцца. Лютасць натоўпу расла з кожнай хвілінай, і голас прамоўцы патанаў у дзікім рыку, што мімаволі вырываўся з тысячаў глотак. Найболып разлютавана крычалі школьнікі. Прамова цягнулася ўжо хвілін дваццаць, калі на трыбуну паспешліва падняўся кур’ер і ўсунуў у руку прамоўцу нейкую паперу. Той разгарнуў яе і прачытаў, не спыняючы прамовы. Hi ў ягоным голасе, ні ў рухах, ні ў змесце прамовы нічога не змянілася, але імёны раптам загучалі іначай. Нічога яшчэ не было сказана, а па натоўпе прайшла ўжо хваля разумення. Акіянія ваюе з Усходазіяй! Праз момант пачалася страшная мітусня. Сцягі і плакаты, што аздаблялі плошчу, былі фальшывыя! На добрай палове з іх былі не тыя твары. Гэта быў сабатаж! Тут папрацавалі агенты Гольдштэйна! Пачалася тлумная інтэрмедыя, пад час якой са сцен сарвалі плакаты, а сцягі раздзерлі на шматкі і растапталі. Асабліва вызначаліся запалам Шпіёны — яны залазілі на дахі і абразалі лозунгі, што віселі на вяроўках поперак вуліцы. Але праз дзве-тры хвіліны ўсё скончылася. Прамоўца, усё яшчэ душачы рукою мікрафон, угнуўшы плечы, рассякаючы вольнай рукою паветра, няспынна гаварыў далей прамову. Праз хвіліну з натоўпу зноў пачуўся дзікі раз’юшаны рык. Дэманстрацыя Нянавісці працягвалася далей, як і да таго, памяняўся толькі яе аб’ект.
Калі Уінстан пасля пра гэта згадваў, яго ўразіла тое, што прамоўца перайшоў ад адной палітычнай лініі да другой якраз пасярэдзіне фразы, не толькі не спатыкнуўшыся, але нават не змяніўшы сінтаксічнай канструкцыі. Аднак у гэты момант Уінстана займалі іншыя справы. Бо якраз пад час хвіліннага замяшання, калі здзіралі са сцен плакаты, нейкі чалавек,
твару якога ён не ўбачыў, паляпаў яму па плячы і сказаў: «Прабачце, здаецца, вы згубілі партфель». Ен безуважна ўзяў партфель, не сказаўшы ні слова. Ен ведаў, што трэба будзе чакаць некалькі дзён, перш чым ён зможа яго адчыніць. Адразу пасля дэманстрацыі ён пайшоў у міністэрства, хоць было каля дваццаці трох гадзін. Пайшлі і ўсе іншыя службоўцы міністэрства. 3 тэлеглядаў гучалі загады, што запрашалі іх заняць свае месцы, але яны былі, бадай што, непатрэбныя.
Акіянія ваявала з Усходазіяй. Значыць, Акіянія заўсёды дагэтуль ваявала з Усходазіяй. Такім чынам, значная частка палітычнай літаратуры апошніх пяці гадоў цяпер поўнасцю састарэлая. Розныя справаздачы і запісы, газеты, кнігі, брашуры, фільмы, дыскі, фатаграфіі — усё трэба было выправіць з маланкавай хуткасцю. I хоць не было ніякіх спецыяльных указанняў, усе ведалі, што кіраўніцтва аддзялення жадае, каб праз тыдзень нідзе не засталося ніякай згадкі пра вайну з Еўразіяй ці пра саюз з Усходазіяй. Праца была нязносна цяжкая, тым болей што неабходныя дзеянні нельга было назваць сваімі імёнамі. У аддзяленні дакументацыі кожны працаваў васемнаццаць гадзін за суткі, з двума трохгадзіннымі перапынкамі для кароткага сну. Са скляпоў прынеслі матрасы і расклалі па ўсіх калідорах. Елі бутэрброды, пілі каву «Перамога», якую развозілі на вазочках работнікі сталоўкі. Кожны раз, калі Уінстан спыняў працу для перапынку на сон, ён стараўся ўсё дарабіць, каб нічога не пакідаць на стале. Але калі ён нявыспаны, прадзіраючы вочы, цягнуўся назад у сваю кабіну, ён знаходзіў там новую навалу скручаных трубкай паперак, якія сумётам закрывалі стол, да паловы завальвалі мовапіс і пачыналі ўжо падаць на падлогу. I таму кожны раз ён мусіў пачынаць з таго, што зграбаў паперы ў кучу і вызваляў трошкі месца. Але найгорш было тое, што праца яго
не была цалкам механічная. Часта дастаткова было толькі замяніць адно імя другім, але кожная дэталёвая справаздача патрабавала ўвагі і вынаходлівасці. Вельмі істотна было нават ведаць геаграфію, каб пераносіць вайну з адной часткі свету ў другую.
На трэці дзень у яго ўжо нясцерпна балелі вочы, і ён мусіў штохвіліны праціраць шкельцы акуляраў. Ен нібы змагаўся з нейкай невыносна цяжкай фізічнай задачай, ад якой можна было і адмовіцца, але якую ён усё ж з раздражнёнай упартасцю імкнуўся выканаць. Наколькі ён мог памятаць, яго зусім не бянтэжыла, што кожнае слова, надыктаванае ім на мовапіс, кожная рыска яго чарнакрэса — чыстая хлусня. Ен, як і любы іншы ў аддзеле, дбаў адно пра тое, каб фальшаванні былі дасканалыя. Раніцай шостага дня навала папяровых скруткаў сунялася. За цэлыя паўгадзіны з трубкі пнеўматычнай пошты нічога не з’яўлялася. Пасля выпаў адзін скрутак, а тады зноў нічога. Паўсюль амаль адначасова праца спынілася. Увесь аддзел глыбока і патаемна ўздыхнуў. Была дароблена вялізная праца, пра сутнасць якое, аднак, нельга было згадваць. Цяпер ніхто ўжо не мог дакументальна давесці, што некалі адбывалася вайна з Еўразіяй. У дванаццаць нульнуль нечакана абвясцілі, што ўсе супрацоўнікі міністэрства вольныя ад працы да заўтрашняе раніцы. Уінстан усё яшчэ насіў з сабою партфель з кнігай. Ен ставіў яго паміж ног, калі працаваў, і накрываў целам, калі спаў. Ен вярнуўся да сябе, пагаліўся і ледзь не заснуў у ваннай, хоць вада была ледзь цёплая.