Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
Г АРАДЗЕНСКІЯ ЧЫТАННІ
ДУК "ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ НАВУКОВАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ Я.Ф.КАРСКАГА"
АДДЗЕЛ КРАЯЗНАЎСТВА
ГАРАДЗЕНСКІЯ ЧЫТАННІ
Зборнік матэрыялаў
Г родна «Гродзенская друкарня» 2011
УДК 908(476.6)(082)
ББК 26.89(4Беи)я43
Г20
Складальнік
Л.І. Турмасава, загадчик аддзела краязнаўства ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”
Навуковы рэдактар
С.В. Марозава, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчик кафедры гісторыі Беларусі УА “ГрДУ імя Я.Купали
Рэдакцыйная калегія:
А.Ч. Лойка, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама
Л.В. Мальцава, дырэктар ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”
С.У. Амелька, кандидат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі УА “ГрДУ імя Я.Купали”
С.Я. Куль-Сяльверстава, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры археалогіі і этналогіі УА “ГрДУ імя Я.Купали”
С.В. Марозава, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісто-
рыі Беларусі УА ‘ТрДУ імя Я.Купалы”
А.М. Пяткевіч, кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму УА ‘ТрДУ імя Я.Купалы”
В.В. Швед, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму УА ‘ТрДУ імя Я.Купалы”
Э.С. Ярмусік, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэкан факультэта гісторыі
і сацыялогіі УА “ГрДУ імя Я.Купалы”
Рэцэнзент
С.А. Піваварчык, доктар гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры археалогіі і этналогіі УА “ГрДУ імя Я.Купалы”
Зборнік уключае матэрыялы Першых-Чацвёртых Гарадзенскіх чытанняў. Першыя прысвячаліся 230-годдзю “Газэты Гродзеньскай”, Другія 880-годдзю горада Гродна, Трэція тэме “Гісторыя Гародні ў асобах”, Чацвёртыя 240-годдзю Гродзенскага тэатра Тызенгаўза.
ISBN 978-985-6835-90-5
© Дзяржаўная ўстанова культуры «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага», 2011
© Афармленне. ГАУПП «Гродзенская друкарня», 2011
ПЕРШЫЯ ГАРАДЗЕНСКІЯ ЧЫТАННІ
да 230-годдзя "Газэты Гродзеньскай
«ж
GRODZIEŃSKA
Ри» л ją, Jjii’чj4,
Гродна, 2006
Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч, кандыдат філалагічных навук, прафесар УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы"
РАЗВЩЦЁ РУКАПІСНАЙ КНІГІ НА ГРОДЗЕНШЧЫНЕ
Беларускія даўнія рукапісы рассеяліся па свеце. Асабліва многа іх трапіла ў музеі, бібліятэкі, прыватныя зборы Расіі. Прычына гэтаму войны, паўстанні і за імі рэпрэсіі. рэлігійна-палітычныя канфлікты, у выніку якіх кнігі гінулі ці вывозіліся за межы краю. Таму сучасныя звесткі пра рукапісы, што ствараліся і зберагаліся на беларускай этнічнай тэрыторыі, даволі фрагментарныя. Тым болын карыснай уяўляецца сістэматызацыя рукапісных кніг, што належаць да пэўнага рэгіёну, у дадзеным выпадку рэгіёну Гродзеншчыны. Рэгіянальную іх прыналежнасць варта вызначыць не толькі месцам напісання кнігі і яе захоўвання. але і паходжаннем пісца, калі яно фіксуецца ў рукапісе.
Першы вядомы на Гродзеншчыне вядомы рукапіс адносіцца да XIII ст., дакладней, да 1241 г. Гэта "Напісанія Афанасія мниха к Панкови о древе добру и злу...", выкананы ўставам на пергаменце "рукою многогрешного дьяка Никиты з Любъчи" (цяпер у Навагрудскім р-не) [1]. Рукапіс захаваўся ў бібліятэцы Храптовічаў у Шчорсах.
