Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Адначасова ў другой палове XVIII ст. ва ўсёй Еўропе, таксама і Рэчы Паспалітай, вядуцца грамадскія дыскусіі пра нечалавечнасць цялесных катаванняў, неабходную адпаведнасць пакаранняў віне, бессэнсоўнасць публічных экзекуцый, нават адмену смяротнага пакарання. Падставы для дэбатаў былі закладзены ўжо ў працах Хрысціяна Тамазіуса (1655-1728) і Шарля Мантэск’ё (1689-1755)7. Сфармулявалі ідэі гуманітарнага падыходу да пытання пакаранняў немец Карл Гоммел (1722-1781), аўстрыяк Йозэф фон Зонненфельс (1733-1817), італьянец Гаэтана Філанджэры (1752-1788)8. Найбольшы ўплыў, па меркаванням гісторыкаў права, мела праца Чэзарэ Бекарыі «Пра злачынствы і кары», выдадзеная на італьянскай мове ў 1764, на французскай у перакладзе А. Марэле у 1766 г.9 Ч. Бекарыя выступае за амаль поўную адмену смяротнага пакарання, увядзенне градацыі караў у адпаведнасці са злачынствамі, увядзенне зняволення ў вязніцы як асноўную меру пакарання10. Ужо ў 1767 г. на падставе гэтай працы Кацярына II выдае «Інструкцыю» для рэформы карнага заканадаўства ў Расійскай імперыі11.
У Рэч Паспалітую дыскусія пра гуманітарны падыход да пакаранняў увайшла ў 1780-я гг.12Уёй удзельнічаюць такія юрысты як Тэадор Астроўскі (1750-1802), Себасцян Чохран (1749-1819), сябры Дэпутацыі па распрацоўцы новага Кодэкса карнага права Юзаф Шыманоўскі (17481801), Юзаф Вейсенхоф (1760—1798)13.
У той жа перыяд уеўрапейскіх краінах пачынаюць ажыццяўляцца рэальныя рэформы заканадаўства, якія прыводзяць да таго, што пакаранні на гонару, цялесныя катаванні, смяротнае пакаранне паступова зыходзяць з ліку караў. Першай краінай, у якой былі адмененыя катаванні, была Аўстрыя у 1776 г.14 Пазней, укодэксе Іосіфа II, выдадзеным у 1787 г., «Allgemeines Gesetz uber Verbrechen und derselben Bestrafung», цалкам адмяняецца пакаранне смерцю ў звычайных працэсах. Адмена дзейнічала
да 1795 г. усувязі з рэакцыяй на Французскую рэвапюцыю15. Рэформы карнага заканадаўства праводзідіся ці рыхтаваліся таксама ў іншых Еўрапейскіх краінах.
У Рэчы Паспалітай напрыканцы XVIII ст. працягвала дзейнічаць былое заканадаўства. У гарадах ВКЛ у якасці карнага права дзейнічалі магдэбургскае права іСтатут 1588 г., якія прадугледжвалі шырокае выкарыстанне смеротнага пакарання16.
Аднак, нягледзячы на тое, што рэформа права не была рэалізавана, у гэты перыя д адбываліся выразныя змены ў судовай практыцы. Даследчыкі прыводзяць дадзеныя па гарадах Польшчы. Напрыклад, па падліках М. Мікалайчыка, кракаўская гарадская рада з 1750 г. пастаянна змяншала колькасць смяротных прысудаў, так што пасля 1790 г. усудовых кнігах не адзначаны ніводны выпадак прызначэння найвышэйшага прысуду17. Падобная тэндэнцыя назіралася таксама ў іншых буйных гарадах Рэчы Паспалітай (Познані, Пшэмыслі)18.
На наш погляд, занатоўванне на старонках хронік апісанняў смяротных пакаранняў было менавіта вынікам непрыняцця падобных звычаяў аўтарамі тэкстаў. Стасаваныя пакаранні выдаваліся настолькі дзіўнымі іжорсткімі, што манахі не маглі не занатаваць іх у сваіх кнігах. Пацверджаннем падобнай інтэрпрэтацыі з’яўляецца спосаб апісання пакаранняў, праяўленне спагады да прызначаных на смерць злачынцаў. Разгледзім два найбольш падрабязныя апісанні пакаранняў.