3 рукапісаў XIV ст. вядомае першае ў рэгіёне евангелле Лаўрышаўскае. Яно перапісана каля 1329 года дзеля манастырскай царквы ў Лаўрьшываве (Навагрудскі р-н). Евангелле пісана ўставам на пергаменце стараславянскай мовай з прыкметнымі беларускімі асаблівасцямі. Рукапіс змяшчае тэкст чатырох евангельскіх кніг і 14 разгорнутых запісаў XIV-XVI стст. і пазнейшага часу пра ўклады ў манастыр землямі, дваровымі людзьмі, збожжам, грашыма з упамінаннем шмат якіх мясцовых прозвішчаў і геаграфічных пунктаў. Фундушавыя запісы спалучаюцца з устаўкамі на старабеларускай мове і 4
маюць кароткія каментарыі на беларускай і польскай мовах. У кнізе 374 старонкі. Яна аздоблена шматлікімі ініцыяламі ў тэраталагічным стылі і І9-цю мініяцюрамі (7 з іх складаныя шматфігурныя кампазіцыі на ўсю старонку). Дошкі пераплёту абцягнуты аксамітам, на пераплёце адзін з самых старажытных беларускіх абкладаў. Верхняя дошка мае 4 накутнікі з бірузой. Іх краі, звернутыя да цэнтра, аздоблены суцэльным карункавым арнаментам. Сярэднік выява святога з дзідаю і шчытом, упісаная ў кампазіцыю з срэбнай пласціны, якая мае форму прамавугольнага праёму з франтонам, дэкараваную па краях тым жа карункавым узорам. На ніжняй вокладцы пазалочаны крыж-распяцце [2]. Захоўваецца евангелле ў бібліятэцы Чартарыйскіх у Кракаве, копія яго фрагментаў у Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Да XIV ст. адносіцца і Вялікажухавіцкае евангелле, якое зберагалася да Першай сусветнай вайны ў царкве вёскі Вялікія Жухавічы (Карэліцкі р-н), пасля у Беларускім музеі ў Вільні. У евангеллі ёсць мініяцюры чатырох евангелістаў і застаўкі да ўсіх чатырох частак кнігі [2].
XV ст. ужо багатае на рукапісную прадукцыю ў прынёманскім рэгіёне. Перш за ўсё тэта евангеллі, пісаныя на пергаменце. Сярод іх Гродзенскае, Ваўкавыскае і Жыровіцкае. Гродзенскае ўвайшло ў зборнік, які складаецца з 388 старонак і ўмяшчае, акрамя чатырох рэдакцый евангелля, асноўныя святочныя службы па месяцах года. У прыпісках на беларускай i польскай мовах, зробленых у 1655 i 1656 гг., згадваецца "Ян Сашка, пратапоп Гродзенскі", таксама "места" Індура і Горніцкая царква (Гродзенскі р-н) [4]. Ваўкавыскае евангелле ў спісе XV ст. можа быць аднесена да больш ранняга часу, як мяркуе П.Гільтэбрандт [5]. Кніга змяшчае 648 старонак. У 1751 г. у тэксце зроблена прыпіска, якую выканаў "Иоанн Савнч, презвнтер церкви Волковицкой". У евангеллі ёсць застаўкі, ініцыялы, цікавыя багаццем каляровай гамы. Сустракаюцца тут і дэкаратыўныя малюнкі на палях. Жыровіцкае евангелле-тэтр спісана ў XV ст. са старажытнага арыгінала. Пра гэта сведчаць граматычныя формы і асабліва тып пісьма правільны, прыгожы, буйны ўстаў. У кнізе
404 аркушы. Пераплёт дошкі, абцягнутыя аксамітам малінавага колеру і акаваныя золатам. Афармленне тэксту выканана на высокім для таго часу мастацкім узроўні. Мініяцюры кампазіцыйна распрацаваныя выявы. Вобразы евангелістаў у іх псіхалагічна змястоўныя і паводле тыпажу набліжаныя да жыцця. У гэтым можна бачыць сляды беларускай школы іканапісу, якая фармавалася ў тэты час. Застаўкі і ініцыялы ў Жыровіцкім евангеллі багатыя фарбамі і шчодра раззалочаныя. У кнізе ёсць фундушовы запіс ад 1516 г. канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі, які перадае Жыровіцкай Успенскай царкве "шмат землі". Запіс 1763 г. сведчыць, што "сия Евангелия есть церкви Жировицкой".
Увогуле ж Жыровіцкі манастыр з яго храмамі становіцца з XVI ст. буйным цэнтрам рукапіснай творчасці ў Беларусі. Да яго "прыпісваюцца" многія творы ранейшага часу, XV ст. Складваецца тут вялікі бібліятэчны збор. Сярод жыровіцкіх рукапісаў самая разнастайная паводле зместу i жанру літаратура.
Гэта, напрыклад, Апостал XV ст. з застаўкамі ў скураным пераплёце, пісаны на 310 аркушах. Гэта зборнік 16 "слоў" св. Грыгорыя Багаслова, выканананы ўставам на 377 аркушах (XV ст.); зборнік жыцій святых (паўустаў, XV ст., 147 арк). Таксама "Беседы" папы рымскага Грыгорыя. пісаныя паўуставам у пачатку XVI ст. на 451 арк. Мова гэтага рукапісу стараславянская са старабеларускімі элементам!. Зборнік належаў спачатку Навагрудскаму манастыру, адкуль трапіў у Жыровічы. 3 мясцовага манастыра і павучанні Ісаака Сірына (паўустаў XV ст.), "Беседы" св. Іаана Златавуста XVI-XVII ст. на 630 аркушах, "Сказанія полезная о латинах" на НО аркушах (XV ст.). Зборнік, які складаюць павучанні Кірылы Ерусалімскага і жыціе Іаана Златавуста (паўустаў, XV ст.), што змяшчаецца на 401 аркушы, належаў спачатку манастыру ў Дубне (Украіна). Затым кніга была "пожйчона" Віленскаму манастыру св.Тройцы, адкуль трапіла ў Жыровічы. Нельга не згадаць жыровіцкі Трэбнік, які датуецца 1545 г. Мясцоваму манастыру належалі і дзве "Мінеі месячныя" XV ст., выкананыя паўуставам на 221 і 183
аркушах. У другой была разгорнутая прыпіска 1437 г., зробленая "рукою многогрешного и грубаго діака Сенка".
У 1466 г. пісалася Трыёдзь "к церкви соборной пресвятые богородица (...) еже ест оу Городне роукою многогрешнаго раба божія Еоустафія" і "повеленіем раба божія пана Федора Воловича" [7].
Да XVI ст. адносіцца Галынкаўскае ("Голынское") пергаментнае евангелле-апракас на 258 аркушах. Розныя ўскосныя звесткі даюць падставу аднесці тэты рукапісны помнік да царквы ў вёсцы Старая Галынка (Зэльвенскі р-н). Пераплёт кнігі апраўлены ў аксаміт малінавага колеру. На верхняй вокладцы срэбныя накутнікі з выявамі евангелістаў, на ніжняй паўшарыі па кутах.
Мала захавалася звестак пра Малажухавіцкае (Карэліцкі р-н) евангелле XV-XVI ст., аздобленае мініяцюрамі і застаўкамі. Таксама пра Шчорсаўскае (Навагрудскі р-н) евангелле 1545 г. і Маламажэйкаўскае (Шчучынскі р-н), што стваралася для царквы ў вёсцы Малое Мажэйкава, пабудаванай у першай палове XVI ст. Скупа абазначана рэгіянальная прыналежнасць евангелля-тэтр другой паловы XVI ст., у канцы якога запісана: "Новагородка Литовского" [9].
Заслугоўваюць увагі кнігі, якія ствараліся за межамі Гродзеншчыны, але пісцамі тутэйшага паходжання. Так, Чэццю 1589 г. пісаў у Камянцы на Брэстчыне "попович" Бярозка з Навагрудка. У ёй вельмі шырока выкарыстаны арфаграфічныя, граматычныя, лексічныя нормы беларускай мовы [10]. У 1530 г. манах Макарый, які паходзіў з Гальшанаў (Ашмянскі р-н) пісаў у Луцку і Дубне Пралог. У тым жа Дубне ў XVI ст. працаваў пісцом манах Арсеній з Ваўкавыска, які "надаў" Дубненскаму манастыру паўтара дзесятка выкананых ім рукапісных кніг. У Навагрудку пісаўся Пралог 1512 г. (паўустаў-устаў, 625 арк). У канцы кнігі ёсць рэдкае для тагачасных рукапісаў разгорнутае пасляслоўе, у якім згадваецца храм святых Барыса i Глеба. Таксама падкрэсліваецца, што "при великом короле Жігймонтй" i "прі воеводе Новогородском пану Яну Яновічу Заберезенском напісана быс сіа книга". Зазначана, што аўтар-перапісчык "инок діаконець
Іоакймець", а "переплетена быс cia книга рукою іерея Пръфиріа иж в Любчи". У гэтым Пралогу змешчаны яшчэ тэкст "Мученіе святых новоявленых мученикь родом Літвы Іоана. Антонія і Еустафіа. Литовская ж имена Круглець, Коумець. Нежило" [11].