1) Зхронікі кармелітаў босых. 1760 г. Група разбойнікаў хрысціян і жыдоў напала на двор пана Паніквіцкага. Яны збілі гаспадара і забілі грэкакаталіцкага святара, які прыйшоў яму на дапамогу.
In solemnitate sancti patris nostri Joannis a Cruce executio facta est per ministrum justitiae severissimi decreti, emanati a judicio terrestri grodnensi. <...> Christianas vivus palo infixus. Duo ex Judeis fidem amplexati christianam, gladio animadversi, eorum capita uniuscuiusque ad tumbam propriam pervenere. Aliorum carnes forcipibus ignitis laniatae, manusque guttatim sulphure et pice liquata exustae, post dissectorum vivorum corporum partes, non procul a patibulis appensae. Unus autem vivus, versus viam publicam Skidel, post duas costas lateris palo appensus.19
У свята св. айца нашага Яна ад Крыжа служкай справядлівасці была выканана экзекуцыя па жорсткаму дэкрэту20, выдадзенаму Гарадзенскім земскім судом. <...> Хрысціянін жывы на кол быў пасаджаны. Двое з жыдоў, якія прынялі хрысціянскую веру, былі сцятыя мячом, і іх галовы былі пакладзеныя кожная ў адпаведную ёй труну. Іншых жа [іудзеяў] кускі цела былі вырваныя распаленымі абцугамі, рукі прапаленыя па кроплях серай і растопленай смалой, пасля разрубленыя часткі жывых целаў былі падвешаныя недалёка ад шыбеніцы. Адзін жа жывы,
насупраць грамадскай дарогі на Скідаль, паміж двух рэбраў бока за гак быў падвешаны.
2) 3 Дамавой гісторыі бернардзінцаў. 1790 г.
Sententia judicum Tribunalis Magni Ducatus Lithuaniae ad executionem deducta est circa horam 12 antemeridianam in causa Judaei nefandi, qui occidit hominem catholicum mercatorem, crudeliter, pro hocfacinore praedictus Judaeus a carnifce in platea civitatis poena amputationis capitis, postea sectione in 4 partes corporis affectus est ignominiose. Nostri religiosi zelo ducti laborabant circa animam illius, ut cognita falsitate religionis suae judaeicae perveniret ad nostrum verissimam et sanctissimam religionem, facinorosus Judaeus non animi judicio, sed pertinaciae studio in religione sua usque ad finem persistens, infelix efflavit animam et in perpetuum perdidit. Continue in ore habebat et proclamabat: Messiam non venisse. Messiam non venisse, sed fore venturum21.
Прысуд суддзяў Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага быў выкананы калі 12гадзіны дня ўсправе бязбожнага жыда, які забіў каталіка гандляра, жорстка, за гэтае злачынства названы жыд быў ганебна пакараны на гарадской плошчы: спачатку праз кару адсячэння галавы ад цела, потым рассячэнне цела на 4 часткі. Нашы манахі, кіруемыя руплівасцю (Божай), працавалі над яго душой, каб, пазнаўшы ілжывасць сваёй іудзейскай рэлігіі, перайшоў да нашай праўдзівай і святой веры. Але злачынца, не паводле суджэння розуму, а ўплыву ўпартасці, застаўся ва ўласнай веры аж да канца, і няшчасны выпусціў дух і загінуў навечна. Увесь час жа меў у вуснах і абвяшчаў: «Месія не прыйшоў. Месія не прыйшоў, але яшчэ прыйдзе».
На нашу думку, абодва апісанні выражаюць пэўнае спачуванне да злачынцаў. Кармеліцкі аўтар падкрэслівае гуманнасць звыклага смяротнага пакарання праз адсячэнне галавы, кажучы пра пахаванне гэтай галавы разам з целам. Сама дэталёвасць і вобразнасць апісанняў кармеліцкай хронікі выяўляе жорсткасць і нечалавечнасць гэтых караў.
У абодвух выпадках хронікі апісваюць працу манахаў над навярненнем іудзеяў, вынікам чаго, акрамя «вечнага збаўлення», было б больш лагоднае пакаранне. Паводле Статута 1588 г. да іудзеяў, якія судзіліся хрысціянскім судом, стасаваліся такія нормы права як для простых людзей. Калі ж жыд пераходзіў на хрысціянства, «тогды кождая такая особа п потом-ьство нх-ь за шляхтнча почлтаны бытл мають»22 і судзіцца адпаведным чынам. Так, у першым з цытаваных урыўкаў ахрышчаныя жыды за ўчынены разбой былі сцятыя мячом (як шляхціцы).
У працэсах над іудзеямі, якія былі апісаныя ў хроніках, заўсёды ўдзельнічаюць манахі, схіляючы тых да прыняцця хрысціянства. Тым не менш, тэксты хронік не толькі не фіксуюць праяў антысеміцкага стаўлення, але і апісваюць пакаранні ў спосаб характэрны для іудзейскай мартыралогіі, падкрэсліваючы мужнасць асоб у час смерці23, праяўляюць спагаду да няверных.
Акрамя прыведзеных двух выпадкаў квадіфікаванага пакарання ў хроніках адзначаецца павешанне царкоўнага злодзея, якое адбылося таксама ўверасні 1790 г.24 Трэба адзначыць, што рабаванне царквы разумелася як злачынства супраць Бога і адносілася да публічных, разам са злачынствамі супраць дзяржавы і парадку ў ёй, паводле права Новага Часу25.
Хроніка кармелітаў прыводзіць факт бацьказабойства па намове маці, які меў месцаў Гародніў 1788 г.26 Адзначаецца, што справа дайшла да Асэсарскага суда, і быў пацверджаны смяротны прысуд. Матэрыялы войтаўскага суда адносна гэтага працэсу знаходзяцца ўАктавых кнігах гарадзенскай магдэбургіі27. Паводле пастановы суда маці, Разалія Леановіч, была асуджана на знеслаўленне (інфамію) ісмерць праз адсячэнне галавы, сын жа, Ян Леановіч, таксама на знеслаўленне і смерць і акрамя таго, чвартаванне цела іразвешванне яго частак ля «гасцінцаў публічных»28. Дакументы справы заканчваюцца на перадачы яе ўАсэсарскі суд29. Варта адзначыць, што і паводле артыкулаў Статута, і магдэбургскага права бацьказабойства каралася інфаміяйі ганебнымпатапленнему мяшкуз чатырмажывёламі30 (патрадыцыі Рымскага права), аднак, як сцвярджаюць гісторыкі права, такі прысуд увогуле не прызначаўся ў практыцы31. Чвартаванне цела пасля смерці лічылася больш лагоднай карай, чым звычайнае, таму што пазбаўляла чалавека пакутаў.
У хроніках адзначаецца адзін выпадак забойства маці-ўдавы ўласнага трохгадовага сына. Тэкст хронікі прыводзіць інфармацыю пра прыкметы вар’яцтва жанчыны, хоць падобны дыягназ не згадваецца (жанчына кажа, што лічыла, што забівае асла). Сцвярджаецца, што ўдава была прызнана вінаватай і смяротны прысуд (адсячэнне галавы) быў выкананы 4 траўня 1759 г.32 Забойства жанчынай нованароджанага дзіцяці паводле магдэбургскага права каралася закопваннем жыўцом узямлю і прабіццём колам або патапленнем33. Паводле Статута бацька ці маці, вінаватыя ў забойстве дзіцяці, павінны былі быць зняволеныя год і шэсць тыдняў у вежы і пазней на працягу года публічна вызнаваць віну ў царкве (чатыры разы)34; забойства ж незаконнанароджанага дзіцяці жанчынай ці пазбаўленне плоду каралася смерцю35. У выпадку, апісаным ухроніцы, справа не ідзе пра забойства немаўляці. He адзначаецца, як доўга жанчына была ўдавой ці іншыя абставіны справы. Згадваюцца толькі прыкметы вар’яцтва, аднак, як сведчыць выдадзены прысуд, яны не былі прызнанымі36 жанчына атрымала смяротнае пакаранне, хоць і некваліфікаванае.
Адзначаецца адзін выпадак працэсу супраць жыда за забойства двух хрысціянскіх дзяцей, для падрыхтоўкі, «як кажуць», іудзейскіх рытуалаў37. Пра выключнасць гэтага выпадку сведчыць апісанне яго ў дзвюх хроніках. Злачынца атрымаў смяротны прысудадсячэнне галавы. Бернардзінскі храніст адзначае працу манахаў («нашых і дамініканцаў») па навярненні